Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Ціха было ў залі.

Салаўя з нецярплівасцю чакалі хвілін дзесяць.

Ён увайшоў павольна. Толькі што знялі калодкі з яго ног. Жмурыў вочы і засланяў іх рукою. Адсядзеў у цёмнай каморы цэлы дзень, яму цяжка было глядзець цяпер на яркае святло.

Ён быў у дзівацкім аксамітным шырокім адзенні з вышытымі залатымі салаўямі. На грудзях з рознакаляровых пацерак быў зроблены герб паноў Вашамірскіх. Высокі, стройны, у такой незвычайнай мантыі Салавей нагадваў сабою жраца невядомай рэлігіі, невядомых часоў. Бровы ў Салаўя былі грозна нахмураны. Вочы кідалі

вакол сінія вострыя нажы. Чорны аксаміт убрання адцяняў яго бледны твар.

Госці атарапелі.

Пану Вашамірскаму вельмі да сэрца было тое ўражанне, якое Салавей зрабіў на гасцей сваім выглядам.

Пан усміхнуўся самаздаволена.

— А во зараз, шаноўныя госці, пачуеце яго спевы!

— Можа, у яго захаваны такія штучкі, праз якія ён свішча? — запытаўся пан Завішша і пакруціў доўгія вусы.

Гэтыя словы пакрыўдзілі пана Вашамірскага. Захадзілі хадыром яго сківіцы. Ён стрымаўся і сказаў спакойным голасам:

— Калі хто з ласкавых паноў хоча, можа агледзець майго Салаўя. Можа, якую свісцёлку знойдзеце. Пашукайце ў яго руках, у роце!

Некаторыя сунуліся да Салаўя, але яго выгляд быў такі грозны, што ніхто не адважыўся шукаць у яго свісцёлак, праз якія ён свішча салаўём.

Пані Вашамірская глядзела на Салаўя ў немым здзіўленні і абагатварэнні.

— Ну, — сказаў пан Вашамірскі да Салаўя, — пачынай!

Салавей маўчаў.

— Ну! — крыкнуў пан.

Салавей не варухнуўся.

— Чаго маўчыш?! — зачырванеўся пан ад злосці. — Можа, ахрып?

Салавей строга зірнуў на пана Вашамірскага, ледзь разняў сцятыя губы і павольна працадзіў праз зубы:

— Не хачу быць панскім салаўём.

— Які хам, о Божа! — здзівіўся доктар багасловіі і філасофіі.

У пана Вашамірскага вочы наліліся крывёю.

— Жартуеш? — крыкнуў пан не сваім голасам. — Спявай!

Салавей усміхнуўся, крыху як бы занепакоіўся, горда зірнуў на пана, выпрастаўся, як нацягнутая струна, і больш цвёрдым голасам сказаў:

— Не хачу быць панскім салаўём!

— Закаваць яго ў кайданы, — грозным голасам крыкнуў пан Вашамірскі.

Салавей сарваў з сябе дзівацкае ўбранне і кінуўся да дзвярэй.

За ім удагонку пусціліся гайдукі.

Частка III

1. Кплівы смех і французская гравюра

За ноч выпаў пульхны снег. Пад ім загубіліся, зніклі ўсе пуцявіны, усе дарогі, якія вялі ў маёнтак пана Вашамірскага.

Здавалася, што з вечнай ночы выплыў першы дзень на зямлі — белы, малады і марозліва пахучы.

Здавалася, што будыніны ў маёнтку павырасталі раптам, у адну хвіліну, выраслі аграмаднымі дзівоснымі грыбамі. Сярод іх шэрымі казуркамі мітусіліся людзі. Яны соваліся туды і сюды па вялікаму дзядзінцу. На іхніх тварах заклапочанасць. Нібы людзі збіраюцца ўцячы ад нейкай небяспекі.

Панскія фурманы рыхтаваліся ў дарогу. Гэта было для іх неспадзяваным. Яны думалі, што паны будуць баляваць у пана Вашамірскага некалькі дзён. А то раптам загадалі запрагаць коней. Паны

нават не выспаліся добра пасля такога балю.

Коні былі выведзены табуном да вадапою. Фурманы гікалі, свісталі, падбадзёрвалі крыкамі рысакоў, стаеннікаў розных масцей; ляскалі моцнымі рукамі па гладкіх шыях, па бліскучых і круглых крыжах.

Коні фыркалі, дымілі ноздрамі, стрыглі вушамі і выгібалі шыі па-лебядзінаму. Некаторыя падымаліся дубка.

Фурманы жартавалі між сабою спяшаючыся. Было загадана, як найхутчэй справіцца.

Хутка былі запрэжаны коні.

Укутаныя ў дарожныя футры, паны рассаджваліся ў павозкі, раскланьваліся паважна з панам Вашамірскім. Ён стаяў на парадным ганку.

Фурманкі рынуліся з месца. Выехалі адна за адной у галоўныя прысады і расцягнуліся доўгім змеем. Звон бразгулак разліваўся шкляным дзынканнем.

Пан Вашамірскі стаяў у глыбокім задуменні і глядзеў у бок аснежаных прысад, дзе спаміж дрэў, нібы з-пад вэлюму, ярка вырысоўваўся доўгі шэраг павозак яго гасцей. Яму відаць было, як госці рабілі знакі адзін аднаму, як фурманы (відаць, па загаду гаспадароў) стрымлівалі коней і ехалі паволі.

«Мабыць, аба мне гутараць», — думаў пан Вашамірскі і ўзяўся рукою за разгарачаны лоб.

Пачаў пільна прыслухоўвацца. Спаміж звону бразгулак пачуў нястрыманы гучны смех. Ён заўважыў, як на апошніх павозках госці браліся за бакі, хапаліся за грудзі, душыліся ад смеху — дзікага, непрыстойнага.

Смех лез вострымі голкамі ў грудзі пану Вашамірскаму, аглушаў слых і драпаў па нервах, нібы кашачы канцэрт яго маткі.

Пабляднеў. Вочы ўглыбіліся, сківіцы ходырам захадзілі.

У снежнай далі захаваўся ланцуг павозак. Не чуваць звону бразгулак, а смех — кплівы, бязлітасны, на розныя галасы, звініць у вушах пана Вашамірскага.

Гэта была толькі галюцынацыя слыху.

Вакол стаяла цішыня.

Пан акамянела ўтаропіўся ў свежа-пратораную дарогу і не ведаў, дзе ён і што з ім. Ён уяўляў сабе міміку і гукі разнастайнага смеху кожнага з гасцей паасобку. Яны высмейвалі яго, пана Вашамірскага, за няўдачу з Салаўём. Яны закранулі яго панскі гонар… Ён упіваўся пякельнай музыкай смеху. У сваім уяўленні пераходзіў ад госця да госця. Прыглядаўся, прыслухоўваўся.

Вось тоўсты багаты пан Тольскі гігікае. Замасленыя маленькія вочкі блішчаць дзвюма кропельнымі лужынкамі. Твар чырвоны, як медзь, трайная пыса складваецца ў шырокія фальбоны. «Гу-гу-гу», — смяецца Тольскі басам. Трымаецца за вялізнае пуза. «Гу-гу-гу».

А то брэша па-сабачаму тонкі, як жэрдка, пан Забела. «Гі-га-гі-га-гі-га-аў!» Ён ківаецца з боку на бок, як трысцянё пад бурай, глытае словы, пырскае слінай з рэдкіх жоўтых зубоў, захлёбваецца — і словы з яго бледных вуснаў вырываюцца слізкія, як жабы. Нічога ў іх не разбярэш. Толькі ўрыўкі слоў: «Салавей уцёк! Пан Вашамірскі толькі — гі-га-га-аў — фарсіў! Нас абманваў!»

Ксёндз Курачковіч смяецца мала. Яго ўсмешка такая кплівая, круглыя вочы такія бліскучыя, а лацінскія фразы такія мудрагельныя, што горш рогату труцяць гонар… Лезуць нажамі ў грудзі…

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Кровь эльфов

Сапковский Анджей
3. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Кровь эльфов

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона