Quo Vadis
Шрифт:
С. 196: На Пасінунцкую Цыбулу! — Горад Пасінунт у цэнтральнай частцы Малое Азіі блізу Дындымэнскае гары быў цэнтрам культу Кібулы.
С. 199: Атэ — у грэцкай міфалогіі ўвасабленне неўтаймоўнага гневу, раз’юшанасці. Фрэгеле — горад у Лацыі, 90 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.
С. 203: Паркі — у рымскай міфалогіі багіні лёсу, атоесамліваюцца з грэцкімі Мойрамі.
С. 205: Пэрсый Флак
С. 208: Флора — рымская багіня раслін, кветак і садоў. Пратэй — у грэцкай міфалогіі сын Пасейдона, марское боства, здольнае пераўвасабляцца ў разнастайныя істоты.
С. 209: Карнэліюсы — старадаўні і знакаміты патрыцыянскі род. …На сына Леты — г. зн. на Апалона. Перыяданіцэс — заўсёдны пераможца ў спаборніцтвах. …ў Гармадыёса й Арыстагітана след… — Гармадыёс і Арыстагітан у 514 г. перад н. э. забілі Гіпарха, брата афінскага тырана Гіпіюса; іхнія імёны сталі мяноўнымі для ўсіх змагароў супраць тыраніі.
С. 211: …Брыяр мучыў соннага Сатурна… — Брыяр у грэцкай міфалогіі быў адным з так званых сотнярукаў, як менавалі сыноў бога неба Урана і багіні зямлі Геі, бо ў гэтай жудаснай істоты было пяцьдзесят галоў і сотня рук; Брыяр дапамагаў Зэўсу ў барацьбе супраць тытанаў і Хронаса, якога паводле адной з рэдкіх версій міфа ён захапіў сонным на адным з астравоў Брытанскага мора. …аб краёх гіпербарэйскіх… — У антычныя часы міфічную краіну гіпербарэяў уяўлялі недзе на Поўначы, «за Барэем».
С. 212: Формінга — ліра, гарфа.
С. 213: …шэсць белых ідумыйскіх… вогіраў… — вобласць Ідумыя на поўдні Палестыны славілася сваімі коньмі. …калісь нат самому Юлію Цэзару крычала пры трыумфальным уездзе ў Рым… — Гэты эпізод меў месца ў 46 г. перад н. э., калі Цэзар адзначаў свой гальскі трыумф; звычай рытуальнага асмейвання зухаватых ваяводаў быў даволі распаўсюджаны і ў войску, і ў народзе.
Алкмеон — у грэцкай міфалогіі герой, які забіў сваю матку Эрыфілу за тое, што яна калісьці здрадзіла ягонага бацьку Амфіарая.
С. 214: Ліцыніян Пізон Кай Кальпурній — радавіты патрыцый, прыхільнік строгай маралі; быў усыноўлены цэзарам Гальбо і загінуў разам з ім у 69 г. Нэрва Марк Кокцэй (нар. у 32 г.) — рымскі цэзар (96–98 гг.). Анній Юній Галлён —
С. 216: Вэлябр — гандлёвы квартал між Капітолем і Палатынам. Лаўрэнтум — горад у Лацыі між Остыяй і Анцыюмам.
С. 217: Остыя — партовы горад блізу сутокі Тыбру, 25 км ад Рыму.
С. 226: Авідый Назон Публій (43 перад н. э. — 18 н. э.) — выдатны рымскі паэт.
С. 227: Эсхілос (525–456 гг. перад н. э.) — вялікі грэцкі драматург, заснавальнік класічнай грэцкай драматургіі. Пракуратар — у часіны імперыі дзяржаўная асоба, што кіравала правінцыяй. Арэопаг — сход старэйшын, гарадская рада.
С. 228: …будзем, бы той Дэмакрыт… — Як паведамляюць антычныя аўтары, грэцкі філёзаф-атаміст Дэмакрыт (460–371 гг. перад н. э.) не мог без смеху глядзець на розныя дробязі, што гэтак клапоцяць і вабяць людзей.
…бы Амонскі Ёвіш… — У часіны імперыі егіпскі бог сонца Амон часта атоесамліваўся з Ёвішам і шанаваўся сукупна з ім.
С. 233: …закаханы, як Троіл у Крэсыдзе… — У грэцкай міфалогіі Троіл быў траянскім прынцам, сынам Прыяма (або Апалона); сюжэт пра каханне Троіла і Крэсыды з’явіўся толькі ў сярэднявеччы, а ў антычнай літаратуры не сустракаецца; тут Сянкевіч дапускае анахранізм.
С. 234: Эўтэрпа — муза лірычнай паэзіі.
С. 235: Ардэя — калябярэжны горад у 40 км на поўдзень ад Рыма. Бовіла і Устрынум — мястэчкі на Апійскай дарозе блізу Рыма.
С. 237: Сабінскія горы — горны масіў на паўночны ўсход ад Рыма.
С. 239: …ад часаў Брэнна… — Брэнн верхаводзіў галамі, якія ў 390 або 387 г. перад н. э. захапілі й спалілі Рым.
С. 241: Порта Трыгенія — Трыгенійская брама ля паўднёвага схіла Авентына. Бонэ Дэа — Добрая Багіня, старажытнае рымскае боства ўрадлівасці й дастатку. Ручай Мэркура — на Апійскай дарозе крынічка перад Капэнскай брамаю.
С. 242: Што ж горшае мог зрабіць для Рыму Мітрыдат… — Маецца на ўвазе Мітрыдат VI Еўпатор (111 — 63 гг. перад н. э.), валадар Понта, дзяржавы на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора, непрымірымы вораг Рыма.