Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Голад, кажаш, бацька… То трымайце падарунак мой атаманскі! — пайшоў да спешаных коннікаў, сустрэўся вачыма з Гаўрылевічам: — Нутка!.. — і кабылу ягоную за аброць тузануў… Падвёў да дзеда. — Жывога дам, то ні ў жызні на мяса не пусціце. Да вясны зберажэце, каб араць… То я сам, — і наган з кабуры павольна выцягнуў, рулю да кабылінага вуха прыставіў — і нечакана адступіў… Прама ў душу ягоную, падалося, прапякліся кабыліны вочы — глыбокія, разумныя. І тады Балаховіч абышоў кругом, крутнуў галавой: — Нічога сабе! Дзе гэта ты, Гаўрылевіч, лашыцу такую адхапіў?! — І прыстрэліць для вяскоўцаў загадаў ардынарцу іншага каняку.

А

праз дзень кабылу ў Гаўрылевіча ўсё ж адабраў — сабе прыхаваў…

* * *

Няйначай на хутары быў хтось чужы. І меркавалі яны — Сцёпа Гаўрылевічаў і вольны бяззубы казак Шлындзікаў — так не толькі па заходзістым сабачым брэху: на вуліцу, бачылі, ніхто з хутаран не выкоўзваўся. Са старога дзікага вішанніку на мяжы агародаў яны яшчэ крыху паназіралі за панадворкам і, прыгінаючыся да ўзаранай і прамерзлай зямлі, подбежкам кінуліся да хлявоў.

Аддзел самазванага бацькі Хведашчэні, кіруючыся ў Слуцак, запыніўся ў кіламетрах пяці ад гэтага ляснога хутара. Іх жа, збройных залётнікаў, выправілі «разгледзець шлях». (Гаўрылевіч выкраў у Балаховіча свайго каня і ноччу збег. «На мой век бацькаў хопіць!» — думаў, калі праз тыдзень далучыўся да Хведашчэні). Перціся ў няблізкі свет, зразумела, не было ахвоты, ды вось насцярожыў хлапец — карову ў лагчынцы хаваў. Ён і сказаў, што па ваколіцы чырвонаармейцы з падводаю шастаюць, харч бяруць. Нічога не паробіш — мусілі праверыць хутар.

Так і ёсць! Войкала баба, хтось, як у бубен, лаяўся…

Прапаўзлі бліжэй — да плота, на якім чакаў зімы высушаны бульбоўнік. Каля варот — падвода, конь за вушульца прывязаны. Двое вайскоўцаў якісь мех на падводу ўскінулі — і зноў у двор.

–  Заткни, баба, псину, а не то пристрелю! — а сабака яшчэ большы лямант усчаў.

–  То ж, хлопчыкі, на пасеў… Што ж у зямлю кідаць будзем? — не чула яго старая. — Можа, яечак адных до?..

–  Вось і стрэліся, сучары! — прашаптаў Сцёпа і як кіпенем Шлындзікаву ў вушы плюхнуў: — Твой цыбаты, каторы з вядром. Страляем разам…

Шлындзікаў даўкі камяк глынуў, на Сцёпу ўталопіўся:

 Ды ты… А фто, як іх тут не два?

–  Па двое ездзяць! І да нас такія во госці заляталі… Цэлься, кажу! — і акуратна дула свайго карабіна між шчакецін прасунуў…

Два перуны ляснулі амаль уадначас. Гаўрылевічава ахвяра вухнула на змецены падворак. Пацэліў і Шлындзікаў — ягонага цыбатага, старшага групы асобнага пададзьдзела 27-й чырвонаармейскай дывізіі, прыціснула да парэпанай сцяны хлява, потым ногі паддаліся, і ён паволі пачаў апаўзаць, яшчэ імкнучыся прытрымацца за вінтоўку (вядро з яйкамі адразу выпусціў).

Нібы зарвала ўраз сабаку, абхапіла голаў баба й азірнулася, зляканая.

Яны толькі ўзняліся з-за плота, як невысокая постаць мітнулася паўз хату да каня, ірванула ляйчыну.

–  Рукі ў гору, а то стрэлю! — бухнуў Гаўрылевіч («І трэ ж, Шлындзікаў меў рацыю…»)

Ляйчына аслабла.

–  Ходзь сюды!

–  Не страляйце толькі… У мяне вінтоўкі няма… — голас тонкі, як дзіцячы. За варотамі паказаўся і сапраўды амаль хлопец — невялікі, хударлявы, але ўсё ж у форме.

–  Ваякі, - працадзіў Гаўрылевіч і плюнуў.

І тут зноў бухнуў стрэл. Гаўрылевіч і Шлындзікаў гохнуліся на жываты.

Хрып ірвануўся з грудзей цыбатага чырвонаармейца, ён памкнуўся прыўзняцца ды выпусціў вінтоўку, зноў прыціснуўся да сцяны.

–  Трымай малога! — Гаўрылевіч пачэпаў ужо да цыбатага,

адкінуў нагой ягоную вінтоўку — і тут адчуў, як штось цёплае прыліпала да шыі. Мацнуў даланёй: кроў.

–  Падла! Шчаку рассёк… Гэта ж шнар на ўсё жыццё! — Што сталася са Сцёпам, Шлындзікаў зразумець не мог. Узлюціўся, раз'ятрыўся, аж плечы закалаціліся.

З усяе моцы тыцнуў прыкладам па галаве беспачуццёваму чырвонаармейцу. І тут за вядро зачапіўся, на зямлю пабітыя яйкі пацяклі.

–  А-а! Яец захацеў?! То зараз я цябе накармлю!!!

Далей усё як у сне было. Нож з халявы бота выхапіў — і да знежывельца… Штаны садраў і, мацюкаючыся, як нажоўкай рэзаць стаў, толькі локаць востры туд-сюд хадзіў…

Баба нема запішчала й у хату кінулася… Шлындзікаў рот раскрыў — а вымавіць не змог нічога, як уледзянеў язык…

–  Вось, жарэце! — Гаўрылевіч выкуліў з вядра рэшту бітых яек, яшчэ раз тыцнуў нажом і адрэзанае ў вядро ўкінуў. Вядро на воз паставіў — і застыламу хлопцу: - Адвязі сваім камісарам! Скажы, што прадразвёрстку па яйках у гэтым хутары здалі!

Але хлопец не варушыўся нават, толькі сполашна ўзрывалася ніжняя губа.

–  Вязі, кажу! А то й твае адрэжу… — Гаўрылевіч скінуў з вушульца лейцы, і калі хлопец-чырвонаармеец, не гледзячы на дарогу, здранцвела пасунуўся за канём, прыклаў далонь да параненай шчакі — кроў не сунімалася…

* * *

Слуцак прыціх зноў — не насцярожана ўжо, а чакаючы, чакаючы першага кроку Рады. Загадам № 1 стала забарона вывазу за межы Случчыны зерня і жывёлы, першай пастановай — абвяшчэнне пра нацыяналізацыю ўсіх лясоў краю (нагляд за імі ўскладаўся на валасныя Рады).

Рада Случчыны расколвалася на дзве часткі. Паўлюкевіч, Мацэля і Біруковіч настойвалі, спасылаючыся на недахоп грошай, зброі і амуніцыі, на прызнанні Балаховіча і запросінах яго ў Слуцак. Наскокі тыя, праўда, крыху прыціхлі пасля таго, як газэты паведамілі пра паразу-разгром у Крыме Врангеля.

Жаўрыд працягваў весці перамовы з палкоўнікам Ясінскім і не мог не адчуваць змены ў настроях палякаў — усё ж з'езд не апраўдаў іхніх спадзевак, бо выявіў не толькі антыбальшавіцкі, але і незалежніцкі характар. Некалькі разоў спрабаваў арганізаваць для Балаховіча конны полк Самусевіч. І сам генерал імкнуўся падпарадкаваць сабе маладую Слуцкую брыгаду і ўзначаліць рух слуцакоў — які цудоўны плацдарм для паходу на Менск адкрыўся б!

А 23 лістапада палякі і наогул пакінулі Слуцак, папярэдзіўшы Раду толькі за суткі перад гэтым. Горад застаўся сам-насам са сваім адчуваннем блізкай бяды…

Трэба было дбаць пра абарону. Група Паўлюкевіча - Самусевіча (апошні зноў пачаў фармаваць конны полк) схілялі да партызаншчыны, астатнія прапанавалі сабраць рэгулярныя войскі.

Праз колькі гадоў пазней, ужо на чужыне, Алесю добра разумелася, што адмовіўшыся ад польскай пратэктарацыі, не далучаючы да сваіх шэрагаў Балаховіча, іхні збройны чын непазбежна вёў да паразы. Гэтага не маглі не разумець яшчэ тады, у лістападзе, вопытныя вайскоўцы-камандзіры. На той час ужо не існавала антыбальшавіцкага фронту: Расію з Польшчай замірыла Рыжская дамова; Врангель быў разбіты, даходзілі чуткі пра хуткае інтэрнаванне Пярмыкіна, Пятлюры і Балаховіча… Але ці памысна было змераць розумам і гнеў, і намеры абуджанага слуцака-селяніна, і апантаныя парыванні колішняга гімназіста ці беларускага інтэлігента?! Паўстанне — адказам на гэта стала.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7