Quo Vadis
Шрифт:
С. 62: Лемуралій — дзень памінання духаў памерлых, якія зваліся лемурамі; адзначаўся 9 траўня.
С. 73: Гадэс — тое самае, што Аід (грэч. Наdes), бог смерці або цалкам краіна мёртвых; клятва «На Гадэса!» лічылася непарушнай. Апалоній з Тыяны — філёзаф-піфагорац І ст. н. э., які праславіўся магіяй і прадказаннямі; на падставе легендаў вакол ягонай біяграфіі грэцкі пісьменнік III ст. н. э. Флавій Філастрат напісаў вялікі раман «Жыццё Апалонія з Тыяны»; Тыяна — горад у Малой Азіі.
С. 74: Лямпадарый — нявольнік, што нясе паходню або іншае асвятленне.
Трыбун —
С. 78: Эрэб — персанізаванае ўвасабленне змроку ў грэцкай міфалогіі, сын Хаоса і брат Ночы. Геката — боства паходжання з Малое Азіі. У грэкаў сімвалізавала змрок, начныя крозы і чарадзействы ды выяўлялася ў выглядзе постаці са змеямі ў валасах і факелам у руках, у рымлян атоесамлівалася з Трызіяй — багіняй трох шляхоў, выяву якое ў выглядзе трох фігураў часам усталёўвалі на скрыжаваннях.
С. 81: Ізыс — у грэцкай міфалогіі ўвасабляла вясёлку, вяшчальніцу багоў.
С. 84: Валатэр і Цэрэ — старажытныя гарады ў Этрурыі, адпаведна ў 200 і 40 км на паўночны захад ад Рыма.
С. 86: Фантэй Капітон — консул 59 г., намеснік Ніжняй Германіі, дзе загінуў у 68 г. Клазамены — горад на заходнім узбярэжжы Малое Азіі. Скопас — вядомы грэцкі скульптар і архітэктар 1-й паловы IV ст. перад н. э. з вострава Парос.
С. 89: Прэтор — вышэйшая дзяржаўная асоба ў галіне суда і юрысдыкцыі; спярша прэтораў было двое (па справах грамадзянаў і іншаземцаў), але пры Нэроне іх колькасць павялічылася да васемнаццаці.
С. 90: Тэрзыт — у Гомэра («Іліяда», II, 212–270) невядомы ваяр у лагеры ахейцаў, вораг Ахіла і Адысея, які фігуруе тут у якасці сварлівага дэмагога.
Уліс — лацінская форма імя Адысей. Элізэйскія прасторы — вобласць у Гадэсе (Аідзе), дзе нібыта размяшчаліся душы герояў і сумленных людзей.
С. 91: Цынік — паслядоўнік папулярнай грэцкай філязофскай школы цынікаў (кінікаў), што ўзнікла ў IV ст. перад н. э. і дэманстратыўна адмаўляла агульнапрынятыя сацыяльныя і маральныя нормы, прапаведваючы максімальную спрошчанасць ва ўсім. Стоік — паслядоўнік стоіцызму, аднаго з самых уплывовых філязофскіх накірункаў антычнасці, дзе вылучаецца тып мудраца трывалага, стойкага, незалежнага ад знешніх абставінаў. Парыпатэтык — паслядоўнік школы Арыстотэля, назва якой паходзіць ад грэцкага слова «парыпатос», г. зн. «крытая галярэя», дзе адбываліся найчасцей заняткі такой школы. Геракліт — адзін з найпапулярнейшых ва ўсе часіны грэцкіх філёзафаў VI–V ст. перад н. э. родам з г. Эфеса на заходнім узбярэжжы Малой Азіі; ягоная канцэпцыя, якую можна рэканструяваць паводле захаваных фрагментаў, грунтуецца на ідэі бесперапыннага абнаўлення («двойчы ў адну раку не ўвойдзеш», «усё плыве — усё змяняецца»); канцэпцыя ўбірае таксама ідэю вечнай барацьбы процілегласцяў ды існавання схаванай «гармоніі» ў космасе. Дыягенэс з Апалоніі (гораду ў Малой Азіі або на Крыце) — грэцкі натурфілёзаф 2-й паловы V ст.
перад н. э., блізкі да традыцый Геракліта.
С. 92: Тэлезыя —
С. 96: Ніоба — у грэцкай міфалогіі дачка караля Тантала, сужонка фіванскага караля Амфіёна; маючы шмат дзяцей, Ніоба заганарылася перад маці Апалона і Артэміды багіняй Лета (Латонай); у знак помсты Апалон і Артэміда знішчылі ўсіх дзяцей Ніобы, і тая ад гора скамянела. Геліёс — бог сонца ў грэкаў.
С. 97: …прыбыццё Тырыдата, караля Арменіі… — Паводле мірнай дамовы Тырыдат павінен быў атрымаць атрыбуты ўлады з рук Нэрона. Эпрый Марцэль Тытус Клаўдый — вядомы даказчык з набліжаных да Нэрона асобаў; скончыў самагубствам у 79 г., калі яго абвінавацілі ў змове супраць Веспасыяна.
С. 98: Атлант — у грэцкай міфалогіі тытан, волат, брат Праметэя; пасля паразы тытанаў у барацьбе з алімпійскімі багамі Атлант змушаны быў падтрымліваць небасхіл на крайнім захадзе, ля саду Гесперыд. …ад стаўпоў Геркулеса аж па граніцы Аршацыдаў… — г. зн. ад Гібралтара да дзяржавы партаў; паводле падання, Гераклавы слупы — гэта дзве каменныя стэлы, якія Геракл усталяваў на беразе праліва Гібралтар, што аддзяляе Еўропу ад Афрыкі; Аршацыды — партаўская дынастыя.
С. 99: Вось дзеля чаго рыба сталася меткай хрысціян… — Слова «рыба» (грэц.
ісhthуs) складалася з пачаткoвых літар грэцкіх словаў І[ёsoуs], Ch[ristos], Тh[еоу], Ну[іоs], S[оtёr], што абазначае Езус Хрыстус Бог Святы Дух і Сын. Выява рыбы была найбольш ужываным крыптаграфічным знакам ранніх хрысціянаў.
С. 100: Празэрпіна — рымская багіня краіны мёртвых, дачка Цэрэры, атоесамліваецца з грэцкай Пэрсэфонай, дачкой Дэметры. Мэркуры — рымскі бог гандлю, ахоўнік падарожнікаў, тоесны грэцкаму Гэрмесу.
С. 101: …вызвольнік вялікага Пансы… — Тут недакладнасць: гаворка йдзе яўна пра Кая Вібія Пансу, сябрука Цэзара, консула 43 г. перад н. э., які і загінуў у тым жа годзе, г. зн. больш як за 100 гадоў перад апісанымі падзеямі.
С. 103: …чым воўчая наць, засяляючая ўзбярэжжа Тыбру — г. зн. рымляне; паводле падання, заснавальнікі Рыма — Ромул і Рэм — былі выкармлены ваўчыцаю; на знак гэтага ў пачатку V ст. перад н. э. на Капітолі была ўсталявана бронзавая выява ваўчыцы, якая захавалася да нашага часу. Пампея, Стаб’і — гарады ў Кампаньі ля Везувія, якія загінулі падчас ягонага вывяржэння ў 79 г. Ахайя — гістарычная вобласць на поўначы вострава Пелапанэс; гэтак называлася і ўся Грэцыя, калі была правінцыяй Рымскай імперыі. Амфітрыта — багіня мора й сужонка Пасейдона ў грэцкай міфалогіі. Торкват Сылан… ёсць праўнукам боскага Аўгуста. — Як паведамляе Тацыт («Анналы», ХV, 35), Дэцым Юній Торкват Сылан, консул 53 г., даводзіўся Аўгусту прапраўнукам; скончыў самагубствам у 64 г., калі яго абвінавацілі ў змове.