Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Яцкевічы збіраліся палуднаваць. Бацька сядзеў за сталом, чытаў газэту. Таксама здзівіўся госцю — свайму нядаўняму пацыенту, якога ратаваў пасля моцнага атручвання (бацька нядаўна перавёўся з валасной у павятовую бальніцу).

Ігнатоўскі быў адмовіўся ад пачастунку, але калі пачуў, што згатаваны вясковыя крышані — бульбяны суп — прыставіў да стала табурэтку:

–  Што ж, калі крышані — дык паспытаю.

Маці хуценька выставіла талеркі.

–  Я, Хведар Дарафеевіч, не з адной падзякай да вас, — Ігнатоўскі ўзварушыў сваю бародку, зірнуў на Алеся: «І падобныя ж яны — сын і бацька: тыя ж блакітна-шэрыя вочы, густыя — «у аглобельку» — бровы, выразны нос, абодва рослыя, дужыя,

плячыстыя», — паспеў падумаць, а ў голас мовіў: — Хочам вашага Алеся ў Менск прасіць…

Алесю здалося тады, што ў хаце дзынкнулі шыбы — трываў, каб не папярхнуцца супам.

–  Эх… — дзед Алеся, бацька ягонага бацькі, крактануў, пахітаў галавою: — Я ж даўно казаў: якое дзерава, такі й клін, якая мука — такі й блін. Хведар быў сарваўся за свет — у Піцер той, на лекара вучыцца… А тут… Ды і час які — вайна ж! Хай бы ўлазіў у сваю вячнінку, у бацькаўшчыну — пры зямлі б быў… Мадзеў бы, перабіваўся патроху…

–  Ну, вайна, дзядзька Дарафей, не вечная, ды і не такі ўжо далёкі свет Менск! — абараніўся Ігнатоўскі.

–  А што ж ён у тым Менску рабіцьме? — не да яды было і Алесеваму бацьку.

–  Летам пры Беларускім Нацыянальным Камітэце ўтворана Беларуская школьная рада Меншчыны. Работы шмат, а работнікаў… - Ігнатоўскі развёў рукамі, - мала.

–  Ды відно, што сам люд вымелеў. Вось раней, — дзед, былы запарожскі казак, ад казацтва ў якога ў васьмідзесяцігадовым узросце засталіся толькі заліхвацкі чуб ды ўспаміны, тыцнуў пальцам некуды ў столь, цмокнуў бяззубым ротам, — раней, братка, мы і палякам маглі нос падцерці… кулаком! Як за тым Хмяльніцкім. Нашых хлопцаў сабраў тады Антон Нябаба. Да яго далучыліся і атаманы Хвэська, Галавацкі, Няпаліч. Сіла на той час — угу! Ажно трыццаць тышчаў!.. Усё Папрыпяцце ўзнялося. Простае сялянства казакоў харчам падтрымлівала… Па вёсках хадакі пайшлі — у войска заклікаць. Мужыкі сякеры бралі, косы, сахары й ішлі ў лясы. Польшча выправіла супраць іх войска… гэтага, як яго… Януша…

–  Радзівіла? — спытаў-падтрымаў Ігнатоўскі.

–  Во-во, Раздзявіла… — дзед кашлянуў. — Дык некалькі гадоў тузаліся, а не перамаглі. Паўстаў тады і наш Слуцак, і Бабруйск, і Мазыр… У-у!!! Лепш пра гэта наш іканапісец Вярхоўскі расказаць можа… Во-то памяць у чалавека! Усё ведае! — дзед пабарабаніў сухімі пальцамі па стале. — А цяпер? Адно балбатоніць навучыліся…

Праводзіць Ігнатоўскага выйшлі ўсе. Ажывіўся фурман — ужо зачакаўся.

Цароўка, як і заўсёды напрыканцы восені, прыціхла, нават сабакі паспакайнелі. Сонна сноўдалі па надворкам качкі — з доўгімі шыямі, шышакамі на галовах. Іх звалі ў вёсцы японкамі (надзіва ручныя, японкі маглі абыходзіцца без сажалак, неслі многа яек і амаль не «гергеталі» — не ў прыклад звычайным). Шырокая вуліца — са «шчарбінаю» на ўскрайку (яшчэ пры наступу немцаў згарэлі дзве хаты)… Скрай Цароўкі — магілкі з напаўсухімі бярозамі, а праз вярсту за імі віднеўся і Слуцак… Аблыселыя сады, пры дарозе — аграмадныя вязы з тоўстымі дыванамі апалага лісця пад кронамі. Задымлены хутар — так звалі не чыёсьці паселішча, а другую вулку, што няроўна ўцякала ў цэнтральную. Там — Глінішчы (гліну ўжо даўно не капалі), дзе летам у жоўтай вадзе пялёскалася цароўская дзятва, а зімою — гойсала па лёдзе. За агародамі — невялікія сенажаці, праз паўвярсты за імі — балота. У гэты лістападаўскі дзень яно рыхтавалася да маразоў…

Юрка Лістапад

Юрка Лістапад, «рэзідэнт» Беларускай школьнай рады, у першы дзень прыезду ў Слуцак паспеў наведаць начальніка павета і школьнага інспектара. Атрымаўшы ў канцылярыі «ахоўную грамату» — як жартаваў, - якая дазваляла дзейнічаць «легітымна», Лістапад накіраваўся

ў свае Варкавічы — адведаць бацькоў.

Ажно не верылася, што — у мінулым і Першыя менскія педагагічныя курсы, і студыйныя сходкі — так неўпрыкметку праляцеў час!

Дома не адседжваўся, дапамог тое-сёе па небагатай гаспадарцы, і праз тры дні зноў быў у Слуцку.

Пачынаўся лістапад — «ягоны» месяц. Хоць не ў лістападзе з'явіўся Юрка на свет, але любіў гэтую часіну — найболей. Любіў апалае залаціста-апечанае лісце, з якім шчодра развітваліся старыя каштаны на гарадскіх вуліцах (гультаяватыя дворнікі, знявераныя няпэўнасцю, прыграбалі іх толькі да краю тратуарчыкаў), любіў каралі доўгай павуты на голых гольках, любіў аціхлыя — пакрыўджаныя ветрам — восеньскія дрэвы, як, зрэшты, і саму старую і мудрую восень…

У двары павятовай канцылярыі, вымеценым чыста і прысыпаным жоўтым пяском, сустрэў Абрамовіча, слуцака, колішняга знаёмага па Менску. Пасля вясновага наступу палякаў Абрамовіча адкамандзіравалі на Случчыну — «збіраць беларускае школьніцтва», але ніякіх чутак ад яго ў Менску так і не атрымалі.

Абрамовіч уладкаваўся канцылярскім сакратаром. Зніякавеў, разгубіўся, пазнаўшы Юрку. Буркнуўшы на прывітанне, правёў у «габінэт» — невялічкі, але абстаўлены прыгожа, з вялікімі вокнамі, новым сталом, тэлефонам, сейфам. На сейфе — фотакартка Пілсудскага ў картонавай рамцы-падстаўцы.

Сеў, запрасіўшы да стала і Юрку, дастаў насоўку, выцер, марудзячы, лоб і лысіну — яе заўсёды, нават летам, на вуліцы хаваў шапкай. Выглядаў Абрамовіч, як ні вышляхечваўся, старым і стомленым, хоць насамрэч толькі-толькі размяняў чацвёрты дзесятак — і ўсё праз сваё нявецтва: яшчэ падлеткам гарэў у хаце, а вяскоўцы — ужо беспрытомнага — вынеслі з полымя. Апечыны на спіне і жываце нябячныя, а вось галава… Верх яе пакрывала грубая — як чарапашына — цёмна-ружовая скура, на якой так і не адраслі валасы.

— Дык што цябе, пане Лістапад, прывяло да нас? — Абрамовіч узяў самапіску і праверыў на святло яе пёрка. Зняў якуюсь варсінку.

Лістапад раскрыў рот — колішні знаёмец звяртаўся да яго па-польску…

— Да нас? — нібы не даючы веры сваім вушам, перапытаў і колка глянуў на Абрамовіча. — Ліст табе прывёз з Менску, — дастаў з кішэні пінжака заклеены канверт і паклаў на стол.

Ліст пісаў Рак-Міхайлоўскі, які і выправіў у Слуцак другога «рэзідэнта».

Абрамовіч, заўважыў, змяніўся — у разгубленага, спалоханага. Прачытаўшы ліст, прайшоў да дзвярэй і назад, наліў сабе вады, але піць не стаў, адвярнуўся да вакна і так — спіною да Лістапада — абазваўся:

— У нашым павеце адчыняць беларускія школы людзі не хочуць.

–  Як гэта… не хочуць?! — І праз паўзу сподзіву: — Што ж з вясны ты тут робіш?..

–  Я… — Абрамовіч выцягнуўся і зноў падышоў да стала. — Я працую на законную ўладу!

–  Прыслужваеш! — Лістапад ускочыў, і іхнія позіркі сутыкнуліся.

–  За такія словы я цябе… — Абрамовіч пацягнуўся да тэлефона, але ўбачыўшы, як наструніўся Юрка, адвёў руку.

–  Прыслужваеш… І, відно, сумленне сваё за гэтыя галуны-пагоны аддаў!

–  Вон!!! — пырснуў слінаю Абрамовіч, — а ні то… у пастарунку пыху сваю страціш! Вон!

–  Ну і поскудзь жа ты, — выходзячы, Юрка яшчэ раз зірнуў яму ў вочы, — ну і поскудзь. — І моцна бразнуў дзвярыма.

З сейфа зляцела і ўпала на падлогу фотакартка Пілсудскага. Абрамовіч сполашна нагнуўся, узяў, але на ранейшае месца не паставіў — ускінуў на стос старых газэт…

Адвячоркам Алесь прыйшоў у горад. Напачатку завітаў на кватэру Лабушаў — хацеў пабачыцца з Людай, але ні тае, ні сястры не было. І тады завярнуў да цэнтра — у гімназію, дзе маглі ладзіць сустрэчу «папараць- кветаўцы».

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала