Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Кароль наш не здраднік! Кароль наш ахвяра! Не верыце? Не хочыце задумвацца? Адварочваеце твары? Вам больш падабаецца здрадная маска? Давайце, давайце, начапіце сабе, замяніце часова твар маскай здрадніка! Кожны можа уявіць сабе яе па-свойму, але — абсалютна канкрэтная дэталь — гэта маска здрадніка-караля, не абы-якога. Знаю-знаю, вам яе ўявіць значна лягчэй, непараўнаўча! У вас, даруйце, адбітак у мазгу — гэтыя, ясна, няшчырыя вочы, гэтыя скрыўленыя вусны, вусікі, вам нічога прыдумваць не трэба, напружваць лішне галаву. З ахвярай, зрэшты, таксама не зашмат клопату, маска ахвяры вам таксама добра-добра вядомая, не толькі ў чорна-белай кінахроніцы, напрыклад, вы самі ахвяры на кожным кроку, часам дробныя ахвяры і, хай несвядома, вам не хочацца браць у рукі менавіта гэтую маску, бо яна можа прырасці і ўнутранае зробіцца вонкавым натрывала. Па-другое, вельмі зручна: герояў, здраднікаў, ахвяраў лічаць паводле друкаваных, выбітых у чорным граніце літар, прысудаў, паводле клеймаў чорных, ад якіх рэзкі пах гарэлага мяса. Нязручны, непрыемны, прыкры, нясмачны, неядкі, араганцкі пах!

Фэ-фэ, ах, дзе мой веер, а мая ружовая

вада, мон шэр? Ніхто не задумваецца з той нагоды, што ахвяры робяцца катамі, а каты — ахвярамі, а героі-каты, героі-ахвяры? Кароль Станіслаў Аўгуст не быў героем, але не быў таксама здраднікам і — пагатоў — катам. А гэта не падабаецца, вой жа як не даспадобы. І я, хай толькі ў думках, апынаюся ў Новым каралеўскім палацы над Нёмнам у атачэнні прыдворнай публікі, навокал што я бачу? Фанабэрыю, пыху, самазадаволенасць. Так-так, манерніцы, крыўлякі, уздыхі, смяшкі, грымасы, твары — тэатральныя маскі. Ах, ім не падабаецца нос Сірано дэ Бержэрака! Іх, фэ, непрыемна здзіўляе, што кароль заўжды без парыка і ніколі не гуляе ў карты, ніколі, панове! Як можна не гуляць у карты, што ж яшчэ рабіць, як бавіць час, чытаць газету, якая выходзіць толькі раз на месяц? Кароль не любіць палявання. Невытлумачальная справа, дый годзе, дзівакаватая прыхамаць. Мне хочацца перарваць шаптанне, незычлівыя погляды, з’едлівыя чуткі. Я выгукаю: спадарыні і спадары, спадарства! Цішэй, далікатная просьба цішэй! Я хачу крыху пафехтаваць з любым з вас, хто зласліва называе Яго мосць караля здраднікам, хто п’е келіхамі яго віно, а яму жадае цыкуты. Мне ўсё роўна, любы хай выходзіць спадар, мы ссунем сталы, мы папросім аркестр памаўчаць. Мы не абавязкова да смерці будзьма дуэляваць, хай да першай крыві… Я пачынаю адчуваць, што не цалкам пераканаўчы, я хапаю ў лёце раптоўна птушку-думку — а ці шчыры я дарэшты, ці нагэтулькі зацяты, каб варушыць гістарычнае апалае лісце, спрабаваць выкрасіць іскру, запаліць свечкі ў кандэлябрах? (Тэатральшчына, ці не лепей устаць і змяшацца з ажыўленым ад уражанняў натоўпам?) Ці не трапіў я ў тэатр ценяў, ці не Балтазарава ноч сёння? Варта толькі задумацца хвілёва, засумнявацца, а навокал — лычы, пысы, яны грымаснічаюць, пачынаюць незадаволена рохкаць у мой бок. Божа мой, Божа мой! Азызлыя, нязграбныя, камічныя. Босх? Пітэр Брэйгель Старэйшы? Натоўпам вакол Хрыста пад цяжарам крыжа. Не чапай, не лезь пад колы, прэч! Мы яшчэ патанчым на ягоных костках!

Ці не адчуваў сябе Станіслаў Аўгуст ў бліскучай зале з аркестрам і танцамі ў атачэнні каварнага і падступнага непрыяцеля, з латамі пад вопраткай, з поўнымі калчанамі атручаных стрэлаў? І нават бяскрыўднае пудэлка на пудру, ці не з дурманным парашком з дамешкам беладоны, дзьмухнуць у твар, ніхто пабочны не заўважыць, не надасць асабліва ўвагі, заняты сабой: сваімі вачыма, вуснамі, іх выразам, сказамі, якімі яны напаўняюць абмежаванае паветра ў памяшканні… Кароль не заўзята кленчыць, не заўзята моліцца, не заўзята цалуе ногі распяцця! Тэатр-тэатр, ніякага сумневу, ён ведаў, што пастаянна навідавоку, што галоўная роля на сцэне — яму аддадзена як мішэнь на грудзях, што закулісная валтузня, каншахты (такога слова ён, зразумела, яшчэ не ведаў), што суфлёр, а яму не дазваляюць дзейнічаць без суфлёра, — здзеклівы, цынічны, ад якога шточас трэба чакаць падэсці. І, калі задумацца, ці шмат было ў моцы хрысціянскага Бога тут, у Горадні, якая з адлегласці выглядае што той Берлін калісьці, ці хай Парыж: чужынскія штандары, гербы, кукарды, ці не вярнуліся сюды богі антычныя — Белона, Зеўс, кульгавы шпэтны Гефест, не ведаю… увогуле, Сцыла і Харыбда, якія зусім не богі нават.

Павесіць караля, павесіць яго, павесіць! У еўрапейскім паветры, здавалася, луналі рашучыя жорсткія настроі. Здань шыбеніцы, — ці як рэчаісная магчымасць, ці як злавесны сымболь, яна прысутнічала ў свядомасці Станіслава Аўгуста. Але каб манархі вешалі манархаў, такога здарыцца бадай не магло, але страх быў, несвядомы, уяўны, хаця хутчэй яго чакалі б у горшым разе краты, каземат, і ніхто б не абараніў, гэта выклікала б толькі хвалю энтузіязму, трыумфавалі б перш тыя, за чыны якіх ён бы пацярпеў гвалтоўна, зазнаў бы прыніжэнне, здзек і пагарду. Яны гатовыя былі страціць краіну дарэшты, чаго пазбегчы не маглі, пагаршаючы сваімі дзеяннямі безразважнымі, абы з яго дэтранізацыі назлацешыцца. Чым горш, тым лепш! Заўсёды знойдуцца такія людзі, у любым часе і ў любым месцы.

У сапраўднасці, калі ноч цёмная, ты раптоўна прачнуўся і спрабуеш рацыянальна разважыць хімеры сноў, каб, калі не адхінуцца, дык зрабіць карлікамі, каб здолець заснуць зноўку, так, і ў спакойнай дзённай свядомасці бачыш шыбеніцу ў нявызначаным падворку ці то замка, ці то кляштара або нават зусім у лесе, па-за вачыма, памост, нібы-брама і — пятля. Для цябе. Кароль не проста панікаваў, не проста даваўся страху апанаваць, жаданне гэтае скразіла, ён ведаў, з памфлетаў і карыкатур, з закулісных чынаў. Ён дапускаў, што можа апынуцца на шыбеніцы, калі канфедэраты выкрадуць яго альбо калі яны раптам перамогуць, чаго, зрэшты, здарыцца не магло. Здань вісельні ўзнікла яшчэ раз, калі яго трымалі ў сталічным замку пад аховай, як пачалася інсурэкцыя. Казалі, што баяцца за яго жыццё, але яму здавалася, што ён — козыр, важная карта ў гульні, якую трымаюць, яшчэ не ведаючы як удасца выкарыстаць, проста чакаючы, як пачнуць разгортвацца падзеі, не ведаючы наперад, але бадай не маючы занадта каляровых ілюзій. Расейскі амбасадар зацята лічыў: нішто не адбываецца без Яго каралеўскай згоды, што да ўсіх падзеяў мае дачыненне кароль, нават калі ён у ценю, ці нябачны зусім, што за ўсімі спробамі ўзняць голаў суфлёр-кароль. Але ці гэта напраўду? Хто зараз дазнаецца? Напачатку інсурэкцыі гетмана Касакоўскага павесілі на віленскім пляцы Ратушным, прылюдна, на такое не забудзешся.

Праўда тая, што хатні арышт падчас інсурэкцыі ўзмацніў

страхі і здані, але звыклая шыбеніца ў іх саступіла месца новамоднай французскай машыне проста з Парыжа, так-так, гільяціне. Ці быў хоць адзін манарх тады, які б міжволі не прымерваў у думках да сябе яе “каўнер”, у які кладуць галаву як ў велькія абцугі? Наўрад. Яна абурала, выклікала рэзкі пратэст, але й жах, абавязкова жах. Бо перш яе выпрабавалі на манаршых галовах. Ганебны памост, натоўп, галёканне, пачварная гаргара, вялізнае лязо, кош для галавы, ужо без кароны. Гільяціна Станіславу Аўгусту не пагражала, але страх існаваў. Нерэальна, каб яе даставілі ў сталіцу над Віслай цераз усе нямецкія дзяржаўкі і таксама нерэальна — морам, хутчэй яна трапіць можа ў заакіянскія Амерыканскія Штаты, якія падтрымлівалі французы. Такі дарунак, Божа мой! Салідарная пастава ўсіх манархаў у асуджэнні рэвалюцыі, у асуджэнні гільяціны… Гільяціна, аднак, рэч такая, што не можа стаяць-іржавець, яна працуе бездакорна-відовішчна, яна выклікае жах-захапленне ў гледачоў, ад яе сэрца на хвільку спыняецца, калі зрынаецца са свістам лязо згары, гільяціна дзейнічае паслухмяна кату — досыць націснуць падвагу, гільяціна выглядае злавесна-грандыёзна, але зусім простая ў карыстанні, даступная кожнаму, хто не зломак, якую неадольна хочацца падвастрыць, спраўдзіць яе працаздольнасць, яна гіпнатызуе. Гільяціна — сымболь новых дзеяў, рухомая аздоба пляцаў, якія вякамі паўтараліся вадалівамі, калонамі, трыумфальнымі брамамі, коннымі статуямі. Таўталогію плошчаў нечакана парушыў сучасны механізм, машына, не мармур.

Непрыяцеляў сваіх Станіслаў Аўгуст нездарма за якабінства ўшчуваў, яны ўпарта намякалі яму друкавана на лёс абезгалоўленага Людовіка. У іх прыклад быў у галовах, у свядомасці, у патаемных марах. Гільяціна на варшаўскім пляцы! Неабавязкова з Парыжа, на месцы зрабіць — невялікая праблема, абы чарцяжы. Як рэвалюцыйны чын, як сатысфакцыю, як гвалтоўны помнік завяршэння ганебнай эпохі караля-злачынцы, думалася ім. Стрыманасць, памяркоўнасць і разважнасць, за гэта яго люта не любілі. Бадай гэта ж вылучае сёння й нас, мы такія ж. На жаль, з моўніцы, як і тады, — нецярплівасць, непрыхільнасць, абвінавачанні. Як я разумею караля! Як нам яго сёння не хапае! Так-так, такі не мае шанцаў, але як хочацца бачыць інтэлігентны твар, разумныя вочы, шляхетнасць, вытрымку, дыпламатычнасць, павагу да іншых. Няўжо ў нашых слоўніках усё гэта канчаткова і безнадзейна мае пазнаку “архаічнае”?! Калі мова пра вяртанне высакародных людзей, то я манархіст самы шчыры! Вярніце нам нашага караля, Новы замак чакае, партыйнага кіраўніцтва даўно духу няма!

Але караля няма й больш не будзе, ёсць адно чалавек, які пэўна адчувае не толькі сімпатыю да яго, але і нейкім чынам падабенства, які нават напісаў кніжку пра Станіслава Аўгуста, што зусім не выпадкова, але якога не дапусцяць да стырна, дзе шляхетнасць лічыцца недарэчнай, несучаснай, шкоднай. Няма караля, адно згадкі ў траўні, пачынаючы з дня ўгодкаў той, колішняй канстытуцыі. Я сяджу на вялікім балконе гледачоў на дзвесце ў адрамантаваным тэатры, польскі консул запрасіў спевакоў Варшаўскай оперы ўспомніць канстытуцыю, якая рэальна ніколі не дзейнічала, надаць ёй правамоцнасць ніхто больш не думае, яна безнадзейна састарэла, дата, аднак, засталася. Святкаваць канстытуцыі гадавіну, якой ніхто не карыстаецца! Побач з Новым каралеўскім палацам, у якім, што праўда пад ціскам, прынялі потым яе эрзац — так званую Гарадзенскую, папярэдняя бо здалася суседзям празмерна смелай. Яна таксама, што не сакрэт, зусім не дзейнічала, стаўшы толькі сведчаннем працягу агоніі, адной з апошніх сутаргаў. Тэатр, так-так, насупраць дакладна славэтнай залы Сенатарскай, дзе адбываліся соймы.

Падмацаваць спевам тых, хто трымае ў памяці, хто не забываецца, прыехалі дзве салісткі, сапрана і меца-сапрана, адна бялявая, але не пекная, другая, маладзейшая, чарнявая як крывічы, з выразна нашым прозвішчам, яна табе з адлегласці і вышыні нагадвае агульна аблічча вядомай замежнай акторкі, трэба сказаць прыгожай. З імі бас і бас-барытон, яны супольна выконваюць патрыятычныя песні двухсотгадовай вытрымкі: пра канстытуцыю, пра інсурэкцыю, Станіслаў Аўгуст нечакана таксама ўзгадваецца, не толькі Касцюшка, прычым нейтральна. Свята! Не да абвінавачанняў. Варшаўскі канферансье запаўняе паўзы не ў патэтычным стылі, але ў жартоўным. Маўляў, любіў жаночы пол кароль апошні, яго й згубіла гэта, што зробіш, се ля ві… У падборы назваў адчуваецца асцярожная рука: ніхто не заклікае ваяўніча Дамброўскага крочыць неадкладна “до Польскі!” Напруга паміж Горадняй і Варшавай — рэч вядомая, яны разбегліся ў розныя бакі пасля скасавання Варшаўскага палітычнага хаўруса... Пад заслону адно “Не згіне ожэл бялы, не згіне польскі дух!” натхнёна спявае стоячы зала, я таксама стаю, але моўчкі, не маючы польскага духу, адкуль?! Бас з басам-барытонам вядуць рэй як мае быць у старашляхецкіх строях, якіх не любіў Станіслаў Аўгуст, толькі шабельку прывешай.

Так, любіў жанчын, менавіта, варта было, інакш яны давялі б да магілы, польскія патрыёты. Паслабляючы яго, яны паслаблялі нашу агульную тады краіну, бо ўмовы адметныя існавалі: то алей скончыўся, то патэльні не вымытыя, то чэрці лыка не вяжуць. Але жанчыны любілі не толькі караля, многім падабаліся смелыя, маладзейшыя і прыгажэйшыя за яго прамоўцы, якія з крытычнай зброяй рашуча рыхтаваліся да соймавых дэбатаў, вострачы языкі. Што ён мог парадзіць?! На галерэі зверху, калі збіраліся паслы, звычайна здаралася нямала жанчын, іх цікавілі гарачыя спрэчкі, і прамоўцы, так-так, кароль з прыкрасцю гэта бачыў, выступалі часта, каб абавязкова спадабацца жанчынам, яны ў актораў амаль ператвараліся, каб выглядаць адважнымі героямі-патрыётамі, спаборнічалі — хто самы рашучы прамоўца. Так было ў Варшаве, так было ў Горадні, кабеты сваёй цікаўнасцю, самой прысутнасцю і жывой рэакцыяй даволі нашкодзілі палітыцы караля, хай толькі ўскосна, што зробіш, жанчынамі кіруюць эмоцыі. Як напісаў паэт: “Мы кіруем светам, а намі кабеты, “нестэты”.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Потусторонний. Книга 2

Погуляй Юрий Александрович
2. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 2

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5