Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Шрифт:
А я сынка твайго сустрэў учора. Такі ладны хлопчык, вялікі ўжо, — казаў новы, пакутліва сядаючы на ложак».
Стар. 118. Усё толькі сварыцца ды скаргі піша. — У ранейшай рэдакцыі: «Двух жонак кінуў, дзяцей адцураўся, усё толькі сварыцца ды скаргі піша».
Стар. 118. …а зараз не працуе. — У ранейшай рэдакцыі: «…а цяпер не працуе. Каб аліментаў не плаціць, нідзе і не працуе».
Стар. 113. «Залатое цяля». — Раман І. Ільфа і Я. Пятрова.
Упершыню пад назвай «Дапякло: Скаргі
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка», № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Была яшчэ адна публікацыя апавядання: «Гродзенская праўда», 1959, 26 ліп.; там тэкст быў апублікаваны пад назвай «Дапякло!: Скаргі раскрытыкаванага старшыні» і ў асобных месцах адрозніваецца ад першай рэдакцыі твора:
Стар. 119. Спакой ужо не ўтрымаеш — на тыдзень настрой страціш. — У газ. «Гродзенская праўда»: «Спакой ужо не ўтрымаеш, калі тая газеціна пачне цябе на ўвесь свет ганьбіць ды яшчэ малюнкі змяшчаць — на пацеху беспартыйным і несвядомым. Тут ужо абыякава не стрымаеш, на тыдзень настрой згубіш».
Стар. 119. …ён, вядома, адукаваны чалавек. — У газетнай рэдакцыі: «ён, вядома, чалавек адукаваны, і тая пісаніна — яго прафесія».
Стар. 120. …з’явіўся той газетчык з раёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, — кажа, — старшыня. Як справы з уборкай?» — У газетнай рэдакцыі: «…з’явіўся той газетчык з раёна. Я тады брыгадзірам прапарку наладзіў і раззлаваны быў. А ён тут са сваімі пытаннямі — кажа, заметку піша, даныя трэба. А сам гэткі малады, курносы, у шэрай кепцы і гэтак смела падступае да мяне. Ды ну цябе, кажу, з тваімі данымі — у бухгалтэрыі бяры. Хлопец нібы сумеўся, але нічога, пайшоў да бухгалтара. Тады ж, увечары, ён і паехаў, і не ведаю, ці выкарыстаў дзе свае даныя, ці не. Аднак пад восень прыязджае зноў. Таксама быў адвячорак, я гэта сядзеў на лаўцы перад канторай — з бухгалтарам па цыгарцы прыпалілі і гутарым. А ён, бы з старым знаёмым ужо: „Прывітанне, як справы з уборкай, таварыш старшыня?“»
Стар. 120. Хай сабе і не патрабую. Ды і як ад яго патрабаваць, калі яны сёння тут, заўтра там, ды агрызаюцца яшчэ: у нас сваё начальства на ўказкі і гэтак далей. — У газетнай рэдакцыі: «Хай сабе і не спаганяю. Спагоніш тут, калі ў іх то балты, то гайкі, то спрадвечны недахоп запчастак».
Стар. 121. …і дзіравая страха. — У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Газеціна прадпісвае прыняць меры і паведаміць».
Стар. 121. …уявіў ён сябе карэспандэнтам — вось нарабіў на сваю галаву! — У газетнай рэдакцыі: «уявіў ён сябе карэспандэнтам, каб у газету плявузгаць пра такія дробязі».
Стар. 121. У «Новым шляху»… — У газетнай рэдакцыі: «У „Героі“».
Стар. 121 …ці ты з глузду з’ехаў, хлопец? — У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Ці табе жыццё няміла?»
Стар. 121. А вінаватым такі аказаўся я. Бухгалтар падаў звесткі… — У газетнай рэдакцыі: «А перад начальствам вінаватым аказаўся я. Прыехаў інструктар, праверылі гэтае сіласаванне і ўзялі мяне ў абарот. Аказваецца, бухгалтар падаў звесткі…»
Упершыню — зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.
Трэба думаць, пра гэтае апавяданне пісаў В. Быкаў у лістах да Е. Лось: «Быў і яшчэ адзін чалавек, дарагі мне, з якім я таксама расстаўся ў 41[-м] у Варонежы, — гэта мой стрыечны брат. Гаротны лёс гэтага чалавека. Яго бацькі да гэтага часу так і не маюць ніякіх
«„Незагойная рана“ мая ляжыць у „ЛіМе“ без руху, з „Беларусі“ Сіўцоў прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго — хай ляжыць».
Машынапіс з аўтарскімі і рэдактарскімі праўкамі (13 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Яшчэ адзін машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 520, 2–11 (гэта пазнейшы варыянт — з улікам таго дапісанага, якое прыводзіцца ніжэй, — з рэдактарскай праўкай і без дзвюх апошніх старонак; мяркуючы па бланку часоп. «Беларусь», на якім надрукавана першая старонка апавядання, не выключана, што рэдакцыя збіралася публікаваць твор, аднак у «Беларусі» «Незайгоная рана» надрукаванай не была). Да апавядання прыкладзены ліст да адказнага сакратара часоп. «Беларусь» І. Кудраўцава:
«Шаноўны Іван!
Пасылаю табе гэтую штуковіну, зусім не маючы ўпэўненасці, што можна і трэба надрукаваць. Можа, нават і не варта савацца з такім несамавітым творам.
Увогуле — паглядзі. Калі што, дык вернеш, як гэта ты робіш і за што я ўдзячны табе. (Хоць перадрукоўваць лішні раз не трэба.) […]
З павагай, Вас. Быкаў.
24 лютага 59 г.»
Па экзэмпляры, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава, можна прасачыць, якія змены былі зроблены аўтарам падчас апошняй працы над творам:
Стар. 128. Яе суцяшалі суседзі, колькі разоў угаворвала Марыська, якая ўжо выйшла замуж і жыла ў далёкай вёсцы. Зяць пры кожнай сустрэчы цярпліва запрашаў яе да сябе — там гадаваліся ўнукі, і яна была дужа патрэбна. — Гэтых сказаў у машынапісе няма — яны былі дапісаны рукой В. Быкава замест закрэсленага: «Ніхто нідзе нічога не чуў пра яго, і незагойная страшная рана раздзірала матчына сэрца…»
Стар. 130. …памагае дачушка Марыська… — Далей ішло: «якая год дзесяць таму памёрла ад родаў», аднак было закрэслена, магчыма, самім аўтарам. Можна меркаваць, што В. Быкаў ці сам, ці хутчэй за ўсё па нечай прапанове вырашыў не драматызаваць зусім ужо лёс Тэклі.
Стар. 132. Няўжо сапраўды ўсё скончана і ніколі ёй не дачакацца яго, і давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. — Гэты сказ таксама пазней быў дапісаны В. Быкавым.
Стар. 134. …старая ўпілася… — У машынапісе ішло, але было закрэслена: «…старая вар’яцкімі вачыма з апошняй нялюдскай надзеяй…»
Імя аўтара эпіграфа апавядання — Міхася Васілька — адсутнічае ў апошняй прыжыццёвай публікацыі тэкста ў 6-томным Зборы твораў В. Быкава (было ўказана ў зб. «Жураўліны крык»).