Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

А. А.: А што рабілі? Як калгаснікі працавалі?

В. Б.: У калгасе нічога не рабілі, бо што мы маглі рабіць босыя? Усё ж там маразы, дай Божа!

А. А.: А хто карміў?

В. Б.: Калгас выдзяляў проса па кілаграму на тыдзень. Гэтае проса трэба было абадраць на цёрцы. Атрымаць пшано. У сям’і, дзе я жыў, былі гаспадар-камбайнер, які меў бронь, гаспадыня, малая дзяўчынка і бабка. Бабуля гэтая, светлая ёй памяць, і варыла для мяне кашу. Сям’я, натуральна, харчавалася асобна.

А. А.: А ты — адным просам?

В. Б.: Не просам — пшаном. Харчаваўся пшоннаю кашай, што па тым часе зусім няблага. У нас да вайны то быў амаль далікатэс. Памятаю, у Віцебску талерачка такой кашы з чайнай лыжачкай масла зверху каштавала 60

капеек. Тут масла не было… Увогуле было галаднавата, заўсёды хацелася есці… Малады ж быў. Трудная была тая зіма, сцюдзёная, а галоўнае — даймала адзінота, адарванасць ад звыклых мясцін, ад радзімы, што апынуліся пад акупацыяй. Бывала… Нашаю з Лёшкам задачай было забяспечыць гаспадароў палівам — бадыллём сланечніку, што застаўся пад снегам у стэпе. Для таго мелася пара гаспадарскіх бурак на двух. І вось часцяком (разы два-тры на тыдні) едзеш з санкамі ў стэп, пералазіш яр і наломваеш там мёрзлага бадылля, вязеш яго ў сяло. З цяжкім возам перабрацца цераз крутыя схілы было няпроста, добра нарвеш кішкі. А як вылезеш мокры ад поту, успомніш свой роў ля роднае вёскі, паглядзіш на чырвоны марозны захад, дзе далёка-далёка засталася радзімая старонка, і ўжо не стрымаеш слёз. Тым болей, што вакол расхінуўся марозны стэп, ніхто тут цябе не бачыць, можна не саромецца. Адзінота, закінутасць, адчуванне поўнага сіроцтва — балючыя самотныя пачуцці, якіх да таго перажываць не даводзілася. Першы, але не апошні раз было тое…

А. А.: Так, цікава, цікава…

В. Б.: Не сказаць, што да нас там адносіліся кепска — як і да ўсіх. Але на нейкім часе стала нам нязмогла, і мы з Лёшкам вырашылі рушыць на захад. Беларусь была пад акупацыяй, але ж там былі партызаны. Зноў жа фронт, жахі якога памалу сталі забывацца, і захацелася туды. Аднойчы і рванулі. Ды недалёка. Наіўных уцекачоў на захад затрымалі на першым жа чыгуначным мосце, вярнулі ў раённы НКВД у Рцішчаве. Як мы выбавіліся адтуль — асобная гісторыя, можа, раскажу калі-небудзь. Не цяпер…

Дажылі там да вясны, а затым, здаецца ў красавіку, у калгас прыйшла разнарадка на моладзь — зноў у ФЗН. Вядома ж, мясцовым сваіх шкада, прызначылі нас, а нам толькі таго і трэба. І вось мы з Лёшкам зноў апынуліся у ФЗН, на гэты раз недалёка, у Аткарску… Дарэчы, нялішне зазначыць, што шмат каму з перадпрызыўнай моладзі тыя ФЗН далі часовы, але неабходны хлеб і прытулак, сталіся, так бы мовіць, прафесійнай акадэміяй, нярэдка апошняй у жыцці. Бо хутка затым — прызыў, фронт і канец усяму. Толькі і ўспамін з цывільнага жыцця — невялічкая групка равеснікаў, самотных фэзэушнікаў…

А. А.: Ну, дык паехалі далей…

В. Б.: То была чыгуначная школа, вучыўся я там на пуцейца: рамонт пуці, падбіўка шпалаў, разводка… І гэта першую палову лета 42-га года. Надта спякотнага, дарэчы, здаецца ў нас такой гарачыні не бывала. Было трудна, мазалі на далонях ад кувалды і рыдлёўкі. Затое кармілі, тое тады было важна. Ну, а ў жніўні 42-га прызыў хлопцаў 24-га года нараджэння і адразу — у запасны полк пад Тацішчавам. Тое паселішча вядома шмат каму, многія там спасцігалі вайсковую навуку, якую памятаць будуць доўга. Той полк дзейнічаў, відаць, ці не да канца вайны — рыхтаваў кадры, салдацкія і сяржанцкія — для перамогі. Праўда, мне давялося прабыць там нядоўга, на пачатку верасня мяне накіравалі ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Пачаліся вучэбныя будні. Ужо там дасталося, як не даставалася нідзе і ніколі. Кожны дзень 10 гадзін заняткаў — рэдка ў класах, болей на плацы і ў полі — у спёку, дождж і мароз у нашых класічных шыняльках на «рыбіным мяху». Апроч таго абаронныя работы пад горадам — немцы ж ужо падышлі да Саратава і бамбяць яго кожную ноч. У асноўным цалялі ў камбайнавы завод, які на той час рабіў самалёты, і ў нафтаперагонныя крэкінгі. Нас на ноч кідалі на дзяжурства — ліквідоўваць пажары, як загарыцца завод, бо выпуск прадукцыі працягваўся і пад бамбёжкай. Гэта выглядала так: як толькі сцямнее, аб’яўляецца трывога. Паяўляюцца самалёты, вешаюць у небе свае САБЫ — асвятляльныя бомбы. На зямлі ад іх, бы ад сонца, а ў небе не відаць нічога. І пачынаюць сыпаць бомбы. Усё вакол хадуном ходзіць. І вось нам яшчэ трываць можна, мы сядзім у шчылінах, ну, калі загарыцца — тушым, выкочваем на двор самалёты. Хаця былі і ў нас ахвяры. Але гэта нішто ў параўнанні з тым, як даставалася нашым курсантам на крэкінгах з іх вялізнымі ёмкасцямі нафты. Там усё палыхае, не сціхаючы ні ўдзень, ні ўначы. І хлопцы гараць, няма чаго і хаваць. Цэлыя аддзяленні, узводы не вярталіся з гэтага мора агню. І так амаль да зімы. Зімой толькі тое спынілася, як немцаў акружылі пад Сталінградам. Аднойчы, зноў жа ўвосень 42-га, батальён кінулі пад Сталінград. Пешым маршам мы дайшлі да Камышына, у Камышыне нас ператрэслі, палову з кожнае роты пакінулі, а палову паслалі на падмацаванне Сталінграда. Рэшта вярнулася ў Саратаў. У тым ліку і я. А мой таварыш з Беларусі Іваноў пайшоў у Сталінград і, вядома, адразу ж загінуў там. Пасля вайны спрабаваў знайсці ягоных родзічаў. Але ж… Івановых у нас дужа многа. Пасля яшчэ было нямала выпадкаў, калі ноччу па трывозе паднімаюць роту, выстрайваюць і зачытваюць спісы тых, хто зараз жа адпраўляецца на станцыю, у маршавую роту, на фронт.

А.

А.:
А вучылі вас на каго?

В. Б.: На камандзіраў узводаў. Пяхотнае ж вучылішча. Пра камандзіраў я мог бы расказаць — розныя былі. Камандзірам нашай роты быў старшы лейтэнант Грыб, немалады ўжо чалавек, беларус, аднекуль з Гомельшчыны. Можа, менавіта дзякуючы яму я скончыў гэта вучылішча, дайшоў да выпуску. Неяк па-зямляцку ён мяне прытрымліваў. Можа, як земляка, якіх там было дужа няшмат, а можа, таму, што вучыўся я і вучылішча скончыў на «выдатна». Як бы цяпер сказалі, з чырвоным дыпломам. Але тады толькі павесілі маё фота на ганаровую дошку выпускнікоў… Запомніўся інтэлігентны выкладчык тапаграфіі, якому я часам маляваў карты-схемы, — Рамесцвенскі, на той час ужо інвалід вайны. Камандзірам батальёна быў маёр Анціпас, грэк. Вядома, на фронт грэкаў не пасылалі, скарыстоўвалі ў тыле, але гэта быў ладны камандзір, з традыцыямі старога царскага афіцэра. Чаго не скажаш пра цэлую плойму маладзейшых гарладзёраў, выхаванцаў Варашылава і Цімашэнкі. Ды Бог ім суддзя. Яны пасылалі на пагібель іншых, але трэба зазначыць, пасля і самі гінулі, што трохі іх выбачае…

А. А.: А ты ў якасці выкладчыка не быў там, у вучылішчы?

В. Б.: Ды не. Як жа я мог…

А. А.: Проста вучыўся, так?

В. Б.: Так. Увосень 43-га прысвоілі званне малодшага лейтэнанта і паслалі на фронт. Даволі доўга ехалі па чыгунцы, у цяплушках і прыбылі на Дняпро, на ўжо адбітыя пад той час плацдармы. Так што фарсіраваць Дняпро мне не давялося. Але і за Дняпром хапала пекла, у якое мы трапілі. Найперш няўдалае наступленне на Крывы Рог, адкуль нас турнулі немцы. Кіламетраў 60 наша пяхота і танкі адступалі на поўнач. Пасля, трохі перадыхнуўшы, завязалі баі за Александрыю і Знаменку…

А. А.: Ты ў якасці пяхотнага лейтэнанта, так?

В. Б.: Так, у якасці камандзіра стралковага ўзвода. Пачалася зіма, сцюжа, хоць і не такая, як на Волзе. Сёлы ўсе разбітыя, баі за кожны пагорак, за кожную балку… Ахвяры страшэнныя. Пяхоту выбівалі спрэс. Танкам таксама хапала, гарэлі, бы свечкі.

А. А.: А колькі пад тваім камандаваннем змянілася пехацінцаў-салдацікаў, пакуль ты камандаваў?

В. Б.: Цяжка сказаць. Але мы кожны тыдзень атрымлівалі папаўненні.

А. А.: Гэта значыць колькі чалавек?

В. Б.: Можа, чалавек 60. Ведаеш, сістэма была такая.

Скажам, удзень мы вядзем бой за сяло, а сёлы ж ва Украіне вялікія. Пад вечар выбілі, немцы пайшлі. А мы прыйшлі…

А. А.: І пабралі мужычкоў?

В. Б.: Так. Але ж мы ў сяле не спынімся, трэба ж гнаць немцаў, пакуль яны адступаюць. Хіба забяжыш, схопіш дзе кавалак хлеба, калі ён ёсць, якая цётка дасць цёплага бурака, і — зноў у поле. Зноў бой і агонь — выбухі мін, танкавыя стрэлы з абодвух бакоў. І крыкі начальства, мат-перамат асабіста і па тэлефоне. Аж пакуль немцы не спыняцца ў суседнім сяле. Тады і мы спыняемся ў полі. А ў гэты час ззаду, у занятым сяле дзейнічаюць тылавыя службы, штабы і палявыя ваенкаматы. Гэтыя збіраюць усіх, хто тут сядзеў з 41-га года. Аказваецца, такіх нават зашмат, партызанаў жа там не было, усе дома. Найперш збяруць у стэпе вінтоўкі, што засталіся каля забітыхпараненых. Забітых яшчэ не пахавалі, а іхнімі вінтоўкамі ўжо ўзбройваюць прызыўнікоў. Абмундзіроўкі няма, і яны так, у хатнім, з сідарамі за спіной ідуць ужо ў ланцуг — атакаваць суседняе сяло. Няшмат, аднак, даходзіць да таго сяла. Тады пачынаецца ўсё спачатку.

З камандзірамі тое ж самае, кадравых мала. Памятаю, у нас у роце былі толькі два афіцэры — я і камандзір роты. Тады людзей на ўзводы нават не дзялілі, не было каго. Добра, калі пісар паспее перапісаць прозвішчы, а то ідуць безыменнымі. І гінуць. Таму столькі ў нас цяпер «неизвестных солдат», «пропавших без вести». Такі быў улік. Не было ніякага ўліку. Во кулямёты ўлічвалі, гарматы, танкі. Нават снарады начальства лічыла, бо за іх адказнасць мелі. А за людзей адказваў Гасподзь Бог…

Звычайна немцы не любілі бліжняга, як ён называецца, бою і нішчылі агнём здаля. Наконт агню яны былі майстры, нічога не скажаш. Гэта ў нас вучылі салдатаў з іхніх састарэлых «драгунак», якімі мы дужа ганарыліся, рабіць 6–8 стрэлаў у хвіліну, што было абсалютным глупствам. Немцы сеялі з аўтаматаў, колькі маглі, а іхні кулямёт МГ-42 рабіў 1000 стрэлаў у хвіліну. Іхнія мінамётчыкі ўмудраліся навешваць па 12 мінаў у паветра. Гэта значыць, першая яшчэ не ўзарвалася, а ўжо вылецела дванаццатая. Натуральна, што ў такім шквале агню доўга не выжывеш. Праз дзень-другі або ў земаддзел, або ў здраўаддзел, як жартавалі салдаты. У нас з агнём было куды горш. Славутыя «кацюшы» ўжывалі рэдка, для транспарціроўкі іхняга боезапаса патрэбны былі дзясяткі аўтамабіляў, а гаручага заўжды не хапала. Таму пяхоту падтрымлівала толькі малакаліберная артылерыя — саракапяткі ды 76-міліметровыя гарматы на коннай цязе. Але коні на полі бою жылі меней, чым жылі салдаты.

Поделиться:
Популярные книги

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи