Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

— Рэзоннае пытанне. Але зараз патлумачу. Там у Маскве, ведаеш, сёння адно, заўтра іншае. Закінуць нам потым, маўляў, помнікі народнага дойлідства разбураем. Яшчэ інтэлігенцыя падключыцца. А мы ім на гэта адкажам, што нічога страшнага, ніхто супраць не быў. Таму твая задача – зразумець якія ў горадзе пануюць настроі наконт гэтага аб’екту. Можа там і не моліцца ніхто, і даўно ўсім начхаць? Іншымі словамі, гатовыя нёманцы супраць нас падрыўную дзейнасць разгортваць або пашушукаюцца на кухнях і досыць? Тое, што ўсплёск антысаветчыны пойдзе – гэта не страшна, з гэтым мы разбярэмся. І потым яшчэ высветлі – а раптам ён сапраўды такі каштоўны, раптам мы чагосьці не дагледзелі?

Праз тыдзень каб справаздача ў мяне ляжала!

— У такім выпадку заданне зразумелае. Зрабіць даведку па аб’екце, паглядзець хто на яго цяпер завязаны. Праз тыдзень зраблю. Дарэчы, з упарадкаваннем сапраўды вельмі здаровая ідэя. Там яшчэ прыпынкі аўтобусныя старыя і плот нейкі дзіравы… Нарэшце прыбярэм. – Даніілу падалося, што ўсё не так і страшна, што ён справіцца.

— Ну вось, гэта разумна! Ты не хвалюйся, зашмат на сябе не бяры. Я ўжо гутарыў з МУС і з КДБ. Як што падстрахуюць. З камсамолам таксама дамовіўся – з наступнага месяца актывізуюць антырэлігійную прапаганду. Дарэчы, адкарэктуй свой план мерапрыемстваў у адпаведнасці з іхнымі прапановамі. Як што – звяртайся. – Васілій Іванавіч прыўзняўся з крэсла, працягнуў руку, даючы зразумець, што сустрэча завершаная. Данііл з робленай бадзёрасцю паціснуў руку і выйшаў з кабінета.

У сваім пакоі адразу наліў сабе вады з графіна. Ядвіга Антонаўна паглядзела на яго з выразным жалем, але змаўчала.

Насамрэч, ён не быў у надта вялікім захапленні ад гэтага задання. Было нейкае змрочнае адчуванне няправільнасці. Адна справа ўхваляць дзеянні будаўнікоў, зусім іншая – самому спрычыніцца да разбурэння старасветчыны. Ён усё ж такі паспеў прызвычаіцца да цяперашняга гарадскога аблічча.

Як сказаў шэф, заданне прыярытэтнае, таму ўсё іншае можна пакуль адкласці. Знешне справа не ўяўлялася надзвычай складанай. Лёгкім высілкам волі яму ўдалося прагнаць кепскія думкі. Данііл верыў, што калі кіраўніцтва задумвала нешта зрабіць, так ці інакш яно гэта выконвала. Абнаўленне ўсяго састарэлага, час дзеянняў і пераўтварэнняў – ідэйны грунт нашай партыі, і тут лепш пазбавіцца сантыментаў. Ад упарадкавання горад толькі выйграе!

Цяпер жа трэба сканцэнтравацца на плане дзеянняў. Перадусім належыла зазірнуць у сам касцёл. Далей што? Магчыма, паразмаўляць аб ім з музейшчыкамі. Дзякуй богу, з імі склаліся прыязныя адносіны. Потым з міліцыяй?... Ммм… разбярэмся па ходзе. Данііл адкрыў план масавых мерапрыемстваў ды ад рукі ўпісаў паміж радкамі выставу антырэлігійных карыкатур і серыю тэматычных лекцый Культпрасвета.

Яшчэ Даніілу памарылася з гэтай нагоды напрасіцца ў нейкую камандзіроўку для абмену вопытам. У іншых гарадах Саюза таксама ж павінны зносіць цэрквы і касцёлы, дык хоць свет пабачыць можна! А тое і краіны сацлагеру… Зрэшты, перспектыва наведаць Кракаў або Прагу была занадта летуценнай. Куды імаверней – Вільнюс ці Самарканд.

“Час дзеянняў і пераўтварэнняў…” – прамарматаў ён і выляцеў з кабінета.

4

Аўтобус пад’язджаў да дзяржаўнай мяжы. У салоне патыхала вэнджанай каўбасой, хлебам і нясвежымі шкарпэткамі. Была глыбокая-глыбокая раніца. Роберт перыядычна правальваўся ў дрымоту, і толькі думкі аб хуткім пашпартным кантролі не давалі яму заснуць канчаткова. Заплюшчваючы вочы, ён прыгадваў учорашні амаль летні

Брусэль, прыём у каралеўскім палацы, потым пералёт з Амстэрдаму ў Вену, наступную палову дня, праведзеную ў цягніку да Варшавы, перадачу апошніх інструкцый і каардынатаў сувязных.

Ён быў амаль спакойны. Усё ж такі, гэта ўжо чацвёртая камандзіроўка ў СССР з падобным заданнем. Натуральна, звыкнуцца з такімі рэчамі да канца немагчыма, але трэнеры-псіхолагі са школы выведкі навучылі яго расслабляцца ды ізаляваць свядомасць ад бесперапыннага стрэсу.

— Нашыя практыкаванні дазваляюць абыходзіць дэтэктар хлусні! – без ценю сумнення запэўніў яго начальнік аддзела падрыхтоўкі.

— І што, ніводзін агент не раскалоўся на допыце?

— На допыт лепш не трапляй! – быў яму такі ж упэўнены адказ.

Дакументы ў поўным парадку. Сапраўдны французскі пашпарт на чужое імя, а ў патаемным аддзяленні сумкі яшчэ і савецкі, надрукаваны на дакладнай копіі апарата, на якім у Саюзе тыя пашпарты насамрэч рабіліся. Плюс усе адпаведныя дакументы датычна легенды: цалкам рэальнае заданне па ўсталяванні акадэмічнага супрацоўніцтва паміж савецкімі педінстытутамі ды заходнееўрапейскімі ўніверсітэтамі. Гэта афіцыйная мэта камандзіроўкі. Яна загадзя ўяўлялася правальнай, таму не патрабавала сур’ёзных высілкаў.

Роберт паходзіў з тыповай эмігранцкай сям’і былых ленінградскіх інтэлігентаў, якім савецкая ўлада выдала дазвол на выезд яшчэ ў пачатку 60-х. Сям’я з немаўлём успрыняла гэта як шчаслівы квіток у будучыню. Адразу трапілі ў Філадэльфію. Некалькі гадоў бадзяліся па эмігранцкіх інтэрнатах, гасячы слёзы і нуду па радзіме. Але потым, як гэта звычайна і бывае, унармавалася. Хлопчык апынуўся выдатнікам, здолеў паступіць ды скончыць з адзнакай даволі прэстыжны каледж, атрымаў бакалаўра ва Універсітэце Нью-Ёрка, а затым, дзякуючы неверагоднаму збегу абставін – трапіў у магістратуру Страсбургскага ўніверсітэта, дзе вывучаў культуралогію.

Там ён моцна пасябраваў з аднакурснікам-амерыканцам, які і прывёў яго да працы ў Цэнтральнам выведачным упраўленні. Гэта здарылася адразу пасля вяртання ў Штаты. У той час хлопцы з Саюзу былі вельмі запатрабаваныя для выканання рознага кшталту спецпраектаў. Вось як зараз, калі, згодна з міжнароднай дамоўленасцю, амерыканскі Дзярждэп дапамагаў бельгійскаму ўраду…

Адным з фактараў, што паўплывалі на ягонае рашэнне працаваць на ЦРУ (хоць ён у гэтым стараўся не прызнавацца), была прага да вандровак. Роберт – адчайны вандроўца. Яшчэ ў час студэнцтва наведаў усе амерыканскія штаты, а потым, навучаючыся ў магістратуры, стараўся кудысьці з’ездзіць на кожных вялікіх выходных. Галоўнае было пабачыць новыя гарады, іншую архітэктуру і культурную спадчыну, дакрануцца – калі позіркам, я калі і рукою – да сапраўдных шэдэўраў. Вельмі немалаважнымі былі тыя прыемныя моманты ў шляху, калі можна цалкам спакойна падумаць, перакінуцца парай слоў са спадарожнікамі, даведацца нейкую драбніцу аб іхным жыцці.

Жыццё час ад часу выкідвала даволі пацешныя жарты: яшчэ ўчора ён прагульваўся ўздоўж амстэрдамскага Прынцэсграхт, абедаў у кампаніі інструктараў у рэстарацыі пры Кемпінскі. Цяперака ж, праз лічаныя хвіліны, паўстане перад савецкім памежнікам, а яшчэ праз паўгадзінкі апынецца ў чарговым новым горадзе. На гэты раз Нёман.

— У дзяцінстве, калі мы з бацькамі жылі ва Усходняй Нямеччыне, даволі часта хадзілі па музеях. Але я, на жаль, нічога не памятаю. Памятаю толькі канцлагер. І аквапарк… А ты пра што затужыў, калега? – усміхнуўся яму мужчына з суседняга крэсла, які выглядаў як тыповы кантрабандыст. – Можа спірт вязеш? Ты скажы – параю як правільна схаваць.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия