Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

Мяцельскі звальваецца ўніз:

— Вогнішча расклалі! Не палохаюцца, свалата! Камандзір усміхнуўся:

— А чаго ім палохацца? Ведаюць, што нас засталося трошкі, патронаў няма. А ззаду балота… Вось яны раніцы і чакаюць. Тактыка простая…

Крыху падумаўшы, ён нягучна кліча:

— Дзед, а дзед!

Да Камандзіра з цемры падсоўваецца Дзед, дужа чорнабароды, з чорнымі густымі брывамі, шараговец…

— Слухай, Дзед, ты гэтыя мясціны ведаеш?

— Так, — адказвае Дзед.

— Што

скажаш? — пытаецца Камандзір. Дзед трошкі падумаў:

— Трэба праз балота паспрабаваць. Толькі не назад, адкуль мы ішлі, а ўзяць улева, у бок Янаўкі. Можа, і пройдзем…

Камандзір устае з зямлі, зноў моршчыцца ад болю… Дзед аглядае шыю Камандзіра:

— Трэба перавязаць цябе, а тое шыя зусім згніе. Камандзір:

— Абыдзецца! Ды і няма чым.

Да яго з цемры праціскаецца Валодзька, выцягвае з торбачкі, што звісае ў яго з пляча, нейкі скрутак:

— Вось, Камандзір!

Ён разгортвае даматканы ручнік… Камандзір разглядае ручнік:

— Не, не трэба… Прыгожы!

— Бяры, бяры, Камандзір! — Валодзька працягвае ручнік. Камандзір моўчкі бярэ ручнік…

А на беразе ракі гараць вогнішчы… Мітусяцца вакол іх чырвонаармейцы… Чутны галасы, нейкія каманды…

Нізка над балотам сцелецца туман… Досвітак…

У цішы недзе чутна чвяканне балотнай жыжкі… Зверху мы бачым балота… Над ім сцелецца туман…

Камера апускаецца ўніз, мы бачым, як прабіраюцца праз балота з палкамі ў руках людзі… Восем чалавек…

Наперадзе ідзе Дзед… За ім, след у след, ідуць:

…Камандзір…

…Казак…

…Аўстрыяк…

…Забела…

…Кажухар, з тоўста абматанай анучай правай рукой…

…Валодзька… Апошнім ідзе Мяцельскі… Туман патроху рассейваецца…

У цішыні ўжо дзе-нідзе чуюцца галасы прачнуўшыхся птушак…

Нечакана Мяцельскі, які ішоў ззаду, паслізнуўся і правальваецца ў густую балотную жыжку…

— Валодзька, — здаўлена хрыпіць ён. — Валодзька! Валодзька аглядваецца…

Ён бачыць, як Мяцельскі тоне ў багне…

Валодзька разварочваецца і асцярожна робіць некалькі крокаў да Мяцельскага, працягвае яму сваю палку:

— Трымайся!

Той хапаецца за Валодзькаву палку…

Усе, хто ішоў наперадзе, замерлі, спыніліся…

Нарэшце Мяцельскі патрошку выбіраецца да Валодзькі… Камандзір звяртаецца да Дзеда:

— Наперад!

І зноў зверху мы бачым людзей, якія прабіраюцца праз балота…

Сонца ўжо пачало ўсходзіць угору… Шумяць хвойныя вяршаліны… Нарэшце людзі выходзяць з балота…

Дзед, які ішоў наперадзе, прыпыняецца каля паваленай сасны…

Да яго падыходзіць Камандзір, за ім усе астатнія:

…Казак…

…Аўстрыяк…

…Кажухар з параненай рукой…

…Забела…

…Валодзька…

…Апошнім падыходзіць Мяцельскі…

— Усё! Далей — Янаўка… Курбыка з

гэтай вёскі. Тут у яго бацька з маткай і жонка з дзецьмі…

— Прывал! — коратка кідае Камандзір і садзіцца на паваленую сасну.

Людзі стомлена садзяцца на зямлю… Здалёк даносіцца царкоўны звон… Дзед прыслухоўваецца:

— Здаецца, у Янаўцы нешта здарылася. Звон у царкве звоніць.

Камандзір разглядае палеглых на зямлю паўстанцаў…

— Некаму трэба ў вёску ісці. Паглядзець, што там робіцца. Аўстрыяк прыўзнімаецца з зямлі:

— Камандзір, я схаджу. Камандзір аглядае Аўстрыяка:

— Не, табе нельга. Ад цябе за вярсту відаць, што ты паўстанец!

Дзед схіляецца да Камандзіра:

— Валодзьку трэба ісці. Ён яшчэ малы, а гэткіх у вёсцы хапае.

Валодзька, нібы пачуўшы, што размова ідзе аб ім, прыўзнімаецца з зямлі…

Камандзір уважліва глядзіць на Валодзьку:

— Валодзя…

— Ужо іду, камандзір! — Валодзька ўзнімаецца з зямлі, папраўляе на плячы вінтоўку і робіць некалькі крокаў наперад…

— Стой! — Камандзір устае з паваленай сасны і падыходзіць да Валодзькі, здымае ў яго вінтоўку. — Паліто здымі, і боты таксама.

Валодзька здымае паліто і боты…

— Ну, цяпер ідзі. Паслухай, што людзі кажуць, пра паўстанне, пра нас. Ідзі! — Камандзір позіркам праводзіць Валодзьку…

Валодзька асцярожна ступае босымі нагамі, ідзе ў бок вёскі… Наступае цішыня… І толькі недзе непадалёку чуецца трывожнае сакатанне сарок…

Вёска.

Плошча каля вясковай царквы. Пасярэдзіне плошчы стаіць падвода. На ёй ляжаць, прыкрытыя шынялямі, Курбыка і Аксяневіч…

Вакол падводы стаяць чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Побач стаяць мясцовыя жыхары…

Чырвонаармейцаў відаць і ў іншых месцах плошчы… Стаяць асядланыя коні…

На краі плошчы стаяць камандзір чырвонаармейцаў і чалавек у скуранцы, з маўзерам на баку…

Да плошчы, з усіх бакоў, чырвонаармейцы зганяюць вяскоўцаў…

Паступова плошча вакол падводы запаўняецца людзьмі… Да Камандзіра і чэкіста падыходзіць чырвонаармеец:

— Ніхто не пазнае! Відаць, не мясцовыя.

— У горад трэба везці, можа, там хто апазнае, — кажа камандзір чэкісту.

— Пачакаем трохі… Не ў гэтай, дык у суседняй вёсцы апазнаюць. Таму што яны заўсёды толькі каля сваіх хат ваююць! — адказвае чэкіст, робячы сабе самакрутку.

Валодзька цераз людзей разглядае падводу. І, раптам, ён увесь напружваецца… Адкрывае рот і ледзь не крыкнуў…

Хуткі наезд камеры на твары Курбыкі і Аксяневіча… Рэтраспекцыя.

Бераг ракі. Цемра. Водблескі стрэлаў… Трымаючыся рукамі за жывот, крычыць Курбыка:

— Да лесу, Валодзька! Бяжы да лесу!..

Валодзька адрывае позірк ад падводы. Асцярожна аглядаецца па баках…

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7