Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:
Непагадзь (стар. 135)

Упершыню — часоп. «Беларусь», 1958, № 9.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.

Менавіта ў 1957 г. В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось:

«Зараз засеў за новае апавяданне пра нешчаслівае каханне, пакуты, скруху, сардэчны боль і г. д. Адным словам, сумная рэч і сумная назва „Непагадзь“. Як бачыце, калінебудзь будзе падстава назваць мяне „ныцікам“, „песімістам“ і яшчэ якім небудзь бранным крытычным тэрмінам». У другі раз: «Скончыў апавяданне наконт „тщетности мечтаний“ і „обманутой любви“. Гэта новая для мяне тэма, не ведаю як удалася рэч. […]

Апавяданне,

што скончыў, мяркую паслаць у „Беларусь“, хоць там, кажуць, бязлітасны да маладых, сам жа малады Сіўцоў». І наступным разам: «Перад Новым годам паслаў у „Беларусь“ новае апавяданне „Непагадзь“ на тэму пра ілюзіі кахання, дождж, пакуты, сумненні і расчараванні…».

Верагодна, пры падрыхтоўцы да друку апавяданне было значна перапрацавана, — В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось:

«…з „Беларусі“ Сіўцоў прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго — хай ляжыць». Тым не менш «Непагадзь» пісьменнік у часопісе ўсё ж надрукуе, што ж тычыцца правак, якія В. Быкаў быў вымушаны зрабіць, праз пэўны час у яго з’явіцца магчымасць апублікаваць гэтае апавяданне ў ранейшай рэдакцыі — у кнізе «Жураўліны крык».

Ціхманая жонка (стар. 148)

Упершыню пад назвай «Шчасце» — газ. «Гродзенская праўда», 1958, 16 сак. Пад назвай «Ціхая жонка» — газ. «Звязда», 1958, 20 крас.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там пазначаны год напісання — 1957 г.

Страчаныя мары (стар. 157)

Упершыню — «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці (Гродна, 1958).

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык», Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1958.

Машынапіс з аўтарскай праўкай захоўваецца ў фондзе часоп. «Полымя»: БДАМЛіМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 126, арк. 1—16. Напрыканцы рукой пісьменніка зроблена пазнака: «Можа, спатрэбіцца гэтае апавяданне на сучасную тэму. В. Быкаў». Тут жа рэдакцыйны вердыкт (подпіс неразборлівы): «Апавяданне не дапісана. Яно нібы раздзел з аповесці. 21/XI.58».

Згодна машынапісу можна прасачыць, якія дзве змены былі зроблены падчас першых публікацый твора:

Стар. 161. …у імя рэвалюцыі. — Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя, якія былі скарочаны: «Яна гатова была пакланіцца гэтаму ўпартаму юнаку, яго подзвіг клікаў кудысьці, не даваў спакою ні ўдзень, ні ўначы. Дзён колькі запар Ірынка нічога не чытала, ні аб чым не думала, неяк хадзіла, нешта рабіла, адказвала на людскія пытанні, але ўсё гэта было, нібы ў сне».

Стар. 164. …чалавечай сілы і смеласці. — Заканчэнне сказа: «яна захапіла ўсю істоту — іншаму ўжо не заставалася ніякога месца».

* * *

Стар. 161. …страшэннай сілы вобраз далёкага Мексіканца. — Герой апавядання Дж. Лондана «Мексіканец».

Стар. 169. …на агнявокага, адзінокага Рыверу… — Героя апавядання Дж. Лондана «Мексіканец».

Дваццаты (стар. 172)

Упершыню пад назвай «Дваццаты» — часоп. «Полымя», 1958, № 10. Пад назвай «Трое» — «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці, Гродна, 1958.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Дваццаты». Там жа пазначаны год напісання — 1958.

Яшчэ ў 1959 г. В. Бурносаў пісаў у выдавецкай рэцэнзіі:

«Да апавядання „Трое“ я хачу даць параду — альбо рэзка скараціць колькасць нямецкіх выразаў альбо зусім іх апусціць, але пры любой іх колькасці пераклад нямецкіх выразаў даваць

не ў канцы апавядання, а ў кожным асобным выпадку на адной і той жа старонцы ўнізе». Аднак скарачэнне не было зроблена — пераклад нямецкіх выразаў быў пададзены ўнізе (як і падчас публікацыі ў альманаху «Нёман» — у адрозненне ад «Полымя», дзе нямецкія выразы, за рэдкім выключэннем, адсутнічаюць, — яны падаюцца адразу на беларускай мове). Да таго ж В. Бурносаў заўважаў: «На старонцы ІІ апавядання „Трое“ ёсць частка фразы — „на ўсходзе нямецкія арміі акружалі Маскву“. Прычым адчуваецца, што тут і пункт гледжання аўтара. Трэба гэты выраз удакладніць, бо ён пакідае непрыемнае ўражанне і пярэчыць логіцы падзей». І калі ў першых публікацыях гэтая фраза гучала сапраўды менавіта так, дык у кнізе будзе выглядаць наступным чынам: «…на ўсходзе нямецкія арміі падыходзілі да Масквы».

Пры параўнанні часопіснай і кніжнай рэдакцый звяртаюць на сябе ўвагу скарачэнні, якія былі зроблены ці самім аўтарам, ці рэдактурай:

Стар. 172. …халодных вострых каленяў. — У ранейшай рэдакцыі пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Памарожаныя рукі ён засоўваў у рукавы, прыціскаў да грудзей і так заміраў на хвіліну ад знясілення і сцюжы».

Стар. 173. …нясмелага позняга світання. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Камісар цяжка ступаў у снег цвёрдымі, як косць, прамёрзлымі ботамі, за ім, хістаючыся ад слабасці, выпраўляліся астатнія».

Стар. 173. …зноў адсталі ад свайго дужэйшага таварыша. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло з новага абзаца:

«Валодзькін з апошняе сілы стараўся ступаць за камісарам, але з кожнай гадзінай усё цяжэйшай рабілася дарога і ўсё болей даймала стома. Хаваючы ў рукавах змерзлыя рукі, ён ледзьве брыў, не падымаючы галавы. Унізе віліся снегавыя струмені, яны на дзіва хутка зараўноўвалі неглыбокія камісаравы сляды. Ад іх няспыннага руху хмельна круцілася ў галаве і так хацелася спаць. Ужо не ежы, не цяпла, а толькі спакою прагнула знясіленае хлопцава цела».

Стар. 175. …з надзеяй пазіраў на яго. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло з новага абзаца: «Трэба было памагаць слабейшаму, але і сам Валодзькін быў такі нядужы, што не адразу адважыўся сысці ўніз. Засопшыся, нейкі час хлопец стаяў на адхоне і думаў, як гэтая хада па снезе выматала яго сілы. Як хацелася прайсці па дарозе — не ехаць нават, а толькі ісці — па роўнай, цвёрдай, уезджанай… Але дарог яны пазбягалі пасля таго, як аднойчы іх дагналі паліцэйскія. Тады яны страцілі сем чалавек і далей ужо ішлі ўтрох. Гэта было страшэнна цяжка, але інакш не выпадала. У вёскі і хутары яны заходзілі ўначы — прасілі кавалак хлеба і ішлі далей. Людзі сустракалі па-рознаму: з жалем і гатоўнасцю памагчы ці, здаралася, цкавалі сабакамі і спрабавалі злавіць. Яны трывалі ўсё: хаваліся ці ўцякалі — адбівацца не было як, у іх скончыліся патроны. Учора яны перайшлі Буг, а наперадзе іх чакаў доўгі небяспечны шлях».

Стар. 175. — Канец… Усё роўна канец… Усім, усяму… — чулася яго надрыўная роспачная скарга. — У ранейшай рэдакцыі: «— Навошта… Навошта было тое? — чулася яго надрыўная роспачная скарга. — Біўся, змагаўся, пакутваў, цярпеў… Навошта? Усё роўна канец… Пагібель усім».

Стар. 176. …салдаты ў мышастых шынялях. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло:

«Камісар першы ўчуў нядобрае і першы ўстрапянуўся. Узнімаючы коламі снег, машыны імчалі па полі і, здавалася, кіравалі проста на іх. Вядома, першае, да чаго памкнуўся чалавек, — бегчы. Але бегчы ўжо было позна, і камісар зноў выцягся ў доле, нешта шапнуўшы таварышам. Валодзькін ляжаў ціха, а Івашоў раптам усхапіўся і кульгава падаўся да адхону. Зразумеўшы, што далей ляжаць нельга, камісар вылаяўся і таксама ўсхапіўся, за ім Валодзькін, і яны пабеглі.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение. Земли Ордена

Игнатов Михаил Павлович
17. Путь
Фантастика:
постапокалипсис
уся
фэнтези
фантастика: прочее
сянься
5.00
рейтинг книги
Возвышение. Земли Ордена

Подземелье по наследству. Том 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Подземелье
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Подземелье по наследству. Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Похититель

Чайлд Ли
10. Джек Ричер
Детективы:
триллеры
9.00
рейтинг книги
Похититель

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо