Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Аднак і ў сне холадна, калі табе сніцца снег і мароз…

Нягледзячы на холад, Вольскаму спадабалася вандраванне ў сне. Такія сны бачыў шмат разоў: вандруе ў невядомым палацы ад пакоя да пакоя і не можа выбрацца. Ён спалохаў варону, што дзёўбала нешта ў снезе, і адчыніў дзверы ў камяніцу. Увайшоў у пусты пакой, прабраўся адтуль у другі і апынуўся якраз у спальні балерын.

Пан Вольскі замурлыкаў сваё паэтычнае «ой!».

— Ой, сон! Ой, слаўны, ой, прыгожы, ой, натхнёны, дзіўны сон! О-о-ой!

Апошняе

«ой» ён выгаварыў працягла.

— Так вечна гатоў сніць!

Зрабіў рыцарскі выгляд.

Смешна выглядала ў такой позе яго дробная мізэрная фігурка. Ён заўважыў гэта ў люстэрку каля сцяны.

«Ой, не падыходзіць. Давай зраблю сабе фізіяномію чалавека ў экстазе малітвы!»

Стаў на калені. Разняў рукі як бы для вялікага малення і вытарашчыў вочы ўгару.

— Хі-хі-ха-ха-хі!

Пан Вольскі падумаў, што гэта невідочны музыка праводзіць па струнах невідочных гусляў…

З усіх ложкаў на яго ўтаропіліся вочы розных адценняў і колераў. Чырванелі макам, малінамі і вішнямі губкі розных ліній і формаў. Доўгія валасы ад ільняна-русых да сіне-цёмных у розных пералівах перасыпаліся хвалямі і абрамлялі твары балерын.

Па чарзе ўсё гэта знаходзіла адбітак у чырвоных вачах пана Вольскага, вырывала водгукі з яго сэрца.

Ён падняўся на ногі і ціханька хадзіў ад ложка да ложка. Углядаўся бліжэй у змучаныя, бледныя твары балерын, з сінімі глыбокімі кругамі пад вачыма. Сэрца яго цюцюкала, як гадзіннік. Ён гаварыў на ўсіх мовах, якія толькі ёсць на зямлі, слова «ой»…

— Ой, як цябе завуць? — пачаў ён пытацца ў кожнай балерыны.

Пявучыя спалоханыя галаскі адказвалі:

— Тэрпсіхора.

— Талія.

— Мельпамена.

— Эрата.

— Палімнія.

Чужыя вуху пана Вольскага імёны грэцкіх муз звінелі залатымі ягадамі, блішчэлі дарагімі дыяментамі.

Вушы і вочы яго былі асыпаны такімі дарамі, што сапраўды можна мець толькі ў сне.

— Ой…

— Ой, каб гэты чароўны сон не паплыў ад мяне, як рэчка на лузе; не схаваўся б, як цень бярозкі, не ўзняўся б у нябёсы, як росы ранішнія.

Каб мацней затрымаць такі дзіўны сон, пан Вольскі ўжыў яшчэ адно — самае багатае з запасу сваіх пачуццяў — пачуццё мацання і пацалункаў.

— Ой, тут сапраўды адчуваеш!

Балерыны закрычалі ад страху.

Пан Вольскі нібы з неба зваліўся.

Незвычайныя істоты з незвычайнымі імёнамі пачалі сыпаць на яго такімі звычайнымі словамі, якіх пан Вольскі часам чуў толькі ад «хлопак».

Не то што дзяўчаты яго лаялі. Наадварот, яны вельмі далікатна прасілі, каб пан іх не чапаў. І «паночкам» звалі, і «літасці» прасілі, але для ганаровага панка «хамскі ензык» быў лаянкай.

Ён пачаў смялей наступаць на «быдла».

Падняўся лямант.

Набегла шмат народу з панскай чэлядзі. З'явіўся ксёндз Марцэвіч.

Пан Вольскі пачаў сумнявацца ў сваім сне:

— Ой,

а можа, я ўжо прачнуўся? Чаму ж Салавей не спявае?

3. Замест тэатра стайня

Доўга пан Вашамірскі глядзеў на гравюру. Розныя думкі лезлі ў галаву такім напорам, нібы іх гналі да яго, як пастух гоніць атару авечак. Згладзіўся боль, адышла крыўда мінулай ночы. Спакойныя разважанні апанавалі ім.

Няма лепшага хараства над хараством прыроды. Няма болей пэўнага мастацтва над мастацтвам, што раскідана ў прыродзе. Чалавек павінен гэта ўразумець. І чаму я такі доўгі час быў сляпым? Прырода — бязвінна, чыста і ніколі не здрадзіць, як чалавек.

Падняўся з дывана. У галаве выспявалі новыя планы. Новыя ідэі хараства мігацелі рознакалёрнымі вясёлкамі.

Раптам пан Вашамірскі пачуў крыкі:

— Салаўя! Салаўя!

— Злавілі Салаўя! — падумаў ён.

Вочы ўспыхнулі гневам. Ён выскачыў з пакоя насустрач Салаўю. Тонкія белыя пальцы яго скрывіліся ў дрыготах і зрабіліся падобнымі да кіпцюроў коршуна.

У калідоры стаялі збянтэжаны пан Вольскі і ксёндз Марцэвіч.

Рыжыя валасы пана Вольскага былі натапыршчаны, нібы пер'і ў пеўня.

Ён ажыўлена махаў рукамі. На вачах выступалі слёзы. Ён хрыплым голасам крычаў:

— Салаўя! Салаўя!

— Ціха, пане Вольскі, — супакойваў яго ксёндз Марцэвіч, — а то пан Вашамірскі зноў пачастуе венгерскім віном з дзедаўскага келіха.

— Я праспаў Салаўя. Хачу паслухаць яго спевы!

Супакоіўся толькі тады, як заўважыў пана Вашамірскага.

— О, д'ябал! А я думаў… — заскрыгатаў зубамі пан Вашамірскі. Але абавязак гасціннасці да чалавека, якога ён запрасіў у госці, ды які яшчэ не ўцёк ад яго, як усе іншыя госці, прымусіў пана быць далікатным.

— Прашу да майго пакоя, пане Вольскі, — гасцінна прасіў пан Вашамірскі і ўзяў шляхціца пад руку з такой ласкавасцю і асцярожнасцю, нібы пан Вольскі быў шкляны.

Ціхім, нячутным крокам ксёндз шмыгнуў у малельню да пані Вашамірскай.

Пан Вольскі ззяў ад вялікай прыемнасці. Аглядаўся па баках — хто яшчэ заўважыць (хоць бы лёкай), якой пашанай ён карыстаецца ў пана Вашамірскага.

Пан пасадзіў шляхціца ў мяккі фотэль. Сам сеў насупроць.

У пана Вольскага ў вачах і ва ўсёй фігуры выяўляліся і ўласны гонар, і пачцівасць да пана, і хітрасць.

— Пан Вольскі мне друг? — запытаўся пан Вашамірскі.

— Ой, вечна гатоў служыць яснавяльможнаму пану! — сказаў шляхціц, стукнуў абодвума кулакамі сябе ў грудзі, наморшчыў лоб і ледзь не расплакаўся.

На тонкіх губах пана Вашамірскага мільгнула ўсмешка. Ён заўважыў.

— Верш, якім пан Вольскі мяне пачаставаў на балі, ніколі не выйдзе з маёй памяці. Каб пана за яго аддзякаваць, я прымушан быў пачаставаць пана з дзедаўскага келіха.

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал