Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 20. …прыйшлася дарэчы… — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў абодвух публікацыях: «Гэта будзе палёгкай чалавеку, скароціць яго пакуты перад непазбежным канцом. Яно нядобра дабіць сябе, але хай даруе радзіма гэта таму, хто без рэшты аддаў сваё жыццё за яе».

Стар. 22. …гэта недзе адкрылася рана. — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў зноў жа скарочаны ў абодвух публікацыях: «Чалавек бачыў, як сцякло ў траву некалькі буйных кропель, але цяпер ужо яму не шкада было сваёй крыві.

Ён не выцер руку, нават не звярнуў на тое ўвагі, толькі для адзінай мэты трацячы зараз небагатыя свае сілы».

Стар. 27. Так памёр Чалавек. — Гэты апошні сказ у машынапісе адсутнічае. У «ЛіМе» апавяданне заканчвалася наступным чынам: «Чалавек і мёртвы змагаўся…»

Абознік (стар. 28)

Упершыню пад назвай «Абознік» — газ. «Гродзенская праўда», 1957, 26 мая. Пад назвай «Уначы» — газ. «Літаратура і мастацтва», 1957, 14 снеж.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык», Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1951.

У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання пад назвай «Уначы»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 244, арк. 1–9. Шматлікія рэдактарскія праўкі датычацца толькі стылю і не ўплываюць на сэнс і змест твора.

Страта (стар. 36)

Упершыню — часоп. «Маладосць», 1956, № 10; «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. Гродна, 1956.

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання — 1956.

В. Быкаў прыгадваў: «Гэта падвойная ўдача адразу ўзняла аўтара ў яго ўласных вачох, хаця зьнешне я стараўся быць як мага спакайнейшым. Мабыць, баяўся спалохаць нечаканую ўдачу. Тым болей што, прачытаўшы абодва тэксты, знайшоў там масу слабіны і нават недарэчнасьцяў, з чаго доўга пакутваў. Тыя перажыванкі імкнуўся заглушыць працай над новымі рэчамі, калі, здавалася, напішацца лепш. Бо ўжо займеў нейкі вопыт.

На жаль, лепей усё не пісалася».

Падчас падрыхтоўкі 4-томнага Зб. тв. (Мн.: Мастацкая літаратура, 1982) В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя змены, якія ў асноўным датычыліся стылю, аднак было і некалькі прыкметных правак. У шасцітомніку твор быў апублікаваны ў гэтай новай рэдакцыі.

Стар. 36. Над шэрай кучай зямлі пад плотам перасталі ўзлятаць угору дробныя камякі і паказалася аблезлая пілотка і кірпаты, апечаны сонцам твар. — У ранейшай рэдакцыі: «Малады баец Матузка капаў свой акопчык. Ён углыбіўся ў зямлю так, што не відаць было нават аблезлай яго пілоткі і толькі высока ўгору ўзляталі гліністыя камякі зямлі. Але воклік прымусіў яго спыніць працу, і над брустверам паказаўся запэцканы зямлёю кірпаносы твар».

Стар. 36. …ён спрытна выскачыў з акопчыка… — У ранейшай рэдакцыі: «ён спрытна выкінуў з акопчыка гнуткае цела».

Стар. 37. …будзе нешта сур’ёзнае. — У ранейшай рэдакцыі: «будзе сапраўдны бой».

Стар. 37. «Міны», — падумаў Матузка і здзівіўся… — У ранейшай рэдакцыі: «„Міны“, — падумаў

Матузка, услухоўваючыся, як халадзее на сэрцы, а праз момант здзівіўся».

Стар. 37. …на спустошанай вайною зямлі. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Лясны маладняк таксама карыстаўся людской няўвагай і спакваля падступаў да лазні. Узмежак, што цягнуўся ад яе да лесу, ужо быў добра абжыты кустамі лазняку і алешнікам».

Стар. 39. …ён перастаў турбавацца. — У ранейшай рэдакцыі: «ён перастаў дрыжэць».

Стар. 42. Ён дастаў з рэчавага мяшка пагнуты кацялок і павольнай хадою падаўся за лазню. — У ранейшай рэдакцыі: «Ён дастаў з рэчавага мяшка пагнуты абдзёрты кацялок і непаспешлівай хадою дужага чалавека падаўся за лазню».

Стар. 43. …лясныя абшары. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Нервы ў нечалавечым напружанні ледзь вытрымлівалі гэтую д’ябальскую пробу металам. Амаль фізічны боль пранізваў усю істоту, і, хоць не было ран, Матузка дрэнна адчуваў, жывы ён, ці ўжо мёртвы».

Стар. 46. …сутаргавай ліхаманкай. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Матузка не адняў пальца ад спуску, пакуль парожні дыск не спыніў чаргі».

Тупое пяро (стар. 49)

Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 15 верас.; «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. Гродна, 1956.

Друкуецца паводле другога выдання. Датуецца годам апублікавання.

У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з падзагалоўкам «Апавяданне былога селькора» і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху: «АТРЫМАНА 5 верасня 1956 г. № 969 Подпіс [неразб.]». Захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 125, арк. 1–5. Напрыканцы тэкста В. Быкавым напісана:

«[г. Гродна,] рэдакц. „Гродзенскай праўды“».

Зыходзячы з машынапісу, можна прасачыць, якія змены былі зроблены ў апавяданні падчас падрыхтоўкі яго да друку ў альманаху «Нёман». Аднак тая акалічнасць, што тэксты ў «Нёмане» і «ЛіМе» ў асноўным супадаюць (адрозніваецца толькі канцоўка — у «ЛіМе» яна скарочана, у альманаху адпавядае машынапісу), дазваляе меркаваць, што твор мог быць дапрацаваны самім аўтарам. Ніжэй прыводзім найбольш значныя скарачэнні, якія былі зроблены падчас першых публікацый:

Стар. 49. Я быў выкладчыкам… — Перад гэтым сказам ішлі наступныя: «Гэта была вельмі пакутлівая праца. Я, нібы закляты, ад ранку і да позняй ночы сядзеў над вучнёўскім сшыткам ля расчыненага вакна. Дні стаялі ветраныя, у садку бясконца мігацелі дробныя блікі, шумела вецце, і гэткім-жа тлумным шумам поўнілася мая галава. Я пісаў, закрэсліваў, грыз канец ручкі і пакрысе вымучваў патрэбныя словы. Колькі яны мне прынеслі пакут, гэтыя словы!»

Стар. 49. …абыходзіцца без іх? — Пасля гэтых слоў ішоў наступны сказ: «Да таго-ж я не баюся працы і вельмі хацеў зрабіць свой допіс менавіта такой, усебакова цудоўнай штуковінай».

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ