Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Трэба, аднак, зазначыць, што справа рэцэнзавання твораў мастацкай літаратуры на старонках абласных газет патрабуе значнага паляпшэння. Гэтыя газеты яшчэ недастаткова ўдзяляюць увагі мастацкай, асабліва беларускай літаратуры. Літаратурныя рэцэнзіі за апошні час займаюць невялікі працэнт у агульным ліку надрукаваных газетамі рэцэнзій. Так, з 86 такога роду выступленняў абласных газет рэспублікі за 6 месяцаў мінулага і 2 месяцы гэтага года толькі каля палавіны рэцэнзій, водгукаў і анатацый прыпадае на творы мастацкай літаратуры. Нават тыя газеты, у якіх справа рэцэнзавання наогул пастаўлена лепш, чым у іншых (магілёўская, маладзечанская, віцебская), надрукавалі за ўказаны час па 4–10 рэцэнзій на творы мастацкай літаратуры. А ў гомельскай, брэсцкай, мінскай абласных газетах лік такіх рэцэнзій не перавышае чатырох. Колькасць выступленняў

на беларускія мастацкія творы яшчэ меншая.

Як правіла, газеты чуйна адклікаюцца на выхад удалай кніжкі вядомага пісьменніка. Так, у мінулым годзе многія абласныя газеты рэспублікі надрукавалі рэцэнзіі на зборнік вершаў Максіма Танка «След бліскавіцы». Цікава ў гэтым выпадку параўнаць два выступленні раённых газет на аднайменны твор. Вось В. Праскураў у брэсцкай «Зары» ў невялічкай, але змястоўнай рэцэнзіі шмат што здолеў сказаць чытачу, раскрыць яму асаблівасці і «сакрэты» выдатнай паэзіі Максіма Танка, хоць скупа, але прааналізаваць мастацкія сродкі аўтара. Іншым шляхам пайшоў другі аўтар рэцэнзіі — В. Тарабураў («Віцебскі рабочы», 3 снежня). Ён бегла пераказвае змест, дарэчы і недарэчы перасыпаючы свой тэкст цытатамі са зборніка і бяздоказна захапляючыся вершамі паэта. У гэтай жа сувязі характэрны многія рэцэнзіі на творы вядомых пісьменнікаў. Аўтары іх больш-менш сумленна перадаюць змест усяго твора ці яго асобных частак, хваляць пісьменніка і стандартна заўважаюць у канцы, што ён напісаў цікавы твор.

Не вылучаюцца высокім крытычным узроўнем многія рэцэнзіі А. Тарабурава і А. Позняка ў «Віцебскім рабочым», Н. Пужэвіча ў «Чырвоным сцягу». Хоць яны і займаюць добры кавалак газетнай плошчы, але ў сілу іх слабай аргументацыі не перарастаюць значэння расшыраных анатацый.

А вось «Гомельская праўда» ў лютым г. г. змясціла два невялічкія, але неблагія артыкулы пад рубрыкай «Чытачы аб кнігах». У першым з іх настаўнік Ц. Кажамякін лаканічна выклаў змест і тое характэрнае, што ўласціва Івану Грамовічу. У гэтай рэцэнзіі нямнога ўзрушаных пахвал, няма разважанняў аб «вялікім значэнні» твора, ёсць толькі ўдумлівая, трапная назіральнасць, якая лепш за гучныя словы пераконвае чытача. Газеты, відаць, павінны часцей даваць магчымасць выказваць свае меркаванні аб кнігах радавым чытачам — інтэлігентам, рабочым, калгаснікам.

Значна больш крытычна і па-дзелавому аб’ектыўна ставяцца многія газеты і рэцэнзенты да творчасці пачынаючых літаратараў, сваіх землякоў. У мінулым годзе выйшла некалькі абласных літаратурных альманахаў. Як правіла, газеты, пры рэдакцыях якіх рыхтаваліся альманахі, прысвяцілі гэтай падзеі шырокія крытычныя артыкулы. Падрабязны агляд твораў, змешчаных у маладзечанскім альманаху «Нарач», зрабіў В. Красноў («Чырвоны сцяг», 30 кастрычніка). Можа, не ўсё правільна ацэнена ў яго артыкуле, не ўсе сцверджанні бясспрэчныя і глыбокія, але там відаць спроба рэцэнзента пранікнуць у творчасць пачаткоўцаў, разабрацца ў вартасцях і недахопах кожнага значнага твора. Іншага, больш інфармацыйнага плана артыкул В. Тарасава ў «Магілёўскай праўдзе» на мясцовы альманах «Дняпро». Аўтар і газета проста ўхіліліся ад крытычнага разбору альманаха, пераклаўшы гэтую справу на іншыя выданні. Наўрад ці былі за гэта ўдзячны ім чытачы і літаратары вобласці.

Некаторыя газеты занадта ўжо спадзяюцца на не заўсёды аб’ектыўную ацэнку аўтара, глыбока не ўнікаюць у сутнасць твора і рэцэнзіі. Гэта пераканаўча відаць, напрыклад, з рэцэнзіі Ф. Аднаочкі на зборнік вершаў маладога паэта Б. Спрынчана «Над кручамі Сожа» («Гомельская праўда», 2 жніўня). У пачатку свайго артыкула Ф. Аднаочка заяўляе, што «лепшыя вершы зборніка — тыя, у якіх аўтар выказвае свае адносіны да працы, да завода… Узяць, напрыклад, такія радкі:

И когда металл всплывет над лёткой, От жары расплавясь на ходу, Не спеша, уверенной походкой Я к вагранке с пикой подойду. С пол-удара лётку проломаю, Пусть живым ключом бурлит литье! И подарком лучшим Первомаю Будет вдохновение мое.

У гэтых радках відаць багатырская хватка вопытнага майстра, горача ўлюбёнага ў сваю прафесію», — паэтычна абвяшчае рэцэнзент. Але ўсякаму, нават неразборліваму чытачу відно, што не вельмі тут «багатырская» хватка, не

шмат і натхнення, а болей зарыфмаванай апісальніцкай прозы на вытворча-тэхналагічную тэму. Рэцэнзент узяў гэтую цытату, відаць, не даючы сабе клопату шукаць лепшае, сапраўды мастацкае, што несумненна ёсць у зборніку маладога паэта. Становіцца дзіўна ад паэтычнай эрудыцыі рэцэнзента, які ў якасці найлепшых прыводзіць наступныя цытаты:

…И на переднем плане, От суппорта правей, Ты вся, как на экране, В косынке до бровей.

Або:

…И пар, отработав в машине, В кювете прилег отдохнуть.

І далей Аднаочка сцвярджае: «Вельмі добра, што Б. Спрынчан за апошнія гады стаў глыбей унікаць у сутнасць жыццёвых з’яў. У вершах паэта пачала знікаць знешняя эфектнасць». Дзіўнае сцверджанне пасля такіх цытат! Вядома, што рэцэнзія з гэткімі няўвязкамі не зробіць добрай паслугі паэту і дэзінфармуе, калі не збянтэжыць чытача.

Трэба асобна зазначыць агляды літаратурнай творчасці маладых, што робяць некаторыя абласныя газеты. У гэтай добрай і патрэбнай справе вылучаюцца з ліку іншых маладзечанская газета «Чырвоны сцяг» і «Магілёўская праўда». На старонках гэтых газет рэгулярна друкуюцца змястоўныя агляды апавяданняў і вершаў пачынаючых літаратараў. Дарэчы, «Чырвоны сцяг» — адзіная ў рэспубліцы газета, якая не абышла ўвагай і творчасць літаратараў, прадстаўленых у раённых газетах. Вельмі добры артыкул М. Карпенкі быў надрукаваны на яе старонках 18 студзеня, і трэба толькі пашкадаваць, што ён адзіны ў сваім родзе. Агляды П. Шасцерыкова, В. Васільева, Ф. Конышава, М. Карпенкі несумненна адкрылі пачаткоўцам шмат чаго слушнага ў іх творчасці, паказалі недахопы твораў і шляхі да ўдасканалення — шляхі цяжкой працы, немінучай на літаратурнай дарозе, і гэтая карысць пачэрпнута з тых аглядаў не толькі аўтарамі твораў, якія былі разгледжаны, — пэўна, многія з тых пачаткоўцаў, што яшчэ і не даслалі сваіх твораў у рэдакцыі, пазналі там і свае хібы і, вядома, зрабілі вывады. Шкада толькі, што за апошні час няма такіх аглядаў на старонках іншых пяці абласных газет.

Прапаганда савецкай кнігі, твораў мастацкай літаратуры, своечасовая і прынцыповая ацэнка іх — важная ўсенародная справа. Выканаць свой абавязак у гэтай справе абласныя газеты здолеюць, толькі значна палепшыўшы свой крытычнабібліяграфічны аддзел.

[1958]

1961

Недачытаная кніга

Было гэта амаль чвэрць стагоддзя назад.

На раўнінных румынскіх прасторах пачыналася спякотнае паўднёвае лета. У зялёным ад травы і быльнягу наваколлі згодным хорам стракаталі цыкады, а ў ветраным небе пад вечар з’яўляліся буслы. Яны прыляталі аднекуль з Карпат і высока кружыліся, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, старыцу, лужок, каб там палавіць спажывы і па бусліным звычаі самотна пастаяць на адной назе. Але яны ніколі не спускаліся з вышыні, бо скрозь на зямлі былі людзі — на ўсіх лужках, ля ўсіх старыц і балацявін, на ўсіх дарогах, а ў паветры ляталі нябачаныя імклівыя чмялі, і буслы баяліся іх.

На зямлі грымела вайна.

Мы сядзелі на Пашканскім плацдарме за Сератам, сядзелі, закапаўшыся ў зямлю, закідаўшы маладой кукурузай нізенькія шчыты нашых процітанкавых гармат. Спачатку, у красавіку, тут ішлі лютыя баі — немцы хацелі прагнаць нас з-за Серата і ліквідаваць плацдарм, але гэта ім не ўдалося, і яны прыціхлі. Яны закапалі ў зямлю свае танкі, паставілі на прамую наводку гарматы, нацэлілі ў нас буйнакаліберныя кулямёты і чагосьці чакалі.

Пачалася вайна адзіночак.

Нямецкія снайперы сачылі за кожным рухам у нашых траншэях, кожнай неасцярожнай каскай, чым-небудзь падазроным лапікам зямлі. Варта было каму вытыркнуць з акопа тронак рыдлёўкі, як побач на брустверы, разбіваючы глыжы, дзёўбала куля. I мы сядзелі ў сваіх ровіках доўгія вясновыя дні, а дзяжурныя назіральнікі, высунуўшы тоненькія трубкі разведчыцкіх перыскопаў, сачылі, што робіцца вакол.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни