Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Я гучна стукнуў абцасамі і, крыкнуўшы «пан ці прапаў?», пусціўся ўпрысядкі. Паглядзелі б вы на маіх сяброў-спадарожнікаў. Васіль намерваўся штосьці сказаць, ды так і застыў з разяўленым ротам. Сакс застыў з узнятаю рукою, быццам узяўшы пад казырок. А Піліп Макаравіч? Ен усклікнуў:

— Ну й дае!

А я, не зважаючы, танцаваў. Радуйцеся, людзі! Смейцеся, весяліцеся. Назаўжды зганіце хмурынкі з твараў! У-смі-хай-це-ся!

Першым апамятаўся Піліп Макаравіч, падскочыў да мяне.

— Антон,

даволі!

— Не! — усклікнуў я.

Піліп Макаравіч узяў мяне за плячо.

— Супакойся, хлопчык. На нас глядзяць.

Я апусціў галаву. Што і казаць, спароў глупства. Вунь прабеглі дзве жанчыны, спалохана азіраючыся. А там, далей, мужчына пабег. Можа стацца, што знойдзецца сярод іх хтосьці адзін, які пастараецца перад Карпам выслужыцца. Паведаміць, што нейкія танцоры ў горадзе з'явіліся.

— Хлопчык…

Хтосьці крануў мяне за плячо. Я азірнуўся. Нейкі дзядок з доўгаю, белаю што снег барадою. Як з неба зваліўся.

— Хлопчык, ты спрытна танцаваў. Малайчына. Кепікі строіць? Не. У вачах лагода. Не дзядок, а сапраўдны добры казачны чараўнік.

— Я яшчэ не гэтак умею, — вырвалася ў мяне. Піліп Макаравіч кашлянуў. Маўляў, маўчы. А Васіль непрыметна паказаў кулак.

— Калісьці і я танцаваў,— прамовіў дзядок.

— Танцавалі? — не верылася мне.

— Яшчэ як! Аж пыл курэў. Дзядок тупнуў нагою.

— Ой! — усклікнуў ён. — Што гэта я раблю?

— Не бойцеся. Хіба забараняецца танцаваць?

— ідзіце адгэтуль, — прашаптаў дзядок. — Хавайцеся. У нас б'юць і плакаць не даюць.

Павярнуўся і, накульгваючы, патэпаў. На сярэдзіне вуліцы прыпыніўся.

— Дзякуй табе, хлопчык. Я амаль забыўся, як танцуюць.

Ну, а ад сваіх сяброў, асабліва ад Васіля, падзякі не дачакаешся. Як толькі дзядок схаваўся за рогам дома, ён накінуўся на мяне:

— Артыст! Наш Антон артыст! Мы яму бульбяны медаль павесім.

— Сабе вазьмі,— агрызнуўся я.

— Мы Антона на «ўра» падкінем. Ен праславіў нас.

— Падкінь. Падкінь на «ўра». Чаго стаіш? — агрызнуўся я.

— Тры разы падкінем, а два разы зловім. Антон, трымай хвост трубою.

— Прытрымай язык, — папярэдзіў я Васіля.

— А ўсё-такі смелыя вы хлопцы, — прагаварыў Піліп Макаравіч. — На чужой планеце, як у сваёй хаце, сварацца.

— Так, выкінуў Антон штуку, — ніяк не мог супакоіцца Васіль.

— Так — не так, а ператакаваць не будзем, — сказаў Піліп Макаравіч. — Канешне, праслаўляцца нам тут не след. А Антон… Будзем цяпер лаяць яго? Не паварочваецца язык. Антон свой характар паказаў.

Рэдкая ўзнагарода

Я ніяк не мог прывыкнуць да гэтага горада. Дома не раз прасіў тату, каб узяў з сабою ў горад. У нашым горадзе можна і марожаным паласавацца, і ў ціры

па розных мішэнях пастраляць, і на арэлях пакатацца. Людзі апранутыя, нібы на свята. Дый сам прыезд у горад быў для мяне сапраўдным святам. А тут…

Я паволі, як і ўсе ў гэтым маўкліва-сонным царстве, цягнуўся ззаду. «Няўжо ў людзей сэрца не баліць? — думалася. — Аб чым яны мараць? Чаго яны чакаюць?»

— Няўжо ў вашых людзей няма ніякай радасці? — пытаюся ў Сакса. — Чаго яны чакаюць? Павінна ж штосьці светлае хоць адзін раз у год быць.

— Чаго яны чакаюць? — перапытаў Сакс. — Свята. Усё-ткі ёсць у іх свята. Відаць, Новы год святкуюць.

Дзеці збіраюцца каля ёлкі. Як і ў нас, водзяць карагоды, спяваюць, віншуюць адзін аднаго… Каля ёлкі? Але ж няма тут елак. Зусім забыўся.

— Сакс, якое свята ў вас адзначаюць?

— Дзень нараджэння валадара.

Значыць, не забываецца Карп свой дзень нараджэння справіць. Відаць, рознымі прысмакамі людзей частуе. Трэба запытаць у Сакса.

— Чаму людзі так чакаюць дзень нараджэння валадара? — апярэдзіў мяне Васіль.

— У гэты дзень па горадзе ходзяць спецыяльныя машыны. Такія… Як вам сказаць? З доўгімі трубамі. Праз трубы кісларод выдаюць. Тры гадзіны можна кіслародам і без балончыкаў дыхаць.

— Можна адчапіць балончык? — усклікнуў Васіль.

— Можна.

— Можна нават дома пакінуць?

— Пакідаем.

— Пасля бягом дамоў?

— Бягом. Не паспяшаешся — кепска прыйдзецца. Вось яно што! Замазвае вочы. Вядома, кожнаму хочацца хоць на гадзінку скінуць балончык. Ён дзень і ноч за плячыма.

— Гамоняць, радуюцца людзі ў дзень нараджэння валадара? — пытаюся.

— Не. Маўкліва, ціха на вуліцы.

Не разумеў я Сакса. Нядаўна казаў, што гэты дзень для іх — свята. А цяпер кажа, што ціха, маўкліва. Калі свята, то радасць павінна быць.

Я паглядзеў на яго.

— Чаму маўкліва?

— На дзень нараджэння яшчэ і кветку паказваюць, — прамовіў Сакс. — Карп хоча, каб запомніўся гэты дзень, каб кожны чакаў з нецярпеннем. Самі ведаеце: няма ў нас кветак.

Пагадзіцеся: незвычайнае свята, незвычайны дзень нараджэння. Кісларод, кветку паказваюць… Адну-адзіную кветку. Адну — усяму гораду. Можа, я не так зразумеў Сакса?

— Скажыце, Сакс: толькі адну кветку паказваюць?

— Толькі адну. Ды для нас і гэта шчасце. Шчасце… Ці можна адчуць сябе шчаслівым, калі

кветку ўбачыш? Раней не задумваўся, не думаў… Бяжыш па лузе, топчаш кветкі — і не задумваешся, не думаеш. Здараецца, якую-небудзь з каранём вырвеш — не думаеш. Цяпер жа хацелася б убачыць нават звычайную зялёную травінку. Зялёную сакавітую травінку… Вось тут, проста на вуліцы…

— Калі ў Карпа дзень нараджэння? — перапыніў мае думкі Васіль.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4