Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Давай жа, давай хлеб! — Акліль праглынуў сліну. — Яшчэ і масліны? І сыр!

Хуары ўтаропіўся ў прыяцеля.

— Можа, ты лічыш, што я цябе буду карміць усё жыццё? — спытаў ён з'едліва.

— Будзе і ў мяне калі што, — пакрыўдзіўся Акліль.

— Ага, будзе! — зноў пакпіў Хуары. — Давай цяпер ты ідзі да сваіх родзічаў. Чаму ўсё я ды я?

Але нешта прымусіла яго падзяліць хлеб і масліны пароўну.

— Можа, там, у Кабіліі, у мяне і ёсць сваякі,— сказаў Акліль, разглядаючы на далоні хлеб, — але я нікога не ведаю.

— Паехалі ў Аран, — прапанаваў раптам Хуары, — там у мяне яшчэ

адна цётка. Здаецца, не такая злосная. Перачакаем у яе «вядзьмарчыны дні», а як пацяплее — на поезд і зноў сюды. У Аране можна нават лягчэй тол здабыць. Там ведаеш колькі французскага войска было? І легіянеры, і маракоў процьма. А як здабудзем клад, дык адсюль, можа, зноў у Аран. Э, столькі пораху ляснула! І снарад! Куды падзеўся снарад, га? — Хуары нават перастаў есці.

— Можа, нам сапраўды папрасіцца ў дзіцячы дом? — запінаючыся, сказаў Акліль. — Пакуль гэтыя халады.

— Ну дык бяжы! — Хуары зірнуў на сябра пагардліва. — Але тады чаму ты з'еў мой хлеб?

У Акліля нават слёзы на вачах закіпелі. Але змоўчаў.

Заўважыўшы гэта, Хуары палагаднеў:

— Ты гэтак баішся мышэй, га, Акліль?

— Не баюся я іх, — выцер вочы Акліль. — Што я, малы?

— А мне падалося, баішся, — Хуары пайшоў да калонкі піць ваду. Акліль таксама. — Відаць, мы перабяромся ў Кло-Саламб'е. — Хуары зноў і зноў падстаўляў прыгаршчы пад струмень, нібы наеўся тарэшты з перцам ці апрастаў добрую місу кус-кусу. — Я ведаю адно месца непадалёк ад рынку. Там двое жывуць. Яны, праўда, з тых, хто пасвіцца на рынку, але шайтан з імі! Нас жа таксама двое. Будзем разам трымацца, добра?

— Снарад мы знойдзем у Сідзі-Феруш, калі няма на старым месцы, — павесялеў Акліль, хаця пасля халоднай вады яго ўзялі дрыжыкі.— І чаго мне мышэй баяцца?

Гэта азначала, што ён згодны яшчэ пажыць у халупе бідонвіля. Мэзон Карэ называлі гэта прадмесце французы. Халуп засталося зусім мала, бо яшчэ ўсярэдзіне лета туды прыйшлі ваенныя бульдозеры і пачалі зносіць гэтыя гурбы смецця. Бульдозер — шарк, і праз пятнаццаць хвілін ад зямлянкі ці халупы заставалася роўная гліністая пляцоўка, па якой мітусіліся мышы. Чорт ведае колькі тут аказалася мышэй і пацукоў! Людзі спецыяльна прыязджалі з цэнтра горада, каб пабачыць гэткае дзіва. Столькі іх не было нават у порце, калі там знеслі стары пакгауз. А кожнаму вядома, што мышы любяць жыць у порце. Ваенны ўрач, які чамусьці назіраў, як зносілі бідонвіль, казаў разявакам:

— Мышэй і ў вашых дамах хапае, бо кожны кідае смецце куды папала.

Людзі пераязджалі ў новы раён — Дзіяр эль-Махсул, там яны атрымалі ад урада кватэры. Хуары з Аклілем таксама з'ездзілі туды на ваенным грузавіку — паглядзець на незвычайны фантан з каменнымі марскімі коньмі. У коней былі рыбіны хвасты, а з пашчаў лілася вада. Паказваць фантан іх павёў Лаіб, з якім Хуары некалі хадзіў у адзін клас. Лаіб пачаў хваліцца, што ў іх новай кватэры ёсць ванна і ён штовечар у ёй купаецца, як сын шэйха. Хлопцы пачалі з яго смяяцца, а Хуары пахваліўся, што паедзе да бацькі ў Францыю, дык у таго ў кватэры ёсць сапраўдны вялікі басейн, каб плаваць. Такі, як на вілах каля Айн Тайя, дзе жыло французскае начальства.

Лаіб чамусьці пакрыўдзіўся і раптам як жахнуў Хуары ў вуха. Той аж заенчыў. Ад нечаканасці, зразумела. А Лаіб адбегся і давай крычаць:

— Французік,

гэй, бяні-уй-уй!

Гэта ён, Хуары, бяні-уй-уй? Памагаты ў каланізатараў? Хіба ён падрабляецца пад чужынцаў?

Яны наступнай жа раніцай падпільнавалі Лаіба каля медрэсэ, дзе той вучыўся. Ідзе сабе чысцюткі, на плячах замест паліто цёплая джаллябія, на галаве чырвоная шэшыя. Хлопцы яму ўрэзалі дык урэзалі, ажно круціўся і вішчаў ад злосці. Але тут на дапамогу Лаібу кінулася некалькі сяброў з медрэсэ. Давялося ўцякаць, бо тыя чысцюлі таксама, аказваецца, умелі біцца. І самае крыўднае, што Лаіб зноў крычаў услед:

— Бяні-уй-уй! Твой бацька жыве ў Парыжы ў бідонвілі і мыецца ў бочцы з-пад газы, а не ў ванне. Шэйх з бідонвіля!

— На вас алах не хоча глядзець! — крычаў у адказ Хуары. Яго аж трэсла ад злосці і абразы.

Узброіўшыся ламачынамі, сябры Лаіба зноў атакавалі хлопцаў. Прыйшлося паспешліва адступаць.

— Я цябе яшчэ сустрэну! — пагражаў Хуары Лаібу. — Ты ў мяне паплачаш, чысцёха! Здзяру тваю вучоную шэшыю!

Яны імчалі, не разбіраючы дарогі.

— Які ж я бяні-уй-уй, га? — бліскаў Хуары падбітым вокам. — Хіба я падлізваўся да ірум'енаў? Хіба я вінаваты, што мой бацька жыве ў Францыі?

Яму хацелася, каб хто-небудзь, няхай Акліль, пацвердзіў, што ніякі ён не французскі паслугач. Ён нават па-французску ніколі не гаворыць. Навошта яму?

Яны так былі ўзрушаны, што не заўважылі, калі апынуліся на тэрыторыі, дзе можна было сустрэць Селіма ці Шакала. Схамянуўшыся, толькі збіраліся павярнуць у глыб Казбы, як іх паклікалі:

— Гэта ты, Хуары? І Акліль з табой? А мы ламалі галовы — куды вас шайтан звалок.

Ахсен! Адзін з хлопцаў Селіма. Ах, каб на яго ліха! Хуары паважна павітаўся з чысцільшчыкам за руку. Ахсен працягнуў руку і Аклілю.

— А Шакал вас шукаў-шукаў…

— Ты толькі не кажы Селіму, што бачыў нас, добра? — папрасіў Хуары. — Доўг я аддам, бажуся. Можа, нават праз месяц аддам.

— Ха, каго ўспомніў! — здзівіўся Ахсен. — Дык цябе сапраўды не было ў горадзе? Селім жа сваю «фірму» прадаў Макуфу з Ніжняй вуліцы. Мы зараз у яго. А сам з'ехаў. Некуды ў святыя месцы. Мулою вырашыў стаць, ці што. Вернецца — дык будзе насіць зялёны цюрбан хаджы… Але калі ў цябе сапраўды няма грошай, каб аддаць доўг, то асцерагайся. Янычар зараз усіх даўжнікоў прысвоіў сабе. Кажа, яму Селім аддаў. Такі гад… А Шакал у паліцыі сядзіць. Нешта там такое оё-ёй! Кажуць, наркотыкі прадаваў… Дык дзе ты цяперака? Не бойся, я ж не даносчык які.

Хуары сказаў, што яны ўладкаваліся прыстойна. Нават пячурка ёсць. Дык ён штовечар пячэ цяпер праснакі. Хуары аблізнуў апухлыя губы.

— А ў мяне пакуль не вельмі,— прызнаўся Ахсен, не забываючы раз-пораз прызыўна стукаць шчоткамі.— Мустафа дык у прыют папрасіўся.

Акліль, пачуўшы гэткую навіну, пачаў уважліва вывучаць свае падраныя чаравікі: баяўся, што Хуары па вачах здагадаецца пра яго думкі.

— А я паспрабую ў Рашэ-Нуар, — паведаміў Ахсен. — Там ёсць новая школа, дзе савецкія вучаць хлопцаў, якія будуць здабываць нафту. Вось гэта справа! Каб толькі прынялі.

Поделиться:
Популярные книги

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

"Фантастика 2025-1". Книги 1-30

Москаленко Юрий
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-1. Книги 1-30

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Совершенный 2.0: Возрождение

Vector
5. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный 2.0: Возрождение

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Идеальный мир для Лекаря 30

Сапфир Олег
30. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 30

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2