Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Хадзі сюды, Антон.

Ён змоўк, пастаяў звіліну каля стала, як бы раздумваючы — ісці ці не ісці. Наблізіўся нерашуча.

Яна пацягнула яго за руку, пасадзіла на тахту, прыпала да рукі вуснамі.

— Даруй мне, Антоша. Я дурная. Слабая і дурная жанчына.

Яго заўсёды кранала, калі Галіна вось так прасіла прабачэння, ён губляўся, як юнак перад чужой жанчынай, і не ведаў, што адказваць.

— Нічога, нічога. Добра. Я не злуюся. Чаго не бывае ў жыцці. Я ведаю тваю недарэчную рэўнасць.

— Ты слаўны, разумны. Я люблю цябе.

— І я люблю цябе. — Ён пацалаваў яе мокрую, салёную шчаку, вочы, вусны.

Яна абвіла яго шыю гарачымі рукамі і ап'яніла знаёмай цеплынёй, пахам рэчкі, водарам лугу.

— Чакай, я раздзенуся.

Антон

уміг скінуў свой лёгкі касцюм і, кладучыся, пацалаваў жончыны калені. У Галіны прыгожыя ногі, і ён любіў іх цалаваць…

Пасля такой нервовай успышкі, прымірэння і блізасці Галіна засынала адразу і спала моцна.

Яраш у тую ноч не мог заснуць. Перад вачамі стаяла Зося. Якія толькі думкі, уяўленні не лезлі ў галаву.

Урэшце ён не вытрымаў: ціха падняўся і, захапіўшы касцюм, выйшаў на двор.

Ноч стаяла ціхая, бязросная і духмяная. Адспявалі ўжо салаўі. Не прачнуліся яшчэ раннія птушкі. Было гадзіны дзве. Лес навокал здаваўся высачэзнай крапасной сцяной, якая абкружала гэты маленькі свет з адзіным домам, у верхнім акне якога гарэла святло. З гэтай крэпасці вялі ў прастор толькі адны вароты на луг: прасвет паміж дубамі і вольхамі, што раслі ўздоўж ручая. Але сёння і гэтыя вароты былі зачынены: над лугам неба цёмнае, яно злілося з зямлёй, кустамі і дрэвамі. Адзінокія цьмяныя зоркі віселі над лесам, як далёкія сігнальныя ліхтары вялікага свету.

За старыцай «драў дранку» дзяркач. Жалобна крыкнула нейкая птушка, можа, трапіла ў зубы драпежніку. Недзе далёка закугакала сава. Ярашу яе крык здаўся плачам дзіцяці, якое заблудзілася ў начным лесе. Ён таксама адчуў адзіноту і смутак. Захацелася да святла, да людзей — у вялікі свет. Прымірэнне з жонкай раней заўсёды прыносіла радасць і заспакаенне. Ад сённяшняга прымірэння застаўся на душы непрыемны асадак. Яна робіць трагедыю з таго, што ён затрымаўся на нейкія дзве-тры гадзіны. Смешна!.. Калі жыве яшчэ ў памяці вялікая трагедыя вайны… Калі трагічны лёс асобных людзей, што пачаўся тады, прадаўжаецца сёння… Праз два-тры тыдні ён ускрые грудную клетку, дабярэцца да сэрца жанчыны, спакутаванай і мужнай. Па-сапраўднаму мужнай. Хто ведае, чым скончыцца гэтая аперацыя…

Яраш адышоў на колькі крокаў ад дома і ўбачыў у акне схіленую галаву Шыковіча. Кірыла пісаў.

Яраш падняў гнілушку, што свяцілася пад нагамі, і кінуў у акно.

Шыковіч высунуўся і пагразіў кулаком, прашыпеў:

Вар'ят. Спалохаў.

— Хадзем пагуляем.

— Доктар! Ты гуляеш у дзве гадзіны? Прагрэс! Іду. Да д'ябла фельетон! — уміг спусціўшыся з «куратніка», як ён называў мансарду, на зямлю, Кірыла гаварыў пра сваю працу: — Які я фельетаніст! Я лірык. Мне заўсёды не па сабе, калі я раблю чалавеку непрыемнасць, калі нават я і ўпэўнены, што чалавек гэты дрэнь. Адзін стары дурань кінуў старую жонку і сышоўся з маладой. Я гаварыў са старой. Крыклівая, грубая баба. Але і маладая — дрэнь… Чакай. А ты не будзеш чытаць мне мараль, што карысна рана лажыцца і рана ўставаць? Не есці мяса і не піць гарэлкі?

— Не бойся. Ты прасіў мяне падрабязна расказаць табе пра падполле. Маю жаданне расказаць сёе-тое.

— Во-о! Гэта размова! Але што гэта цябе прарвала? То двух слоў не выцягнеш, то раптам сярод ночы…

— Толькі не перапыняй сваімі дурацкімі рэплікамі.

— Усё. Маўчу як рыба.

Расказ Антона Яраша

Павел пазваніў па тэлефоне. Гэта было ў суботу, у канцы жніўня. Ці, можа, у пачатку верасня. Добра помню адно: мы толькі што прачыталі ў газеце, што нямецкія войскі ўварваліся ў Сталінград. Праўда, нават хлуслівы нацыяналістычны лісток не паведамляў наперад, як рабіў часта, што горад заняты «непераможнай арміяй фюрэра». Пісалі, што ідуць жорсткія баі. Але колькі гарадоў было занята перад гэтым! Помню, добра помню, што боль… той невыказны і неапісаны боль, які адчувалі мы, калі здаваўся наш горад, быў самы моцны. Як ні за адзін горад. Ці таму, што гэта горад з такой гісторыяй. Ці таму, што вораг на Волзе!..

Волга! Маленькія стратэгі, мы ўсе ўскладвалі тады вялікія надзеі на шырокія водныя рубяжы. Боль гэты выліўся ў злосць. Не ведаю, што адчувалі другія. У пажарную падбіраліся людзі надзейныя ў адносінах да «новага парадку», амаль гэтак жа, як у паліцыю: усялякі зброд, крымінальнікі. Але помню, што «калегі мае» таксама ў той дзень былі чамусьці злосныя. Мы сварыліся. Мацюкаліся так, што чырванелі сцены. Ні раней, ні пазней за ўсё сваё жыццё я нідзе не чуў, каб людзі так мацюкаліся. Я не адставаў ад іншых. І мне нават цяпер агідна ўспамінаць тую сваю фальклорную красамоўнасць. З-за частых пажараў паламаўся графік дзяжурства, і мы добрых гадзіны дзве высвятлялі, чыя ж чарга: хто недапрацаваў, а хто перапрацаваў у мінулы тыдзень. Чамусьці ў тую ноч ніхто не хацеў дзяжурыць. Начальнік наш — брандмайстар Хіндэль, «свой немец» (ён і да вайны працаваў у нашай пажарнай) — затыкаў далонямі вушы і прасіў стомлена, жаласліва:

«Маен гот! Маен го-от! Няма на вас Бога. Пасаромеліся б маіх сівых валасоў». І раптам зрываўся і сам пачынаў крычаць і мацюкацца: «Сціхніце вы, дзіравыя шлангі! Мяшкі з пяском! Абгарэлыя панчохі! Каб на вас…»

Ён быў мяккі, слабахарактарны чалавек, і яго ніхто не баяўся. Баяліся «сапраўднага немца» Лотке, які займаў пасаду механіка, але ўсюды сунуў свой нос, як і належала агенту гестапа. Каб ён з'явіўся, сварка адразу сціхла б і дзяжурыў бы той, каму Хіндэль сказаў. Ён сказаў Гвоздзіку, быў у нас такі п'янчужка. Той ківаў на мяне, да яго далучыліся яшчэ двое-трое. Я паслаў іх… Другая частка маіх калег падтрымлівала мяне. Хлопцы паважалі мяне за сілу. На пажарах я часам працаваў за трох. Дзе сапраўды трэба было тушыць агонь. Помню — такія дробязі запамінаюцца — тэлефон не званіў, а слаба брынчаў, як бляшанка. Але Хіндэль уздрыгнуў. Ён баяўся гарадскога тэлефона. Смела, адразу ён браў слухаўку толькі аднаго апарата, які званіў гучна і рэзка, — дзяжурны з вышкі паведамляў аб пажары. Хіндэль працягнуў руку і застыў, чакаючы, што званок сціхне і яшчэ адна непрыемнасць міне яго. Але тэлефон не сціхаў. І брандмайстар мусіў падняць слухаўку.

«Каго? Кузьму Кляшча? — Хіндэль паглядзеў на мяне, аднак слухаўку не перадаў, ён заўсёды насцярожваўся, калі званілі каму-небудзь з яго падначаленых, праяўляў празмерную пільнасць. — А хто пытае? Павел Харытонавіч? А навошта вам Клешч? Хто ён вам? Друг, зямляк, сваяк? Адкуль вы звоніце? З управы?»

Я падышоў і бесцырымонна забраў з яго рук слухаўку. Тэлефон працаваў пагана, голас як з таго свету, але я пазнаў Паўла. Ён запрашаў на вечар да сябе. На імяніны. Будзе што выпіць. З вёскі прывезлі самагонку. Я перапытаў:

«Колькі? Тры пляшкі? Усяго? На чацвярых? Ну, мне гэта — што сабаку муха».

Пажарнікі заржалі. І тут я ўбачыў Лотке. Нізкі, крываногі, як стары кавалерыст, у чорнай зашмальцаванай скураной тужурцы, у акулярах з нейкімі зеленаватымі шкламі, ён стаяў на парозе і слухаў. Уважліва слухаў. Я яшчэ раз пераканаўся, што ён ведае расейскую мову. Але за тры месяцы, як я ў пажарнай, ён ні разу не выдаў сябе. Слухаць слухае, быццам хоча ўнікнуць у музыку чужых слоў. А потым усё перапытвае па-нямецку. Ён выдатна іграў сваю ролю. Гэтак жа, як і я. За год акупацыі я папоўніў сваё веданне нямецкай мовы так, як не папоўніў бы, каб скончыў яшчэ тры інстытуты. Але ў гэтай кампаніі я гаварыў дзесятак хадавых перакручаных слоў, не больш.

Гвоздзік, відаць, спадзеючыся, што яго падтрымае Лотке, пачаў ныць:

«Ён самагонку будзе піць, а я за яго дзяжур. Не буду!»

Лотке спытаў у Хіндэля: пра што спрачаюцца? Той растлумачыў не вельмі далікатна, але з нямецкай дакладнасцю. Я ніяк не мог уцяміць тады іх узаемаадносін. Ды і дагэтуль не разумею, няўжо Хіндэль не здагадваўся, хто такі Лотке, і не ведаў, што механік гаворыць па-расейску не горш за яго, «фольксдойчэ»?

«Чыя чарга дзяжурыць?» — спытаў Лотке.

Хвіліну назад Хіндэль схіляўся, што дзяжурыць павінен Гвоздзік. А тут раптам цвёрда сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Попаданка в семье драконов 2

Свадьбина Любовь
6. Избранницы правителей Эёрана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов 2