Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Аднойчы, пад новы год, я зрабіў першую спробу асвоіць артылерыю. На полі бою каля сцірты саломы наткнуўся на кінутую саракапятку. Перад тым тут стралялі танкі, і гэтыя артылерысты ці, можа, уцяклі, ці іх пабіла — за сціртай ляжала некалькі трупаў. А снарады былі — некалькі скрынак. Як страляць з такога роду гармат, нас у вучылішчы трохі вучылі. І я паспрабаваў. Не па танках — па пяхоце у недалёкім сяле. Расстраляў усе снарады, мой салдацік мне памагаў. Шкада, гармату мы не маглі ўзяць з сабой, пакінулі ля сцірты.

Пасля невялікага перадыху пачалася Кіраваградская аперацыя, за якую маршал Конеў атрымаў ордэн Леніна, як ён пісаў, палемізуючы з аўтарам «Мёртвым не баліць». На ягоную

думку і думку Сталіна, то была вельмі паспяховая аперацыя. Можа быць, з гледзішча Крамля так яно і было. Але было іншае гледзішча — салдата з заснежанага поля, залітага крывёй і здратаванага гусеніцамі танкаў, на якім быў амаль цалкам разгромлены наш полк, загінуў камандзір маёй роты лейтэнант Міргарад, камандзір батальёна капітан Смірноў, камандзір палка маёр Казар’ян, дзясяткі салдат ды іншых афіцэраў. Пачалося ўсё, як нашу дывізію ўвялі ў прарыў. Наступалі мы ў асноўным ноччу. Дзень звычайна вялі агнявы бой, а ноччу калонай — у стэп, лезлі як мага ўглыб, дзе можна пралезці. Дзе пускаюць немцы. Спаць няма ніякай магчымасці, нельга ніводнай гадзіны. Гэта таксама феномен, вынаходства савецкай ваеннай навукі — прымусіць салдатаў абыходзіцца без сну, думаецца, ні ў адной арміі так не ўмеюць. І вось ідзём сонныя па стэпе, заснежанай дарогай, шмат хто спіць на хаду, спатыкаецца, падае. Тады іншыя лаюцца. Аднойчы, памятаю, я ледзьве не зайшоў да немцаў.

А. А.: Сонны?

В. Б.: Ішлі, ішлі, і я выключыўся.

А. А.: Я ведаю. Хадзіў таксама.

В. Б.: Дарога замеценая, але снег не глыбокі. І вось бачу вакол сябе лета, нейкія дрэвы, быццам алея. А наперадзе сцяна, бы замак, і ў ёй вароты чорныя. Трохі трывожна, але я туды іду, у гэтыя вароты. І раптам чую: Куды прэш? Лажысь! Я прачынаюся. Побач ля дарогі ляжаць нашыя разведчыкі, а наперадзе пасадка, тонкія дрэўцы. Аказваецца, там немцы, і яны ўжо пачалі джгаць трасіруючымі ў наш бок. А я…

А. А.: А ты ідзеш і не чуеш?

В. Б.: Я выйшаў з калоны і іду сабе па дарозе. Калі б не гэтыя разведчыкі, дык і зайшоў бы ў іхнія рукі. А тады сказалі б: перайшоў да немцаў.

А. А.: А колькі ты, сонны, адышоў ад сваіх?

В. Б.: Ну, адышоў недалёка. Можа, метраў дзвесце.

А. А.: І так тупаў гэтыя дзвесце метраў?

В. Б.: Звычайна наперадзе камандзіры і разведчыкі. Гэтым разам яны, відаць, згледзелі небяспеку і пачалі разгортванне.

А. А.: А ты па дарозе шпарыш?

В. Б.: А я пайшоў, як ішоў — па дарозе.

Потым зноў ішлі паначы, помню — шэрань, мароз. Зноў розныя прыгоды былі. Начальнік штаба палка завёў нас не туды, спыніліся Пачалі арыентавацца. А паспрабуй ноччу ў стэпе зарыентавацца па карце. Вакол паўзмрок, ніводнага арыенціра, толькі няўбраная кукуруза ды сланечнік шархацяць на ветры. Стаялі, стаялі, раптам на «вілісе» даганяе генерал, не ведаю, можа, камандзір дывізіі, сарваў з капітана пагоны, давай біць яго. Але пакуль тое адбывалася, мы хоць трохі драманулі на снезе. Пасля зноў пайшлі. Пад ранак выйшлі да сяла пад гарой, аказалася то Вялікая Севярынка — сяло, якое стала брутальным знакам у маім лёсе. Там

каля крайніх хат нейкія ямы, з якіх, відаць улетку бралі пясок, і мой узвод адразу ў іх зашыўся. Як развіднела, здаля ўбачылі будынкі ды трубы вялікага горада Кіраваграда. Але, пэўна, згледзелі нас і немцы.

Нам весці агонь было далёка, а немцы з цяжкіх мінамётаў пачалі шпурляць па сяле, не давалі нікому высунуцца ў поле.

У нас страт не было, а там, ззаду, некаторых пабіла, у тым ліку і афіцэраў з нашага палка. Увечары, як пацямнела, мінамётны агонь спыніўся, і камандзір батальёна капітан Смірноў загадаў выстройвацца ў паходную калону, павёў яе кудысьці ў стэп.

Пасля агнявога напружання трохі адпусціла, стала на душы спакайней. І вось мы ідзём, у стэпе даволі светла, хоць месяца не было. Нейкая дарожка палявая, трошкі наезджаная. Я іду побач з нашым другім узводным, які нядаўна прыбыў у роту.

Ён старшы лейтэнант, артылерыст, але з акружэнцаў і таму яго паслалі ў пяхоту — на перавыхаванне. Наперадзе ідуць камандзір батальёна, далей разведка, а мы ў сярэдзіне калоны.

Можна расслабіцца. Бой грыміць, але дзесь зводдаль і збоку, а тут быццам ціха. Раптам гляджу — побач у зарасніку кукурузы нейкія людзі. Толькі я іх згледзеў і нават не паспеў яшчэ што падумаць, як адтуль густа паласнулі чэргі — трасіруючымі па ўсёй калоне. Чорт ведае, што вакол пачалося, такі ўраганны кінжальны агонь. А паводле загаду камбата ў выпадку нападу нашая рота разгортваецца злева ад дарогі, іншыя справа.

А. А.: І тут давялося ісці насустрач стральбе?

В. Б.: Насустрач не насустрач, а з дарогі давялося збегчы.

Можа, крокаў дзесяць прабег і ўпаў на снег. У мяне быў аўтамат, але пры ім толькі адзін магазін. Раскажу, чаму адзін. Перад наступленнем кінулі нам невялікае папаўненне з тылавых падраздзяленняў. У нашу роту далі адзін ручны кулямёт і прыслалі батальённага пісара. У пісара быў аўтамат, але без патронаў…

А. А.: Падзяліўся патронамі?

В. Б.: Трошкі не так. Спярша пра кулямёт. Вось пачынаюць ужо выцягваць калону, а ў мяне ніхто не хоча браць кулямёт.

Шмат людзей з Сярэдняй Азіі — мая ні бельмеса, мая ні бельмеса. І астатнія адмаўляюцца: я не служыў, не ведаю, як з яго страляць. Каб не кідаць кулямёт, аддаў я яго нейкаму дужаму дзядзьку, каб ён хоць нёс. Нельга ж губляць кулямёт… А тут стаіць пісар без патронаў, мармыча: што мне рабіць, толькі блытацца пад нагамі? Хітраван, мабыць, хацеў, каб яго адправілі з роты. Тады камандзір роты лейтэнант Міргарад, яшчэ даваенны афіцэр, але таксама акружэнец, кажа: Быкаў, аддай ты яму дыск, каб ён не ныў. Ну, я і аддаў, бо болей аўтаматаў ва ўзводзе не было, усе толькі з вінтоўкамі. А сам застаўся з апошнім, што пры аўтамаце. Тое было, канешне, памылкай. А можа, і паратункам, як пасля выявілася.

А тут, упаўшы, бачу, што справы нашыя — швах. Па-першае, з кукурузы ідуць танкі. Колькі іх там, не зразумець, можа, чатыры ці пяць. Ці яшчэ болей. Узраўлі рухавікі, і яны рушылі, загрукацелі іх кулямёты. А між танкамі — аўтаматчыкі і крычаць: рус, здавайся! Так яны заўсёды крычалі, калі спадзяваліся на сваю перамогу. Ну, я пачаў біць з аўтамата, здалося, задаў ім агню. Але во аўтамат змоўк, значыць патроны ўсе. Азірнуўся назад, а нашы далёка ўжо бягуць у полі. Тут засталіся толькі тыя, што ўжо не кратаюцца. І я ліхаманкава рашаю для сябе праблему: ляжаць ці ўскокваць? Калі праляжу яшчэ хвіліну, дык яны мяне возьмуць. Калі ўскочу, дык буду расшкуматаны кулямётнай чаргой. Што лепей?

Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Шибари

Марук Майя
Марсианские хроники
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Шибари

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего