Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 248. …і не сцяліла сабе пасцелі. — У другой рэдакцыі: «і не сцяліла сабе на старэнькай увагнутай канапцы».

Стар. 249. …даносіўся які стук. — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «Так у пакуце мінаў гэты ранак. Справіўшыся, яны ўсе не спяшаючы паснедалі на кухні. Гаспадыня чагосьці ўздыхала, абедзве яны маўчалі, слухаючы толькі гамонку дзяцей. Недзе, заляцеўшы праз адчыненае акно, гудзеў у пакоях чмель, і гэты яго сумны, як пахавальная музыка, гуд узмацняў невыразную шчымлівую роспач дзяўчыны».

Стар. 249. …парог пераступіла поўная, немаладая ўжо кабета… —

У першай рэдакцыі: «у калідор улезла тоўстая, дыхавічная кабета».

Стар. 249. …калі ўбачыла Дзіну Васільеўну. — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «і, дробна тупаючы востранькімі, як шыльца, абцасікамі, падалася ў пакой. Дзверы яна не зачыніла, і Люся, трымаючыся за ручку, замерла так, збянтэжана пазіраючы ўслед жанчыне.

Калі неўзабаве гаспадыня паклікала яе, дзяўчына, ледзьве перастаўляючы раптам змярцвелыя ногі, пераступіла парог пакоя. Нейкая недарэчная зацятасць не давала ёй узняць позірк, але яна бачыла, ці, можа, хутчэй адчувала, што госця сядзіць у мяккім крэсле, закінуўшы за падлакотнік крысо расшпіленага стракатага плашча і заклаўшы нагу на нагу. Па ўсёй кватэры моцна патыхала яе прытарнымі духамі, а на твары па-ранейшаму гуляла мядовая, занадта лагодная ўсмешка».

Стар. 250. …збіраць свой нямудры набытак. — У першых рэдакцыях далей ішло: «Збіраць, уласна кажучы, не было чаго. Што-колечы з бялізны, школьнае карычневае плацце з белым каўнерыкам, старэнькі лыжны касцюм — навагодні падарунак Дзіны Васільеўны. Яшчэ была кніга „Граф Монте Кристо“, якую яна з маленства берагла і перачытала ўжо колькі разоў».

Стар. 251. Яна прыладзілася на заднім сядзенні і маўчала. — У другой рэдакцыі: «Яна прыладзілася на заднім сядзенні, паклаўшы на калені клумак і адчувала, быццам правальваецца ў хмельнае самотнае бяздонне».

Стар. 251. …астудзіўшы прыветную ласкаваць у вачах…

У першай рэдакцыі: «згубіўшы прыветную ласкавасць у пасцюдзянеўшых, але па-ранейшаму прыгожых вачах».

Стар. 251. Тут у нас ванная… — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ігарок спіць уранку і не любіць, калі што дзе грукае».

Стар. 252. Гэта яна? — У першай рэдакцыі: «О кэй, прывет, крошка. Гэта яна?»

Стар. 252. Спаць будзеш тут, на раскладушцы. — У першай рэдакцыі: «Спаць будзеш вось на гэтай канапе, — паказала яна на тую прыгожую плюшавую канапу ў гасцінай».

Стар. 253. Для хатняй работы… — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ён празмерна ўстарэў і выйшаў з моды».

Стар. 253. …кітайскі халацік. Хоць ён быў стары і сям-там дзіравы, але ад яго нельга было адвесці вачэй. — У першай рэдакцыі: «кітайскі халацік, які аж свяціўся нейкім унутраным святлом, блішчаў, пераліваўся, ды так ярка, што здавалася, аж кідаў навокал палымяныя блікі. Ён быў цудоўны і, відаць, дарагі гэты халацік…»

Стар. 253. …калі станеш старацца… — У першай рэдакцыі далей ішло: «Гэта Дзіна Васільеўна, вядома, скнара, яна, канешне, не дужа раздарвалася».

Стар. 254. Гэта погляды тваёй Дзіны… — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішло: «Ты наіўная, як вясковая цётка, — пагардліва чмыхнула Маргарыта Яўгеньеўна, спыніўшыся ў дзвярах».

Стар. 254. …з яе абавязкамі… — У першай рэдакцыі: «з яе абавязкамі,

у тым ліку і вымаць раніцай газеты з паштовай скрынкі на дзвярах».

Стар. 254. …так зняважліва адзывалася аб ёй за вочы. — У першай рэдакцыі далей ішло: «Люся асуджала яе, але ў той жа час не магла не змякчэць да гаспадыні за яе падарункі, якія адразу так запаланілі душу дзяўчыны. Праўда, яе ўсё непакоіў той даўгавязы Ігар з сваім недарэчным „окэем“ і самаўпэўненым выглядам у цялячых вачах, але яна старался як-небудзь не думаць аб ім.

Адной ёй стала вельмі вольна і раскошна ў гэтай прасторнай кватэры».

Стар. 255. …прыгожых рэчаў. — У першай рэдакцыі далей ішло: «нават паменшыла варожая насцярожанасць да Ігара, гэтага самаўпэўненага недарэкі».

Стар. 256. …у галлі вераб’і. — У першай рэдакцыі далей ішло: «і адчувала сябе зусім-зусім адзінокай і нешчаслівай».

Стар. 256. — Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці.

У першай рэдакцыі:

«— Ну што ж гэта ты… Не мог узяць дзе з іншага месца, не для цябе было пакладзена, — мякка зазлавала Маргарыта Яўгеньеўна.

Ігар, нічога не адказваючы, пусціў струмень дыму ў напрамку Люсі, якая ўсё стаяла перад акном і калупала падаконнік. Пасля ён, нібы заўважыўшы што, прагугнявіў:

— О кэй! А новай крошцы куды лепей ідзе гэтае плацце. Зусім не тое, што той даўгавязай Любцы.

— Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці.

Люся раптам зразумела ўсё — і тое агіднае здарэнне з грашыма і паганую вартасць гэтага падарунка. Душная хмельная хваля шыбанула ў яе адчуванні, узняла буру нянавісці ў яе строгай дзявочай душы — гэта было нешта звыш таго, што яна магла стрываць».

Стар. 256. Яе душыла вялікая крыўда. — У першай рэдакцыі: «Вусны яе ўвесь час шапталі „як гадка, як гадка“, яна ўжо не магла прымірыцца з сабой за кароткую былую радасць. Дзяўчыну душыла вялікая крыўда».

Стар. 257. …выбегла ў калідор… — У першай рэдакцыі далей ішло: «У апошні момант, нібы скрозь запацелую шыбу, заўважыла яна, як пераламіліся вузкія бровы на дагледжаным твары Маргарыты Яўгеньеўны, пачула недарэчнае Ігарава „О кэй“. Потым ужо ў апошніх дзвярах з гэтай нянавіснай кватэры да яе данёсся злосны лямант гаспадыні, якая бегла па калідору і патрабавала плацце. „Падавіцеся вы вашым плаццем і ўсім, усім гэтым“, — шаптала Люся і цераз двор і пад’езд выбегла на сонечную блішчастую вуліцу. Яна не дужа ўдумвалася, што нарабіла, не ведала, куды ёй падацца далей, яна толькі адчувала кожнай частачкай сваёй душы, што там яна жыць не магла. А куды ісці?.. Што ж, свет не без добрых людзей, знойдзецца месца і для Люсі».

Паядынак (стар. 258)

Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1959, 6 верас. Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959. В. Быкаў у 1979 г. пісаў у лісце да І. Дзядкова: «Что же касается „Поединка“, то я сам уже не помню, что я имел в виду в этом довольно слабом рассказе. М. б. лучше вообще не упоминать о нем».

Пры падрыхтоўцы кніжнага выдання твора, верагодна, самім аўтарам у тэкст былі ўнесены невялікія дапаўненні (ці ўзноўлены скарачэнні, якія маглі быць зроблены падчас першай публікацыі ў «Гродзенскай праўдзе», — высветліць гэта пакуль немагчыма, паколькі рукапіс ці машынапіс апавядання не захаваўся) і нязначныя праўкі, сярод якіх вылучаюцца наступныя:

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение. Земли Ордена

Игнатов Михаил Павлович
17. Путь
Фантастика:
постапокалипсис
уся
фэнтези
фантастика: прочее
сянься
5.00
рейтинг книги
Возвышение. Земли Ордена

Подземелье по наследству. Том 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Подземелье
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Подземелье по наследству. Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Похититель

Чайлд Ли
10. Джек Ричер
Детективы:
триллеры
9.00
рейтинг книги
Похититель

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо