Пляц Волі
Шрифт:
А зеленадубцы пачалі пасыілаць нам зброю, атрыманую праз палякаў ад балахоўскх атрадаў. Перадавалі з браняпоезда выібуховыія рэчы. Штабам камплектаваліся атрады па 20 - 25 жаўнераў і выпраўляліся да Сіняўкі й Семежава. На чале аднаго з аб'яднаных атрадаў пад Старобінам дзейнічаў і сам Дзяргач…
А набыць сваю друкарню рада Случчыны хацела яшчэ летам. Цяпер жа прапанавана было карыстацца друкарняй БВК. Вырашылі ўсталяваць яе ў Слоніме і заканспіраваць, каб не выклікаць пратэстаў Савецкай Расіі: другім пунктам Рыжскай дамовы Польшча абавязалася не падтрымліваць арганізацыі, якія вядуць збройную барацьбу з Саветамі. Пытаньне з друкарняй узгадняць адкамандзіравалі перш Макара Краўцова. Зьвестак ад
Напачатку, праўда, ён закрыўдаваў нават:
— Чаму я? Хібая горшы шараговец? З гэтым жа кожны справіцца… — хоць ой як цяжка будзень вайсковы даваўся хвораму хлопцу! І толькі калі хтось з шарагоўцаў пачаў даводзіць, што на курок націскаць — не вялікая навука, а вось літару да літары ўціснуць — гэта ня кожны зможа, — згадзіўся, хоць нездавальненьне ў вачах і пакінуў…
Так з Жылкавай лёгкай рукі й была аддрукавана за ўлётку «Пагоня» Максіма Багдановіча. А калі пачалося адступленьне, адозвы й новыя ўлёткі даводзілася памнажаць на звычайным гектографе…»
(З запісаў Алеся Ваяра).
Усё глыбей і глыбей укручваў яго ў свае нетры абуджаны вір памяці, усё мацней у абдоймах сваіх сціскаў, свет навакольны засцячы: як не хацеў-намагаўся штось з рэчаіснасці ахапіць і вычуць — усё праз хвілю запавольвалася, туманілася. І зноў, як зрэдзьчас на ягоныя фларыдскія Дзяды, збіраліся цяпер перад ім забытыя, думалася, постаці; ажывалі — у руху, колеру, гуках — даўно прамінулыя дзеі. Яму ажно немарасцева рабілася — ці не памарак памутнёнасці абрынуўся нечакана? А згадкі, прыпаміны ўсёй свядомасцю авалодваць пачыналі, нават чуць пераставаў, як нямела чагось левая рука, сэрца знібела і штось даўка-ўчэпістае пад ім, сэрцам спрацаваным, узрастала. Усё часцей уяўляцца пачынала, што — вось ён, стары й амаль нямоглы, праваліўся ў прогу таго бязмежнага 1920 года і выбрацца з яго і не жадае, і не можа; што гэта ён не калісьці, а яшчэ заўтра вернецца з Лістападам і Мацэлем ад Балаховіча і стане сведкам раздраю паміж штабам брыгады і радай. Так, Мацэлю з Беларускім Палітычным Камітэтам абвінавацяць ледзь не ў спробе захопу чыну ў свае рукі, нагадаюць і ўцёкі Чайкі. Брыгадную контрвыведку абзавуць ледзь не штабам Балаховіча… На канспіратыўным сходзе рада пастанаўляе арыштаваць былога камандзіра брыгады Анцыповіча… і ўвесь штаб. З даручэннем Пракулевіча да батальённага Каўпака выправіліся Русак і Бусел, каб тэрмінова «ў імя выратавання Рэспублікі» накіраваць пад камандаванне рады восемдзесят жаўнераў. Каб не агаляць фронт, камандзір батальёна адкамандзіраваў толькі палову.
Кудысь надоўга знікаў Жаўрыд, Русак захварэў на тыф…
А раніцай 4 снежня адбыўся пераварот. Анцыповіча «перавялі» ў шарагоўцы, многіх пазбавілі пасад. Разлад прайшоўся й па былых «папараць-кветаўцах»: ён, Лістапад — Русак, Бусел…
«Улетку 1922 года Юрка Лістапад вярнуўся ў БССР. Выкладаў на пэдкурсах у Слуцку. У 1924-м у яго і Марыі Стагановіч нарадзілася дачка Нінка… А праз год Юрку асудзілі за антысавецкую дзейнасьць. На ўсю рэспубліку прагучаў г. зв. «лістападаускі» працэс. Шэф бальшавіцка-беларускай «ахранкі» Язэп Апанскі ўзначальваў у 1920-м асобы адзьдзел той самай 16-й арміі, што зьнішчала Слуцкі чын, а затым граміў «нацдэмаўскія вульлі» ў Інбелкульце. Той жа Апанскі ў 1925-м падпісаў ордэр на вобыск у кватэры Якуба Коласа — самога ж пісьменьніка забралі на допыт у ГПУ. Апанскі асабіста завербаваў Мядзёлку. Ён жа распачаў і перасьлед «лістападаўцаў» — маладых слуцкіх настаўнікаў і вучняў. (У жніўні 1925 года па слуцкіх вёсках Селішча, Еўлічы, Дарасіно, Пагост зьявіліся абвесткі з антыбальшавіцкімі й антырасейскімі заклікамі.) Амніставаны, Юрка зарабляў «вольным» перакладчыкам. Зноў быў арыштаваны — і зноў вызвалены. Расстраляны, ГПУ 5 ліпеня 1938 года.
Васіля
Сяргея Бусла лёс завёў быў у Прагу. НКУС арыштаваў яго ў Вільні. І — як у бездань кануў…»
(З запісаў Алеся Ваяра).
Дні вайны — новыя смерці. Апаліла вестка пра паланенне бальшавікамі слуцкіх выведчыкаў — ім паадразалі насы і вушы і вазілі, бедалагаў, на паказ па вёсках. Пасля гэтага і слуцакі пе расталі адпускаць палонных. Пастановай ваенна-палявога суда расстралялі васемнаццаць камуністаў і камісараў (сярод іх — увесь вызненскі рэўком), зямля на той час ужо моцна ўмерзла, і іхнія целы перад адыходам нават не аддалі зямлі.
Давялося асудзіць на смерць і двух бандытаў, што былі ў брыгадным конным аддзеле — Мірончыка з Ячава і яшчэ кагось з Шацкае воласці (прозвішча не прыпаміналася). Аднае начы яны ўкралі ў Новых Макранах дзесяць коней, шмат бялізны, сала — і на раніцу не пайшлі ў наступ. Пра рабунак стала вядома ў штабе, абодвух заарыштавалі і ў глінішчах за Грыцэвічамі (у вёсцы стаяў штаб) публічна расстралялі.
А разлад у брыгадзе толькі падахвоціў бальшавікоў. На разгром «мецяжу» дадаткова з сібірскіх франтоў перакінулі 27-ю Омскую дывізію, частку якой склалі чырвоныя кітайскія добраахвотнікі, ашуканыя савецкай прапагандай. Фронт напяўся й лопнуў…
7 снежня пачалося адступленне з Семежава. Штодня — жорсткія баі. Сотні параненых. Бацька ягоны, слуцкі лекар, не спаў начамі, перавозіў параненых у шпіталі Клецку і Нясвіжу. Зноў баі — каля Раманава й Капыля. Вопытныя чырвонаармейцы колькі разоў намагаліся акружыць брыгаду, але камбрыг Сокал-Кутылоўскі своечасова «загінаў» флангі й пазбягаў пятлі. Па лініі Вызна - Кажушкі - Ляднава - Савічы крыху затрымаліся — і зноў адступілі на захад. Тады і…
Божа, як ні высільваўся Алесь доўгія гады гнаць ад сябе нават прыгадкі пра той страшны дзень, шматкроць сціраў са сваёй памяці, і здавалася нават, што ўжо, нарэшце, і адбалеў, адпакутаваў дарэшты імі - а яно зноў, як крыж ягоны, узвальвалася на цела і пад сэрцам шчымела, і свядомасць ірвала. І не ўцячы ад яго — ні ў краі чужым, ні тут - на зямлі, якая тое ў сябе прыняла…
Шпіталь бацькаў адарваўся ад брыгады, адкалолі яго нападаўцы — і ўсіх нямоглых, беспрытомных (з дзесяткі два) у стадоле ляснога хутара, абсталяванага пад шпіталь, і пастралялі.
Бацьку рукі звязалі, а трох «сясцёрак» — сярод іх і Люду! (як дзіцё сваё апякаў яе бацька, ад сябе не адпускаў!) — пацягнулі ў хлеў, на сена. Застагнаў бацька, вартавога свайго з ног збіў, на кітайца, ад якога Люда вырывалася, наваліўся, пальцамі хоць і звязаных рук за горла ўхапіў (пра гэта потым Алесю адна з ацалелых «сясцёрак» пераказвала)…
– Бяжы, дачухна!!!
Грымнуў стрэл. Збіты кітаец вінтоўку ўпусціў — з-пад знежывелага бацькі выбірацца пачаў… Тут і іншыя апамяталіся. А Люда хапіла кітайцаву вінтоўку — і лязом штыха навекі сэрца сваё дзявочае астудзіла… А яно — маладое, неўтаймоўнае, не схацела адразу рвацца: штурхане балюча ў грудзі раз-другі — і прыцішыцца, з новай сілаю збіраючыся. Затым зноў так, зноў. Наўсколенцы прыпала, да сябровак памкнецца — і зноў сэрца аціхне… І вочы — зеленаватыя зорачкі — ужо невідушчыя, у павалоцы небнай, — як здзіўленне таілі… А потым і ўпала на тыя зболеныя грудзі, руку да галавы ўскінуўшы-падламаўшы — як касу сваю папраўляючы…
Адчуў раптам, што зямля наўкруг пайшла, млосна зрабілася, горача. Баючыся ўпасці, паволі пашомкаў да чыёйсь лаўкі каля плоту.
– Вам не блага? Давайце дапамагу. — Сусед па аўтобусе. І добра, бо мог бы й не дайсці, абсароміўся б толькі…
Сеў, падзякаваў, а сэрца зноў пачало знібець.
– Можа, лекаў якіх? — зноў хлопец нясмела занепакоіўся.
– Дзякуй, ёсць…