Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Першая лекцыя — у восьмай клясе. Абазначыў тэму: «Вільня і пачаткі польскага рамантызма». Аляхновічу яна падалася найцікавейшай: у Вільні, у тых жа Базыльянскіх мурах, адбываліся сцэны Міцкевічаўскіх «Дзядоў»… Лекцыю заканспектаваў, у партфель склаў кнігі — каб зачытваць цытаты, перад сабой на стале паклаў гадзіннік — каб «укласціся» ў сорак пяць хвілін… Стараўся — як ні на кожным сваім спектаклі. Адгаварыў з палову лекцыі, паспрабаваў выклікаць у сваіх чытачоў смех — і толькі нудныя міны…

Мароз прабег па скуры. «Няўжо яны расшыфравалі мяне?! Няўжо такія відочныя мае недахопы?!»

Нарэшце — званок.

І Аляхновіч насмеліўся на шчырасць:

–  Ці ўсё было зразумела?

Маўчанне.

–  Мо хто з вас мае нейкія запытанні?

У адказ — выбух смеху.

Зніякавелы, збянтэжаны, Аляхновіч сеў і, чырванеючы, нясмела запытаў у дзяўчатак з першага раду:

–  Што здарылася?

Тыя разам і пратараторылі:

–  Выбачайце, пане вучыцель, але мы нічога не зразумелі…

–  Як?

–  Мы не разумеем па-польску…

Папярэдніца Аляхновіча усім — не зважаючы на паспяховасць — ставіла пяцёркі. Аляхновіч жа, разважыўшы, пачаў «разбаўляць» пяцёркі чацвёркамі: не ўсе ж вучацца аднолькава.

І вось аднойчы на яго кватэру прыйшлі дзве гімназісткі восьмай клясы — гадоў па васемнаццаць.

–  Калі ласка… Сядайце… — Аляхновіча, папраўдзе, іхні візіт крыху здзівіў.

Адна намагалася штось сказаць, а другая нечакана заплакала… Прычына — настаўнік паставіў ёй сёння чацвёрку, а ўсім — пяцёркі…

І мусіў Аляхновіч прасіць у дзяўчат прабачэння, частаваць іх цукеркамі і лікёрам.

–  Не гневайцеся, — на развітанне шляхотна пацалаваў ім ручкі…

А на экзаменах яго зноў перастрэў Тарашкевіч:

–  Ну, як жа там?

–  Зусім кепска… Нават мовы польскай не ведаюць… — Аляхновіч казаў, як было.

–  Якое выйсце? — Тарашкевіча гэта не надта занепакоіла.

–  Адно… З тваёй згоды пастаўлю ўсім пяцёркі, - Аляхновіч па-блазенску прымружыў вока.

Больш на выкладчыка Аляхновіча аніхто крыўды не меў…

Праз паўтары тыдні пасля свайго настаўніцкага дэбюта Аляхновіч пачаў збіраць матэрыял для свайго новага літаратурна-грамадскага часопіса «Беларускі Звон» — яго першы нумар выйшаў 22 сакавіка 1921 года. Выкладчыцкі клопат разбаўляўся выдавецка-рэдактарскім — і меў, трэба думаць, лепшы плён.

««Звон» згуртаваў каля сябе лепшыя беларускія публіцыстычныя і літаратурныя сілы. Орган гэты зьяўляецца цяпер у Віленшчыне праўдзівым выявіцелям беларускай грамадзкай апініі», — напіша пазней пра часопісь Францішка Аляхновіча ковенскі «Беларускі Сьцяг».

Маладое жыццё

Уладзімера Жылку, камісара БНР, прызначылі на працу ў Віленскі паўстанцкі камітэт (дзе ён мусіў дзейнічаць поруч са сваім знаёмцам па Слуцкім чыне цёзкам Пракулевічам). Паўстанцкі камітэт рыхтаваў выступленні супраць польскіх улад, пад ачолам якіх чыніліся здзекі на акупаваных беларускіх абласцях.

Ранкам Жылка агледзеў рэшткі абарончых замкавых муроў з параненымі вежамі, доўга стаяў каля куста маладога бэзу пад Гедымінавай гарой. Летуценілася пра штось няўлоўнае і вабнае, самі сабой пачыналіся складвацца вершы — лёгкія, нібыта счытаныя з пергамінаў старых патрэсканых вежаў…

Мы любім даўнія паданьні, Быліцы сівых песьняроў. Няхітры іх апавяданьні Аб
справах мінулых вякоў…
Але нам будуць ўсё ж мілейшы Часы, калі з нізін, балот З надзеяй ў шчаснасьць дзён сьвятлейшых Устане ўзбуджаны народ…

Прысеў на друз замкавай сцяны, агледзеў прыціхлы зранку горад, затым — Гедымінаву гару, пакрытую маладым вясновым зяленівам…

Наўкола роў, травой парослы і шырокі, За ім астача сьцен зруйнованых замковых… Тут князь калісьці жыў багаты, ганаровы, І слава-чутка йшла аб ім у сьвет далёкі. Цяпер жа сумна мур глядзіцца адзінокі, Ў праходах вецер рве, здзьмухае пыл вяковы, Ўначы стагнаньнямі і плачам страшаць совы, І кажаны лятуць на дзень ў цьвілыя лёхі…

Праз гадзіну ён выбраўся на Вострабрамскую. У рэдакцыі «Нашай Думкі» — нечаканая сустрэча. За стосам газэт, закасаўшы рукавы (пінжак накінуты наапашкі), узвышаўся Макар Краўцоў…

–  Жылка! Няўжо ты?! — ад здзіўлення ажно прыўстаў. — Даўно ў Вільні?

–  Першы дзень.

–  А як дабраўся?

–  Ды без прыгод. Гуртам, кажуць, і бацьку лацвей біць, не тое што перахітрыць Пілсудскага… — і ён зморана, хоць і вымагаўся ўсміхнуцца, сеў на прыстаўлены да рэдактарскага стала табурэт…

З Польшчы на Віленшчыну яны дабіраліся ўтрох: Жылка, Міхась Каберац і Юльян Сасноўскі — усе ўдзельнікі леташняга Слуцкага чыну. Макар Краўцоў прыехаў у Вільню раней, і вось цяпер, як расказаў, Максім Гарэцкі перадаваў яму рэдактарства «Нашай Думкі», якая, аднавіўшыся, выходзіла з пачатку 1921 года.

Прагаварылі з паўгадзіны. Напрыканцы, ужо развітваючыся, Жылка дастаў з кішэні некалькі напалам складзеных аркушаў — вершаваныя радкі на іх былі ўпісаны каліграфічным прапісным почыркам.

–  Я гэта… вось колькі вершаў прапанаваць рэдакцыі хацеў бы, — асцярожна паклаў на стол і намерыўся развітацца, як дзверы рэдакцыйнага пакоя расчыніліся і ўвайшоў Максім Гарэцкі: бадзёры, у шырокім касцюме з яркім гальштукам; нават раннія залысіны пасавалі ягонай шляхотнай паставе.

–  Знаёмся: Уладзімер Жылка, — Макар Краўцоў выйшаў з-за стала. — Вершы нам прывёз. Можа, глянеш? — Краўцоў Гарэцкага быў «старэй» на тры гады, і намагаўся трымацца «стала».

–  То ж аўтар ёсць, хай і прадэклямуе нам. — Гарэцкі прысеў да вакна, ускінуў нагу на нагу — і зрыхтаваўся слухаць. Жылка не чакаў такога ходу, крыху зніякавеў, сторапу прачытаў два вершы і сціх. Гарэцкі одумна пахітаў галавой, адзначыў у вершах «маладога паэта» (на сем гадоў маладзейшага) некаторыя шурпатасці і… забракаваў іх [36] .

36

Пра гэта ўзгадваў ва ўспамінах пра Ўладзімера Жылку сам Макар Краўцоў.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2