Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 37: Лярарыюм — мейсца ў хаце з выявамі багоў-ляраў. Віргіній прабіў грудзі свае дачкі, каб вызваліць яе з рук Апія… — Як паведамляе Тытус Лівій (III, 44–60), Віргіній, прадстаўнік старажытнага плебскага роду, быў змушаны забіць сваю дачку, якую пажадаў зрабіць наложніцаю рымскі дзяржаўны дзеяч і заканадаўца сярэдзіны V ст. перад н. э. Апій Клаўдый. Лукрэцыя прыплаціла ганьбу жыццём. — Паводле падання, сын апошняга рымскага цэзара Тарквінія Ганарлівага зганьбіў жонку свайго сваяка Лукрэцыю, якая скончыла самагубствам,

і ейная смерць спрычыніла паўстанне, якое ўдарыла нават па вышэйшай уладзе ў Рыме (510/509 гг. перад н. э.).

С. 38: Пеплюм — шырокая сукенка з тонкай тканіны.

С. 40: Пінакатэка — карцінная галярэя.

С. 41: Зэнон (каля 336–264 гг. — перад н. э.) з Цытыюма (горада на Цыпры) — заснавальнік філязофскай школы стоікаў.

С. 42: …застаўшы Пятронія пішучага, вырваў яму трасцінку з рукі… — У той час пісалі кіёчкам па навошчанай дошцы, які яшчэ меў назву стыль і быў з аднаго боку завостраны (для пісання), а з другога закруглены (для выцірання).

С. 43: Люпанарый — публічны дом.

С. 44: Лакуста — знакамітая атручвальніца, якая сама гатавала смяротныя сумесі; з ейнай дапамогай Нэрон пазбавіўся Клаўдыя і Брытаніка. Пратагор з паўночнагрэцкага гораду Абдэр, Продык з Цэоса (вострава ля ўсходняга ўзбярэжжа Сярэдняй Грэцыі) і Горгій з паўднёваітальянскага гораду Лявантына (усе — V ст. перад н. э.) — заснавальнікі сафістыкі; прадстаўнікі гэтага накірунку ў сваіх разважаннях часта сягалі да лагічных парадоксаў, «сафізмаў».

С. 45: Арыстыд (каля 540–468 гг. перад н. э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю як узор сумленнасці й непадкупнасці. Міна — грэцкая грашовая адзінка немалой вартасці. Эргастулюм — вязніца на мейсцы катаржных работ.

С. 47: Эпіктэт (каля 50 — 130 гг.) — папулярны філёзаф-стоік, які спачатку быў нявольнікам, потым вызвольнікам; згадванне яго тут не падпарадкоўваецца храналогіі. Элій Сэян — фаварыт цэзара Тыбэрыя, якога пакаралі смерцю ў 31 г., выявіўшы ягоны ўдзел у змове; пра лёс Сэяна і ягоных дзяцей распавядае Тацыт («Анналы», V, 9).

С. 49: Праксытэлес — выдатны грэцкі скульптар сярэдзіны IV ст. перад н. э., майстар перадачы пластыкі рухаў.

С. 50: Крыптапортык — крытая галярэя. Данаіды — у грэцкай міфалогіі 50 дачок Даная, сына егіпскага караля Бэла; ратуючыся ад пераследу сваіх стрыечных братоў, яны разам з бацькам збеглі ў Аргос, горад на ўсходнім узбярэжжы паўвострава Пелапанэс, але іх злавілі й змусілі

да шлюбу; закалоўшы нялюбых мужоў у першую ж ноч, яны напаткалі наступную кару: вечна напаўняць бяздонную ёмістасць у падземным свеце.

С. 51: Друз Юлій Цэзар (8 — 33 гг.) — прыёмны ўнук Тыбэрыя, якога цэзар, засцерагаючыся суперніцтва, замарыў голадам у падзямеллі Палатынскага палацу. Друз Нэрон Цэзар (6 — 30 гг.) — старэйшы брат папярэдняга, у 29 г. быў сасланы на востраў Понтыя, што ля ўзбярэжжа Лацыя, і знішчаны голадам або атрутай. Гэмэль Тыбэрый (19–37 гг.) — унук цэзара Тыбэрыя, забіты на загад Калігулы. Германік Юлій Цэзар (15 г. перад н. э. — 19 г. н.

э.) — прыёмны сын Тыбэрыя, які меўся быць ягоным пераемнікам, здольны ваявода; атручаны са згоды Тыбэрыя.

С. 55: … гатоў пайсці ў заклад з Туліем Сэнэцыем… — Сянкевіч зблытаў імя Клаўдыя Сэнэцыё. Вест, або Атык Марк Вестын — консул 65 г., набліжаны да Нэрона; скончыў жыццё самагубствам пасля раскрыцця змовы Пізона.

Вясталкі — жрыцы багіні Весты (іх шэсць), якія далі клятву бясшлюбнасці.

С. 57: Анцыюм — прыбярэжны горад у 50 км на поўдзень ад Рыма. Лукрэцый Кар (каля 96–55 гг. перад н. э.) — выдатны рымскі паэт і філёзаф-эпікурэец, да Венеры звернута ягоная філязофская паэма «Аб сутнасці рэчаў». Масыніса (каля 238–149 гг. перад н. э.) — валадар Нумідыі, вобласці на паўночным узбярэжжы Афрыкі, спачатку вораг Рыма, а потым хаўруснік у барацьбе з горадам і дзяржавай Карфагенам, што была на тэрыторыі сучаснага Туніса.

С. 58: Набліюм музычны інструмент з шэрагу гарфаў. Фламін — жрэц.

Парнас — горны масіў у Фокідзе (Сярэдняя Грэцыя); у грэцкай міфалогіі мейсца, дзе жылі Апалон і музы. Ля падножжа Парнаса бруілася Кастальская крыніца — выток натхнення.

С. 60: …калі сфэра Ксэнафонэса круглая… — Сцвярджэнне Ксэнафонэса аб тым, што адзіная і тоесная будова свету грунтуецца на шары (грэч.

«сфэрос»), трэба разумець не ў літаральным, а ў філязофскім сэнсе. Мэмій Рэгул Кай — консул 63 г.

С. 61: Videant consules… — пачатак пастановы, якая апавяшчала ўвядзенне надзвычайнага становішча й наданне консулам экстраардынарных паўнамоцтваў. Ахілес праўду казаў — гл. «Адысея», XI, 488–491. Баі — знакамітае курортнае мястэчка ў Кампаньі на захад ад Неапаля, аблюбаванае для адпачынку тагачасным рымскім бамондам. Баўлі — мястэчка няўздалеч Баяў.

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7