Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

«Я рагачу. Для мяне смешная гэтая гісторыя. Дзядзька Пракоп хітравата гаворыць, успамінае пра сваё заморскае жыццё, а сам надта хвалюецца. Мне смешна, бо я ведаю: за пазухай у яго латарэйных білетаў больш, чым у мяне.

І ўвечары, атрымаўшы газету, мы віншавалі адзін аднаго. Праўда, я не выйграў ні „Масквіча“, ні „Волгі“. Мой выйгрыш выпаў на фестывальную пуцёўку, а дзядзька Пракоп выйграў дзіцячую каляску.

Віншую, дзядзька Пракоп! — казаў я. — Гэта не вам, а вашаму

ўнуку пашанцавала».

На возеры (стар. 105)

Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1957, 18 жн. Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.

Вельмі крытычна і скептычна ставячыся да сваіх першых літаратурных спроб, В. Быкаў да канца ўсё ж не страчваў веры ў свае сілы апавядальніка, і таму, напрыклад, між іншым заўважаў у лісце да Е. Лось: «Я, можа, яшчэ і не маю рацыі папракаць „Маладосць“, можа, я і памыляюся (даў бы бог!), але мне здаецца, што яны дарэмна „заціснулі“ ў сваіх бяздонных сталах маё невялічкае апавяданне „На возеры“ (дзе, бадай, няма падзей, просты сюжэт і два тонкіх рухі двух розных сэрцаў)».

Падчас падрыхтоўкі апавядання для часопіса (яно будзе апублікавана ў 1958 г. у № 2 часоп. «Маладосць») В. Быкаў унёс у твор даволі значныя праўкі. У гэтай новай рэдакцыі апавяданне, да таго ж трохі ўдасканаленае ў стылі, з’явіцца ў кнізе «Жураўліны крык» (1960). Сярод адметных правак, якія былі зроблены ў другой рэдакцыі, увагу звяртаюць наступныя:

Стар. 105. У светлых хлапечых вачах, поўных упэўненасці і лянівае сілы, мільганула свавольная весялосць. — У ранейшай рэдакцыі: «Стоячы да яго бокам, Мішка махнуў рукой».

Стар. 106. Брыгадзір зноў пачаў лаяць хлопца, — тады Мішка, відаць, задаволіўшыся ягонай злосцю, крыкнуў… — У ранейшай рэдакцыі:

«— Я праверу. Але ж мне ў зводку трэба ўпісаць. У праўленне еду.

Я ж кажу — не.

Вось лайдак. Ну, чакай, я дабяруся да цябе, — раззлаваўся брыгадзір. Звыклы да ягонай злосці, Мішка пачакаў крыху, пакуль той уладкуецца на возе, і тады крыкнуў…»

Стар. 106. —Ну, глядзі, а то я пажартую… — У ранейшай рэдакцыі: «Ах, ты блазан! Я табе пажартую!»

Стар. 107. Нядаўна яны прадзіравілі дзядзькаў човен, і стары, не ўмеючы плаваць, ледзь не ўтапіўся ў возеры. Пасля той човен зусім знік недзе, і да рыбацкіх паслуг старога засталася на возеры старэнькая, немаведама чыя дубіца. Учора яна спатрэбілася Мішку — хлопец сагнаў яе ў затоку і схаваў у трысці. — У ранейшай рэдакцыі:

«Вялікай прывабай для гэтага чалавека была рыба, на здабычы якой ён прападаў усе летнія дні, але аднойчы, гады са два таму, з чалавекам здарылася хіба.

Справа ў тым, што стары, не зважаючы на азёрную любоў, не ўмеў добра плаваць, і вось вясковыя свавольнікі захапілі аднойчы несамавіты дзядзькаў човен і прарабілі ў ім патайную дзірку. Яе ніяк нельга было ўгледзець зверху, і, нічога не ведаючы, Алёкса надвячоркам выправіўся ў возера. І ледзь не ўтапіўся. З таго часу

дзядзька вельмі баяўся глыбокіх мясцін і ненадзейнай пасудзіны. Прынамсі, з гэтым апошнім клопату яму стала меней, бо той яго човен даўно ўжо знік недзе, новых на возеры не было. І ўсе, у каго здаралася якая патрэба, карысталіся адзінай старэнькай дубіцай, невядома калі і кім зробленай. Гэтая дубіца нядаўна спадабалася Мішку — на правах уласніка ён учора сагнаў яе ў затоку і схаваў у трысці».

Стар. 107. «Выедзем на сярэдзіну, і ўжо ж я выкупаю яго…» — У ранейшай рэдакцыі: «Вось будзе пацехі, калі я баўтну гэтага хрыча. У затоцы там неглыбока, нічога не здарыцца».

Стар. 108. Хіба можна бацькі адцурацца? — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Што ты! Не, ён не зробіць гэтага. Ён мяне любіць, бо і я-ж яго любіў».

Стар. 110. У той жа час Мішка шчыра ненавідзеў Восіпа і, праўду кажучы, трохі не разумеў Алёксу, які, здавалася хлопцу, дарэмна аберагаў сына. Нейкія ўжо дужа невыразныя былі іх адносіны, але затое было відавочна, што стары насіў у сабе немалое гора. — У ранейшай рэдакцыі:

«Хлопцу цяпер недарэчным здаўся ягоны нядаўні свавольніцкі намер. Бадай, упершыню так глыбока ў яго душу зірнула чалавечае гора, гэтак патайна і няхітра замаскаванае. Ды і хіба можна было схаваць яго, калі вунь яно ўсімі прыкметамі ляжыць на касмылявым твары чалавека, хоць той і кажа зусім іншыя, добрыя словы».

Стар. 111. …паверыў у яго словы пра сына. — У ранейшай рэдакцыі: «паверыў у тое, чаго хацеў чалавек».

Апендыцыт (стар. 113)

Упершыню — газ. «Звязда», 1957, 25 жн.

Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка». № 4).

Датуецца годам апублікавання.

Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання ў твор былі ўнесены невялікія праўкі, у тым ліку наступныя:

Стар. 115. Безабразія, доктар! — У ранейшай рэдакцыі: «Саромейцеся!»

Стар. 115. Нейкі кіраўнік, відаць, з вобласці… — У ранейшай рэдакцыі: «Нейкі кіраўнік, відаць, з раёна».

Стар. 115. — Ці не з аўтаінспекцыі, — гадаў шафёр. — У ранейшай рэдакцыі: «— Ці не з аўтаінспекцыі? — гадаў шафёр. — Там фанабэр многа».

Стар. 115. — Хвацкі чалавек, гэта так, — згадзіўся шафёр. — У ранейшай рэдакцыі: «— Незвычайны чалавек, гэта так, — згадзіўся шафёр».

Стар. 116. …чалавек мае вялікія заслугі, мо’ нават славу і займае пасаду не меней, чым абласнога маштабу. — У ранейшай рэдакцыі: «чалавек мае вялікія заслугі».

Стар. 117. — Безабразія! Куды глядзяць гэтыя медыкі! Паклічце доктара! — У ранейшай рэдакцыі: «Паклічце доктара!»

Стар. 117. Хварэць трэба ціха. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Сварлівы чамусьці насупіўся і залез пад коўдру.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ