Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Шрифт:
Стар. 50. Не ў стане саўладаць… — Перад гэтым сказам ішоў наступны: «Здавалася, на тым пакуты павінны быліб скончыцца, але атрымалася інакш».
Стар. 50. …прозвішчы шчаслівых аўтараў. — Пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Так прадаўжалася шмат часу, я, здаецца, зноў пачаў худзець, а мая цікаўная гаспадыня спагадліва пазірала на мяне, часам напамінаючы пра дзявочае непастаянства, і чамусьці ўздыхала».
Стар. 51. І пэўна я вярнуўся б назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі, вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым. — У машынапісе гэты сказ выглядае
Стар. 51. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар. — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Павітаўшыся, я пастаяў крыху і, разважыўшы аб субардынацыі ў гэтым пакоі, накіраваўся да таго вентылятара».
Стар. 51. …потым яшчэ і яшчэ… — Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя: «Не маючы моцы захаваць спакой, я ўсхапіўся над сталом і жахнуўся яшчэ больш: пад бязлітасным рэдактарскім пяром адзін за адным гінулі мае эпітэты, метафары, параўнанні, і немаведама што толькі заставалася там.
Я зусім разгубіўся і дрэнна адчуваў сябе».
Стар. 52. Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветліва… — Пачатак сказа выглядае ў машынапісе наступным чынам: «Я думаў, што гэты бессардэчны чалавек мо’ нават з лаянкай накінецца на мяне, але ён неспадзявана гэтак ветліва…»
Стар. 52. Прозвішча пастуха было пераблытана… — У машынапісе: «Прозвішча пастуха было пераблытана з прозвішчам даяркі…»
Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 17 лістап.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Машынапіс апавядання з вялікай аўтарскай праўкай і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху «АТРЫМАНА 25 верасня 1956 г. № 1013 Подпіс [неразб.]» захоўваецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 140, арк. 1–6. Паводле яго публікацыя ў кнізе «Ход канём» у значнай ступені адпавядае аўтарскаму варыянту.
Упершыню — часоп. «Вожык», 1956, № 22.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Упершыню пад назвай «Патрулі» — часоп. «Маладосць», 1957, № 5.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Уначы». Там жа пазначаны год напісання — 1956.
У 1957 г. апавяданне было прэміравана; В. Быкаў прыгадваў: «Адно апавяданьне паслаў на фестывальны конкурс (рыхтаваўся Сусьветны фестываль моладзі), надрукавала „Маладосць“. Пасьля мне за тое апавяданьне прысудзілі нейкі прыз. Дарэчы, разам з другім пачаткоўцам — Ул. Караткевічам. Мне тады споўнілася 33 гады. Яшчэ быў малады».
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя праўкі:
Стар. 70. — Дык што табе, па мордзе заехаць? — У ранейшай рэдакцыі: «Дык што табе, па песнях заехаць?» Стар. 74. — Ну ідзі, гад… калі… жыць абрыдла! — У ранейшай рэдакцыі: «Ну ідзі, гад… калі… жыць надаела!» Стар. 74. …не
Стар. 64. У… фэзээнаўскай форме... — ФЗН (фабрычназаводская вучэльня).
Упершыню — часоп. «Вожык», 1957, № 1.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка», № 4).
Год напісання — гіпатэтычна 1956.
РТС — раённая тэхнічная станцыя.
У кніжным выданні друкуецца ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 377, арк. 38–44. Машынапіс з нязначнымі аўтарскімі праўкамі і подпісам ад рукі напрыканцы: «Васіль Быкаў („Гродзенская праўда“)». Апроч таго, на апошняй старонцы значыцца рэзалюцыя рэдакцыі часоп. «Беларусь»: «Апавяданне само па сабе не арыгінальнае, але напісана гладка. 7/VI—56».
Падчас падрыхтоўкі гэтага тома апавяданне было апублікавана ў часоп. «Дзеяслоў» (2008, № 3 (33)).
Упершыню — газ. «Чырвоная змена», 1957, 17 сакав. Друкуецца па гэтай жа публікацыі. Год напісання — 1957.
Верагодна, першапачатковая назва — «Вясновым ранкам». Захавалася копія ліста галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» А. Кулакоўскага да В. Быкава (з якой можна зрабіць выснову, што гэтае апавяданне аўтар пачаў пісаць у 1956 г., аднак паколькі ў «Маладосці» яно не было прынята, пісьменнік, магчыма, дапрацаваўшы, прапанаваў твор газеце «Чырвоная змена»):
[20 ліпеня (?) 1956 г.]
Паважаны таварыш Быкаў!
Просім прабачэння, што не адразу далі адказ на Ваша апавяданне «Вясновым ранкам». Спачатку загадчык аддзела быў у адпачынку, а потым тут хлопцы чыталі, вырашылі, што рабіць з рукапісам.
Прачытаў і я апавяданне. Ва ўсіх у нас перш за ўсё з’явілася думка, што апавяданне напісана вельмі здольным аўтарам і што з гэтым аўтарам трэба, як кажуць, дружыць і працаваць. Многа добрага пачуцця ў апавяданні, ёсць сапраўды мастацкае апісанне прыроды. Цеплыня і шчырасць у апавяданні захапляе чытача, але гэтай шчырасці і асабліва выразнасці не хапае ў паказе паводзін, характару Слаўкі. Трэба акрэсліць лінію асноўнага персанажа, прасвятліць яе, каб яна не знікала (як гэта падчас адчуваецца) у апісаннях прыроды і не зусім першаступенных спраў. Трэба, каб Слаўка больш думаў, гэта будзе адпавядаць той манеры, з якой напісана Ваша апавяданне.
Пастараемся сёе-тое зрабіць тут самі. Калі-ж не здолеем, то звернемся тады да Вас з просьбай папрацаваць яшчэ над апавяданнем.
З прывітаннем!
Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1957, 30 чэрв. Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка», № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Сам В. Быкаў прызнаваўся: «Між іншым, мой „Буйны выйгрыш“, напісаны па заказу для абласной газеты і не прынесшы мне літаратурнага гонару […]».
У публікацыі апавядання ў «Маладосці» (1957, № 9) канцоўка была іншай — больш па-мастацку эфектнай і незаідэалагізаванай: