Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Маё. Але я не хачу йсці ў сляды Руфіна, гісторыю якога меў табе расказаць, ані ў сляды Фабрыцыя Вэента, таму ніхто аб гэтым не ведае, а ты нікому не кажы.

— Казаў, што не пішаш вершаў, — прыпамінае Вініць, заглядаючы ў сярэдзіну, — а тут вось бачу прозу, густа імі пераплеценую.

— Як будзеш чытаць, звярні ўвагу на банкет Трымальхіёна. Што да вершаў — збрыдлі мне ад тае пары, як Нэрон пачаў пісаць эпас. Вітэль, бач, хочучы сабе дагадзіць, закладае сабе ў горла палачку з косці слановае; іншыя паслугоўваюцца перынамі фламінгаў, мачанымі ў аліве або ў адвары мацярдушкі. Я ж чытаў паэзію Нэрона і — вынікі ў той жа хвіліне. Магу іх пасля хваліць, калі не з чыстым сумленнем, то з чыстым страўнікам.

Гэта

сказаўшы, зноў затрымаў лектыку перад залатаром Ідуменам і, заладзіўшы справу гэммаў, загадаў нясціся проста да Аўлаў.

— Па дарозе, на доказ, да чаго даводзіць аўтарcкае самалюбства, раскажу табе гісторыю Руфіна.

Але пакуль яе распачаў, то і звярнулі на Вікус Патрыцыюс ды незабаўна стаялі пры доме Аўла. Малады і дужы «janitor» [15] адчыніў ім дзверы ў остыюм, над якімі сарока ў клетцы вітала крыклівым: «Salve!» [16] Ідучы з другіх сяней, званых остыюм, у самы атрыюм, Вініць кажа: — Ці звярнуў увагу, што прыдзверны тут без ланцугоў?

15

Брамнік (лац.).

16

Салют! Здароў! (лац.).

— Гэта дзіўны дом, — адказаў паўголасам Пятроні. — Пэўна табе ведама, Пампонію Грэцыну падазравалі, што практыкуе ўсходні забабон, сутнасць якога — аддаваць чэсць нейкаму Хрысту. Здаецца, прыслужылася ёй Крыспініла, якая не можа дараваць Пампоніі, што аднаго мужа было дастаткова ёй на цэлае жыццё. Унівіра!.. Скарэй здарыцца сяння ў Рыме паўмісак рыжкоў з Норыкума. Судзілі яе дамовым судом… — Праўду кажаш, што гэта дзіўны дом. Потым раскажу табе, што я тут бачыў і чуў.

Тым часам прыйшлі ў атрыюм. Загадчык ягоны, нявольнік, так званы «аtriensis», выслаў наменклатара, каб далажыў аб гасцях, адначасна служкі падсунулі ім крэслы й столячкі пад ногі. Пятроні, які не бываў у гэтым доме, старонячыся ад суровага суму, які там быццам валадарыў, разглядаўся навокал з пэўным здзіўленнем, бо атрыюм зусім не рабіў сумнага ўражання. З адкрытай гары падаў сноп яснага святла, рассыпаючыся ў тысячу іскраў на вадапырску.

Квадратная сажалка з фантаннай усярэдзіне, прырыхтаваная для прыймання дажджу, падаючага праз адкрытую гору, а называная «імплювіюм», была акружана анемонамі й лілеямі. Відаць, у доме кахаліся ў лілеях, было іх купіны — і белых, і чырвоных, і ўрэшце шатыровых ірысаў, далікатныя пялёсткі якіх былі як бы пасрэбраныя вадзяным пылам. Сярод мокрых мхоў, якімі прыкрытыя былі дайнічкі з лілеямі, і сярод пукоў лісця відны былі бронзавыя статуйкі дзяцей і воднага птаства. У адным куце бронзавая лань нахіліла сваю запляснелую ад вогкасці галованьку да вады, казаў бы жадала напіцца. Падлога ў атрыюме была з мазаікі; сцены часткова з чырвонага мармуру, часткова маляваныя ў дрэвы, рыбы, птушкі й грыфы, вабілі вока йгрою красак. Ад дзвярэй да баковак упрыгожаны былі чарапашнікам або нат слановай косцю; пры сценах між дзвярмі стаялі статуі продкаў Аўла. Усюды відзён быў спакойны дастатак, далёкі ад пышнае збыткоўнасці, але шляхотны й самапэўны.

Пятроні, які без параўнання жыў пышней ды страйней, не мог тут, аднакава ж, знайсці ані аднае рэчы, якая б рэзала ягоны густ, дык звярнуўся з гэтым да Вініція, аж тут нявольнік-вэлярыюс адсунуў заслону, аддзяляючую атрыюм ад таблінума, і ў глыбі дома паказаўся спяшаючы Аўл Плаўт. Быў гэта чалавек ужо пажылы, з белаю галавою, але чорствы, з энергічным тварам, крыху прыкараткім, але затое падобным да галавы арла. Гэты раз было відно на ім пэўнае здзіўленне, а нат трывога з прычыны адведзін Нэронавага

прыяцеля, сябры й завушніка.

Але Пятроні быў зоркім чалавекам ды не абыякім бывальцам, каб гэтага не даследзіць, дык па першых прывітальных словах выясніў з цэлай сваёй вымоўнасцяй і свабодай, што прыйшоў падзякаваць за апеку над сястрынцом ягоным, і што толькі ўдзячнасць спрычыніла ягоныя адведзіны, хоць асмяляла да іх і даўнейшае знаёмства.

Аўл запэўніў яго з свайго боку, што вельмі рад мілым гасцям, а што да ўдзячнасці — кажа, — то і сам да гэтага пачуваецца, хоць мо Пятроні й не здагадваецца, за што. Праўда, Пятроні не здагадваўся. Дарэмна падымаў свае арэхавыя вочы ўгару, натужваўся, каб нагадаць найменшую паслугу Аўлу ці каму-небудзь. Не прыпамінаў сабе нічога, апрача таго хіба, што маніўся зрабіць для Вініція. Мімаволі хіба магло што здарыцца, але толькі мімаволі.

— Люблю і цаню надта Веспасыяна, — аб’ясняе Аўл, — якому вашэць уратаваў жыццё, калі раз прыдарылася яму няшчасце заснуць пры слуханні вершаў цэзара.

— Здарылася яму шчасце, — адказаў Пятроні, — бо іх не чуў. Не пярэчу, аднак, што магло яно скончыцца нешчасліва. Рудабароды маніўся канечне паслаць яму цэнтурыёна з прыяцельскай радай, каб падрэзаў сабе жылы.

— А ты, Пятроні, асмяяў яго.

— Так, а мо й наадварот: я сказаў яму, што калі Арфей умеў песняю нагнаць сон дзікім бестыям, то ён дараўняў яму, патрапіўшы ўлюляць Веспасыяна. З Рудабародага можна падкпіваць, але пад умовай, каб у малых кпінах было вялікае падхлебніцтва. Нашая міласцівая аўгуста Папея разумее гэта добра.

— На жаль, такія часы, — адказаў Аўл. — Не маю двух пярэдніх зубоў, выбіў іх мне камянём брытанец, таму так гутарка мая свішчаватая, аднак жа найшчаслівейшыя дні жыцця правёў я ў Брытаніі… — Бо пераможныя, — дакінуў Вініць. Але Пятроні, баючыся, каб стары ваяк не зачаў гарадзіць аб старых сваіх войнах, змяніў тэму гутаркі.

— У ваколіцы Прэнэсты, — пачаў, — сяляне знайшлі нежывое ваўчанё з дзвюма галавамі, а падчас анагдайшай навальніцы пярун адарваў гзымс у святыні Луны, гэта з увагі на познюю восень было нечуваным дзівам.

Нейкі так жа Котта, які яму гэта расказваў, казаў, што святары тае ж святыні запавяшчаюць катастрофу гораду з гэтай прычыны або эвентуальна руйну вялікага дому, якую льго адвярнуць толькі вялікімі ахвярамі.

Аўл, выслухаўшы гэта, выказаў думку, што такіх знакаў не можна, аднак, пушчаць міма вушэй. Багі могуць быць загневаны перабранай мерай злачынства, няма чаго гэтаму дзівіцца, а дзеля таго экспіяцыйныя ахвяры зусім да мейсца.

На гэта Пятроні: — Твой дом, Плаўце, не ёсць так вялікі, а жыве ў ім вялікі чалавек; мо й, праўда, завялікі на так марнага ўласніка, але таксама замалы. А калі расходзіцца пра руйну так вялікага, напрыклад, як «domus transitoria» [17] , то ці аплаціцца нам даваць ахвяры, каб аддаліць гэну руйну?

17

Прахадны Дом (лац.).

Плаўт не адказаў на гэта пытанне, гэтым крыху крануў Пятронія, пры цэлым бо недахопе пачуцця розніцы між дабром і злом не быў ён, аднак, ніколі даношчыкам, і можна было з ім гутарыць зусім бяспечна. Вось жа змяніў зноў гутарку і пачаў выхваляць памешканне Плаўта, добры густ у ягонай абстаноўцы.

— Старая гэта сядзіба, — адказаў Плаўт, — у якой нічога не змянілася ад часу ўнаследжання яе.

Пры адсуненай заслоне між атрыюмам і таблінумам дом адкрыты быў навылет, так што праз таблінум, праз наступны перыстыль і залю за ім, званую «экус», вока бегла аж у парк, што красаваўся здалёк, моў ясны малюнак, апраўлены ў цёмную раму. Вясёлыя дзіцячыя смехі нясліся адтуль.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3