Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Расчырванелая, узрушаная Гаецкая ў наступны перапынак злавіла Яраша ў фае. Сказала яхідна, але зноў-такі дэманструючы перад людзьмі сваю блізасць з ім:

— Ведаеш, Антон, прымаўку: смяецца той, хто смяецца апошні.

— Уяві сабе, Томачка, што ведаю, — засмяяўся Яраш.

28

Гукану гарком даручыў прысутнічаць на станкабудаўнічым заводзе. Мітынг адбыўся ў апошні дзень з'езда.

Заводскі двор — мора замасленых кепак і палінялых касынак. Трыбуна — грузавік з адкінутымі бартамі — была абсталявана ў глыбіні двара.

Рашэнні дваццатага з'езда аб кульце Гукан прыняў параўнаўча спакойна. Была кароткая разгубленасць, але ні

ў якім разе не спалох. Магчыма, усе іншыя пачуцці перамагла тады сенсацыйная цікаўнасць. За пяць год умацавалася перакананасць у тым, што культ сапраўды прынёс шкоду, і ён, Гукан, зусім шчыра гаварыў пра гэта ў сваіх дакладах і выступленнях. І, здавалася яму, гэтак жа шчыра змагаўся за адраджэнне ленінскіх норм кіраўніцтва і жыцця. Рашэнне гэтага, дваццаць другога, з'езда ён таксама прыняў як заканамерную з'яву. Але калі на мітынгу — першы ж пасля сакратара парткома — Тарас Ганчароў нечакана прапанаваў знесці заводскі помнік, Сямён Парфёнавіч неяк балюча скалануўся і… спалохаўся. Не так даўно ён адкрываў гэты помнік.

Ведаючы, што Ганчароў — прыёмны сын Яраша, ён адразу падумаў: «Адна хеўра. Анархісты!»

Яму варта было выступіць, ён не выступіў — не ведаў, што сказаць.

Адпусціўшы машыну, пайшоў пехатой па вуліцах, якія забудоўваліся пад яго кіраўніцтвам. Ён падумаў пра гэта — што амаль увесь новы горад будаваўся пры яго ўдзеле, пад яго кіраўніцтвам. Ён заўсёды адчуваў сябе гаспадаром горада. Гэта надавала яму ўпэўненасці, сілы. І раптам цяпер адчуў, што ніякі ён не гаспадар тут… Але ад гэтага адчування яму зрабілася страшна. Упершыню ён не радаваўся рашэнням партыі, а ён жа заўсёды лічыў сябе самым верным яе сынам. Што ж здарылася, Сямён Парфёнавіч? Што змянілася? Вось ад гэтага яму сапраўды стала страшна, аж кінула ў пот, хоць апошні кастрычніцкі дзень быў ужо амаль па-зімоваму халодны. Ён падумаў пра Шыковіча і Яраша, падумаў неяк зусім інакш, чым думаў дагэтуль, — без сувязі з гісторыяй, якую расказала Гаецкая, з учынкам Славіка, выступленнем Тараса. Ён пазайздросціў ім. Лёгка ім жывецца, калі што і няясна, незразумела, то — пра другіх, а ў саміх іх, напэўна, усё ясна і ўсё проста. А вось ён, Сямён Гукан, у самім сабе не можа разабрацца. Хто і што ён, маленькі чалавек, радавы работнік? (Ён раптам пачаў думаць пра сябе як пра зусім маленькага чалавечка.) «З якою радасцю ты зрабіў бы іх правакатарамі». Няпраўда, таварыш Тарасаў! Я нікога не думаю рабіць правакатарамі! — хацелася крыкнуць яму на ўвесь горад.

Дадому ён прыйшоў разбіты, з галаўным болем. Хацелася легчы ў ложак, выклікаць лекара.

Жонка яго, Вольга Раманаўна, старая і шчырая работніца ашчаднай касы, раней газеты толькі праглядала і чытала галоўным чынам фельетоны ці тыя матэрыялы, якія хто-небудзь перад гэтым параіў. А тут за вялікім сталом сядзела абкладзеная кіпамі газет.

Гукан заглянуў цераз жончына плячо, вырваў вачамі абзац, другі. Захацелася яму шчыра, па-сямейнаму, без сведак, пагутарыць з жонкай. Яна, на яго думку, не надта разумная, аднак па-жаночы чулая. За трыццаць год добра вывучыла яго, неаднойчы ў цяжкую хвіліну суцяшала, можа, і цяпер зразумее, як нялёгка яму.

— Як табе, Оля, падабаецца ўсё гэта?

— Што?

— Ну, з культам…

— А што? Правільна! Не так трэба служыць народу, каб быць побач з Леніным, — не ўзняўшы галавы, адказала жанчына.

Сямёна Парфёнавіча чамусьці ўзлаваў яе такі адказ і тое, што яна не адарвалася ад газеты.

— Разумныя вы ўсе пасталі! Заднім чыслом. Палітыкі ліпавыя! Абед давай! Зачыталася!

Здаралася, што раней ён гэтак крычаў на яе, у маладосці. Але калі выраслі і раз'ехаліся дзеці, а ў іх пасівелі галовы, Сямён многа год ужо такім тонам з ёй не размаўляў.

Вольга Раманаўна здзівілася. Пільна паглядзела на мужа. Яна не разумела яго. Чаму ён у такой злосці,

калі ўвесь народ радуецца? Мякка спытала:

— Што здарылася, бацька? Непрыемнасці?

Яму зрабілася няёмка, ён памякчэў:

— Ніякіх непрыемнасцей няма. Стаміўся. У сэрца коле.

— Прымі валідол. Паляжы, пакуль я згатую што-небудзь. Я сапраўды зачыталася.

Ляжаць Сямён Парфёнавіч не здолеў. Лекара не выклікаў. Пахадзіў па трох пакоях сваёй кватэры, пачытаў газеты, паглядзеў па тэлевізары канец нейкага замежнага кінафільма — нічога не зразумеў.

Зноў вяртаўся ў думках да заводскага мітынгу.

Ён не дапускаў думкі, што не згодзен з рашэннем з'езда. Не, ён згодзен. Але ўсё-такі, здавалася яму, нешта рабілася не так. Асабіста ён так не зрабіў бы.

Вось хаця б з помнікамі гэтымі… Прыгадалася, што помнік на плошчы рабіўся ў першы год яго старшынства. Ён, гаспадар горада, прыклаў столькі энергіі. Было ўрачыстае адкрыццё. Свята. Мітынг. Ён казаў прамову, і прамова яго была адной з лепшых. Праўда, напісаць яе дапамог Шыковіч. Ён, Гукан, пазваў, і той адразу ж з'явіўся, сеў за працу… Быў парадак. А цяпер? Той жа Шыковіч, сярэдні журналіст, паводзіць сябе бог ведае як. Усё хоча перавярнуць дагары нагамі.

Моцна кальнула ў сэрца. Сямён Парфёнавіч прыціснуў руку да грудзей, быццам жадаючы падтрымаць яго, сваё патрывожанае сэрца.

29

Шыковіч пісаў дакументальную аповесць пра падполле. Але «белая пляма» — група інфекцыйнай бальніцы — моцна перашкаджала завяршэнню работы. Уласна кажучы, не было ніякай «белай плямы». Пра гэтую групу ён ведаў цяпер больш, чым пра любую другую. Аднаго толькі не разумеў: навошта гестапа спатрэбілася такая правакацыя з Савічам? Гэтага не разумелі многія. Выказвалі сумненні. Яны злавалі Кірылу: жыве яшчэ недавер да людзей! Хіба жывыя людзі — Сухадол, Зося — не самыя лепшыя дакументы? Праўда, ніхто, акрамя хіба Гукана і Рагойшы, так адкрыта не паказваў, што не верыць іх расказам. Аднак недзе паміж радкамі выказванняў самых аб'ектыўных і шчырых людзей Шыковіч чытаў: усё-такі Зося — дачка, Сухадол — нейкая лекарка, да таго ж не такая ўжо актыўная падпольшчыца, старая жанчына, якая з-за склерозу і даўнасці магла шмат што наблытаць.

Урэшце і сам даследчык зразумеў, што не хапае яму той нітачкі, знайшоўшы якую можна разблытаць увесь клубок. Тут трэба было або шукаць гэтых кончыкаў ніткі, або секчы гордзіеў вузел. Ён шукаў настойліва, упарта. Ездзіў у цэнтральны партызанскі архіў. Доўга сядзеў там, выкарыстаўшы свой адпачынак. Шукаў падпольшчыкаў. Ах, каб яму далі магчымасць апублікаваць артыкул! Тады людзі, безумоўна, прыйшлі б самі. Тарасаў абяцаў, але ўсё чамусьці адцягваў.

Шыковіч у адным памыляўся: яму здавалася, што ўсёй гэтай справай па-сапраўднаму займаецца адзін ён. Ды яшчэ Яраш. І ўсё. Ён не думаў, што падполлем займаюцца многія людзі, па розных лініях, у розных аспектах. Яго пошукі, магчыма, толькі з'явіліся тым каталізатарам, які паскорыў рэакцыю. Неўзабаве ён зразумеў гэта.

У лістападзе ўжо, калі за акном лёталі «белыя мухі», пазваніў Сербаноўскі. Кірыла даўно не бачыўся з капітанам і ўжо амаль страціў надзею, што той можа нечым памагчы яму. Сербаноўскі прасіў зайсці да яго заўтра.

— А сёння нельга? — з нецярплівасцю спытаў Шыковіч.

— Не, заўтра. У адзінаццаць.

Капітан за гэты час зрабіўся маёрам. Вырас. Але здавалася, яшчэ больш схудзеў: глыбей запалі вочы і як бы пабольшалі вушы — адтапырыліся наперад, быццам чалавек насцярожана ўслухоўваўся ў падманную цішыню. Вітаючыся, Шыковіч адчуў мазалі на яго далоні, успомніў пра хворую жонку і пашкадаваў гэтага засяроджанага і, відаць, упартага ў любой працы чалавека. Але Сербаноўскі нечакана выявіў даволі бадзёры настрой і добрую, амаль сяброўскую прыязнасць.

Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Красные и белые

Алдан-Семенов Андрей Игнатьевич
Проза:
историческая проза
6.25
рейтинг книги
Красные и белые

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас