Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

«Хоць бы Вініція й адкрылі, — казаў сабе, — дык не асмеляцца налажыць на яго рукі, а мяне — хай будуць мудрымі ўбачыць кончык майго носа».

Пасля пачаў прыгадваць сабе гутарку з работнікам, і разважанні гэныя напоўнілі яго новаю льгою. Не меў найменшага сумніву, што той жарнамол быў адыстар Урсус. Чуў ад Вініція ды ад тых, што адводзілі Лігію з цэзаравага палацу, аб незвычайнай сіле таго чалавека. І ў Эўрыцыя выпытваў пра людзей выняткава моцных, дык нічога дзіўнага, што паказалі яму Урсуса. Апрача таго ўстрывожанасць і абурэнне вялігура на ўспамін аб Вініцію і Лігіі не дазваляе сумнявацца, што асобы гэныя цікавяць яго асабліва; жарнамол згадваў таксама аб пакуце

за забойства чалавека, а Урсус забіў Атацына; урэшце рысапіс рабачая згаджаўся з апісаннем Вініція. Адно толькі змененае імя магло будзіць сумніў, але Хілону было ўжо ведама, што хрысціяне змяняюць на хросце імёны.

— Калі Урсус заб’е Глаўка, — думаў сабе Хілон, — дык будзе яшчэ лепей, а калі й не заб’е, дык таксама будзе добры знак, бо акажацца, як цяжка адважваюцца хрысціяне на забойства. Я ж распісаў таго Глаўка як юдашына здрадніка ўсіх хрысціян; быў я так вымоўны, што камень бы ўзрушыўся й абяцаў бы спасці на голаў Глаўка, а паміма гэтага ледзь схіліў таго лігійскага мядзведзя да налажэння на яго лапы… Надумоўваўся, не хацеў, згадваў пра свой жаль і пакуту. Відаць, ім гэта не ўходзіць… Сваю крыўду трэба дараваць, за чужую не надта можна памставаць, еrgo, падумай, Хілонка, што ж табе можа пагражаць?

Глаўку не можна над табою мсціцца… Урсус, калі не заб’е Глаўка за так вялікую віну, як здрада ўсіх хрысціян, дык тым больш не заб’е цябе за так малую, як здрада аднаго хрысціяніна. Ну, хай толькі пакажу таму яраму грывачу гняздо гэнае туркалкі, тады рукі ўмываю ад усяго і пераношуся назад у Неапаль.

Хрысціяне таксама гавораць пра нейкае ўмыванне рук, відаць, гэта ў іх спосаб, якім канчаюцца з імі справы. Нейкія добрыя людзі тыя хрысціяне, а так дрэнна пра іх гавораць! О богі! Гэткая ўжо справядлівасць на свеце. Люблю, сапраўды, гэтую навуку за тое, што не дазваляе рабіць забойства. Але калі не дазваляе забіваць, дык не дазваляе хіба й красці, і ашукваць, і лжыва сведчыць, дык не скажу, каб надта была выгаднаю. Яна, відаць, вучыць не толькі сумленна паміраць, але й сумленна жыць. Як калісь разбагацею ды меціму такі дом, як гэты, і столькі нявольнікаў, дык, можа, стануся хрысціянінам на так доўга, як гэта будзе мне зручна. Багаты бо можа сабе на ўсё дазволіць, нат на цноту… Так, гэтая рэлігія толькі для багатых, і дзеля таго не цямлю, якім спосабам ёсць між імі столькі ўбогіх, што ім з таго за карысць, чаму дазваляюць цноце звязваць сабе рукі? Мушу калісь над гэтым падумаць. Тым часам хвала табе, Гермес, што дапамог знайсці гэнага барсука… Але калі ты гэта спрычыніў, спадзяючыся дзвёх ялавіц белых, аднагодак, з пазалочанымі рагамі, дык не пазнаю цябе. Устыдзься, Аргабойца! Такі мудры бог, і каб загадзя не прадбачыць, што атрымаеш шыш! Ахвярую табе маю ўдзячнасць, а калі жадаеш лепш пару быдлят, тады сам ты трэцяе быдла і павінен быць пастухом, а не богам. Ой, сцеражыся, каб не ўфілязафаваў я людзям, што цябе нямашака, тады бо ўсе табе перастануць несці ахвяры. З філязофамі трэба ласкаю.

Так прастарэкуючы з сабою ды з Гермесам, выцягнуўся на лаве, палажыў сабе адзежыну пад голаў і, як нявольнікі скончылі збіраць са стала, заснуў. Прачнуўся, а хутчэй збудзілі яго, як прыйшоў Кратон. Выйшаў у атрыюм і з уцехаю прыглядаўся магутнай постаці экс-гладыятара, які сваёй велізарнасцю ледзь не ўвесь атрыюм запаўняў. Кратон ужо дамовіўся аб цане і гутарыў з Вініціем.

— Бадай цябе Геркулес! Добра, спадару, што сяння па мяне прыслалі, бо ўзаўтра еду ў Бэнэвэнт на загад Ватынія, там у прысутнасці цэзара барукацімуся з нейкім Сыфаксам, найдужэйшым афрыканскім неграм. Ці ўяўляеш сабе, вашэць, як ягоныя косці трашчацімуць

у маіх руках, расквашу кулаком яму і чорную сківіцу.

— На Палукса! — адказвае Вініць. — Не сумняваюся, што даканаеш гэтага, Кратоне.

— І добра зробіш, — дадаў Хілон. — Але!.. І губу яму расквась! Гэта ўдалая думка й дастойная цябе справа. Гатовы я пайсці ў заклад, што гэта зробіш. Памаж толькі тым часам цела аліваю, мой Геркулесе, ды падперажыся, бо трэба ведаць, што з існым Какусам прыйдзецца мець справу: чалавек, што пільнуе дзяўчыну, пра якую дастойнаму Вініцію расходзіцца, мае быццам неймаверную сілу.

Хілон такімі словамі пампаваў амбіцыю Кратона, але Вініць перасцерагаў: — Так ёсць, не бачыў я яго, але чуў, што, быка схапіўшы за рогі, можа вадзіць куды хоча.

— Ай-ай-ай! — дзівіўся Хілон, які не ўяўляў сабе аж такое сілы ў Урсуса.

Кратон лёгка ўхмыльнуўся.

— Падручаюся, дастойны спадару, — запэўніваў, — гэтаю вось рукою абараніцца ад сямі такіх лігаў і прынесці табе дзяўчыну ў дом, хоць бы ўсе хрысціяне мяне даганялі, моў калабрыйскія ваўкі. Калі не дакажу гэтага, абдзеліш мяне дзягаю ў гэтым імплювіюме.

— Не давай яму рабіць гэтага, спадару! — спахапіўся Хілон. — Пачнуць па нас шпурляць каменнямі, а тады хіба дапаможа ягоная сіла? Ці ж не лепш забраць дзяўчыну з дому і не выстаўляць ані яе, ані сябе на згубу?

— Так маецца быць, Кратоне, — прыцвярдзіў загадна Вініць.

— Твае грошы — твая воля! Не забудзь толькі, спадару, што ўзаўтра еду ў Бэнэвэнт.

— Маю пяць сотак нявольнікаў у самым горадзе, — адказаў Вініць і, паказаўшы ім рукою дзверы, пайшоў у бібліятэку, сеў і так пісаў Пятронію: «Хілон знайшоў Лігію. Сяння ўвечар іду з ім і з Кратонам да Острыянума ды забяру яе адразу або ўзаўтра з дому. Хай багі абдораць цябе шчасцем!

Будзь здароў, carissime, радасць не дазваляе мне болей пісаць».

І, палажыўшы трасціну, пачаў борздым крокам хадзіць, радасць залівала яму душу, і паліла гарачка. Прысягаў сабе, што назаўтра Лігія будзе ў гэтым доме. Гадаў сабе, як з ёю паступіць, а ў душы пачуваў, што будзе ейнай слугою, калі захоча яго кахаць. Прыпамінаў сабе словы Актэ, што быў каханы, і хваляваўся да глыбіні. Дык, значыць, расходзіцімецца толькі пра пакананне нейкага дзявочага сораму ды нейкіх прырачэнняў, якія відавочна хрысціянская навука накладала. А калі так, дык хай толькі раз Лігія, папаўшы ў ягоны дом, паддасца нагавору або прымусу, тады мусіціме сказаць сабе: «Сталася!» — і будзе слухаць і кахаць.

Уваходзіць Хілон і перарывае гэныя думкі.

— Доміне, — адазваўся грэк, — вось што яшчэ прыйшло мне ў голаў: ануж хрысціяне маюць якія знакі, «тэсэры», без якіх не дапушчаюць да Острыянума? Памятаю, у дамох малітвы так бывае, і такую тэсэру атрымаў я ад Эўрыцыя. Дык дазволь пайсці да яго, распытаць і прызапасіць тыя знакі, калі акажуцца патрэбнымі.

— Добра, чэсны мудрагелю, — адказаў весела Вініць. — Гаворыш як чалавек празорлівы, і трэба цябе за гэта пахваліць. Ідзі да Эўрыцыя ці куды хочаш, але дзеля пэўнасці пакінь на гэтым вось стале капшук, які атрымаў.

Хілон, якому надта ж не даспадобы было расставацца з грашмі, скрывіўся, але выканаў загад і выйшаў. З Карынаў да Цырку, ля якога была крамка Эўрыцыя, не надта было далёка, дык вярнуўся Хілон яшчэ задоўга перад змярканнем.

— Вось знакі, спадару. Без іх нас не ўпусцілі б. Распытваўся я таксама добра, кудою йсці, ды сказаў Эўрыцыю, што патрабую іх толькі для маіх знаёмых, сам бо не пайду, задалёка для мяне старога, што ўзаўтра буду бачыцца з Вялікім Апосталам, які мне перакажа найпрыгажэйшыя ўступы сваёй прамовы.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан