Пляц Волі
Шрифт:
У Вільні Жылку падтрымалі Антон Луцкевіч і Францішак Аляхновіч. З'явіліся і новыя сябры сярод гімназістаў, не зніклі і колішнія — Сасноўскі (пачаў вучыцца ў беларускай гімназіі) і Каберац. Восенню ў Вільні адкрылася восем пачатковых беларускіх школ. У адной з іх пачала працаваць настаўніцай Наталля Арсеннева (таксама маладая паэтка, вершы якой — яшчэ гімназісткі — былі ўхвалены ейным настаўнікам Гарэцкім). Кіраўніком той школы прызначылі Міхася Кабераца.
Пара акрыленасці не ведае крыўдаў… Не меў іх і Жылка, хоць і быў крыўдлівым, хоць і ўспрымаў нядобразычлівасць балюча, хваравіта, — як і ўсе сухотнікі. Нядаўна ён прачытаў нумар «Нашай Думкі» ад 25 сакавіка — і быў уражаны артыкулам
«Незалежнасьць — гэта ёсьць вянец усім нашым імкненьням. Гэта ёсьць той ідэал, тое пуцяводнае сьвятло, да спраўджаньня якога скірована дзеяльнасьць кожнага грамадзяніна… Якое бы райскае жыцьцё ні дэкляравалі нам маскоўцы, палякі ці навет ліцьвіны, мы — прапашчыя, няшчасныя людзі датуль, пакуль не зрэалізуем <…> свайго незалежнага гаспадарства… Пад Польшчаю ці пад Маскоўшчынай мы памром нацыянальнай сьмерцю і пойдзем гноем пад красаваньне чужое культуры <…>. Пад маскоўскім панаваньнем мы якраз рызыкуем страціць сваю душу <…>. Маскоўскія камуністы гвалтам накінулі нам так званую «дыктатуру пралетарыята», хаця Беларусь ня можа прыняць ня толькі яе нягоднае фікцыі <…>, бо ня можа быць «дыктатуры пралетарыята» па маскоўскаму рэцэпту ў той старонцы, дзе калі й мысьліма якая дыктатура, дык толькі дыктатура сялянства <…>. І вось адзіны вывад з усяго сказанага, адзіны правільны адказ: Незалежнасьць бацькаўшчыны!».
Жылка прачытаў ужо аповесць Гарэцкага «Дзве душы» (кніжку, якая выйшла ў Вільні яшчэ ў 1919 годзе, даў яму Макар Краўцоў) і цяпер пачынаў задумвацца аб тым, што душа балюча дваілася не толькі ў галоўнага героя аповесці Ігната Абдзіраловіча, але — і ў самога аўтара, самога Максіма Гарэцкага… У памяці высвеціліся Бядулевы выцінкі з менскай «Звезды» за 1919 год з артыкулам «Крах самостийности», пазначаны крыптанімам П. Б.
– А хто гэты «П. Б.»? — спытаў тады Жылка.
– Панскі Бізун… Ён жа — Максім Гарэцкі, аўтар зборніка апавяданняў «Рунь», — паківаў галавою Бядуля…
А ў тым артыкуле два гады таму Гарэцкім выкладаліся зусім адрозныя думкі:
«Самостийность — это самая уродливая форма, в какую может вылиться возрождение <…>. Теперь жертвовать великими идеями коммунизма во имя возрождения в понимании самостийников — преступление перед тем же возрождаемым пролетариатом <…>. Наше крестьянство <…> должно смело ндти за свим коммунистическим строем, единственным истинным возрождателем».
«Як двума рознымі людзьмі пісалася… — дзівіўся Жылка. — За два гады — чым не дваенне душаў?..»
А затым ён даслаў у «Нашу Думку» свае новыя вершы — «Мы любім даўнія паданні…» і «Замчышча», якія пачалі абуджацца яшчэ падчас наведвання старадаўніх муроў віленскага замка, а да іх — заместа ліста — даклаў вершаванае пасланне:
Вельмі шаноўны пан Рэдактар [37] ! Дару Вас крэйзаньнем сваім. А гэта досі важны фактар — Павінны Вы згадзіцца з тым. <…> Ды ўсё ж хацеў бы мець надзею (Мо шчырасьць гэтка пану ўперш), Што добры будзе пан судзьдзёю І не асудзіць гэты верш. А прачытаўшы ўважна тыя, Што я пры гэтым дадаю, І прысудзіўшы: «Не благія», Ў газэту зьмесьціць іх сваю. <…> Калі ж што лішняе сказаў, Хай мне даруецца абмылка. Затым37
Уладзімер Жылка звяртаўся не да «пана» Максіма Гарэцкага (як сцвярджалася, напрыклад, у каментарыях да «Выбраных твораў» паэта, - Мінск, «Беларускі кнігазбор», 1998), а да Макара Краўцова, які на той час рэдагаваў «Нашу Думку».
І прычакаў новае расчараванне: два надрукаваныя вершы (у нумарах ад 6 і 14 траўня) настолькі пераправілі, што «жывога», свайго ў іх паэт прачытаў няшмат… А таму падчас новай сустрэчы з Макарам Краўцовым не мог стрымацца — даведаўся, што якраз ён і «правіў»:
— Чаму ж ты ўжо сам і не падпісаўся пад вершамі?!
Але натхнялі Жылку публікацыі ў Аляхновічавым «Беларускім Звоне», а таксама ў «Маладым Жыцьці» — новым беларускім віленскім выданні, дзе актыўна друкаваліся Наталля Арсеннева і Уладзімер Дбоўка.
«Маладое Жыцьцё» рэцэнзавалі і хвалілі.
«Часопісь робіць надзвычай прыемнае і сымпатычнае ўражаньне ўласьцівым моладзі размахам і верай», — пісаў пра яго ковенскі «Беларускі Сьцяг».
Віленскае беларускае студэнцтва з новага года пачне выдаваць і «Наш Шлях», які таксама абудзіць надзеі ў сваіх чытачоў і рэцэнзентаў.
«Рознародны і багаты зьмест часопісі, новыя імёны маладых прадстаўнікоў, а яшчэ болей новыя, сьвежыя, сьмелыя думкі акрыляюць чытача надзеяй і верай у нашу сьветлую будучыну. «Наш Шлях» загаварыў да сваіх чытачоў дзе трэба здаровай прозай: «Хто ня бьець, таго бьюць», а дзе — чыстай паэзыяй і здаровым маладым рамантызмам, сьвядомай сваіх сіл і мэт моладзі. Паміж маладых аўтараў — С. Радзіміч і С. Дрыгуновіч - зарысовываюцца як сільныя немалога таленту публіцысты з вельмі цэнным ухілам да аналітыкі. Пяром Ф. Маркотнага кіруе душа цьвёрдага грамадзяніна і запраўднага гаспадара краю. Вершы Арсеньевае — гэта істотна кветкі паэзыі…».
Абедзьве выцінкі пісаліся ў Коўне Вацлавам Ластоўскім.
Напрыканцы траўня 1921 года польскія ўлады закрыюць «Нашу Думку»…
З кожным месяцам аддалялася краіна ад вясны сваёй незалежнасці, і азіраючы пазначаны шнарамі новых межаў і франтоў ды таўрышчамі магілаў пакутны трохгадовы — ад сакавіка 1918-га — адрэзак-шлях, паразумення мусілі шукаць нават самыя злосныя апаненты і непрыяцелі, якім наканавана было ісці пад сцягам беларускасці.
Створаная летам 1921 года Рада Беларускай нацыянальнай сувязі прапанавала правесці ў Празе Нацыянальную канферэнцыю і выдала абвешчанне:
«Да ведама беларускага грамадзянства, усіх беларускіх партыяў, арганізацыяў і груп.
Надышоў момэнт, калі прадстаўніком беларускай нацыянальнай думкі трэба аб'яднаць свае зусільля ў напрамку забесьпячэньня бліжэйшай будучыні Бацькаўшчыны. <…> У першую чаргу трэба высьвятліць унутранае і міжнароднае становішча Беларусі.
<…> Усе беларускія партыі, арганізацыі і групы, знайходзячыяся як у краі, так і па-за межамі яго — у Эўропе, Амэрыцы, заклікаюцца прыслаць на <…> нараду сваіх прадстаўнікоў.
Тым арганізацыям, якія ня маюць адпаведных коштаў, выдаткі на падарожжы іх дэлегатаў будуць вернуты прэзыдыумам Нарады».
Пажар у Горадні
Усё большы супраціў выклікала ў беларускім насельніцтве польская палітыка. Шырылася дзейнасць антыпольскага Паўстанцкага камітэта. Ягоным сувязным Пракулевіч накіраваў у Горадню Тамаша Бабровіча, які колісь, заступіўшыся за бацьку, мусіў пакінуць родную Ашмяншчыну. У Горадні Бабровіч павінен быў фармаваць звяз незадаволеных «крэсавым» жыццём.
Как я строил магическую империю
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Дворянская кровь
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
