Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Пятроні зноў расплюшчыў вочы.

Здароўе!.. Не. Ён не чуўся здаровым; не дайшоў шчэ, праўда, да таго, да чаго дайшоў малады Сысэн, які так ужо загубіў пачуццё, што, як пераносілі яго ў лазню, пытаў: «Ці я сяджу?» — але не быў здароў. Вініць аддаў вось яго пад апеку Асклепіёса й Кіпрыды. Але ён, Пятроні, не верыць у Асклепіёса. Няведама бо нат, чыім быў сынам гэны Асклепіёс: ці Арсіноэ, ці Караніды, а калі маці няпэўная, што ж казаць пра бацьку. Хто цяпер можа ручацца нат за свайго собскага родзіча!

Тут Пятроні пачаў смяяцца, пасля гаварыў далей: — Паслаў, праўда, два гады таму ў Эпідаўрус тры

дванаццаткі пашкотаў і кубак золата, толькі ведаеш чаму? От сказаў сабе: паможа не паможа, але й не зашкодзіць. Калі людзі на свеце яшчэ даюць багом ахвяры, то хіба ўсе так думаюць, як я. Усе! З выняткам, можа, мулавозаў, што наймаюцца падвозіць падарожных пры Порта Капэна. Апрача Асклепіёса меў я справы таксама й з Асклепіядамі, як летась хварэў на пухір. Адпраўлялі за мяне інкубацыі. Я ведаў, што гэта абармоты, але таксама думаў сабе: што мне гэта шкодзіць! Свет стаіць на абармоцтве, а жыццё ёсць ілюзіяй. Душа таксама — здань-мара. Трэба, аднак, мець столькі розуму, каб адрозніваць раскошныя мары ад прыкрых. У маім гіпокаўстэрыі палю цэдравым дрэвам, пасыпаным амбраю, бо пах у жыцці лепш люблю, чым затху.

Што да Кіпрыды, якой таксама мяне ты паручаў, дык пачуў апеку ейную над сабою настолькі, што вось маю шчыпанне ў правай назе. Хоць гэта добрая багіня!

Думаю, што ты панясеш раней ці пазней белыя галубкі на ейны алтар.

— Здаецца так, — пацвярджае Вініць. — Не дасягалі мяне стрэлы Партаў, затое трапіла ў мяне астрыё Амура… неспадзявана, некулькі стаяў перад брамаю гораду.

— На белыя калені Харытак! Раскажаш мне гэта свабоднаю парою, — кажа Пятроні.

— Менавіта прыйшоў да цябе параіцца, — адказвае Марк.

Але ў той хвіліне ўвайшлі эпілятары, якія ўзялі Пятронія, Марк жа, скінуўшы туніку, занурыўся ў летнюю ванну, бо Пятроні запрасіў яго да купальні.

— Ах, не пытаю нат, ці маеш узаемнасць, — адказаў Пятроні, любуючыся маладою, нібы з мармуру выкананай фігурай Вініція. — Каб Лізып быў цябе бачыў, ухарашаў бы ты цяпер Палатынскую браму, як статуя Геркулеса ў маладым веку.

Юнак усміхаўся ад задавальнення й пачаў занурацца ў ванне, расхлюстваючы пры тым буйна цёплую ваду на мазаіку Геры, просячай Сон, каб закалыхаў Зэўса. Пятроні песціў яго з прыемнасцю вокам артыстага.

Як скончыў і аддаўся пасля эпілятарам, увайшоў лектар з бронзавай скрынкай на жываце і скрутамі паперы ў ёй.

— Хочаш паслухаць? — спытаў Пятроні.

— Калі гэта твой твор, ахвотна! — адказаў Вініць. — А калі не, то лепш пагутарым. Паэты ловяць сяння людзей на ўсіх рагох вуліц.

— А як жа. Не пройдзеш ля ніякай базылікі, ля тэрмаў, бібліятэкаў ці кнігарняў, не спаткаўшы паэта, жэстыкулюючага бы малпа. Агрыпа, як прыехаў сюды з Усходу, думаў, гэта ачмуцелыя. Але цяпер такія ўжо часы. Цэзар піша вершы, дык усе йдуць у ягоныя сляды. Няможна толькі пісаць вершаў лепшых, чым цэзаравы, і з гэтай прычыны крыху пабойваюся за Люкана… Я пішу прозаю, ёю, аднак, не частую ані сябе самога, ані іншых. Тое, што лектар меў чытаць, гэта былі кадыцыллі таго беднага Фабрыцыя Вэента.

— Чаму «беднага»?

— Бо яму загадана, каб пагуляў у Адысея й не вяртаўся дамоў аж да новага загаду. Гэтая Адысея настолькі яму будзе лягчэйшай, чым Адысею, што жонка яго не ёсць Пэнелопай. Дый ці ж трэ табе казаць, што паступілі з ім па-дурному.

Але тут ніхто йнакш як павярхоўна не ацэньвае рэчаў.

Гэта даволі пусценькая й нудная кніжка, якую пачалі прагавіта чытаць толькі тады, як аўтара выгналі. Цяпер з усюль чуваць: «Скандал! Скандал!», і, быць можа, некаторыя рэчы Вэент зфантаз’яваў, але, знаючы наш народ, нашых патрэс і нашых жанчын, заручаю табе, што ўсё гэта шчэ не дараўняла рэчаіснасці. Разумеецца, кажны там шукае цяпер сябе з трывогаю, а знаёмых з прыемнасцяй. У кнігарні Авіруна сто скрыбаў перапісвае дыктаваную кніжку — і попыт яе запэўнены.

— Тваіх справак там няма?

— Ёсць, толькі аўтар не цэліў, бо я адначасна й горшы, і менш паскудны, як мяне апісаў. Мы, бач, тут даўно ўжо загубілі пачуццё таго, што годнае або нягоднае, і мне самому здаецца, што сапраўды гэнай розніцы няма, хоць Сэнэка, Мусоні й Трэсэй строяць міну, быццам яе бачаць. Мне дык усё роўна, на Геркулеса! Кажу тое, што думаю! Але я захаваў тую вышэйшасць, што магу адрозніць брыдоту ад прыгаства, а таго, напрыклад, наш рудабароды паэт, фурман, пяюн, танцор і актор — не цяміць.

— Шкада мне, аднак, Фабрыцыя! Гэта добры таварыш.

— Згубіла яго самалюбства. Кожны яго падазраваў, але ніхто добра не ведаў, на бяду — ён сам не мог вытрымаць і на ўсе бакі разгаласіў «пад сакрэтам». Ці ты чуў гісторыю Руфіна?

— Не.

— То пяройдзем у фрыгідарыюм, крыху ахалодзімся й раскажу табе яе.

Перайшлі ў фрыгідарыюм, пасярод якога біў угору вадаліў, акрашаны ясна-ружовым колерам, разносячы пах фіялкаў. Там паселі ў нішах, павысціланых шоўкам, і пачалі халадзіцца. Хвілінку маўчалі. Вініць углядаўся на бранзовага Фаўна, што, перагнуўшы сабе цераз плячо німфу, шукаў прагавіта вуснамі ейных вуснаў, пасля кажа: — Гэты добра робіць. Во што найлепшае ў жыцці.

— Больш-менш! Але апрача таго кахаеш вайну, якой я не люблю, ногці бо пад палаткамі пукаюцца й губяць сваю ружаву. Але кожны мае свае ўпадобы.

Рудабароды любіць песні, злашча свае собскія, а стары Скаўр сваю вазу карынфскую, якая ўначы стаіць пры ягоным ложку і якую цалуе, калі не можа спаць. Выцалаваў ужо ейныя берагі. Скажы, а ты ж не пісаў вершаў?

— Не, не згарадзіў ніколі аніводнага гекзаметру.

— І не граеш на лютні ды не пяеш?

— Не.

— А не ездзіш?

— Быў на перагонках калісь у Антыохіі, але не пашанцавала.

— Тады я аб табе спакойны. А да якога старонніцтва належыш у гіпадроме?

— Да зялёных.

— Тады я зусім спакойны, тым больш, што хоць маеш вялікую маёмасць, але не так багаты, як Палас або Сэнэка. Бо, бач, у нас цяпер добра пісаць вершы, пяяць пры лютні, дэкламаваць і ездзіць навыперадкі ў цырку, але яшчэ лепш ды бяспечней не пісаць вершаў, не граць, не пяяць і не выпераджацца ў цырку. Найлепш умець выказваць подзіў, калі гэта робіць Рудабароды. Ты прыстойны хлопец, тое хіба табе можа толькі пагражаць, што Папея закахаецца ў цябе. Але яна завялікі мае ў гэтым дослед. Даволі накахалася за першых двух мужоў, дык пры трэцім ёй расходзіцца пра што іншае. Ці ведаеш, што гэны дурны Атон і дагэтуль кахае да адчаю… Бродзіць там па скалах Гішпаніі ды ўздыхае. І гэтак апрасцеў ды абняхаеўся, што на ўкладанне фрызуры патрабуе цяпер толькі тры гадзіны дзенна. Хто гэтага ад Атона мог спадзявацца.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3