Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

І сам не ведаў, як у горычным продуме заблукаў за старыя сцены замка, да аціхлай Дзвіны. Трава на берагах яшчэ зелянела, а лісты кустоўя жухлі і ападалі. Падалося, што толькі адна рэчка за гэтыя гады не змянілася — засталася такой жа спакойнай, незалежнай…

Яшчэ ў старажытнасці стаўшы адгалінаваннем знакамітага шляху з варагаў у грэкі, не страціла Дзвіна сваёй велічы і цяпер: роўнай стужкай акаймоўвала свой горад, а дзесьці там, вышэй Віцебска, узрывалася ў Вярхоўскім парозе і вызмейвалася ў сутоках. А на іх была багатай: Усвяча, Каспля, Обаль, Лучоса, Палата, Ушача, Дрыса, Дзісна… І спакон веку лілася і спяшала ў сінюю Балтыку.

Вось там, за замкавай поймай, на пачатку красавіка пачынаўся на Дзвіне

крыгаход. Яны, хлапчукі-аднагодкі, не маглі тады не памерацца мужнасцю: гойсалі з крыгі на крыгу, пераплывалі на іх нават на другі бераг. І не думалі, што ўсё можа скончыцца і трагічна — шамнуў жа ён аднойчы, паслізнуўшыся, па самую шыю ў халадзенную ваду, балазе яшчэ — недалёка ад берага… А летам — акрамя некалькіх месяцаў, праведзеных у родзічаў на Полаччыне, плёскаўся ён з сябрамі ў гэтых мяккіх водах і разам з усімі насіў дамоў і шчупакоў, і карасёў, і стронгу, а аднаго разу патрапіўся вялікі — ледзь здолеў выцягнуць! — судак…

Трэцяя вясна

25 сакавіка 1921 года Рада БНР выдала адозву:

«Усім жыхарам Беларусі.

Народзе беларускі! Доўга і цяжка бароўся ты за сваю зямлю і волю. Палілі твае вёскі, грабілі дабро, гнаілі ў турмах, катавалі і разстрэльвалі тваіх лепшых сыноў польскія паны-абшарнікі і маскоўскія наезднікі-камуністы. <…>

Сёмы год на тваёй зямлі йдзе безупынная барацьба, ужо мусі няма ніводнай пядзі зямлі, не палітай тваёй крывёю. Ты моцна стаў і стаіш за сваю незалежнасьць і сваю беларускую ўладу.

Тры разы ўжо маскоўцы, немцы і палякі хацелі разьдзяліць тваю зямлю, але жыў дух беларускага народу, ідэя незалежнасьці і непадзельнасьці запануе над усім і не дасьць ворагам падзяліць нас. Прэч усіх, хто хоча дзяліць чужое дабро без гаспадара. Ты гаспадар на Беларусі…

Чэкай распараджэньня свайго Ураду, які хутка павінен вывясьці цябе з няволі — гуртуйцеся і чэкайце. Цеснымі брацкімі радамі пойдзем вызваляць сваю Бацькаўшчыну, калі гэта будзе трэба. Праўда за намі, сваю зямлю не аддамо нікому. Лепш згінуць, чым быць батраком чужынца.

Прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Коўна.»

25 сакавіка (а яно патрапіла на пятніцу) зранку ў віленскай царкве Свята-Троіцкага манастыра адбылося набажэнства ў гонар трохгоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Царква была перапоўнена: беларуская інтэлігенцыя, моладзь, сяляне ў шэрых світках, некалькі вайскоўцаў у шынялях. А вечарам у вялікай зале Базыльянскіх муроў правялі ўрачыстае паседжанне Беларускага нацыянальнага камітэта. На ім прысутнічалі і прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, а таксама ганаровыя госці. Паседжанне адкрыў Антон Луцкевіч. За ім прамаўлялі Адам Станкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя.

А 29 сакавіка ў Боніфратэрскім касцёле служылі імшу, святыя песні выконвалі па-беларуску. Ксёндз Станкевіч прамаўляў з амбоны казанне. У зале драматычнага гуртка сабраліся дзеці з беларускіх прытулкаў і школ — спявалі, дэкламавалі вершы. Вечарам старшакляснікі ставілі спектакль — Аляхновічавага «Бутрыма Няміру».

Беларуская моладзь Вільні выдала першы нумар літаратурнага часопіса «Маладое Жыцьцё» (адрас рэдакцыі — Вострабрамская, 9 — быў і адрасам беларускай гімназіі).

Святкаванні дня незалежнасці прайшлі ў розных кутках чужыны, куды лёс параскідваў беларусаў. 25 сакавіка ў Лодзі інтэрнаваны Першы батальён стральцоў зранку ганарова вышыхціўся каля казармаў. Сфатаграфаваліся на памяць. А 12-ай паручнік Макар Краўцоў зачытаў гадзінны рэферат пра гісторыю абвяшчэння БНР.

Штось, падавалася, мянялася і ў адносінах «чужыны» да Беларусі і яе паняволеных суседак.

«З усіх народаў, якія пасля расейскай рэвалюцыі сарваліся да незалежнага жыцьця, Беларусь атрымала

найменш», — прызнаваўся № 74 польскага «Работніка» за 1921 год.

«Дапаможам вызваліць народы Беларусі і Украіны», — такім артыкульным загалоўкам пачыналася старонка 578-га нумара французскай газэты «Le moniteur du commerce»...

На трохгоддзе абвяшчэння незалежнасці БНР у Дзвінску стварылася (ці — правільней — адрадзілася ў трэці раз) культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына». Яго старшынёй стаў настаўнік Ян Харлап, намеснікам — Езавітаў (улады з недаверам ставіліся да ягонай палітычна-культурнай дзейнасці, і таму «хросны бацька» «Бацькаўшчыны» мусіў «прыхавацца» на другім «плане» [33] . Летам адзьдзелы таварыства заклаліся ў Люцыне, Краслаўцы і Старой Слабадзе.

33

У № 1 часопіса «Беларуская школа ў Латвіі» за 1932 год Езавітаў узгадае, што ў той час абмаскалены і апалячаны Дзвінск варожа сустрэў весткі аб стварэнні беларускай нацыянальнай арганізацыі.

18 красавіка Кастусь Езавітаў напісаў знаёмаму яшчэ па Вільні Міхалу Кахановічу, аднаму з кіраўнікоў Беларускай цэнтральнай школьнай рады, колішняму старшыні Віленскай беларускай рады і дырэктару Віленскай беларускай гімназіі ліст:

«Высокапаважаны Міхаіл Сілуанавіч! Вельмі прашу не адмовіць дапамагчы мне арганізаваць у Латгаліі беларускую школу [34] . Справа стаіць такім чынам: беларусаў тутака зарэгістравалася больш 50 000 (па латвійскім перапісе). Усе яны карыстаюцца або расейскай, або польскай школай. Міністэрства прасветы і земствы ідуць на спатканьне думкам аб утварэньні беларускай школы, але хочуць, каб адчыненьне яе ішло не зьверху, а зьнізу, на пажаданьне жыхарства. Я ўжо гутарыў з настаўнікамі. Згаджаюцца, але просяць курсаў, літаратуры і падручнікаў. Каб былі падручнікі, дык некаторыя школы ўжо бперайшлі на іх…».

34

Заканадаўства Латвіі (закон ад 8 снежня 1919 года) гарантавала абавязковую пачатковую адукацыю сваім нацыянальным меншасцям. Дзяржава абавязалася ўтрымліваць неабходную колькасць нацыянальных школ з навучаннем на роднай мове.

А летам, каб забяспечыць беларускія школы сваімі настаўнікамі, «Бацькаўшчына» арганізавала шасцітыднёвыя настаўніцкія курсы, на якіх беларусазнаўства выкладалі Кастусь Езавітаў і Ігнат Дварчанін (які прыехаў з Вільні). Чыталі лекцыі і па гісторыі, і па геаграфіі Беларусі, і па беларускай літаратуры. На заклік Езавітава выкладаць у Дзвінску адгукнуліся і Эдвард Будзька, і Паўліна Мядзёлка, і Андрэй Якубецкі.

На курсы запісаліся сорак тры слухачы, з іх дваццаць (лепшых) атрымалі атэстаты настаўнікаў і былі накіраваны ў новыя беларускія школкі Прыдруйскай і Пустынскай валасцей Дзвінскага павета — такіх школак у новым навучальным годзе адкрылася шаснаццаць.

Поспехамі ў Дзвінску радаваліся і ў Вільні.

«У Беларускім адраджэньні можна адчыніць новую ружовую старонку, — пісалі беларускія газэты. — Дзьвінск са шпаркасьцю маланкі пачынае ўставаць ад векавога сну. Вучыцельскія курсы, якія адразу былі пад вялікім сумняваньнем, набіраюць вялікае сілы. Штодня прыбывае і прыбывае людзей. Кожны дзень прыходзіцца мяняць салю. Цяпер ходзяць блізу 70 чалавек… Залажылася драматычная трупа, чуць ня 30 чалавек… Залажыўся моцны хор…».

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2