Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 152. …рэцэнзія Піліпа Пестрака на першы зборнік Рыгора Барадуліна. — Пестрак Піліп (1903–1978) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Размова ідзе пра рэцэнзію на кнігу Р. Барадуліна «Маладзік над стэпам» (Мінск, 1959): Пестрак П. Дзверы ў шырокі свет // Літ. і мастацтва, 1960, 9 студз.

Стар. 152. Некаторыя ў гэтых адносінах бачаць старую, як свет, праблему бацькоў і дзяцей, але, здаецца, у наш час і ў нашай краіне няма такой праблемы ў шырокім яе разуменні — ёсць другая, вузейшая — праблема некаторых беспрынцыпных, запалоханых за доўгія

гады культу бацькоў, і хіба што здараецца — абыякавых да народнага лёсу дзяцей. […] Нягледзячы на перыядычныя часовыя палёгкі, свет прадаўжае жыць пад задыякам вадароднае бомбы. — Выкраслена.

Стар. 153. …матыў пераадолення, закрануты ў сваім артыкуле Б. Бур’янам… — Бур’ян Барыс (1924–2009) — беларускі крытык, празаік. Размова ідзе пра артыкул: Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.

Стар. 153. …і жабрака, і ўласніка, і раба. — Закрэслена, уверсе напісана: «усё, што перашкаджае шчырасці і праўдзівасці».

Стар. 153. …часам да невырашальнасці… — Выкраслена.

Стар. 153. …анемічна мастацтва. — Папраўлена: «робіцца анемічным мастацтвам».

Стар. 153. За выключэннем некаторых прыватнасцей, варты падтрымкі багатыя слушнымі думкамі артыкулы М. Стральцова, Б. Бур’яна, І. Навуменкі, В. Тараса, А. Мальдзіса і іншых. Гэта радуе, калі пісьменнікі выразна разумеюць свой абавязак і поўны рашучасці яго выканаць. У гэтым добры грунт пад заўтрашні дзень нашай літаратуры. — Выкраслена. Мальдзіс Адам (нар. у 1932) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Тарас Валянцін (1930–2009) — беларускі паэт, перакладчык. Размова ідзе пра артыкулы: Мальдзіс А. Каб з пер’я вырасталі галубы // Літ. і мастацтва, 1963, 4 студз.; Тарас В. Вечны агонь праўды // Літ. і мастацтва, 1962, 7 снеж.

1964
Таленавітая аповесць (стар. 154)

Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 42, воп. 1, адз. зах. 433, арк. 1–8. Упершыню — часоп. «Полымя», 1964, № 7.

Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу — 8 мая 1964 г. Рэцэнзія на аповесць «Абжыты кут» (Маладосць, 1963, № 11, 12) Алеся Асіпенкі (Аляксандр; 1919–1994), беларускага пісьменніка, сцэнарыста [у публікацыі ў «Полымі» падаецца як рэцэнзія на кнігу «Абжыты кут» А. Асіпенкі (Мінск, 1964)].

Машынапіс (8 арк.) з аўтарскай і рэдактарскай праўкай. На 1-м арк. уверсе рэдакцыйная памета: «Полымя № 7 [неразб.] 12.V.64». На 8-м, апошнім арк. — подпіс В. Быкава і дата — 8/V–64 г. Сярод істотных правак, зробленых Быкавым, вылучаюцца наступныя:

Стар. 156. …агульнапрынятае пустаслоўе… — Першапачаткова: «дэмагагічнае балабонства».

Стар. 157. Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы ўсёй нізкасці сваіх звычаяў. — Першапачаткова: «Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы грамадскіх перамен у краіне і ўсёй нізкасці сваіх звычаяў».

* * *

Стар. 155. З

часоў коласаўскага Сцёпкі Баруты… — Герой аповесці Я. Коласа «На прасторах жыцця».

Стар. 155. …што селянін на сваёй зямлі павінен гаспадарыць, знаходзіць на ёй творчы пачатак і паэзію працы… — Словы «гаспадарыць», «творчы», «паэзію працы» ў машынапісе падрэслены.

Стар. 158. В. Бялінскі — Бялінскі Вісарыён (1811–1848) — рускі літаратурны крытык, публіцыст.

[Інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] (стар. 158)

Друкуецца са скарачэннямі паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1964, 9 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Галоўнае — праўда…». Запісаў А. Вярцінскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

1965
Высокий накал (стар. 163)

Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1965, 5 чэрв., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «По страницам „Полымя“».

Датуецца часам першай публікацыі.

Замест аўтабіяграфіі (стар. 164)

Друкуецца паводле: Быкаў В. Зб. тв.: у 6 т. Мінск, 1994. Т. 6. Аповесць, апавяданні, драма, публіцыстыка. Упершыню ў кн.: Пра час і пра сябе. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. тэкстаў Я. Казекі. Мінск, 1966, дзе апублікавана пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі».

Датуецца паводле пазнакі ў кн. «Пра час і пра сябе» — 18 чэрвеня 1965 г.

Стар. 164. Майн Рыд (1818–1883) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў.

Стар. 164. Джэк Лондан (1876–1916) — амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.

Стар. 164. Гайдар Аркадзій (сапр. Голікаў; 1904–1941) — расійскі дзіцячы пісьменнік, удзельнік Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.

Стар. 165. Быў два разы паранены, ляжаў у шпіталях… — У сапраўднасці Быкаў быў паранены тройчы, але ў шпіталях ляжаў двойчы (у студзені — красавіку 1944 г., у снежні 1944-га — лютым 1945 г.), трэці раз, па словах Быкава, рана была лёгкая, адзін асколак выцягнулі, але яго абломак застаўся ў правай руцэ на ўсё жыццё.

Стар. 165. Сталінград для краіны быў аднойчы ў вайну… — Маецца на ўвазе Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 г. — 2 лютага 1943 г.) — баявыя дзеянні савецкіх войскаў па абароне г. Сталінграда і разгрому вялікай стратэгічнай нямецкай групоўкі. Сталінградская бітва, разам з бітвай на Курскай дузе, стала пераломным момантам у ходзе ваенных дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны.

Стар. 166. Генрых Бёль (1917–1985) — нямецкі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1972).

Поделиться:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5