Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 104: Пампей (106 — 48 гг. перад н. э.) — выдатны дзяржаўны дзеяч, знакаміты ваявода. У 67 г. перад н. э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы для барацьбы з піратамі, між якімі права карыстання дзяржаўнай казной, прыбыткамі правінцый ды прызначэння намеснікаў. Гістрыён Алітурус — актор, камедыянт. Эдып — у грэцкай міфалогіі сын фіванскага караля Лая. Гісторыя Эдыпа, якому Дэльфійскі аракул прадказаў забойства свайго бацькі і жанімства з маці, якую звалі Іёкастэ, была

папулярным сюжэтам грэцкай трагедыі.

С. 108: …смела глядзеў ёй у вочы, бы Сакрат… — Як паведамляе Плятон («Файдон» з цыкла «Выбраныя дыялёгі» ў беларускім перакладзе Яна Пятроўскага, Гэйнсвіл, 1987), Сакрат атруціўся ядам у турме згодна наканаванаму прысуду і спаткаў смерць з самапэўным спакоем.

С. 110: Цыркус Максімус — так званы Вялікі Цырк, пабудаваны, як сведчыць легенда, яшчэ Тарквінам Ганарлівым, быў размешчаны між Палатынам і Авентынам.

С. 114: …між дарогамі Салярыя і Намэнтана… — Першая, назва якой перакладаецца як Саляная дарога, вяла на паўночны ўсход, да берагу Адрыятычнага мора; другая йшла паралельна ёй і, праходзячы праз невялікі горад Намэнтан у 30 км ад Рыма (чаму і звалася Намэнтанскай), лучылася неўзабаве з Салянай дарогай.

С. 116: …яго мучыць Фурыя… ролю Орэста… — У грэцкай міфалогіі Орэст — сын ахейскага караля Агамемнона і Клітэмнэстры; даведаўшыся ад аракула, што маці забіла ягонага бацьку, а сыну наканавана адпомсціць, Орэст забівае маці, за што і пераследуюць яго Эрыніі, якія атоесамліваюцца з рымскімі Фурыямі, багінямі помсты.

С. 117: Бэнэвэнт — горад у вобласці Самній, 40 км на ўсход ад Капуі.

…пад апекай боскіх братоў Алены… — г. зн. Кастара і Палукса. Озырыс — егіпскі бог вытворных сілаў прыроды, уладар таго свету. Бааль боства семіцкага паходжання; часцей за ўсё шанаваўся як бог урадлівасці і бог сонца. Лекан і Ліцыній — консулы 64 г. Кай Лекан Бас і Марк Ліцыній Крас.

Мірэнская чара — белая чара з плавіковага шпату з тых, што завозіліся ў Рым з Усходу і лічыліся надзвычайнай рэдкасцю.

С. 118: …маці твайго крывічэснага продка Энэя… — Сын Венеры Энэй уважаўся за радаводцу рымскага народу і заснавальніка роду Юліяў, да якога павінен быў належаць Вініць па жаночай лініі. …боскі сын Майі… — г. зн.

Гэрмес (Мэркуры), які нарадзіўся ад саюза Зэўса і німфы гор Майі.

С. 121: Тэсалійцы — жыхары Тэсаліі, вобласці на ўсходзе паўночнае Грэцыі.

С. 122: Аргабойца — забойца Аргуса, г. зн. Гэрмес. У грэцкім міфе Гера паставіла шматвокага вялігура Аргуса вартаваць Зэўсаву каханку Іё, а Гэрмес, граючы на жалейцы, нагнаў сон на Аргуса і забіў яго.

С. 123: Какус — у рымскай міфалогіі вялігур, сын вулкана. …моў

калабрыйскія ваўкі… —
Калабрыя — крайняя паўднёва-ўсходняя вобласць Італіі.

С. 124: Вімінал — адзін з сямі ўзгоркаў Рыма, размешчаны на паўночным усходзе гораду, паміж Эсквілінам і Квірыналам. Дыаклецыян (284–305 гг.) — адзін з рымскіх цэзараў, які праславіўся грандыёзнымі тэрмамі, пабудаванымі пры ім і захаванымі да нашага часу. Сэрвій Тулій (каля 573–534 гг. перад н. э.) — перадапошні рымскі кароль; рэшткі мура, пра які ідзе гаворка, захаваліся да нашых дзён, але іхні час паходжання вызначаецца тут памылкова: мур вакол Рыма быў узведзены гадоў праз 300 пасля Тулія.

С. 128: Дэміюрг (грэц.) — вытанчаны майстар, стваральнік (у тым ліку і свету); гэты тэрмін ужываўся у грэцкай філязофскай літаратуры.

С. 129: Марыя з Магдалі — паводле хрысціянскага падання, жанчына з прыбярэжнай вобласці паўночнай Палестыны — Галілеі; стала паслядоўніцай Хрыста пасля таго, як Ён засцярог яе ад апанавання злымі духамі.

С. 130: Клеофас — адзін з вучняў Хрыста. Эмаўс — мястэчка блізу Ерузаліма. Тамаш Дыдымус — адзін з 12 апосталаў Хрыста; ён адмаўляўся верыць ва ўваскрэсенне Хрыста, пакуль сам не пабачыў ягоных ран ды не памацаў іх уласнымі пальцамі.

С. 132: «Маран-ата!» — «Госпад ідзе!» (сірыйск.).

С. 133; Буксэнтум — прыморскі горад на заходнім узбярэжжы Паўночнай Італіі. Луцый Сатурнін Гета — камандзір прэторыянаў у часы Клаўдыя.

С. 134: Стыкс рака забыцця ў краіне мёртвых. …як Арыстотэль да Аляксандра Македонскага… — Арыстотэль, старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец-энцыклапедыст, з 343 г. перад н. э. быў выхавальнікам Аляксандра і карыстаўся ў ягоных вачох вялікім аўтарытэтам. Тэзэй — у грэцкай міфалогіі герой, сын караля Эгэя; сярод шматлікіх ягоных подзвігаў — забойства жахлівага чалавека-быка Мінатаўра; Тэзэя ўважалі за заснавальніка Афінскай дзяржавы.

С. 135: …узяў бы прыклад з Энэя… — Паданне сцвярджае, што ў ноч знішчэння Троі Энэй на плячох вынес свайго бацьку Анхіза з палаючага места. Мамэртынская вязніца — пабудавана на ўсходнім схіле Капіталінскага ўзгор’я, бадай, яшчэ ў перадцэзарскую эпоху; пад ёй месцілася круглая падземная камора, так званы Туліянум, нібыта ў гонар ініцыятара будаўніцтва Сэрвія Тулія, але спярша яна служыла як ёмістасць для вады. …дыету кафалонскага віна… — Назву Кафалонія мела група астравоў ля заходніх берагоў Грэцыі каля в. Ітакі, сярод якіх Зам, Закінф, Дуліхій.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)