Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну, што? Капай! — загадвае Мяцельскі.

Без роспыту Казак здымае вінтоўку, пачынае раскопваць мяккую імшарыну…

… пад якой апынуўся светлы, амаль белы баравы жвір.

Да гэтай мясціны падыходзяць іншыя, спыняюцца, моўчкі, з насцярогай пазіраюць у раскапаны дол…

Мяккі, парослы беламошнікам жвір ляціць пад іхнія ногі…

…на старыя змакрэлыя боты… на разлезлыя аўстрыйскія гамашы… на лапці з аборамі на нагах у Дзеда…

Дзед, не страсаючы абсыпаных жвірам лапцяў, адыходзіць наводдаль і апускаецца на дол. Галава яго неяк сама

па сабе ўгнулася, унурыўся позірк. Вусны заварушыліся, нібы творачы святую малітву… (Тэкст малітвы трэба ўдакладніць.)

Кажухар, трымаючы за пазухай ашчадна правую руку, тоўста абкручаную нейкай анучай, са скрыўленым ад болю, даўно не голеным тварам, патупаў, патупаў каля людзей ды і сеў побач з Дзедам…

— Ну во, братка, як яно ўсё атрымалася… — Кажухару відавочна хацелася пагутарыць, пабедаваць, каб хоць як заглушыць боль у руцэ…

Але Дзед не адказвае — таму, мабыць, што баліць у яго нешта сваё…

— Атрымалася! — ціха паўтарыў Забела, які ачмурэла стаяў насупроць. Вусны яго на момант здрадліва скрывіліся, вочы гатовы былі пакрыцца слязьмі. Неяк, аднак, ён намогся, асіліў нечаканую слабасць, цвярдзей сашчапіў голыя пашчэнкі і адвярнуўся…

Астатнія стаяць вакол ужо выразна азначанай у імшаніку яміны… Хто стаіць адвярнуўшыся… Хто апанурана пазірае сабе пад ногі… хто пазірае на Казака…

…які ўвіхаецца ў яме…

Аўстрыяк нядоўга пастаяў сярод іншых ды, забіраючы паўколам навакол, памалу пайшоў па лесе. Пазірае ўгору…

…між хваёвых вяршалін, што ціха і мерна пагойдваюцца на фоне шэрых аблокаў…

Аўстрыяк глядзіць на аблокі, а ў галаве круцяцца думкі:

«…Марудна капаюць! Так можна і не паспець!.. Ну, нічога, хутка ўсё скончыцца, усё супакоіцца назаўсёды… Ну, чаго шкадаваць? Жыцця? Дык якое гэта жыццё? Гэта пекла, боскае пакаранне, а не жыццё! Дома нялюбая, чужая жонка з чатырма чужымі дзяцьмі. І не заплача: маючы зямлю, хутка прыдбае і новага мужа. Родны брат застанецца адзіным гаспадаром на бедным надзеле. І ніхто яму болей не будзе пагражаць дзяльбой. Усе як-небудзь пражывуць!»

Аўстрыяк аглядваецца ў бок ямы…

Там Казака змяніў Мяцельскі…

Аўстрыяк зноў глядзіць на неба…

Там усё плывуць шэрыя аблокі… Мелка пачаў накрапваць дождж…

Паступова, з размытага малюнка аблокаў і дажджу, перад Аўстрыякам узнікае:

…вясковы падворак, па якім бегаюць куры… Каля пуні, пад навесам, Аўстрыяк рамантуе хамут… Непадалёк ад яго корпаюцца дзеці… Каля будкі на ланцугу ляжыць сабака… Раптам ён ускочыў і забрахаў у бок вуліцы…

Аўстрыяк аглядваецца…

Па вуліцы да яго хаты пад’язджаюць некалькі падвод, на якіх сядзяць чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Некаторыя падводы ўжо загружаныя мяшкамі з зернем. З першай падводы злазяць двое і ідуць у падворак.

Сабака каля будкі брэша на іх…

З хаты выходзіць жонка Аўстрыяка з грудным дзіцем на руках…

Двое падыходзяць да Аўстрыяка. Адзін з іх адзеты ў цывільную адзежу, другі, відаць, камандзір чырвонаармейцаў. Цывільны падае Аўстрыяку паперу:

— Вось

вам абавязацельства на харчразвёрстку! Вы павінны здаць дваццаць пудоў збожжа на дапамогу Чырвонай Арміі! Распісвайцесь! — ён падае Аўстрыяку паперу і аловак.

Сабака працягвае брахаць…

Ля хаты застыла жонка з дзіцем…

Змоўклі дзеці, з цікавасцю назіраюць за незнаёмымі людзьмі…

Аўстрыяк спачатку здзіўлена глядзіць на цывільнага, потым аглядваецца ў бок жонкі, зноў глядзіць на паперу і раптоўна ўзрываецца:

— А вось, выкусі! — ён суне цывільнаму пад нос фігу. — У мяне дзеці! Сам бачыш! Іх карміць трэба! У мяне ў самога столькі няма!

Цывільны крыху адступае ўбок:

— Ты, гэта, лягчэй, лягчэй! Не з цябе аднаго забіраем! Ува ўсіх бярэм, бо як вось іх карміць трэба! — ён паказвае ў бок чырвонаармейцаў.

— Дык няхай Чырвоная Армія сама пасее і пажне, а не рабуе сялян! Гэта ж колькі трэба было пакутаваць на вайне, ды ў палоне, ісці вось да яе ў прымакі. Ірваць кішкі на гэтай запушчанай гаспадарцы, каб апынуцца на зіму жабраком! І што гэта за ўлада настала, як з ёй жыць? Я ж так імкнуўся дадому, а тут аказалася горш, чым на вайне, чым у палоне… Дык там хоць быў вораг, там прымушалі рабіць, нават каралі смерцю. Але там кармілі. А чым я тут накармлю вось іх?

Дзеці спалохана прыціскаюцца да мацеры. Тая паціху падвывае.

Нават сабака перастаў брахаць і схаваўся ў будку… Камандзір, павярнуўшыся ў бок падвод, махнуў рукой. Чырвонаармейцы сыпанулі ў падворак…

Малюнак размываецца, потым у кадры зноў узнікае твар Аўстрыяка… У панурым задуменні ён ідзе да ямы…

Там, угнуўшы шырокую спіну, размашыста шпурляе рыдлёўкай Мяцельскі… Побач стаіць Камандзір.

Аўстрыяк падыходзіць да ямы:

— Ну, ці хутка вы? — са скрухай пытаецца ён.

— Паспееш! — нядобразычліва буркнуў з ямы Мяцельскі. Аўстрыяк панура адыходзіць ад ямы, мармыча сабе пад нос:

— Паспееш! Вам трэба, каб глыбей! Быццам гэта так важна: глыбока ляжаць у зямлі ці дзе-небудзь валяцца ў кустах. Мёртваму, мусіць, адзін чорт!

Ён прыпыняецца кал Дзеда і Кажухара…

Дзед ціха шэпча памінальную малітву (праваслаўную)…

Кажухар так жа, ледзь чутна, шэпча словы каталіцкай малітвы…

Аўстрыяк неяк рэзка матнуў галавой і пайшоў далей, мармычучы:

— Бач, адпяванне самі сабе наладзілі!

Ён ледзь-ледзь стрымліваецца… Падумаўшы, ён садзіцца на белы імшанік, адкідвае полы свайго аўстрыйскага шыняля

і сцягвае з адной нагі бот…

Брудная сапрэлая ануча сама раскруцілася на ступні…

Ён бярэ ў рукі карабін, дасылае патрон у патроннік…

Вялікі палец намацвае спускавую скабу… Рашуча ціскае…

У цішы рэзка грымнуў стрэл…

Усе скалануліся… Дзед з Кажухаром…

…Казак…

…Забела…

…Мяцельскі ў яме…

…Валодзька…

…Камандзір крутнуўся ад ямы. Адразу ўсё зразумеў:

— Не дачакаўся! — сказаў ён, і відавочны боль ценем мільгануў на яго схуднелым твары. — Забела і ты, Казак, давайце яго сюды.

Поделиться:
Популярные книги

Полуостров Надежды. Трилогия

Буторин Андрей Русланович
Вселенная Метро 2033
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
8.00
рейтинг книги
Полуостров Надежды. Трилогия

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде