Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

(З песні інтэрнаваных стральцоў Слуцкай брыгады.)

Ягонае пачуццё незвычайнай гульні разбілася з першым стрэлам…

Ранак — нібыта падмянілі: хмурна, золка, ветрана. З усходняй роўнядзі небасхілу як аграмадныя плыты сунуліся шэра-брудныя хмары, нізка завісалі над галавою, нібыта зачапіўшыся за дзіды векавух-елак.

Батальён залёг, чакаючы праходу Сіняўскім трактам частак 8-й дывізіі Чырвонай арміі, аб чым неаднакроць перадавала выведка.

Напачатку на дарозе ўзніклі цёмныя крэскі, затым сталі расці й ператварацца ў вершнікаў. Гэта была конная

застава.

–  Чырвоныя! — зашапталі раптоўна шарагоўцы.

–  Цішэй… Страляць толькі па маёй камандзе, — хваляваўся, бачна было, і камандзір Мацэля.

Коннікі — ужо ў метрах сарака, і нарэшце пляснула кароткае «Плі!» Цішыня ўзарвалася. Конь пад першым вершнікам даў свечку… Заляскалі-аглушылі новыя стрэлы, а Алесь тады нечакана зніякавеў, палец на курку нібыта скамянеў, не слухаўся.

«Стрэліць — у жывога…» — апякла млосная няпэўнасць, увушшу зазвінела, і адразу ж стала шкада сапсаванага патрона…

Застава, пакінуўшы на дарозе з дзесятак забітых і параненых, сыпанула назад.

–  На другую пазіцыю — бяго-ом!!!

Шарагоўцы ўсхапіліся й кінуліся за Мацэлем. А той спланаваў правільна: як толькі ягоны звяз залёг перад невялікім кустоўем — метраў з пяцьсот паперадзе з'явіліся два бальшавіцкія ланцугі і паўколам кіраваліся да трох прыдарожных дубоў, з-пад якіх і сустрэлі свінцом заставу.

«Такі арыенцір, — думаў Мацэля, — не можа не кінуцца ў вочы».

На гэты раз случакі пачалі страляць ледзь не з тылу. І зноў Алесь не мог ажывіць свой палец, хоць перад ім усё бліжэй і бліжэй торкаліся ў прамерзлую зямлю гарачыя кулі. Застагнаў праваруч шараговец і прыпаў тварам да сшэрхлай травы, сціх. Алесь крануў яго рукою — маўчыць. Паспрабаваў перакуліць — і ўскрыкнуў у сполаху… Лоб чалавека быў разбіты, сподзіў і пакута на скрываўленым твары…

І тады ўнутры яго як штось абарвалася, лопнула. Ён схапіў вінтоўку, злавіў у проразі цэліка наступоўца, роўнага гадамі з забітым суседам, і паспрабаваў сцішыць дыханне. А сэрца, як на тое, моцна штурхала-білася ў грудзі, перашкаджала цэліцца. І ён наноў адшукаў таго ж чырвонаармейца, да болю прыкусіў губу — і стрэліў… Чырвонаармеец як натыркнуўся на штось нябачнае, паспрабаваў зрабіць яшчэ крок — і ўпаў на самым схоне дарогі…

Гэта была першая перамога. Ён нават не ўсвядоміў, як аціх бой. Узняў да неба заледзянелыя вочы: цяжкія плыты-хмары зніклі, усё роўна як панеслі ў свет убачаную бяду. І неба ўраз паглыбела, павышэла, як хтосьці зняў з яго даўкую хмарную запавесу. І раптам зацерушыў снег, мяккі, бялюткі — невядома адкуль…

Акрыленыя першым поспехам, случакі нешырокім фронтам — Грозаўскі полк злева, Слуцкі справа — пайшлі ў наступ. Значныя баі прагрымелі каля вёсак Садавічы, Быстрыца, Дошнава, Вызна, Лютавічы. Раслі не толькі страты, але й уменне, і мужнасць, і вера.

Яна і прывяла брыгаду зноў да Слуцка, дзе адбыўся жорсткі бой. Бальшавіцкі батальён быў разбіты, і абаронцы занялі горад. На іхні бок дзесяткамі пачалі пераходзіць чырвонаармейцы-беларусы — перад гэтым па іхніх частках распаўсюдзілі ўлёткі-агіткі.

Праз дзень у Слуцку сустрэліся з узводам, адкамандзіраваным БВК. Узначальваў яго Макар Краўцоў.

Уся гісторыя чыну — ад спісаў добраахвотнікаў да апісання баёў — адлюстроўвалася

ў штодзённых загадах па штабе брыгады й палкавых паведамленнях. Але ж дзе цяпер тыя архівы?.. А вось з самых далёкіх закуткоў памяці не-не, дый выплывае ці то згадка, ці то цэлая карціна — і ажывае перад вачыма…

Антон Сокал-Кутылоўскі

Як і чакаць можна было, Юрка Лістапад не забыў на пакінутую чырвонаармейскую «капыльскую» роту, насядаў на Жаўрыда:

–  Там жа столькі зброі, а ў нас тры вінтоўкі на пяцёх, а яшчэ ж людзі збіраюцца…

–  Дык што, яны табе так задарам і выкладуць усё? — толькі ўсміхаўся Жаўрыд.

–  Урэшце ж, і сілаю адабраць можна, — не адступаў Юрка.

–  Урэшце-зрэшце… Ты упэўнены, што там і запраўдна рота тая стаіць? — Жаўрыд быў непадступным.

–  Якая размова тут… Фронт жа трэба пераходзіць, — занепакоіўся быў і капітан Чайка, камандзір Слуцкага палка.

На тым на колькі дзён разышліся. І раптам — перанімае каля складоў Жаўрыд:

–  Ну, браце, выслалі выведку. Пацвердзяць звесткі твае — збірайся ў паход…

Не схлусіў тады Марылін прымак — стаяла ў Капылі рота чырвонаармейцаў, стомленых, адарваных ад сваіх злучэнняў.

Сталі рыхтаваць напад, ды напачатку — неспадзеўка. Капітан Павел Чайка аказаўся здраднікам. Праз знаёмага селяніна — дзеда гадоў пад семдзесят, выправіў ліст да «маскоўцаў» на той бок фронту, а ў лісце — апісаў пабудову і ўсе недахопы Слуцкай брыгады, апісаў падрабязна, дакладна (каму ж, як не яму, знаць было пра тыя недахопы?). Калі ж Рада прызначала камандзірам Чайку, капітан Сокал-Кутылоўскі выказваўся супраць, бо добра ведаў гэтага чалавека… Яшчэ напачатку 1919 года два месяцы папрацаваў Сокал-Кутылоўскі ў Слуцку пры Ваенным камісарыяце павятовым інструктарам агульнага вайсковага навучання. Чайка ж пры тым камісарыяце ваенным кіраўніком быў і выдаваў сябе за прыхільніка савецкай улады. І калі Сокал-Кутылоўскі прапанаваў яму кідаць бальшавіцкі камісарыят і падавацца за мяжу, Чайка падазрона адмовіўся, а пазней з падтрымкі слуцкага ваеннага камісара Лебедзя яго, Сокал-Кутылоўскага, злавіць і пад суд аддаць меціў.

Загад Рады Сокал-Кутылоўскі выконваць мусіў — ехаць у вёску Лютавічы па Чайку і выклікаць яго ў Слуцак. Алесь тады разам выбрацца падахвоціўся (усё ж не дужа блізкая дарога — ледзь не пад самую Вызну). Мінулі, помніцца, работніцкую Івань, пракаветнае Селішча, языкатыя Прыдзіркі, балацяное Жабчава, прысадзістыя Садовічы, а ў Лютовічах (стаіліся адразу ж за глыбакаватай Волкай) Алесь і высмеліўся:

–  Бачыце, як назва выбіваецца… Не слуцкая яна нейкая… Лютая!

Прамаўчыць на гэта Сокал-Кутылоўскі, усміхнецца толькі журботна, затоена…

А здрядніцкі ліст Чайка колішняму начальніку — Лебедзю — перадаваў. І прыпісы пачуццёвыя зрабіў пра сваё «расчарованне» слуцкім супрацівам. Прапаноўваў Лебедзю тэрмінова выступіць супраць случакоў… Ды, дзякаваць Богу, прыфрантавы патруль дзеда-пасланца затрымаў і ліст той ад Чайкі перахапіў. Здрадніка арыштавалі й перадалі ў контрвыведку. Па палку погалас прабег. Жаўнеры нядаўняму камандзіру смяротнага пакарання вымагалі. Бачачы гэта, начальнік контрвыведкі паручнік Мірановіч (добры сябар Чайкі) дапамог арыштанту збегчы.

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Вмешательство извне

Свободный_человек
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Вмешательство извне

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Улофсон Руне Пер
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей