Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Жыццё не лягчэе, а час — бяжыць, бяжыць хутка. Таму ці не трэба ўсім беларусам, пачынаючы з моладзі, шукаць паразумення, аб'ядноўвацца?..

–  У нас па нашым — паўночным — кутку Случчыны, — далучыўся Бабарэка і прыцішыў голас, — ужо створаны цэлы звяз-ланцуг надзейных хлопцаў, арганізаваны пяцёркі, ад якіх атрымліваем інфармацыю з кожнай вёскі — ад Варкавічаў ледзь не да Узды. Косткай у горле сялянам становяцца і польскія парадкі, і самі палякі. Штодня даходзяць чуткі: там злавілі аднаго, там двох, а там — пяцёх хлопцаў. Катуюць па-зверску. І ў нашу Слабодку-Кучанку не раз наляталі — нас шукалі. Пан

Рабкевіч гострыць зубы за вопісь хлеба і прапаганду камуны…

Пачутае аніяк не ўвязвалася з іхнімі ўяўленнямі пра адносіны палякаў да беларусаў. Большае, пра што ведалі — рост беспрацоўя, заснаванне асобных «каталіцкіх», «юдэйскіх» ды іншых прафсаюзаў і, з большага, пра расстрэлы кіраўнікоў падпольнага бальшавіцкага руху (у Менску, Бабруйску). Яшчэ, можа, пра забарону забастовак…

Ціхмянае ж сялянства, насамрэч, пакутавала намнога больш, чым гарадчукі, і — зусім незаслужана. Пад пагрозай смяротнага пакарання беларускі мужык мусіў пакідаць сям'ю і выбірацца ў абоз, траляваць лес…

–  Як так?! — спрачалася ў іх. — Сам жа Пілсудскі абяцаў прынесці справядлівасць… спрыяць?!

–  Вось і спрыяе, — у голасе Астрэйкі прарэзалася злосць. — Распусціў сялянскія рады, адзьдзелы самааховы і народнай міліцыі, што яшчэ перад адыходам немцаў баранілі вёскі ад рабункаў…

–  Але ж палякі, у адрозненне ад бальшавікоў, падтрымліваюць беларускасць! — выпаліў Алесь апошняе апраўданне.

–  Так-так, зачыніўшы Будслаўскую гімназію, Гарадзенскую прагімназію і Менскі педінстытут пажадаўшы выкінуць з будынку…

Ён не мог даць веры Бабарэкавым словам, а Бараноўскі нарэшце падвёў тады да падагульнення:

–  Дык вы прапануеце…

–  Прапануем аб'яднаць нашы сілы і… рыхтаваць паўстанне, — Астрэйка зноў загаварыў шэптам. — Нашы ўжо збіраюць па вёсках зброю…

–  І што — супраць усяго польскага войска і выступіць? — не пабаяўся і пакпіў Алесь, але госці рэтыраваліся:

–  Калі разумна, дык чаму б не! Толькі ж у звязку з Чырвонай арміяй, перад самым яе наступам і ўдарыць.

 І няхай потым зноў бальшавікі кулямётамі разганяюць нашыя з'езды, хай зноў у сялян хлеб апошні забіраюць? — «гнуў» сваё Алесь.

–  Дык што — лепей палякам аддацца? — пачаў запальвацца Бабарэка.

–  Я ж не пра тое…

Яны яшчэ доўга даводзілі адзін аднаму свае «аргументы» — не ведаючы, што і ў Менску «вялікай» палітыкай вяліся падобныя спрэчкі: як і з кім быць, спрэчкі, што ўрэшце прывядуць кіраўніцтва БНР да расколу…

Яны ж той ноччу паразуменне знайшлі. «Папараць-Кветка» станавілася не толькі арганізацыяй культурна-асветнай, але й амаль напаўпадпольнай, ваярскай. І са Слуцку пачалі перадавацца «па ланцугу» розныя адозвы і пракламацыі, што раніцамі красаваліся па вёсках — на валасных будынках, цэрквах і касцёлах.

Ды напоўніцу пасябраваць (так, як сталася гэта ў Бараноўскага) з Астрэйкам і Бабарэкам яму, Алесю, не ўдалося, хоць апошні… апошні — Бабарэка, гэты добры, насамрэч меланхалічны хлопец, які меў звычку слухаць, крыху схіліўшы набок галаву, а гаварыць зазвычай ціхім, кволым голасам, гэты хлопец выратуе яго ад смерці.

Але будзе тое яшчэ амаль праз год…

З Янкам Купалам

Калі яму прапанавалі з'ездзіць у Менск, ён узрадаваўся. Яшчэ б — разам з

Буслом, Урбановічам і Ракуцькам даручана было патрапіць да самога Янкі Купалы і папрасіць у яго новых вершаў для толькі што створанага часопіса «Наша Каляіна», друкаванага органа «Папараць-Кветкі» (выдаваўся пад эгідаю ЦК БПС-Р). Арганізаваў часопіс Андрэй Бараноўскі, які з канца 1919 года ўзначаліў «Папараць-Кветку». Матэрыялаў хапала ўжо на некалькі нумароў, але хацелася ўаздобіць старонкі часопіса і творамі слынных майстроў, - першым «госцем» адзінадушна і вырашылі запрасіць Купалу…

Радаслаў Астроўскі, тадышні дырэктар гімназіі й іхні «хросны бацька», а таксама і Фабіян Шантыр падрабязна расказалі, як адшукаць у Менску на вуліцы Захараўскай Беларускую хатку, дзе Купала працаваў загадчыкам бібліятэкі. Але хлопцы некалькі лішніх гадзін блукалі вакольнымі вулкамі, не асмельваючыся адчыніць дзверы адшуканай «хаткі»…

Калі яны нарэшце ўвайшлі ў Купалаў пакойчык, гаспадар чытаў газэту. Блытаючыся, Бусел распавёў пра жаданне случакоў выдаваць свой часопіс… і сціх. На «выручку» паспяшаў Алесь:

–  Дык мы, дзядзька Янка, хацелі б папрасіць на адкрыццё першага нумара вашых вершаў.

–  Дзякуй, дзякуй, што не забываецеся, — усміхнуўся Купала. — Напачатку давайце мы вас з дарогі пачастуем, — і папрасіў дзяўчат згатаваць гарбату. Сам жа падсеў бліжэй да гасцей: — А што, хіба бракуе ў Слуцку сваіх паэтаў?
– і бліснуў гарэзнай хітрынкай.

–  Ды не… — Бусел піхнуў плечуком Алеся. — Вось, Алесь у нас піша вершы.

–  А адкуль жа і чый ты, паэце Алесю, будзеш? — Купала зірнуў мякка, спагадліва.

–  З вёскі Цароўка пад самым Слуцкам, бацька — валасны фельчар… — каб заняць чым-небудзь рукі, Алесь пацёр далоньмі калені.

–  Ну! Калі з Цароўкі, то і вершы, відаць, царскія пішаш. Можа, пачытаеш?

Алесь зніякавеў, але, дэкламуючы, па вачах Купалы ўбачыў, што таму вершы падабаліся — і ажывіўся.

–  Добра, браце, добра, — пахваліў Купала.

Прынеслі гарбату. Разгаварыліся смялей. Прачытаў два вершы і Купала — «Беларускія сыны» і «Паўстань…». Хлопцы знямелі ажно — у паэтычных радках песняра гучала тое ж, што кволілася, трапятала і абуджалася і ў іхніх душах!

Паўстань з народу нашага, Прарок, Праяваў бураломных варажбіт, І мудрым словам скінь з народу ўрок, Якім быў век праз ворагаў спавіт! Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю. Вазьмі з яе прысягу і зарок, Што не прадасць сябе, сваю зямлю… Зняць путы Бацькаўшчыне ўстань, Прарок!..

–  Калі падыходзяць, гэтыя вершы я вам і перадам. А каб разбавіць іх прозай… — Купала ўстаў і, выцягнуўшы з паліцы зялёную папку, паклаў на стол некалькі старонак машынапісу. — Вось добрае апавяданне Максіма Гарэцкага, вельмі харошага пісьменніка. Ён даў мне яго пачытаць яшчэ летась, як мы студыявалі на факультэце гісторыі мастацтваў — было такое на смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута… Цяпер Гарэцкі ў Вільні.
– І пачаў пытаць пра іхнюю ўжо вучобу.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала