Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

Вельмі добрая і зручная гісторыя – ваенная. Перасоўванні пазіцый, падбітыя танкі і самалёты, колькасць выпушчаных снарадаў, параненых і, што асабліва трывожна – згінуўшых без вестак. Тут Данііл падумаў, што нават пры апісанні бітваў стогадовай даўніны гісторыкі працягваюць пісаць пра “згінуўшых без вестак”. Няўжо дасюль хтосьці спадзяецца на тое, што людзі адшукаюцца? Але халера з імі! Усё адно захапляе добрая структура і дакладнасць!

І яшчэ адна выдатная думка прыйшла ў галаву, што насамрэч справа канчатковага вывучэння мінулага можа быць завершана не ў такой і далёкай перспектыве. Ён нават прыкінуў, што ўжо праз дваццаць-дваццаць пяць гадоў навукоўцы вырашаць

гэту задачу. Савецкія гісторыкі з дапамогай гісторыкаў краін сацыялістычнага свету і не надта рэакцыйных прадстаўнікоў буржуазнага лагеру, седзячы ў архівах, складуць велізарную сусветную храналогію. Гэта будзе такая храналогія мінулага, якая ўключыць у сабе ўсе хоць трошкі важныя падзеі.

Канешне, напрыклад, ягонае ўласнае нараджэнне або дзень бацькоўскага вяселля туды не ўвойдуць. Яны не маюць аніякага значэння ані для нашчадкаў, ані для сучаснікаў. А вось закладка піянерамі роднай Караганды капсулы пад пастаментам новага помніка Уладзіміру Леніну – войдзе!

Пасля завяршэння даследавання храналогію можна будзе толькі дапаўняць новымі падзеямі, ужо не гістарычнымі, а сучаснымі – такімі, якія ўяўлялі б цікавасць для нашчадкаў. Наколькі вялікай можа стаць такая ўсеагульная храналогія Данііл не ведаў, але ўяўляў, што зойме яна памер не меншы за пяцідзясяцітомную “Вялікую савецкую энцыклапедыю”. А можа нават і ў два разы больш. Як жа цікава будзе яе гартаць!

З гэтай думкай ён ужо падняўся на аблвыканкамаўскі ганак.

Сакратарка Ядвіга Антонаўна, жанчына з высокім начосам, з якой ён чамусьці дзяліў кабінет, размаўляла па тэлефоне. Данііл ухапіў толькі апошнюю фразу:

— На памяць аб нашай цудоўнай сустрэчы ён падарыў шкілет ката, які набыў у пляжных гандляроў. Так і стаіць гэты шкілет у мяне на серванце, выклікае цёплыя ўспаміны аб мінулым леце…

Яна палажыла слухаўку, падазрона паглядзела на Данііла і паведаміла, што шэф яшчэ пятнаццаць хвілін таму цікавіўся ці не прыбыў той ужо на працу, і, маўляў, хай хутчэй забягае. Данііл зірнуў на гадзіннік: ён не спазніўся, і пакуль было незразумела чым выкліканы вэрхал. На ўсялякі выпадак ён згроб апошнія справаздачы і пабег да старшыні.

Васілій Іванавіч сядзеў за ўласным сталом без пінжака, у адной светлай у палоску кашулі і нешта вельмі тарапліва пісаў. Ён быў вельмі ветлівым начальнікам. Той жа, хто ведаў старшыню даўжэй, мог за кожнай усмешкай пабачыць прыхаванае жалезнае нутро. Такіх людзей прынята асцерагацца. Праз колькі секунд ён падняў вочы:

— Здарова, Данііл! Як жызнь маладая? Давай, сядай. Што за цякучка зараз?

— Займаюся ў першую чаргу карэкціроўкай плана культурных і патрыятычных мерапрыемстваў на другое паўгоддзе. Відаць, не ўдасца выставу па савецка-кітайскім сяброўстве зладзіць, яе адмяняем. Прапрацоўваю пытанне з рэжысёрам лялечнага тэатра аб пастаноўках на актуальную палітычную тэматыку. Напрыклад, пра падзеі на Бліжнім Усходзе. На мінулым тыдні атрымаў дапрацаваны сцэнар Дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз рэдагую як магу. Кіраў не акупавалі, таму мы гэтага свята не мелі на жаль. Цяжка зарыентавацца, зразумець, як будзе выглядаць збоку.

— У сэнсе “на жаль”? – падлавіў яго Васілій Іванавіч і зарагатаў. Данііл таксама засмяяўся, але куды цішэй. – Так! Даю ўстаноўку ў ходзе свята падкрэсліць інтэрнацыяналізм працоўных калектываў, а то штосьці занадта гэтыя нёманскія мясцовага каларыту даюць. Будуць госці з Масквы – могуць не зразумець…

— А мы ж пастараемся! – знарок маладцавата ўставіў Данііл.

— Але добра! Усё ж я цябе выклікаў не для таго. У нас зараз вызначаецца чарговы этап

упарадкавання гарадскога цэнтру. На параднай Савецкай плошчы стаяць два культавыя збудаванні цяпер. Ну, ты ведаеш. Дык вось, адзін з іх, які з чырвонай цэглы, ён жа зусім у аварыйным стане ўжо. Дах цячэ, яшчэ там нешта.

— Жудасна, праўду кажаце!

— Звярталіся да нас вернікі, халера на іх. Вынь да палож ім, каб савецкая ўлада выдаткавала грошы на рэлігійныя справы. Натуральна, я іх з гэтым хламам паслаў. Але гэта не важна, – ён адпіў глыток гарбаты, перагарнуў нейкую паперку. – Быў на мінулым тыдні ў цэнтры, абмяркоўвалі развіццё архітэктурнага аблічча Нёмана. І асобна звярнулі ўвагу на гэтае пытанне. Зараз там на аўтамабілі не праездеш, парады праводзіць складана, трыбуны пад сценамі касцёла. Лухта адным словам. Дык вось, нашая архітэктурная група збіраецца наводзіць тут парадак, мадэрнізаваць плошчу.

— Для памежнага горада – было б вялікае дасягненне! – падтрымаў Данііл.

— Дык вось: прынята рашэнне плошчу пашыраць. Таму даю даручэнне: адкладай усе кітайскія ды іншыя пытанні і найхутчэй прапрацуй тэму дэмантажу аварыйнага касцёльнага будынка.

Данііл на секунду атарапеў, але шэф працягваў.

— Абкам нам усё ўзгадніў. Трэба рабіць справу як мага хутчэй. Ёсць задума да пачатку лістапада паспець зрабіць першы этап добраўпарадкавання. Адзначым Вялікі Кастрычнік на абноўленым месцы! Начальства з рэспублікі прыедзе, ацэніць. У гэтым пытанні падвесці нельга. – Ён зрабіў яшчэ адзін глыток, устаў і зачыніў акно. – Можа тады яны мяне з сабою забяруць на падвышэнне, а тое стаміўся я ўжо ад гэтага Нёмана. Ну а сваіх я не забываю, так што ты таксама зацікаўленая асоба. Задачу зразумеў?

— То бок, план – знесці будынак касцёла? – Данііл не чакаў такой пастаноўкі.

— Знесці-знесці! Танчэй трэба і цішэй прамаўляць такія рэчы. Дэмантаж, разборка. Тут мясцовыя палякі, мы ў іх штогод па 250 ствалоў канфіскуем. Калі мы зараз пачнем трубіць аб зносе, гэта можа быць няправільна імі зразумета. Дакладней, як раз правільна. Я ўчора кансультаваўся з начальнікам Ленінскага РАУСа, дык параілі пазбягаць раздзьмування тэмы. Мясцовыя вычварэнцы і так з глузду з’ехалі.

Васілій Іванавіч дастаў з шуфлядкі капэрту з прылепленым да яго машынапісным лістом.

— Ты не чуў відаць. Яны на тым тыдні паслалі ліст у Дзярждэп ЗША з патрабаваннем спыніць “варварскае знішчэнне культурнага здабытку краіны”. Звычайнай поштай! – Ён памахаў канвертам у паветры. – І гэта яны пра свае халупы! Аж смешна. Мы ім універмаг збудавалі, стадыён першакласны, авіязносіны наладзілі з Ленінградам, а яны – лісты ў Дзярждэп!

— Неверагодна! Куды глядзяць працоўныя калектывы? Дык той Дзярждэп праз іх яшчэ можа шпегаў да нас падашле потым?

— І я пра тое! Дык добра ж хоць нейкія студэнты – пошце даверыліся. А калі б сталыя байцы? Я не кажу пра дысідэнтаў, іх тут няма. Я кажу, што мы дзядкоў толькі 30 гадоў таму з леса выманілі. Гэта ж касцёл! Пры Польшчы – святыня! – Шэф убачыў трывожныя вочы Данііла і падумаў, што мабыць занадта цісне.

— Я толькі не хачу цябе палохаць. Усё не так і блага. Цяпер мы людзей патроху ўтаймавалі. Працверазелі нашыя людзі. Але гэта не значыць, што мы не мусім быць разумнейшымі. Паволі едзеш – далёка станеш. Зразумеў вастрыню пытання?

Данііл кіўнуў галавой, але ўсё ж вырашыў удакладніць, тым больш шэф дазваляў пэўную ступень фамільярнасці:

— Але навошта мне гэта прапрацоўваць? Калі прынялі рашэнне аб дэмантажы касцёла, якім бокам тут культура? Я ж нічога ў гэтым не разумею…

Старшыня хітра прышчурыўся.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия