Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Днямі бюро гаркома займалася майстэрнямі для мастакоў. Абавязалі гарсавет знайсці патрэбныя памяшканні. А я сам, за сумленна запрацаваныя грошы збудаваў сабе майстэрню. Мне не дача патрэбна! Мне трэба цішыня!

Ён гаварыў гучна, размахваў рукамі. Прахожыя азіраліся на яго, як на п'янага. Захапіўшыся, ён не заўважыў, што той, каму ён усё гэта гаворыць, бадай не слухае яго. Яраш раптам страціў цікавасць да гэтай дачнай праблемы, і яму стала ўсё адно, што будзе з іх дачай. Няхай хоць сапраўды Кірыла распальвае там касцёр.

Калі падыходзілі да дома,

дзе жыла Зося, Антона Кузьміча апанавала незразумелае хваляванне. Такога пачуцця ён не ведаў ужо даўно, магчыма, з гадоў юнацтва. Было радасна і боязна. Амаль страшна, аж халадзела пад сэрцам. Ён прыслухаўся да сябе, каб зразумець, што гэта. І не мог зразумець. Боязь жонкі? Але адкуль гэтая радасная нецярплівасць? Як у юнака перад першым спатканнем. Дзіўна. Можа, яму няёмка перад Машай, якая, напэўна, будзе там? Не, няпраўда, што пачуцця такога ён не ведаў сто год. Яно ўжо неяк з'яўлялася і, здаецца, зусім нядаўна. Калі? З якой прычыны? Нешта знаёмае, блізкае і адначасова далёкае, забытае. Пэўна, адно — парушана душэўная раўнавага. Кім? Ці чым?

Многа год ён меў той спакой, упэўненасць, што нараджаюцца ад веры, ад пераканання ў карыснасці сваёй дзейнасці, ад пазнання людзей і з'яў ва ўсёй іх дыялектычнай складанасці. Былі, безумоўна, хваляванні: перад цяжкімі аперацыямі, перад нараджэннем дзяцей, у часе іх хваробы, пасля сварак з жонкай, ад яе беспадстаўнай рэўнасці. Але ўсё гэта было проста і ясна як божы дзень, яно ядналася адным акрэсленым паняццем — быццё. А гэтае хваляванне не падобна ні на адно з тых, ранейшых. Ён спытаў у Кірылы:

— Ты не баішся, што наш візіт падмацуе плёткі?

— А ты баішся ўсё-такі?

— Баюся, — прызнаўся Яраш, каб хоць чым-небудзь вытлумачыць свой душэўны стан. — Ты ведаеш Галіну.

— Ты проста дрэнна выхаваў яе. Ідэаліст — вось ты хто. Хірург-ідэаліст — унікальная рэдкасць. Мае сталічныя калегі, якія пішуць слязлівыя вершы, у сто разоў больш практычныя і зацвярдзелыя… Каб я напісаў, што былы падпольшчык, славуты хірург так заціснуты жончыным абцасам…

— Трапло ты. Абараняй свае тэндэнцыі. Але май на ўвазе, што я думаю аддаць сваю палавіну нашаму прафсаюзу пад летні дзіцячы сад.

Шыковіч сігануў наперад, зазірнуў знізу ўгору сябру ў твар, каб пераканацца, сказаў той сур'ёзна ці жартам. Яраш глядзеў удалеч, некуды ў канец вуліцы, быццам хацеў нешта разглядзець у святле цьмяных ліхтароў.

— У нас розныя прафсаюзы. Не памірацца. У іх аднолькавыя характары. — Шыковічу спадабаўся ўласны жарт, і ён засмяяўся.

Яраш таксама хмыкнуў.

Ім адчыніла Маша.

— Ах, вы?! — здзівілася яна. — Калі ласка! — Аднак не адступала ад дзвярэй, не прапускала іх, быццам хацела адцягнуць час і даць некаму схавацца ці замясці нейкія сляды.

Шыковіч нахіліўся і жартаўліва нырнуў пад яе руку, якой яна ўсё яшчэ трымалася за адчыненую палавіну дзвярэй.

«Няўжо плётка дайшла і да яе?» — амаль са страхам падумаў Яраш.

Маша збянтэжана адступіла, і ён нерашуча ўвайшоў у калідор. З пакоя выйшла Зося. Яраш не бачыў яе больш за месяц. За

гэты час яна яшчэ больш памаладзела і папрыгажэла. У добра скроеным сінім плацці, з двух'яруснай прычоскай-куклай, расчырванелая, яна мела амаль элегантны выгляд. Як лёгка жанчыны харашэюць!

Зося выявіла шчырую радасць, збянтэжанасці ў яе не было ні кроплі. Яна сказала надзвычай проста:

— Якія вы добрыя, што не забываеце нас. Хоць зрэдку заглядваеце на аганёк. Распранайцеся. У нас ёсць чай.

Але праз адчыненыя дзверы Яраш убачыў у пакоі Тараса. Хлопец сядзеў за нізкім сталом, застаўленым чайным посудам, услухоўваўся ў галасы і крыху дзіўна ўсміхаўся. Хоць Яраш ведаў, чаму ён тут, і ў душы ўхваляў яго выбар — абы толькі сур'ёзна, але нечаканая сустрэча з сынам тут, у Зосі, збянтэжыла яго, магчыма, нават больш, чым Машу. Ён адчуў сябе як бы ў нечым вінаватым. Што сказаць Тарасу, калі зойдзе ў пакой? Як будзе паводзіць сябе Тарас? Прыйдзецца прасіць яго, каб не прагаварыўся дома, а то зноў будзе скандал.

Ад гэтай думкі зрабілася да балючасці непрыемна. Тое, што ён вымушаны рабіць з гэтага бязвіннага наведвання тайну, уніжала і абражала. А ўніжэнне для яго, гордага і незалежнага, было самай страшнай карай.

Яраш пашкадаваў, што прыйшоў сюды.

30

Грукат крана над галавой быў для Славіка цяпер як нечаканы гром для забабоннага грэшніка. Ён уціскаў галаву ў плечы, палахліва азіраўся і, калі плыла цяжкая дэталь, адступаў, а то і зусім хаваўся за высокія станіны. Ён баяўся падняць вочы вышэй крука — да шкляной будкі, у якой сядзела кранаўшчыца, «дзятлік» з востранькім носікам і вострым чубком, бо сваю чырвоную касыначку Нінка заўсёды чамусьці абпінала «домікам», ад чаго твар яе яшчэ больш завострываўся. Славік баяўся сустрэчы з ёй.

Кран панёс да ўпаковачнай гатовы станок. Яго ўрачыста суправаджалі кіраўнікі цэха і амаль уся Тарасава брыгада. Акрамя Славіка. І Генрыха. Яны былі заняты другім станком: прыладжвалі зманціраваны электрыкамі праграмны вузел. Гэтую тонкую складаную і марудную работу заўсёды браў на сябе будучы інжынер. А ў Славіка гэта была апошняя стадыя вучнёўства, набліжаўся экзамен на разрад, і трэба было, хоць збольшага, ведаць зборку ўсіх вузлоў.

Усунуўшы галовы ў люкі тумбы, яны падганялі счапленне электраматора з перадачай аўтаматычнага з'ёмшчыка дэталей.

Разгружаны кран вяртаўся з лёгкім гулам. Ён ляцеў па доўгім пралёце цэха з хуткасцю цягніка. Звінелі шыбы і дрынчалі незамацаваныя дэталі і ключы на станку.

І раптам усё сціхла: кран спыніўся, замёр. Славік упусціў гайкі, якія падаваў Генрыху. Спіной сваёй, што вытыркала з-пад станка, ён адчуў, што цяжкі крук павіс якраз над ім. Больш таго, ён адчуў позірк Ніны, яна высунулася са сваёй шкляной будкі і глядзіць… глядзіць на яго.

Славік уціснуўся глыбей пад станіну. Хацелася ўсяму залезці ў вузкі люк, схавацца, ператварыцца ў электравузел, каб рухаць станок, а самому нікога не бачыць, нічога не адчуваць.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1