Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Можна ўжываць.

Ваду каштавалі, як быццам то быў эліксір жыцця. Далі Амаме.

— Твой бацька не выплесне яе вон?

— Гэта сапраўдная вада, — пацвердзіў малады хамес, і ўсе зразумелі тое, пра што ён не сказаў.

— А зараз патрэбен штурм, — гаварыў Юсуф-задэ Аклілю, які не адыходзіў ад бурыльнага майстра ні на крок. — Іначай ад солі не ўцячы. А ўстаноўка наша ведаеш на колькі яшчэ здольна заглыбіцца? Метраў на сем ці восем. Так вось, задзіг.

Тампанажны раствор Юсуф-задэ вырашыў рыхтаваць іначай, чым было запланавана. Да

цэменту загадаў дадаць не хлорысты кальцый, а вадкае шкло. «Мёртвую ваду» з верхняга пласта трэба было адасобіць так, каб яна ніколі не магла прасачыцца ніжэй.

Нарэшце магазін для бурыльных труб нязвычна апусцеў. Юсуф-задэ з памочнікамі ўстанавілі праверачнае долата, каб апрацаваць ім увесь ствол нанава, перш чым апускаць абсадныя калоны. Для абсадкі вырашылі прымяніць не сталёвыя трубы, як звычайна раней, а азбеста-цэментавыя. Яны былі не толькі значна танней, але, галоўнае, не баяліся карозіі. Толькі апускаць іх трэба было вельмі акуратна: каб раптам калона не захрасла. Трубы нельга было ні паварочваць, ні цягнуць назад, каб потым выкарыстаць сілу свабоднага падзення і прабіць вузкае месца, як гэта звычайна рабілася бурыльшчыкамі. Бо маглі выкрышыцца тарцы.

— Але ж ты хочаш з землякопаў перарабіць нас на ювеліраў,— бурчаў памочнік, стаміўшыся ад папярэдніх трэніровак.

Спалучалі трубы гладкімі металічнымі муфтамі з укручвальнікамі — па самаму новаму спосабу. Ён быў апрабаваны пакуль у двух месцах — у Беларусі і ў Венгрыі. Канцы труб не трэба было рыхтаваць для стыкоўкі недзе ў цэнтральных майстэрнях. Там свідравалі толькі адтуліны ў муфтах.

Нарэшце, параіўшыся з Карнеевым і лабарантам, Юсуф-задэ вырашыў перад абсадкай трубамі ўзарваць у самым нізе ствала «тарпеду».

— Неабходна, каб там утварыўся добры рэзервуар і вада адразу ж шуганула ўверх як мага мацней, — растлумачыў ён свой намер.

Будзе выбух? Не тое што Хуары, нават асцярожны і нелюдзімы з-за папсаванага рваным шрамам твару Селім прыйшоў на буравую.

Бурыльшчыкі доўга вырашалі, якога памеру трэба апусціць «тарпеду». Юсуф-задэ хацеў, каб яна была магутнай. Таму прапанаваў зрабіць яе ў два метры даўжыні. Але Карнееў баяўся, што гэткай бомбай можна папсаваць сценкі ствала.

— Нічога — кашу маслам не папсуеш, — запярэчыў Юсуф-задэ. — Потым праверачным долатам пачысцім ствол.

— Узрыўчатка — гэта табе не масла, — пярэчыў асцярожлівы Вахрашчын, які таксама прымаў на савеце актыўны ўдзел, бо ведаў узрыўную справу.

Вырашылі, што тарпеда будзе метровай даўжыні. Дзве скрынкі з толам прывезлі да буравой! Хлопцы так увішна круціліся каля ўзрыўнікоў, што Карнееў загадаў усіх трох пасадзіць у машыну і адвезці ў лагер пад нагляд повара Мулуда.

Але неўзабаве хлопцы зноў прымчаліся да буравой. Паспелі якраз. Усе бурыльшчыкі адышлі падалей, прылеглі. Юсуф-задэ нахіліўся да жалезнай скрыначкі і крутнуў ручку. Глуха грымнула, страсянулася зямля. Хлопцы былі расчараваны, асабліва Акліль, які не забыў, як ірваліся ў лагеры бежанцаў французскія бомбы.

— Ну, наперад! —

загадаў Юсуф-задэ. Пачалася напружаная работа. Хаця ў Юсуф-задэ цяпер быў зменшчык — вясёлы масквіч Сізоў, бурыльны майстар і не падумаў ісці адпачываць, застаўся на другую змену. Ён стаў кіраваць элеватарам, спрытна ўтрымліваючы калону дакладна над вусцем свідравіны, пакуль другім элеватарам узнімалі наступную трубу і ўкручвалі яе ніжнім канцом у муфту папярэдняй. Нарэшце поўнасцю падрыхтаваная калона шэрай змяёй пачала ўпаўзаць у свідравіну. Акліль сачыў не столькі за маніпуляцыяй буравога майстра, колькі за выразам твару Юсуф-задэ, мімаволі яго паўтараючы.

Калона апускалася вельмі павольна. Але раптам рух амаль спыніўся. Акліль прыкусіў перасохлыя губы і стаіў дыханне. Тое ж самае зрабіў Юсуф-задэ.

— Прамыўку дайце мацнейшую! — крыкнуў буравы майстар.

Калона зноў павольна пасунулася ўніз. Знікла першае звяно труб, другое…

Юсуф-задэ з самага пачатку прызнаўся, што не вельмі давярае азбеста-цэментавым трубам. Разам з ім цяпер і Акліль вельмі баяўся, што абсадку дзе-небудзь вось-вось зацісне набрынялай ад вады пародай.

— Нечага баяцца, — заўважыў Сізоў,— у нас жа мінімум сорак міліметраў затрубнай прасторы. Праскочым.

Але і аптыміст Сізоў машынальна ўзяў цэпавы ключ, забыўшы, што ён не дапаможа — гэта ж не сталёвыя трубы, азбеста-цэментавыя ў выпадку чаго не пачнеш асаджваць вярчэннем уручную. Сапраўды — салома. Тут поспеху можа садзейнічаць толькі адно — папярэдні дакладны разлік і ювелірная работа таго, хто знаходзіцца за пультам кіравання элеватарам. І калі калона, пагражальна зарыпеўшы, зноў рэзка замарудзіла ход і Акліль убачыў, як твар Юсуф-задэ раптоўна стаў шэрым, ён зашаптаў: «О алах, ну дапамажы! Ну што табе абыходзіць прапіхнуць гэтыя трубачкі ўніз, о алах!»

Са скамянелым тварам Юсуф-задэ імгненна перавёў рэгулятар на рыску «ўверх». Усе на буравой сцішыліся, чакаючы, што зараз пачуецца хруст абарваных труб. Але яшчэ праз хвіліну з вусця паказалася колца трубы, запэцканай чырвонай глінай.

— Прамыўку! — сіпла выгукнуў Юсуф-задэ.

Схамянуўшыся, Акліль дрыжачымі рукамі адкрыў тэрмас — у буравога майстра ад напружання перасохла ў глотцы. І Юсуф-задэ адным глытком апаражніў поўную шклянку халоднага чаю. Вочы яго неадрыўна сачылі за трубамі. Вось рэгулятар зноў плаўна пераведзены на рыску «ўніз»…

Запэцканае глінай звяно трубы пакрысе памяншалася — калона зноў папаўзла ў глыбіню.

— Ды смялей, Эльмар! — крыкнуў падбадзёраны Сізоў.— Парадак цяпер.

Юсуф-задэ толькі звузіў вочы і абцёр пот, кроплі якога віселі нават на яго вусах.

Але калона сапраўды ішла лягчэй. Хуткасць спуску павялічылі. Потым яшчэ.

— Тры сотні метраў! — аб'явіў Сізоў, нацэліўшыся позіркам у вусце свідравіны, дзе пузырылася і булькатала вада. — Яшчэ чвэрць сотні! Наперад, мужыкі!

Позна ўвечары, уключыўшы запасныя пражэктары, буравікі пачалі запаўняць тампанажным растворам затрубную прастору…

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19