Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Пазней, у адказ на ўдакладненне крытыка І. Дзядкова, В. Быкаў пісаў: «„Няўломак“ вряд ли имеет русский синоним, очевидно, это надо понимать, как человек неуступчивый, неукротимый, своенравный. Кажется, это и по-белорусски диалектизм».

Верагодна, спачатку В. Быкаў даслаў апавяданне ў «Маладосць», — машынапіс з буйнай рэдактарскай праўкай (якая ў асноўным датычыцца стылю) захоўваецца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 64, 1—20. Яшчэ адна, новая рэдакцыя апавядання (таксама машынапіс з аўтарскай і рэдактарскай праўкай) захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 496, 1—15. Напрыканцы машынапісу, які быў дасланы ў «Маладосць», рукой

В. Быкава зроблена пазнака: «Можа, так будзе лепей? З прывіт.[аннем]. ВБ». Згодна з гэтай пазнакай і двума вядомымі сёння машынапісамі, а таксама зыходзячы з тых правак, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора для кніжнага выдання, можна меркаваць, што аўтар неаднойчы дапрацоўваў апавяданне і яно мела, як мінімум, чатыры рэдакцыі. Адзначым яшчэ, што ў машынапісе фонда час. «Маладосць» галоўнага героя звалі інакш — апавяданне пачыналася наступным чынам: «У яго ладнае імя Косця, неблагое прозвішча Лемех…». Да таго ж, згодна з гэтай, магчыма, другой рэдакцыяй, можна прасачыць, якія змены былі зроблены — не выключана, што самім В. Быкавым — у творы падчас першай кніжнай публікацыі:

Стар. 230. Правіла яшчэ пажмурыўся… — Пасля гэтага сказа пачынаўся раздзел II.

Стар. 230. …адступіў на вальнейшае месца. — Далей ішло: «каб уладкаваць у кішэні грошы».

Стар. 230. …ён атрымае палучку, заробленую жорсткімі, збітымі цэглай рукамі… — У другой рэдакцыі (у машынапісе, што захоўваецца ў фондзе «Маладосці»): «ён атрымае палучку — свае 350, а, можа, і 400 рублёў».

Стар. 230. …ці скора ранак. — У дзвюх ранейшых рэдакцыях: «ці скора ранак, каб рыхтавацца да працы».

Стар. 232. Лічы, што парася гэпнулася… — У другой рэдакцыі: «Ад парася застануцца капыты і вушкі…»

Стар. 232. …у яе прывабны кірпаты твар. — У другой рэдакцыі: «у яе прыветны курносы твар»; у трэцяй: «у яе прывабны курносы твар».

Стар. 234. …да суседняй вёскі Глінішчаў. — У абодвух машынапісах: Глінішч.

Стар. 236. …Каціся к сякой-такой матары, салага несалёная!.. — У другой рэдакцыі: «Каціся к сякой-такой матары, сабачы недагрызак, салага несалёная!..»

Стар. 236. Правіла рвануў на грудзях світку і, сагнуўшыся крукам, цяжка ўзняўся за сталом, бы збіраючыся праз яго скочыць на хлопца. — У другой рэдакцыі: «…Правіла ірвануў на грудзях світку і цяжка ўзняўся, ледзь не абярнуўшы стол».

Стар. 237. …зароў дзікім голасам. — У абодвух машынапісах: «зароў благім матам».

Стар. 237. …у выбітую ў дзвярах шыбіну. — Далей у абодвух машынапісах ішоў наступны сказ: «За прылаўкам усё лемантавала буфетчыца, а хаўруснікі, не зважаючы на яе, працягвалі сваю справу».

Стар. 238. …падумаў і пайшоў, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго. — У ранейшых рэдакцыях: «падумаў і, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго, пайшоў у міліцыю».

Стар. 240. Дык здаволіўся ўчора? Можа, і сёння таго ж хацеў бы? — У другой рэдакцыі: «Ну што, задаволіўся ўчора? Казаў пачакай, дык табе Правіла даражэй, з ім пайшоў. Ну, а цяпер што?»

Стар. 240. Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам. — У другой рэдакцыі: «Федзька пакутна паморшчыўся».

Стар. 241. Не дам ні рубля, хоць канай. Хай табе Правіла дае, — злосна абвясціў Косця. — У другой рэдакцыі: «Не

дам ні рубля, хоць канай. І яшчэ ў Глінішчы напішу, які ты злыдзень».

Стар. 241. …баючыся выбягаць на мокрае. — Пасля гэтага сказа ішло: «Калі Косця наблізіўся, усё чамусьці змоўклі — хлопцы ваўкавата насупіліся, а дзяўчаты пра нешта зашапталіся. Косціку зноў стала няёмка і прыкра, але ён прыхаваў у сабе тое…»

Стар. 242. Косця чамусьці аж узрадаваўся… — Пачынаючы з гэтага сказа, канцоўка апавядання ў другой рэдакцыі выглядала інакш (свой канчатковы выгляд яна атрымае ў трэцяй рэдакцыі):

«Косця чамусьці аж узрадаваўся, убачыўшы блізкіх людзей, і яны, здаецца, пазналі яго. Але нешта новае, насцярожанае мільганула на ўсмешыстым Зініным твары, і хлопец здаля бачыў, як тузанула яна за руку Федзьку і сыйшла з тратуара. Азірнуўшыся, Федзька торапка падаўся за ёй, і неўзабаве яны апынуліся на другім баку вуліцы.

Ад нечаканасці Косця спыніўся і прыкусіў губу. На кароткі нястрымны момант ён адчуў у горле тугі камяк крыўды, але неяк перасіліў сябе.

— Ага, так? — нягучна прамовіў Няўломак. — Не, гэта ўжо не выйдзе.

Ён бесцырымонна гукнуў Федзьку і збочыў з тратуара, каб дагнаць сябра. Вострае пачуццё крыўды хутка міналася, усё болей расла злосная ўпартасць дамагчыся свайго — перайначыць Федзьку, хоць бы для таго спатрэбілася нават пасварыцца з Зінай».

Калі хочацца жыць… (стар. 243)

Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1959, 15 сак.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959.

Машынапіс апавядання з нязначнай рэдактарскай праўкай заховаўецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 484, арк. 1–4.

* * *

Стар. 244. Уласаўцы — салдаты савецкай арміі генерала Уласава, якія разам з камандзірам перайшлі на бок нацысцкіх войскаў.

«Цябе пакрыўдзілі?..» (стар. 247)

Упершыню пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» — часоп. «Работніца і сялянка», 1959, № 6.

Друкуецца па гэтым жа выданні. Датуецца годам апублікавання.

Першапачатковая назва — «Люся». У фондзе часоп. «Работніца і сялянка» захоўваюцца два машынапісы апавядання: аўтарызаваны з вялікай рэдактарскай праўкай пад назвай «Люся» (назва закрэслена, зверху напісана: «Цябе пакрыўдзілі?..»; захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, 84–98) і пазнейшая рэдакцыя пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» (БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, арк. 71–83). Пры іх параўнанні нельга не заўважыць, што падчас другой рэдакцыі твора В. Быкаў улічыў практычна ўсе праўкі і скарачэнні, якія былі зроблены раней. Прывядзём найбольш значныя з іх:

Стар. 247. Ёй было цяжка ў шаснаццаць год… — У абедзвюх ранейшых рэдакцыях: у пятнаццаць год.

Стар. 247. …болей за два гады. — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «…болей за два гады, сталуючыся на яе харчах і як колечы апранаючыся на сваю сторублёвую зарплату».

Стар. 248. …там табе добра будзе… — Пасля гэтага сказа ў першай рэдакцыі ішло: «Яна казала тое, быццам вінілася за нешта благое, а ў Люсі стукала ў скронях і густая ліпкая чырвань абажура засцілала зрок. Яна хацела сказаць гаспадыні, што не варта клапаціцца пра яе, што яна пражыве як-небудзь, не трэба і гэтага прабачлівага тону, яна разумее ўсё — не маленькая. Але дзяўчына не сказала нічога і пайшла на кухню дамываць посуд».

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Рождение

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Некромаг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Рождение

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Жена генерала

Цвик Катерина Александровна
2. Жемчужина приграничья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена генерала

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Маленькие Песцовые радости

Видум Инди
5. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
6.80
рейтинг книги
Маленькие Песцовые радости

Хозяйка разрушенной крепости

Оболенская Любовь
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка разрушенной крепости

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали