Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

Камера плаўна ідзе па тварах вяскоўцаў… Яны пераглядаюцца паміж сабой спадылба… Пазналі…

І раптам, у цішыні, пачуліся дзіцячыя галасы:

— Мамка, мамка, там татка!.. Татка там!.. Татка!

Ад натоўпу да падводы бягуць дзеці: дзяўчынка (5–6 гадоў) і хлопчык (7–8 гадоў).

— Татка, татка!.. Мамка!.. Татка тутака ляжыць!.. Яны хапаюцца за абвіслую руку Курбыкі… Чэкіст рэзка павярнуўся да камандзіра:

— Ну, вось! Дзеці ёсць дзеці!

Ён хутка напраўляецца да падводы, праходзіць

скрозь натоўп. За ім ідзе камандзір…

Валодзька з трывогай наглядае…

Да падводы кідаецца, з галашэннем, маладая жанчына:

— А мой жа ты Пятрок! А на каго ж ты мяне пакінуў! І дзетак сваіх. І бацькоў сваіх старых на каго ж пакінуў!..

З галашэннем яна абдымае Курбыку…

Чэкіст пытаецца ў камандзіра:

— Бацькі?.. Гэта што, сваякі?

— Не ведаю… Можа, радзіцелі?

Чэкіст пытаецца ў натоўпу:

— Радзіцелі ёсць?.. Хто радзіцелі?!.

Людзі стаяць маўчком… Камера плаўна ідзе па тварах…

Прыкусіўшы губу, стаіць Валодзька…

Каля падводы галосіць жонка Курбыкі… Таўкуцца ля яе дзеці…

Чэкіст абводзіць вачамі натоўп…

Людзі стаяць моўчкі…

— Добра! — кажа чэкіст і падыходзіць да падводы, бярэ на рукі дзяўчынку: — У цябе дзедка з бабкай ёсць?

Дзяўчынка адказвае:

— Ёсць, ёсць! І дзядуля ёсць, і бабуля ёсць!

— А дзе яны?

— Тамака яны, у хаце засталіся.

— А хата дзе твая?

— А тамака, ля жураўліка!

Чэкіст пускае дзяўчынку на зямлю, пытаецца ў камандзіра:

— Дзеці ёсць дзеці! Што гэта: «ля жураўліка»?

Той толькі паціскае ў адказ плячыма…

— Гэта ў іх калодзеж так называецца, таварыш Чэ Ка, «жураўлік» — адказвае чэкісту чырвонаармеец, які стаяў побач.

— Ясна! Ты, вось што, Яжоў, жонку і дзяцей у горад трэба ўзяць з сабой. А я пайду за старымі.

— Дзяцей, можа, не трэба? — нерашуча пытаецца камандзір.

— Трэба, таварыш Яжоў! Трэба!.. Штоб іншым быў прыклад!

Каб ведалі, як на савецкую ўладу руку падымаць!.. Пайшлі! — камандуе ён чырвонаармейцу і цераз натоўп накіроўваецца з плошчы…

Чырвонаармейцы аддзіраюць ад падводы жонку і дзяцей Курбыкі і адводзяць іх убок.

Людзі ў натоўпе моўчкі назіраюць за гэтым…

Нехта з жанчын паціху плача…

Нехта хрысціцца…

Пераглядваюцца паміж сабой мужыкі…

Валодзька патроху адступае разам з людзьмі…

Над лесам недзе сакоча трывожна сарока… Недалёка пачуўся голас зязюлі…

Ігар Забела, у студэнцкім адзенні, сядзіць на зямлі, абапіраючыся плячыма да бярозы. Пачуўшы голас зязюлі, адкрывае вочы…

— Зязюля, зязюля, адкажы, колькі мне яшчэ гадкоў засталося жыць? — прыслухоўваецца.

— Ку-ку… ку-ку… ку-ку… — чутна з лесу. — Ку-ку… ку-ку… Забела пачынае лічыць:

— Раз… два… тры… чатыры… пяць… Камандзір

назірае за Забелам…

Нешта хмыкае сабе пад нос Аўстрыяк… Назіраюць за Забелам і Дзед з Кажухаром…

…І Казак…

…І Мяцельскі…

— Дваццаць пяць… дваццаць шэсць… дваццаць сем… — Забела перастае лічыць. — Эй, ты, змоўкні! Раскудахталася, зараза!

— Ціха ты, Забела! Забыўся, ці што? — упаўголаса цыкае на яго Камандзір.

Забела зноў прыхіляецца плячыма да бярозы:

— А чаго яна?.. Не можа чалавек столькі жыць!

— Сам жа прасіў! — кажа Камандзір. Прыслухоўваецца… Недзе побач трэснула сухая галіна…

Усе насцярожана глядзяць у той бок…

Да іх, спяшаючыся, ідзе Валодзька. Садзіцца на зямлю каля паваленай сасны, побач з Камандзірам. Той запытальна глядзіць на Валодзьку.

Валодзька пачынае накручваць на ногі анучы…

— Там… у вёсцы, ля царквы, падвода… А на ёй Курбыка з Аксяневічам, забітыя… Дзеці яго прызналі і жонка…

Усе ўважліва слухаюць Валодзьку…

— Гэты… З Чэка… загадаў жонку і дзяцей у горад адвезці, разам з забітымі. І бацькоў старых таксама забралі! Яны зусім старыя, а ўсё роўна — забралі!.. ЧэКа казаў, што так будзе з усімі, хто супроць савецкай улады. Пад корань, казаў, пад корань!

Паўстанцы слухаюць Валодзьку…

Апусціўшы галаву на грудзі, баюкае параненую руку Кажухар…

Прыхіліўшыся да бярозы, глядзіць угору Забела… Недзе недалёка чутна сакатанне сарокі…

Кожны думае аб нечым сваім: Аўстрыяк… Дзед… Мяцельскі… Камандзір… Валодзька працягвае:

— Мужыкі кажуць, што бальшавікі абклалі лес з усіх бакоў. Роту Улашчыка паклалі каля ракі амаль што ўсю. А зараз дазнаюцца, чые найменш вінаваты. — Камандзір змоўк.

Зноў над імі навісла цішыня… І толькі недзе побач сакоча сарока…

Аўстрыяк устае з зямлі, абыходзіць паляну… спыняецца, слухае сакатанне сарокі…

— Камандзір, трэба вырашаць, што рабіць далей. Відаць, яны хутка пачнуць аблаву, а нам дзявацца няма куды… Добра, калі ўсіх пераб’юць. А калі — не, каго раненым схопяць? Павязуць па вёсках на апазнанне: хто?.. адкуль?.. якія сваякі? І ўсіх — пад корань? — Аўстрыяк цяжка сядае на зямлю.

Забела ўсё глядзіць на неба:

— Вырашай, камандзір, яны хутка пачнуць…

Камандзір крыху падумаў, дастае з кабуры наган, адкідвае ўбок барабан…

…У барабане шэсць патронаў. Ён кладзе наган у кабуру:

— Праверце, у каго колькі засталося патронаў. Над палянай заклацалі затворы…

Чуваць галасы:

— Два…

— Таксама два…

— Адзін…

— У мяне тры…

— Адзін…

Затворы перасталі клацаць. Усе глядзяць у бок камандзіра.

— Хранова, камандзір! Нават, адбівацца няма чым! — кажа Аўстрыяк.

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Вмешательство извне

Свободный_человек
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Вмешательство извне

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Улофсон Руне Пер
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей