Quo Vadis
Шрифт:
— То хіба не знаеш Пампоніі Грэцыны? Дый абое да яе прывыклі, як да собскага дзіцяці.
— Пампонію знаю. Істны цыпрыс. Каб не была жонкаю Аўла, можна б яе наймаць на плачку. Ад смерці Юліі не скінула цёмнае столы ды наагул выглядае, якбы шчэ жывучы хадзіла па лузе, зарослым асфодэлямі. Ёсць пры тым «univira» [8] , дык між нашымі чатыры- й пяцікратнымі разводніцамі ёсць адначасна феніксам… Але!.. Ці чуў, што фенікс, мабыць, сапраўды цяпер выклюнуўся ў Егіпце? Гэта яму здараецца не часцей, як раз на пяцьсот год.
8
Аднамужняя (лац.).
— Пятроні! Пятроні! Аб феніксе
— Што ж я табе, мой Марк, скажу. Знаю Аўла Плаўта, які хоць ганіць мой спосаб жыцця, але чуе адносна мяне пэўную слабасць, а можа нат паважае мяне больш, чым іншых, ведае бо, што я ніколі не быў даносчыкам, як, напрыклад, Даміцыус Афэр, Тыгэлін ды цэлая банда прыхвасняў Рудабародага. Не строячы пры тым з сябе стоіка, я не раз крывіўся на паступкі Нэрона, на каторыя Сэнэка й Бурр глядзелі праз пальцы. Калі спадзяешся, што я магу нешта для цябе ў Аўла выманіць — гатоў на паслугі табе.
— Думаю, што можаш. Ты маеш на яго ўплыў, а пры тым розум твой знайдзе найвычарпальныя спосабы. Каб ты так зарыентаваўся ў сытуацыі ды пагутарыў з Плаўтам… — Замнога рахуеш на мой уплыў і досціп, але калі толькі пра гэта расходзіцца, пагутару з Плаўтам, як толькі перанясуцца ў горад.
— Яны ўжо вярнуліся два дні таму.
— Тады хадзем у трыклініюм, дзе чакае нас снеданне, а пасля, падмацаваўшыся, загадаем занясціся да Плаўта.
— Ты заўсёды быў для мяне мілы, — выказвае радасць Вініць, — але цяпер пастаўлю хіба табе статую між маімі лярамі — от такую стройную, як гэта — і буду складаць ёй ахвяры.
Гэта кажучы, абярнуўся да статуяў, што ўхарашалі цэлую адну сцяну пахучае святліцы, і паказаў рукою на фігуру Пятронія, прадстаўляючую яго як Гермеса, з посахам у далоні. Потым дакінуў: — На святло Геліёса! Калі «боскі» Аляксандр быў да цябе падобны, — няма чаго дзівіцца Гэлене.
І ў гэтым воклічу было столькі ж шчырасці, колькі й падхалімства. Пятроні бо, хоць старэйшы й менш атлетычны, прыгажэйшы быў за Вініція.
Жанчыны ў Рыме любаваліся не толькі ягоным гнуткім розумам і густам, за які называлі яго арбітрам элеганцыі, але і целаскладам. Любаванне тое відаць нат на тварах тых дзяўчатак з Кос, адна з якіх, імем Эўніка, сукрыта яго кахаючая, глядзела яму ў вочы з пакорай і захапленнем.
Але ён не звяртаў на гэта ўвагі, толькі, ухмыльнуўшыся да Вініція, пачаў у адказ цытаваць яму сказы Сэнэкі аб жанчынах: «Animal impudens» [9] і г.д.
Пасля, абняўшы яго рукою цераз плячо, павёў у трыклініюм.
У унктуарыюме дзве грэцкія дзяўчыны, дзве фрыгійкі й дзве негрынкі зачалі спратваць эпіліхніі з пахнідламі. Але ў тым жа моманце з па-за адхіленай котары паказаліся з фрыгідарыюма галовы бальнеатараў і разляглося прыцішанае: «Псст!» На гэта адна з грэчынак, фрыгійкі ды дзве этыёпкі, падбегшы хутка, зніклі воміг за котарай. У тэрмах пачыналася балаўство й распуста, якое інспектар не спыняў, бо й сам часта ў падобнай гульні ўдзельнічаў. Дагадваўся аб іх і Пятроні, але як чалавек паблажлівы ды не любячы караць глядзеў на гэта праз пальцы.
9
Бязглуздая, беccаромная жывёліна (лац.).
Асталася ў унктуарыюме толькі Эўніка. Праз хвіліну наслухоўвала адыходзячыя ў кірунку ляконікума галасы й смех, пасля, узяўшы выкладзены бурштынам і слановаю косцю столяк, на якім сядзеў перад хвілінаю Пятроні, прысунула яго да ягонай статуі. Поўна было ў унктуарыюме сонца й красак, што адбіваліся ад вясёлкавых мармураў, якімі вылажаны былі сцены.
Эўніка ўспялася на столяк і, зраўняўшыся з статуяй, раптоўна закінула ёй рукі на шыю ды плечы, пасля, адкінуўшы назад свае залатыя валасы ды прытуляючы ружовае цела да белага мармуру, пачала прыціскаць захопна губкі да халодных вуснаў Пятронія.
II
Пасля пасілкавання, якое называлася снеданнем, а якое два сябры спажывалі тады, калі звычайныя смяротнікі былі даўно ўжо па палуднёвым прандыюме, Пятроні запрапанаваў крыху задрамаць.
Водля яго яшчэ было зарана на адведзіны. Ёсць, праўда, людзі, якія пачынаюць адведваць знаёмых пры ўсходзе сонца, уважаючы ў дадатку гэны звычай за стары
10
Тысяча крокаў (лац.).
11
Покрыва (лац.).
Вініць прызнаў рацыю й пачалі прахаджвацца, гутарачы свабодна аб тым, што чуваць на Палатыне і ў горадзе, філязафуючы пакрысе аб жыцці.
Пасля Пятроні пайшоў у кубікулюм, але не доўга спаў. Праз паўгадзіны выйшаў і, загадаўшы прынесці вервены, пачаў раскашавацца ейным запахам ды націраць ёю сабе рукі й твар.
— Каб ты ведаў, — кажа, — як гэта цвярозіць і бадзёрыць. Цяпер — я гатоў.
Лектыка чакала ўжо даўно, дык уселіся й загадалі несціся на Вікус Патрыцыюс [12] , у дом Аўла. «Інсуля» Пятронія ляжала на паўднёвым узбоччу Палатыну, каля так званае Карынэ, дык найпрасцей ім было ніжэй Forum, але Пятроні маніўся па дарозе зайсці да залатара Ідумэна, дык загадаў, каб неслі іх праз Вікус Апалонус і Форум, у бок Вікус Сцэлератус [13] , на рагу якое поўна было ўсялякага роду табэрнаў, крамаў.
12
Вуліца Патрыцыяў. Vicus таксама ўжываецца ў знач.: квартал, вёска (заўвага рэд.). (лац.).
13
Вуліца Злодзеяў (лац.).
Здаравенныя негры паднялі лектыку й рушылі, папераджаныя праз нявольнікаў, званых педысеквамі. Пятроні раз-пораз нюхаў моўчкі свае пахнучыя далоні й якбы аб нечым надумоўваўся, пасля адазваўся: — Прыйшло мне ў голаў, што калі твая лясная багінька не ёсць нявольніцай, дык магла б кінуць дом Плаўтаў і перанясціся да цябе. Атуліў бы ты яе каханнем ды абсыпаў бы багаццем, як я сваю абажаную Хрызатэміс, якою, між намі гаворачы, я ўжо прынамсі нагэтулькі здаволіўся, наколькі яна мною.
Марк матнуў галавою.
— Не? — пытае Пятроні. — У найгоршым выпадку справа зачапілася б за цэзара, а запэўніваю цябе, што хоць бы й дзеля маіх уплываў Рудабароды быў бы па тваёй старане.
— Не знаеш Лігіі! — адказвае Вініць.
— Дык дазволь спытаць, ці ты яе знаеш больш як з погляду? Ці хоць гутарыў ты з ёю? Звяраўся ў каханні?
— Бачыў яе перш пры вадаліве, а потым спаткаў яе шчэ двойчы. Не забудзь, што падчас побыту ў доме Аўлаў я жыў у наўзбочнай вілле, прызначанай для гасцей, — і, з выбітай рукою, не мог садзіцца разам за стол. Аж толькі напярэдадні майго выезду спаткаў Лігію пры вячэры — і не мог слова да яе прагаварыць. Мусіў слухаць Аўлавых расповядаў пра ваенныя перамогі ў Брытаніі, пра ўпадак дробных гаспадарак у Італіі, да якога яшчэ Ліціній Сталон намагаўся не дапусціць. Наагул не ведаю, ці Аўл патрапіць гутарыць аб чым іншым, і не думай, што здалеем ад гэтага выкруціцца, хіба захочаш слухаць пра сучасную распешчанасць. Яны там маюць у курніках бажанты, але не ядуць іх водле таго прынцыпу, што кажны з’едзены бажант прыбліжае канец рымскае магутнасці. Другі раз я спаткаў яе ля паркавай цыстэрны, з свежа вырванай трасцінкай у ручцы, макаўку якое мачала ў ваду і скроплівала навакольныя ірысы. Глянь на мае калені. На шчыт Гераклавы кажу табе — не дрыжалі яны, калі на нашыя маніплы йшлі з выццём хмары партаў, а дрыжалі пры гэнай цыстэрне. І збянтэжаны, моў дзіцянё, што буллу шчэ носіць на шыі, вачыма толькі маліў літасці, доўга не могучы слова выгаварыць.