Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

Роберт агледзеўся яшчэ раз. Насупраць аўтавакзала пачынаўся сапраўдны горад, дзе віравала жыццё з трамваямі, прыгожымі дзяўчынамі і газетнымі шапікамі. Народ спяшаўся па справах. Будынкі на вуліцы былі трох-пяціпавярховыя, прыгожыя, відавочна старыя, у такім эклектычным стылі. Роберт ніколі не быў ні ў адным са згаданых местаў, таму ніяк не мог ідэнтыфікаваць краявід. Усё, што ён ведаў пра рыжскую і праскую архітэктуру, гэта тое, што большасць будынкаў там узведзеныя ў XVIII-XIX стагоддзях, адчулі моцны ўплыў нямецкіх архітэктурных традыцый, югендстылю і ўсяго такога. Штосьці нямецкае сапраўды чыталася ў абліччы прывакзальнай вуліцы,

але гэта зусім не прасвятляла сітуацыю.

Наогул, апошнімі гадамі ўсе гарады станавіліся для яго вельмі падобныя – з прыгожымі адрэстаўраванымі фасадамі, бляшанымі дахамі, флюгерамі на вежачках, сувенірнымі крамамі і турыстычнымі групамі, якія шпацыравалі па старадаўніх брукаваных вулачках ад катэдры да музея і назад. Усё было адно і тое. Ён падазраваў, што і апраналіся людзі ў падобныя строі, і харчаваліся ў аднолькавых сімпатычных кавярнях з духмянай кавай. Пустыя падарожнікі сваімі турыстычнымі зацікаўленасцямі заціралі гарадскую своеасаблівасць, рабілі цэнтры падобнымі да лялечных дамкоў, дзіцячых пляцовак, дзе добра пабавіць час за келіхам чагосьці мясцовага, сфатаграфавацца і набыць магніцікі. А як там жыць?...

Тут Роберт прыгадаў, што, відаць, мова ў жыхароў мусіць быць розная, і хоць не разумеў ні па-рыжску, ні па-праску, насцярожыўся на людзей побач. Гэта мусіла стаць адказам. Трое мужчын нешта жыва абмяркоўвалі па-італьянску, купка дзяцей ля бліжэйшага аўтобуса – па-нямецку, а пара пенсіянераў з валізкамі, што праходзіла побач, – па-французску. Роберт пахаладзеў.

І раптам яго погляд уперся ў гіганцкі агітацыйны плакат на сцяне аўтавакзала, на якім на фоне гатычнага касцёла стаяла ўсмешлівая сям’я з малым. Знізу па-руску чырванеў подпіс: “Рэстаўрацыя – гэта калі ашчаджаюць газ”. Тут ён прыгадаў, што Рыга – гэта адна з савецкіх сталіц і прачнуўся.

Прачнуўшыся, знайшоў сябе ў гатэльным нумары памежнага Нёмана. Даносіліся галасы гарадской плошчы. Даўно трэба было выходзіць і пачынаць працу.

Сустрэча была прызначана на дзве гадзіны апоўдні, у цэнтры, на вуліцы Урыцкага, ва ўнутраным дворыку прыгожага старасвецкага дома. Двухпавярховая камяніца з дробнай цэглы, пафарбаваная ў блакітны колер. То бок, калісьці гэтая фарба лічылася блакітнай, але цяпер выгарэла, прыцьмела, месцамі ацярушылася, і колер стаў проста брудным. Паміж першым і другім паверхамі з боку вуліцы праз фарбу высвечваўся кароткі замазаны надпіс. Можна было разгледзець толькі тры апошнія літары “str.”, быццам рэшта нямецкага слова “штрассе”. Фашысты за перыяд нядоўгага панавання паспелі перайменаваць ледзь не ўсе вуліцы. Сценка пад кожным акном была выкладзеная фігурна, каб цэгла ўтварала форму келіха. Што тут да чаго?...

Новыя гарады заўсёды падаваліся Роберт вельмі таямнічымі. Савецкія не былі выключэннем. У дзяцінстве ён любіў ехаць у цягніку на вялікія адлегласці і глядзець у вакно. Захапляльным было бачыць там людзей, якія акурат у той самы час поркаліся ў агародзе, або, напрыклад, ехалі кудысьці на ровары. Тут, канешне, галоўны момант – немагчымасць выткнуцца з вакна і запытаць тых людзей, што ўласна яны робяць, куды спяшаюцца? І праз гэта, што б у вакне цягніка не паказвалі, усё падавалася значным і таямнічым.

Тое самае ў замежжы, толькі там яшчэ цікавей! Мясцовы жыхар размінаецца з табою ў пад’ездзе ці сядзіць у кавярні за суседнім столікам, і ў гэты момант падаецца, што побач цэлы сусвет. Асабліва, калі гэты чалавек інтэлігенцкага выгляду. Роберту вельмі

падабалася думаць, што гэта можа быць мясцовы пісьменнік, філосаф або ўніверсітэцкі прафесар. У горшым выпадку – палітык. І што гэты чалавек акурат заняты нечым неверагодна значным.

Праўда, потым, праседжваючы гадзінамі ў Страсбургскіх кавярнях, ён усвядоміў, што ўжо вывучыў мову і можа нахабна запытацца ў суседа – чым той займаецца. Больш за тое, пасля доўгага знаходжання ў Заходняй Еўропе ўжо нескладана было здагадацца, што гэта за людзі перад табою і аб чым яны думаюць. Нават не трэба пытаць. І замежжа зраўнялася з радзімай і перастала быць цікавым. Цяпер цікава было толькі там, дзе яшчэ ні фіга не разумееш. Як у Нёмане.

Роберт прайшоў у арку, асцярожна зазірнуў ва ўнутраны дворык. Прастора была сціснутая і замкнёная. Аднекуль данёсся гук плыты або радыёлы – Муслім Магамаеў несезонна спяваў: “Слишком холодно на дворе, Зря любовь пришла в декабре…”

Адначасова ў двары адчувалася абжытасць – такая моцная, напоўненая пахамі, традыцыямі і чужымі ўспамінамі. У цэнтры двара стаяў бак са смеццем, на якім крыва чырванеў быццам пальцам зроблены надпіс “Час забора – 12:00”.

“Вось так, – падумаў Роберт, – у гэтым горадзе ўжо скончылася эра Вадалея і надыйшоў час Забора”.

З прыадчыненых дзвярэй патыхала кашацінай. Сапраўды, адтуль вынырнула котка, спалохалася Роберта і з хуткасцю “Канкорда” сіганула прэч. Следам за ёю пачуўся грук абцасаў па драўлянай лесвіцы.

Так, дакладна, усё згодна з апісаннямі, гэта была Таццяна. Прыгожая бялявая жанчына бліжэй да трыццаці. Паколькі ў дворыку стаяў ён адзін, не было асаблівай патрэбы ва ўзгадненнях ды знаёмстве. Абмен паролямі, стрыманае дзелавое прывітанне.

— Спякотна тут у вас, сонца хоць і веснавое, але дае жару. А пры капэле Джота ў Падуі існуе спецыяльны пакой для ахалоджання цела наведвальнікаў перад выхадам да саміх фрэсак. Нармальная чалавечая тэмпература – 36,6 градусаў. Рэстаўратары ж ахалоджваюць турыстаў да 23-х. І толькі потым людзі заходзяць, – ён засмяяўся ўласнаму жарту.

— А ў нас для замежных турыстаў кошты ў музеях удвая вышэйшыя, – не зразумела Таццяна. – Хадзем, я пакажу вам самае галоўнае. Тут літаральна некалькі адрасоў. Хаця можна і проста прысесці. Шмат што яны паспелі зрабіць, але тое-сёе яшчэ толькі рыхтуецца, і таму цалкам рэальна перашкодзіць.

Яна жэстам запрасіла яго назад у арку. Суразмоўцы выйшлі са двара, збочылі налева і пакрочылі ў накірунку парка.

— Не баіцеся прызначаць сустрэчы вось так у сябе дома?

— Гэта не мой дом – гэта бацькоўскі. Вялікую пяціпакаёвую кватэру ва ўладальніка дома набыў яшчэ наш прадзядуля. Яна пераходзіла ў спадчыну і ўрэшце мусіла трапіць да мяне. Аднак, восем гадоў таму бацькоў перасялілі ў новы раён, а сюды пацясняюць толькі камунальных вінавайцаў ды сезонных рабочых. З адным з іх у мяне добрыя адносіны.

— Пускае пераночыць калі вельмі трэба?

— Давайце мо лепш прысядзем вось тут на лаўцы, – пазбегла адказу Таццяна. – Хочаце марозіва? У нас добрае робяць… – Яны як раз дайшлі да парка. Лаўка была гэткая ж, як у сённяшнім робертавым сне.

— Уласна, гэта пачатак расказу. Прыкладна год з дзесяць таму распачалася хваля масавага высялення старых жыхароў з гістарычнага цэнтру. На розных падставах. Адныя дамы абвяшчаліся аварыйнымі, іншыя ўшчыльнялі і пераўтваралі ў інтэрнаты. Спрачацца і даводзіць нешта было бессэнсоўна.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3