Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Аднак крытычны водгук М. Лынькова пачатку 50-х гг. прымусіць Быкава на пэўны час замаўчаць (праўда, «далёкаўсходнія» апавяданні ён усё-такі надрукуе, але ў 1957 г.).

Вярнуўшыся ў Гродна напрыканцы 1955 г. і пэўны час застаючыся без працы (у «Гродненскую правду» былога супрацоўніка возьмуць толькі на наступны год), В. Быкаў пачынае ўсур’ёз займацца літаратурай. Сам ён прыгадваў:

«У тую зіму пісаў шмат, менш перапісваў і амаль усё рваў на шматкі. Мала што даводзіў да фіналу. Звычайна з ахвотай пачаўшы, неўзабаве траціў цікавасьць. Усё здавалася кепска. Даўшы паляжаць зь месяц, выбраў адно апавяданьне, аднёс у рэдакцыю. Міхась Васілёк сказаў, што будзе паседжаньне літгуртка, дзе і абмяркуем.

Тое паседжаньне абласных аматараў літаратуры

было першым і апошнім, у якім я ўдзельнічаў. […] Мне там дасталося болей за ўсіх. Рэдакцыйны супрацоўнік пападкрэсьліваў чырвоным алоўкам усе займеньнікі ён, атрымалася дужа страката і ўражліва. Тое і вырашыла прысуд: дрэнна ва ўсіх адносінах. Зрэшты, у іншых было ня лепш. Пасьля Міхась Восіпавіч суцяшаў, што напачатку так бывае заўжды, хаця для мяне тое было слабым суцяшэньнем. Няхутка пасьля таго наважыўся паслаць новае апавяданьне ў часопіс „Маладосьць“ […]». Размова, трэба думаць, пра апавяданне «Страта» (1956), — менавіта з публікацыі гэтага твора ў «Маладосці» і пачалася, па словах пісьменніка, яго «сталая літаратурная творчасьць».

Е. Асокіна напіша пра першыя літаратурныя творы Быкава: «Яны разнастайныя па тэматыцы і па жанру. Іх можна раздзяліць на 3 групы: апавяданні аб вайне, апавяданні аб мірным жыцці савецкіх людзей і сатырычныя апавяданні і фельетоны.

Усё гэта адлюстроўвае творчыя пошукі пачынаючага пісьменніка.

Апавяданні Быкава аб сучаснасці не ўздымаюць вялікіх грамадскіх тэм. Аўтар бярэ сюжэты для іх з паўсядзённага жыцця самых звычайных людзей. Гэтым апавяданням не ўласцівы вострыя канфлікты, драматычныя сітуацыі, тут гутарка ідзе аб жыцці і смерці герояў, не адбываюцца подзвігі. Але ў кожным апавяданні прысутнічае духоўная тэма, якую пісьменнік вырашае ў адных выпадках больш удала, у іншых менш».

Запаўняючы ў 1958 г. анкету для асабістай справы Саюза пісьменнікаў, у ліку першых сваіх твораў В. Быкаў палічыць мэтазгодным назваць толькі наступныя: «Тупое пяро» (1956), «Страта» (1956), «Даведка» (1956), «Радасць» (1957), «Патрулі» (1957), «Ход канём» (1956), «Буйны выйгрыш» (1957), «Арганізатар» (1957), «Смерць чалавека» (1957), «Уначы» (1957), «Апендыцыт» (1957), «Дапякло» (1957), «На возеры» (1958), «Ціхая жонка» (1958).

Не ўсе з апавяданняў 40—50-х і пачатку 60-х гг. пабачаць свет і ў кніжных выданнях: «Ход канём» (1960, Бібліятэка «Вожыка», № 4), «Жураўліны крык» (Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960), зб. «Журавлиный крик», М.: Советский писатель, 1961, «Адна ноч» (Мн.: Беларусь, 1965), а ў шасцітомны Збор твораў, які будзе выдавацца ў 1990–1994 гг., пісьменнік уключыць толькі дзесяць апавяданняў перыяду 50—70-х гг.: «Ранак-світанак», «Страта», «Адна ноч», «Эстафета», «На ўсходзе сонца», «На сцяжыне жыцця», «Незагойная рана», «Круты бераг ракі», «Салдацкі лёс», «Дарога дадому». Калі ж на пачатку 2000-х гг. «Мастацкая літаратура» задумае палітычную авантуру па быццам бы выданні васьмітомніка пісьменніка (але не будзе надрукаваны ніводны том), В. Быкаў у адным з варыянтаў планапраспекта 1-га тома пажадае ўбачыць перавыдадзенымі, акрамя ўключаных у шасцітомнік, толькі «Чацвёртую няўдачу» і «Сваякоў», супраць жа апавяданняў «Смерць чалавека» і «Абознік», якія складальнік Збору твораў М. Тычына таксама прапаноўваў уключыць, напіша: «Апусціць». Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, наколькі крытычна ставіўся з цягам часу сам аўтар да першых сваіх празаічных вопытаў.

Звярнуўшыся да жанра аповесці («Апошні баец» (1957), «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1960–1961), «Трэцяя ракета» (1961), В. Быкаў усё радзей піша апавяданні, якія, па словах М. Тычыны, выступаюць у ролі, умоўна кажучы, дапаможнага жанру, яны цяпер будуць заставацца ў цені знакамітых аповесцяў пісьменніка. Толькі пачынаючы з 90-х гг. і да апошняга ў яго жыцці 2003 г. В. Быкаў зноў пачне актыўна выкарыстоўваць гэтую малую празаічную форму дзеля выказвання сваіх пачуццяў, жыццёвых поглядаў і маральна-этычных прынцыпаў (апавяданні названага перыяду прадстаўлены ў 1—2-м тамах

гэтага Збору твораў). Васіль Быкаў завершыць сваю літаратурную дзейнасць тым, з чаго пачынаў больш за паўстагоддзя таму. Кола такім чынам замкнецца…

В тот день (стар. 5)

Упершыню — газ. «Гродненская правда», 1949, 22 мая. Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавядан не ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.

Датуецца 1949 г.

В первом бою (стар. 10)

Упершыню — газ. «Гродненская правда», 1949, 19 июня. Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавядан не ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.

Датуецца 1949 г.

В. Быкаў прыгадваў: «Напісаў і надрукаваў у сваёй газеце яшчэ адно апавяданьне „У першым баі“. Гэтае мне падабалася больш за папярэдняе, і таксама пра вайну. Асабліва яго ніхто не чытаў, водгукаў не было. Пісьменьніцкага асяроддзя тады ў Гародні не існавала, нават літаб’яднаньня не было. Што-нішто было ў мяне напісана і яшчэ, але пакуль я нікому тое не паказваў, ды і сам быў ім незадаволены».

Пэўна, невыпадковым было імя галоўнага героя апавядання, — менавіта так звалі двух франтавых сяброў пісьменніка — абодвух Мікалаямі Беражнымі.

Смерць чалавека (стар. 18)

Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1957, 5 кастр. У перакладзе на рускую мову пад назвай «Последний шаг» — часоп. «Советская Отчизна», 1959, № 1 (пер. В. Ільінскага).

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1951.

Пра гэтае апавяданне В. Быкаў пісаў у 1957 г. у лісце да Е. Лось: «І наогул (прызнаюся Вам), мяне вельмі вабіць душа чалавека, драматызм, значнасць падзей, праяўленне найтанчэйшых унутраных рухаў чалавечай натуры. Праўда, цяжка гэта даецца ў літаратуры, патрабуе шмат працы і не заўсёды бывае прызнана. Тая-ж „Смерць чалавека“, з якой мяне віншавалі нядаўна Сабаленка і Ткачоў, як з „новай творчай удачай“, напісана мною ў 52[-м] г., год праляжала ў „Полымі“ і была вернута не прачытанай У. Карпавым. Яе ж у свой час забракаваў М. Лынькоў, да якога я меў глупства звярнуцца за крытыкай. Маю „Страту“, якая вытрымала 3 выданні (у тым ліку адно ў маскоўскім часопісе) зусім забракаваў летась Піліп Пестрак. Адным словам, цяжка цяпер правінцыяльнаму празаіку, які напіша нейкую „няўцямную“ штуковіну і мае „нахабнасць“ дамагацца заняць ёй паўстаронкі сталічнай газеты ці добры кавалак у ілюстраваным часопісе, на якім (кавалку) мог-бы змесціцца „актуальны“ артыкул пра неіснуючае соцспаборніцтва на якім-небудзь прадпрыемстве».

У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з рэдактарскай праўкай: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 225, арк. 1—11. Па ім можна прасачыць тыя праўкі, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора да друку ў газеце і ў кніжным выданні. У асноўным гэта стылістычныя праўкі і некаторыя не надта істотныя скарачэнні, якія не змяняюць сэнсу твора, — за выключэннем толькі таго, што слова «Чалавек» пісалася В. Быкавым з вялікай літары, ды наступных вялікіх скарачэнняў:

Стар. 19. …ціха варушыў самыя тонкія галінкі. — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў «лімаўскай» і ў кніжнай публікацыях: «Жыццё апошні раз вярнулася к Чалавеку, каб назаўсёды пакінуць яго. Ён апрытомнеў, каб у свядомасці адчуць свае пакуты і слабеючым розумам лічыць апошнія ўздыхі. Зачым гэта? Хіба мала выпрабаванняў выпала яму ў жыцці, хіба чара жахлівых пакут не выпіта ім да дна? Хіба не лепш было-б ужо не апрытомнець, ці загінуць адразу пад гусеніцай варожага танка? Дык не, прырода ці выпадак зрабілі інакш, і цяпер вось ён будзе адчуваць, як з кожнай хвілінай знікае з цела жыццё, пасля ўсяго, што зроблена для яго за шмат пражытых год».

Поделиться:
Популярные книги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова