Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Хіба ж знаеш Веспасыянавага сына Тытуса? Кажуць, ледзь ад хлапчаняці падняўся, як пакахаў Берэніку так, што туга амаль не выссала з яго жыцця… Так і я б умеў пакахаць, о Лігія!.. Багацце, слава, улада — пусты дым! Марнота! Багаты знайдзе багатшага за сябе, слаўны — слаўнейшага, магутны — магутнейшага… Але ці сам цэзар, ці каторы бог нат можа мець большую роскаш або шчаслівейшым быць, чым просты смяротнік, які прыціскае да сваіх грудзей іншыя грудкі або цалуе каханыя губкі… Дык каханне раўняе нас з багамі — о Лігія!..

А яна слухала неспакойна і здзіўлена так, як бы слухала тонаў грэцкае флейты ці цытры. Часамі

здавалася ёй, што Вініць пяе нейкую песню дзіўную, што сочыцца ёй у вушы, запаляе ў ёй кроў, ды адначасна праймае млоснасць і нейкая няўцямная радасць.

Здавалася ёй таксама, ён гаворыць тое, што ўжо было ў ёй перадом, а чаго не ўмела ўцяміць. Чула, як ён нешта ў ёй разбуджае, што дагэтуль драмала, і як у гэнай хвіліне ймглісты сон мяняецца ў штось выразнейшае, больш мілае й прыгожае.

Тым часам сонца перакацілася даўно за Тыбр і завісла нізка над Янікульскім узгор’ем. На спакойныя цыпрысы падала чырвонае святло — і ўсё паветра было ім перасычана. Лігія падняла свае блакітныя, як бы разбуджаныя з сну, вочы на Вініція, і цяпер, у вячэрнім водбліску нахілены над ёю з просьбаю ў раз’іскраных вачах, паказаўся ёй прыгажэйшы за ўсіх людзей, за ўсіх грэцкіх і рымскіх багоў, якіх статуі спатыкала на франтонах святынь. А ён абняў лягонька пальцамі ейную ручаньку вышэй костачкі й пытае: — Няўжо ты не ўгадала, Лігія, чаму я гэта кажу табе?..

— Не! — адшапнула так ціха, што Вініць ледзь дачуў.

Але не паверыў ёй і, прыцягаючы штораз мацней ейную руку, быў бы прыцягнуў яе аж да сэрца, б’ючага ад жады бы молат — і быў бы проста выказаў ёй гарачыя словы, каб не паказаўся на сцежцы неспадзявана стары Аўл, які, падыйшоўшы, сказаў: — Сонца заходзіць, сцеражэцеся вячэрняга холаду і не жартуйце з Лібітынай… — Не, — адказаў Вініць, — я не апрануў дагэтуль тогі й не адчуў холаду.

— А вось ужо толькі паўкруга з-за гор выглядае, — адказаў стары ваяк. — Гэта не салодкі клімат Сіцыліі, дзе вечарамі народ збіраецца на рынках хорам развітацца з заходзячым Фэбам.

І, забыўшы, што перад хвілінай сам перасцерагаў ад Лібітыны, пачаў расказваць аб Сіцыліі, дзе меў вялікую гаспадарку, якую надта любіў. Успомніў таксама, што не раз прыходзіла яму на думку перанясціся ў Сіцылію і там спакойна дажыць да смерці. Даволі зімовай белі таму, хто мае ўжо белы голаў. Яшчэ пакуль лісце з дрэваў не паабсыпалася і над горадам зычліва ўсміхаецца чыстае неба, але як пажоўкне вінаград, як спадзе снег у горах Альбанскіх, а багі пашлюць сцюдзёны віхар з Кампаніі, тады хто ведае, ці з цэлым домам не перанясецца ў сваю ціхую сялянскую сядзібу.

— Меў бы ахвоту развітацца з Рымам, Плаўце? — спытаў устрывожаны Вініць.

— Ахвоту гэтую даўно ўжо маю, — адказаў Аўл, — там бо спакайней ды беспячней.

І давай выхваляць свае сады, жывёлу, дом, схаваны ў зелені, і прыгоркі, аброслыя кменам і чабаром, над якімі звініць пчаліны рой. Але Вініць не зважаў на гэтыя выхвалянні — і, маючы на думцы тое, што можа разлучыцца з Лігіяй, паглядаў у бок Пятронія, як бы ад яго адзінага чакаў ратунку.

Пятроні тым часам, седзячы пры Пампоніі, любаваўся краявідам заходзячага сонца, парку й стаячых пры сажалцы людзей. Белая адзежа іхняя на цёмнай пляме міртаў свяціла золатам ад вячэрняга бляску. На небе пачала займацца вячэрняя зарніца пурпураю, фіялетам ды пералівацца пажогай.

Небасхіл высока станавіўся ліліёвы.

Цёмныя цыпрысы сталіся шчэ цямнейшымі, а ў людзей, на дрэвах ды ў цэлым парку запанаваў вячэрні супакой.

Пятронія зацікавіў гэты спакой, злашча ў людзей. На твары Пампоніі, старога Аўла, іхняга сынка й Лігіі было тое, чаго не спатыкаў у тых людзей, якія штодзень і штоноч яго акружалі: было нейкае святло, нейкае ўтуленне ды пагода, выплываючая проста з такога жыцця, якім тут усе жылі. І з пэўным здзіўленнем падумаў, што, аднак, можа існаваць саладосць і гожасць, якіх ён, вечна шукаючы прыгажосці й салодкасці, не каштаваў. Думкі гэтай не ўмеў утаіць у сабе і, звярнуўшыся да Пампоніі, сказаў: — Разважаю ў душы, які іншы ваш свет ад таго, якім валадарыць наш Нэрон.

А яна, узглянуўшы на вячэрнюю зарніцу, прастадушна адказала: — Светам валадарыць не Нэрон, а — Бог.

Хвіліна маўчання. Недалёка трыклініюма ў алеі пачуліся крокі старога ваяводы, Вініція, Лігіі й малога Аўла. Але пакуль падыйшлі, Пятроні спытаў яшчэ: — Дык ты верыш у багоў, Пампонія?

— Веру ў Бога, які ёсць адзін, справядлівы і ўсёмагутны, — адказала жонка Аўла Плаўта.

III

— Верыць у Бога, каторы ёсць адзін, усёмагутны й справядлівы, — паўтарыў Пятроні, седзячы зноў у лектыцы сам-насам з Вініціем. — Калі ейны Бог ёсць усёмагутны, тады валадарыць над жыццём і смерцяй; а калі ёсць справядлівы, тады слушна ссылае смерць.

Дык чаму Пампонія носіць жалобу па Юліі? Шкадуючы Юліі, ганіць свайго Бога. Мушу гэтую філязофію паўтарыць нашай рудабародай малпе, бо мне здаецца, што ў дыялектыцы дараўноўваю Сакрату. Што да жанчын, згаджаюся: кажная мае тры або чатыры душы, але ні адна не мае разумнае душы. Хай бы сабе Пампонія раздумоўвала з Сэнэкай або Корнутам аб тым, чым ёсць іх вялікі Логас… Хай бы разам выклікалі цені Ксэнафонэса, Пармэніда, Зэнона і Плятона, каторыя нудзяцца там у Кімэрыйскіх краінах, як чыжы ў клетцы. Я хацеў гаварыць з ёю і з Плаўтам аб чым іншым. На святое лона егіпскае Ізіс! Каб ім так проста сказаў, чаго мы прыйшлі, дык думаю, што цнота іхняя забрынчэла б, як медзяная талерка ад палкі. І не смеў!

Дасі веры, Вініць, што не асмеліўся? Павы прыгожыя птушкі, але крычаць надта дзярліва. Пабаяўся крыку. Але мушу пахваліць твой густ. Існая «заранка з ружовымі пальчыкамі»… І ведаеш, што мне таксама прыпомніла? — Вясну! І то не нашу ў Італіі, дзе ледзь там-сям яблыня пакрыецца кветкамі, а аліўнікі шарэюць, як шарэлі, толькі тую вясну, якую бачыў я ў Гельвецыі, маладую, свежую, ясназялёную. На тую блядую Сэлену! Не дзіўлюся табе, Марк, — ведай, аднак, што кахаеш Дыяну. І што Аўл і Пампонія гатовы цябе разарваць, як калісь сабакі Актэона.

Вініць, не падымаючы галавы, маўчаў. Пасля гаворыць перапоўненым жадою голасам: — Я жадаў яе ўпярод, а цяпер жадаю шчэ больш. Калі абняў ейную руку, ахапіў мяне агонь… Мушу яе мець! Каб я быў Зэўсам, накрыў бы яе хмарай, як ён накрыў Іё, або спусціўся б на яе дажджом, як ён спусціўся на Данаю. Хацеў бы цалаваць ейныя вусны аж да болю! Хацеў бы пачуць ейны крык у маіх абдымках. Хацеў бы забіць Аўла і Пампонію, а яе схапіць і занясці на руках дамоў. Не спаціму сяння. Загадаю біць каторага з нявольнікаў і слухаціму ягонага енку… — Супакойся, — перапыніў Пятроні. — Маеш захцяваркі дрэвакола з Субуры.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II