Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 243: Наўмахія Аўгуста — штучнае возера за Тыбрам, зладжанае на загад Аўгуста для «вялікай гульні ў марскі бой». Уся атока ў агні! — так званы востраў (атока) Эскулапа на Тыбры, насупраць Капітолю; месца, дзе знаходзілася святыня Эскулапа (Асклепіёса), спалучалася з берагамі Тыбру цераз масты Фабрыцыя і Цэста, якія захаваліся да нашага часу.

С. 244: Катэхумен — чалавек, які рыхтуецца да прыняцця хросту. Ватыканскі ўзгорак

за Тыбрам, на паўночны захад ад Рыма.

С. 245: Кадэтанскае поле — за Тыбрам, ля Ватыканскага ўзгорка. …бы сарочка Нэсусава… — Як распавядае міф, кентаўр Нэсус, вядомы сваёй падступнасцю, паквапіўся на жонку Геракла Дэяніру і… напароўся на мужыка. Каб адпомсціць Гераклу, перад смерцю Нэсус прапаноўвае Дэяніры сваю кроў, якая нібыта дапаможа жанчыне захаваць каханне Геракла. Пазней Дэяніра скарыстала параду Нэсуса і прасычыла ягонай крывёю Гераклаў хітон; калі кроў тая ператварылася ў атруту, Геракл спазнаў жудасныя пакуты, а потым і смерць.

С. 246: …багаты будзеш, як Мідас… — Міфічны ўладар Фрыгіі Мідас атрымаў ад Дыяніса здольнасць пераўтвараць у золата ўсё, чаго даткнецца.

С. 247: …Рым…азараў усю Кампанью… — Тут недакладнасць: пажар Рыма, пэўна, добра было відаць у самім Лацыі, але не ў Кампаньі, якая знаходзілася ад Рыма як найменш у 140 км.

С. 248: Амфітэатр Флавіяна — так званы Калізэй, будаўніцтва якога завершана ў 80 г., даваў мейсцы звыш 50 тысячам чалавек. Лівія — жонка цэзара Аўгуста. Люцына — рымская багіня нараджэння дзяцей, падчас атоесамлівалася з Юнонай. Егова (вытворн. ад Яхвэ) — госпад (старажытнагабрэйск.), табуіраванае імя вышэйшага боства ў юдаізме.

С. 250: Трыумфальная дарога — выходзіла з гораду ў паўночна-заходнім накірунку ў бок Ватыканскага ўзгорка. Пінцыюс так званы Садовы ўзгорак, размешчаны ў паўночнай частцы Рыма, на схілах якога знаходзіліся агароды Пампея, Лікула, Салюстыя, Ацыліяў, Даміцыяў ды іншых. Лікул Люцый Ліцыній (117 — 57 гг. перад н. э.) — рымскі дзяржаўны дзеяч і ваявода, быў казачна багатым. Кай Салюстый Крысп (86–35 гг. перад н. э.) — рымскі палітычны дзеяч і гісторык. Ацылій — старажытны плебскі род.

С. 252: Амэр’ёла — горад у Сабінскай вобласці на паўночны ўсход ад Рыма.

С. 256: Аква Апія — найстаражытнейшы рымскі вадацяг, пабудаваны ў 312 г. перад н. э. выдатным дзяржаўным дзеячом Апіем Клаўдыем; цягнуўся па паўднёва-ўсходняй і паўднёвай частцы гораду.

С. 258: Іда — горны ланцуг у Малой Азіі, дзе, паводле міфу, бралі свяшчэнны шлюб Зэўс і Гера. Эўандар — у рымскай міфалогіі герой, сын Мэркурага; яму прыпісвалі ўвядзенне ў Італіі культу Гераклеса. Нума Пампілій — як сведчыць паданне, гэта другі рымскі кароль, што жыў у канцы VIII ст. перад

н. э. Пенаты — багі-ахоўнікі хатняга агменю, спрыяльнікі грамадству й дзяржаве.

С. 259: Шырма — тут: доўгая вопратка з шлейфам, характэрная для трагічных актораў. Ніобіды — дзеці Ніобы.

С. 261: Паркі Мецэната — ля заходняга схіла Эсквілінскага ўзгорку; імя такое атрымалі на памятку аб Каю Цыльнію Мецэнату (памёр у 8 г. перад н.

э.), сябру цэзара Аўгуста і знакамітым апякуне паэтаў, прозвішча якога стала мяноўным. Эпіліма — гатунак таннай вохнасці з моцным пахам.

С. 270: Понцій Пілат — пракуратар Юдэі ў 26–36 гг.

С. 271: Тартар — у грэцкай міфалогіі найбольш цёмная і глыбокая частка Аіда. …«крывавыя тунікі» — тунікі, прасычаныя ўспыхлівым сызборам, часцей смалою, якія апраналі на тых, каму вынеслі прысуд спалення.

Кліо — муза гісторыі.

С. 272: …у імя дзевяці Лібетрыд… — Маюцца на ўвазе німфы, якім была прысвечана крыніца дзевяці музаў, што праславіла горад Лібетры ў Фесаліі.

С. 273: Кай Цэзар быў звераваты… — згадка на пераслед жыдоў за часамі Калігулы.

С. 274: Александрыйскі Сэрапеум — святыня Сэрапіса ў г. Александрыя.

С. 275: Сафокл (каля 496–406 гг. перад н. э.) — вялікі грэцкі драматург.

С. 277: …да Хронаса, пажыраючага собскія дзеці… — Адзін з сэнсатвораў, які звязвае грэцкае слова «час» з міфічным богам таго ж наймення, бацькам Зэўса, якога часам дзеля адрознення запісваюць Кронасам. Паводле падання Кронаса павінен быў пазбавіць улады ягоны ўласны сын, таму бацька сваіх дзяцей глытаў адразу па нараджэнні, як той жа час глытае дні, месяцы, гады; такога лёсу пазбегнуў толькі Зэўс, якога Рэя, маці, прыхавала й выгадавала ў пячоры на Крыце.

С. 279: Коская вопратка — такі назоў мелі дарагія, дыхтоўныя жаночыя сукенкі, што вырабляліся на востраве Кос з вырабляных там жа тканін (вісону і інш.).

С. 285: Мірмілон — адна з гладыятарскіх роляў на спаборніцтвах, якая абазначала па сутнасці аб’ект палявання, хоць часам і больш нагрувашчаны зброяй, чым праціўнік. Кажучы «Мірмілон ты», мелі на ўвазе «Не напрошвайся на непрыемнасці».

С. 287: …Львы з Атласу… — маюцца на ўвазе Атласкія горы, горны хрыбет у Маўрытаніі. Эпір — вобласць у заходняй частцы Паўночнай Грэцыі.

С. 288: Флавій Клемент — консул 95 г. Даміцыла — жонка Флавія Клемента, унучка Флавія Веспасыяна; аб прыналежнасці гэтых сужонкаў да хрысціянства паведамляюць старажытныя гісторыкі рэлігіі. Карнэль Пудэнс — асоба з наваколля Тыгэліна, толькі Сянкевіч памылкова падае імя: не Карнэль, а Мэвій.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)