Пляц Волі
Шрифт:
Нечакана спыніўся рух на менскай чыгунцы. У горадзе зноў пачаліся перабоі з харчам. Некаторыя тавары былі таннейшымі, чым у Варшаве, і скорыя купцы пачалі іх вывозіць. Сахарыну і мёд можна было купіць толькі за царскія грошы.
Менская біржа канстатавала падзенне польскай маркі ў адносінах да царскай валюты (за 100 марак куплялі 62 - 65 царскіх рублёў). Моцна «патаннелі» «думскія» білеты, «керанкі» і савецкія грошы. Вялікім попытам карысталіся царскія «пяцісоценкі», нямецкія маркі і наогул уся замежная валюта.
На горад абрынулася эпідэмія тыфусу і воспы-гішпанкі (ад яе памёр вядомы менскі адвакат і грамадскі дзеяч Антон Шабуня, швагер Антона Луцкевіча).
Падаражэлі дровы, і многія
У лютым 1920 года выйшлі з друку літаратурна-гістарычны нарыс Язэпа Фарботкі «Беларусь у песьнях» (96 старонак), «Праграмы Беларускай ніжэйшай пачатковай школы» і драма ў трох актах Францішка Аляхновіча «Цені» (48 старонак).
«Багатыя лірычнай сымболікай і драматычнасьцю, — пісала пра «Цені» «Беларускае Жыцьцё» 11 сакавіка, — выдадзены вельмі няўдачна. Нават на цяперашні час дарагоўлі выйшло ўжо занадта лубочна. І гэта — вялікая памылка выдавецтва».
З кожным тыднем узмацняла голас польская «эндекцыя». Аляхновіча гэта пачало непакоіць наноў.
«Польская эндэкцыя (нацыянал-дэмакраты), — пісаў ён у артыкуле «Мы і яны», — далей зьяўляюцца нашым ворагам, ня бачучы або ня хочучы бачыць нашага нацыянальнага і культурнага адраджэньня. У сваёй сьлепаце яна ня бачыць, што дзесяць-мільённы беларускі народ ёсьць адно цэлае, <…> яна хоча прылучыць заходнюю каталіцкую частку Беларусі і ўшчэнт яе спалёнізаваць, а ўсходнюю — Бог з ёю! — аддаць савецкай ці манархічнай Расіі. <…> Польская ж дэмакратыя разумее справу інакш… Адрадзіўшыся, беларускі народ будзе <…> жывым плотам, які дасьць Польшчы заслону ад аднаго з страшных яе ворагаў — Маскоўшчыны».
Бальшавікі зноў запатрабавалі ў Польшчы міру, і свядомыя беларусы насцярожыліся: што будзе далей?..
Пасля сустрэчы з Пілсудскім Антон Луцкевіч паспрабаваў выехаць у Парыж, але атрымаў ад польскага міністэрства замежных спраў адмову ў зваротнай візе. Прэм'ер Найвышэйшай рады паслаў польскаму ўраду і ўсім акрэдытаваным у Варшаве паслам пратэст і 28 лютага 1920 года падаў у адстаўку. Аляксандр Цвікевіч з Варшавы паехаў у Коўну, дзе ўвайшоў ва ўрад Ластоўскага. Ластоўскага пасля больш як месячнай адсідкі ў польскай турме дэпартавалі за межы Беларусі. Ён спыніўся ў Рызе — і польскі ўрад ультыматыўна запатрабаваў высылкі Ластоўскага і з Латвіі. Так у Коўне, дзе сабраўся ўрад БНР, апынуўся і прэм'ерміністр Народнай рады, якога мацней дэпартацый і арыштаў апякла пачутая ад Цвікевіча вестка: падчас вобыскаў у студзені з ягонага хатняга збору зніклі дваццаць чатыры «пергаміны» ХV - ХVII стагоддзяў, шмат архіўных дакумэнтаў, Турава-Пінскі летапіс XI стагоддзя…
Калі Пілсудскі зноў наведаў Вільню, з ім на сустрэчу выехаў Вацлаў Іваноўскі. З Пілсудскім ён меў даўнія сувязі: яшчэ з 90-х гадоў з цяперашнім Начальнікам Польскай Дзяржавы супрацоўнічаў брат Іваноўскага, вядомы дзеяч ППС. Падчас аўдыенцыі доўга гутарылі пра магчымы падзел, звязаны з замірэннем паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
«Польшча запатрабуе права на самавызначэнне народаў, якія вызваліліся з-пад расійскага ярма», — запэўніў тады Іваноўскага Пілсудскі.
Беларускаму настаўніцкаму інстытуту, які ачольваў Іваноўскі, была вылучана грашовая дапамога, а ў Менску распачалося новае фармаванне двух батальёнаў беларускага войска.
З розных бакоў пайшлі чуткі, што ў Эстоніі знаходзіцца чатырохтысячны атрад генерала Булак-Балаховіча, узмоцнены кавалерыяй і артылерыяй. На паседжанні 22 студзеня Рада народных міністраў, заслухаўшы справаздачу кіраўніка ваенна-дыпламатычнай місіі Езавітава аб дамовах з Булак-Балаховічам, прыняла
Віленскія ўспаміны
Ад'язджаючы на Случчыну, Жылка пакінуў у рэдакцыі «Беларускага Жыцьця» адрас сваіх родзічаў у Падлессі, куды ў сярэдзіне сакавіка і прыйшлі два апошнія нумары газэты і сумесны ліст ад Аляхновіча і Бядулі:
«Дасылаем у панаў скіт гэтыя часопісы нашага менскага жыцьця, віншуем з хуткім сьвятам 25-га сьвятога сакавіка і чакаем да сябе — з навінамі і «Поклічамі» і прызнаньнямі ў каханьнях…»
Нумары «Беларускага Жыцьця» за 29 лютага (№ 5 (27)) і 11 сакавіка (№ 6 (28)) пазнаёмілі з новымі вершамі «Сон» і «А ты сіраціна» Янкі Купалы, «Гэніем» і «Да матулі» таксама добрага знаёмцы Макара Краўцова, з апавяданнем «Юлька», артыкулам «Хараство ў народнай творчасці» і вершамі ў прозе «Віленскія ўспаміны» Змітрака Бядулі. газэта, падумаў Жылка, з палітычна-інфармацыйнай ператвараецца ў літаратурна-мастацкую, сціплая калонка «Што чуваць у палітыцы» ціснулася на апошняй старонцы. Насцярожыла адно тое, што ў газэты знікла ранейшая пазнака — «Друкуецца раз у тыдзень»…
Найбольш уразілі Жылку Бядулевы «Віленскія ўспаміны». Яны натхнілі на напісанне цэлага паэтычнага цыкла «Вершы аб Вільні» [32] .
…О Вільня, крывіцкая Мека! О места, — ўсё цуд, хараство! Дзяржаўная думнасьць павекаў, Узьнята рашуча брыво…У Вільні нечакана з'явіўся палкоўнік Ладноў. Сустракаючыся з Луцкевічам, які на той час быў у Вільні, расказаў, што меў важныя гутаркі са старшынёй Варшаўскага беларускага камітэта Дубейкоўскім і папрасіў сабраць усіх найбольш актыўных віленскіх беларусаў. На Вострабрамскую прыйшлі Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Міхал Кахановіч і Максім Гарэцкі.
32
1 жніўня 1925 года ў лісце з Чэхіі да Антона Луцкевіча Жылка згадваў:
«Мне прыемна, што «Вершы аб Вільні» Вам спадабаліся і сталі прычынай крытычнай працы. Motto (вядучая думка, матыў) да вершаў <...> узяў я з «Віленскіх успамінаў»...».
— Працуючы з Ластоўскім, — расказваў Ладноў, - і ягоным урадам, я раскрыў, што яно з'яўляецца польскай агентурай… — Затым зачытаў перахопленае нейкім чынам пісьмо Мамонькі ў Берлін, у якім раілася рашуча патрабаваць у немцаў грошай, пагражаючы ім, што (калі будзе адмова) Беларусь «паверне аглоблі на Польшчу». — Францыя, а з ёй і Польшча, — не пераставаў агаломшваць Ладноў, - падтрымліваюць незалежніцкія памкненні беларусаў, але дзейнасць урада Ластоўскага перашкаджае паразуменню. У краі з чэсных беларусаў трэба стварыць заканспіраваны дзяржаўны камітэт, якому я гарантую дапамогу Францыі і Польшчы ў барацьбе за незалежнасць Беларусі…
Запэўніванні Ладнова ўразілі прысутных. Разам склалі пратакол аб стварэнні «Дзяржаўнага камітэта». У мэтах канспірацыі захоўваць пратакол даручылі Гарэцкаму.
Назаўтра Ладноў зноў выехаў у Варшаву, адкуль і абяцаў інфармаваць аб сваёй далейшай дзейнасці. А праз колькі ў Вільню дайшлі не менш «сенсацыйныя» звесткі: завербаваны французскай выведкай палкоўнік Ладноў быў пасланы выкарыстаць віленскія беларускія сілы і, у прыватнасці, атрад генерала Булак-Балаховіча для ўзброенай акцыі супраць Савецкай Расіі. Пасля гэтага пратакол «Дзяржаўнага камітэта» спалілі, а само тайнае «таварыства» ліквідавалася…
Род Корневых будет жить!
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
