Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Хлопцы, ці вы здурнелі?

— Чаму? — пазіраю на яго з недаўменнем.

— Звяры на волі загінуць! Нельга іх выпускаць. Вакол жа пяскі, кіслароду не хапае. Звяры, як і людзі, таксама кіслародам дыхаюць. Хіба вы забыліся?

І праўда, забыліся. Але ж… Але ж у пустыні ёсць змеі, павукі, мурашкі. Вожык-вушасцік у гарах бегае. Яны, як мы, балончыкаў не носяць.

— Піліп Макаравіч, а чаму змеі, павукі, мурашкі жывуць? Чаму вожык-вушасцік жыве?

— Нейкім чынам прыстасаваліся. У прыродзе шмат загадак. Я казаў пра гэта. Кароткая памяць у цябе, Антон. А льву, скажу вам,

можна дапамагчы. Трэба зрабіць яму парык — вось і стануць прызнаваць яго другія львы.

Хацелася крыху паспрачацца з Піліпам Макаравічам, ды Васіль як крыкне:

— Глядзіце! Глядзіце! Хатка на курыных лапах!

— Не хатка, а машына, якая кісларод вырабляе, — паправіў Васіля Сакс.

Гэтая машына, ці, як сказаў Васіль, хатка на курыных лапах, па сваёй форме падобная на даўнюю карэту, якую цяпер можна хіба ў кінафільмах убачыць, вылезла з-за рога дома. З чатырох бакоў у яе тырчаць трубы, нібы гарматы. Замест колаў — курыныя лапы, як у лятальным апараце Сакса. «Туп-туп», — павольна ступалі курыныя лапы. «Уф, уф», — цяжка дыхала машына.

— Бач, як уфкае! — здзівіўся Васіль. — Гэта яна кісларод выдае.

— Здагадлівы ты, — сказаў Сакс.

Я, вядома, падбег бы да гэтай машыны, але ў зашклёнай кабіне сядзелі легіянеры ў чорных накідках. Надзьмутыя, нібы індыкі. Такія блізка не падпусцяць: злосна закрычаць, насварацца.

За першай машынай выпаўзла другая, трэцяя…

«Вось каб адну такую ў нашу вёску, — мільганула недарэчная думка. — Накаталіся б з Васілём, а пасля плугі прычапілі б і на поле. З усёй ваколіцы людзі пазбіраліся б. Як жа! Хатка на курыных лапах поле арэ».

Тым часам на вуліцу, што мурашкі з патрывожанага мурашніка, высыпалі людзі. Яны кудысьці беглі, спяшаліся.

— Куды гэта яны? — пытаюся ў Сакса.

— На плошчу. Кветку глядзець.

— Трэба і нам туды, — сказаў Піліп Макаравіч.

— Не, — запярэчыў Васіль, — я хачу паглядзець, як курыныя лапы ступаюць. Цікава.

Я пацягнуў Васіля за руку.

— Яшчэ наглядзішся.

— Пусці,— пачаў упірацца ён. Нарэшце Сакс яго напалохаў:

— Хутка тут ніводнага чалавека не застанецца. Што, калі Таран прыпрэцца? Ен цябе па галоўцы не пагладзіць. А на плошчы ўвесь горад. Народ туды валам валіць. Таран нас у натоўпе не заўважыць.

Васіль мусіў пагадзіцца.

— Але, той вожык-вушасцік, пэўна, даўно вылез з-пад брызенту.

Траўка — мураўка

На плошчы людзей — няма куды яблыку ўпасці. Усе моўчкі, без адзінага слова прасоўваюцца наперад. Пярэднія тоўпяцца, не пускаюць, а заднія напіраюць, лезуць, змахваючы з твараў пот. Такое адчуванне, што вялізны магніт цягне іх да сябе, не адпускае.

Я крануў за плячо Сакса.

— Скажыце, а дзе кветка?

Сакс паказаў на круглую, што шклянка, вежу (метраў на дзесяць у вышыню ўзнімаецца).

— Там.

Я стаў узірацца. Да болю ў вачах. Дарэмна. Нават лісціка не заўважыў.

— Там нічога няма, — паціснуў я плячыма.

— Кветка на вежы. У гаршку стаіць.

Вось яно што! Гэтая кветка — нейкая кветка-невідзімка. Вочы праглядзіш — не ўбачыш. А людзі ўсё роўна

не адыходзяцца, мітусяцца, пнуцца бліжэй да вежы. Моўчкі, без сварак, без крыўды, нібы загіпнатызаваныя.

— Няма там ніякай кветкі. Хлусня. Карп людзям вочы замазвае, — сказаў я.

— Есць, — прамовіў Сакс. — Трымайцеся за рукі і за мною. Абавязкова пакажу вам кветку.

Узяўшыся за рукі (у гэткім натоўпе нядоўга згубіцца), мы пачалі праціскацца наперад. Мяне адпіхалі, а я ціснуўся бліжэй да Васіля, ззаду падштурхоўваў Піліп Макаравіч. Хтосьці балюча наступіў мне на нагу. Ды хіба будзеш глядзець хто!

Нарэшце я ўбачыў памост, падобны на сцэну. На гэтым памосце стаяў ці то тэлескоп, ці то вялізны бінокль. Побач тоўпіліся салдаты. Каля іх ляжаў мех. Людзі па прыступках паднімаліся на памост, кідалі ў мех, як я здагадаўся, грошы, нагіналіся, секунду-другую глядзелі ў дзіўны апарат і спускаліся ўніз. Вось каля мяне прайшоў малады хлапец. На вуснах — усмешка, твар свеціцца шчасцем. Ідзе, высока ўзняўшы галаву, распраміўшыся. За ім — дзяўчына. І яна Ўсміхаецца, штосьці нячутнае шэпча, а на шчаках — дзве слязінкі…

Прайшоў стары. «Э-э-эх!» — уздыхнуў. Доўга, працягла. Пра што ён успомніў?

— На сцэне бінокль. Праз яго можна кветку ўбачыць, — як здалёку, данёсся голас Сакса.

— Там грошы трэба плаціць, — сказаў Васіль. — У нас пуста ў кішэнях.

— Папытаю ў каго-небудзь. Пачакайце.

Плаціць грошы… Прырода гіне, а грошы застаюцца. Няўжо яны такія неўміручыя? Няўжо больш жывучыя, чым прырода? Відаць, не. Недзе ў памяшканні звяры, кветкі, дрэвы. Хоць і пад замком, але жыве прырода. Разумее Карп, што людзі і апошнюю капейку аддадуць, каб дзве-тры секунды падзівіцца на кветку. Усё нашаму козыру ў масць.

Я стаю, як у бязважкасці. Дзесьці па вуліцы ступаюць жалезныя курыныя лапы. «Уф, уф», — цяжка дыхаюць машыны. Цяжка, так не хочацца ім аддаваць кісларод. Сёння валадар будзе лічыць грошы…

Хтосьці ззаду штурхнуў мяне.

— ідзі. Чаго стаіш?

Нягнуткімі нагамі ступаю на памост. Што гэта? Памост ці сцэна? Памост… Сцэна… Вы мне скажаце: што гэта?

«Дзівак, — думаю сам сабе. — І я тут стаў дзіваком, як і ўсе. Не. Я не дзівак. Я чалавек. Ча-ла-век! Мне хочацца паглядзець на кветку. Яна ж часцінка, малая-маленькая часцінка прыроды. Я чалавек».

Я чалавек. Ступаю. Мне здаецца, што вось-вось лясне каля вуха, што пугай, вокліч: «Стой!» І я сам сябе прыспешваю: «Хутчэй!» Я чалавек. Я хачу паглядзець на кветку. Не праганяйце мяне! Дазвольце. Калі ласка.

Вось яны, акуляры бінокля. Падаю на калені, гляджу… Мяне не адарваць, не знойдзецца такой сілы, якая адарвала б ад акуляраў бінокля.

Кветка… Думаў, што дзіўная, заморская. А гэта звычайная траўка-мураўка. Траўка-мураўка… Яшчэ называецца спарыш… Яшчэ птушыная грэчка… Не. Траўка-мураўка… Казачны асілак-волат ляжаў, адпачываў, тулячыся шчакою да тваіх мяккіх лісцікаў. А другі, прагны, хлуслівы, з мячом у руках краўся, каб… Не. Пра гэта не думаць, не думаць. Думаць пра тое, што я бегаў басанож і ты лашчыла сваім дотыкам. Калі гэта было? Здаецца, учора бегаў. Так, учора. Як даўно!.. Зеленавата-белыя кветачкі… Звычайная траўка-мураўка…

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги