Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Што, баішся заходзіць? Сорамна? — не сказала, а прашыпела Галіна і тут жа сарвалася: — Не заходзь у дом, дзе спяць дзеці! Бессаромныя твае вочы!

— Галка! — Ён зрабіў крок, ён прасіў, маліў яе ласкавым іменем, каб яна не рабіла шуму: побач людзі, дзеці.

— Не падыходзь! Не датыкайся да мяне! Брудны тып!

— Галя! Выслухай! — не папрасіў, патрабаваў Антон.

— Што мне слухаць? Мне ўсё сказаў чалавек. «Ён заняты на кансультацыі…» Да дванаццаці ночы! Не першы раз ты «кансультуеш» яе… да позняй ночы! Крывасмок! Колькі ты выпіў маёй крыві! Не падыходзь!

Але сама кінулася да яго і пачала ярасна калаціць маленькімі кулачкамі ў магутныя грудзі.

— Паразіт! Я ненавіджу цябе! Не дакранайся да мяне! Усё! Усё, усё!.. Заўтра, заўтра!.. Зараз жа,

зараз!.. Забіраю дзяцей… І ўсё. Жыві са сваёй шлюхай! Але я не дам вам жыцця. Не дам! Не чакай. Не!

— Галя! — Ён адступіў на крок і паспрабаваў засланіцца ад яе ўдараў партфелем, які ўсё яшчэ трымаў у руцэ. Але яна выхапіла партфель і моцна стукнула ім па галаве, па твары. Гэта яго ўзарвала. Так жонка не паводзіла сябе ўжо колькі год. Узмахам рукі Антон выбіў у яе партфель, а самую схапіў у абдымкі, лёгка падняў, заціснуўшы рукі, каб не драпалася. А каб не крычала, моцна, да болю, прыпаў вуснамі да яе вуснаў. Яна білася, трапяталася, як рыба, дрыгала ў паветры нагамі, намагаючыся вырвацца. Але дарэмна. Ён насіў яе па прасторнай верандзе, быццам закалыхваў, як малую, і праз сціснутыя вусны шаптаў:

— Дурная. Дурная. Дурная…

І яна сціхла. Быццам самлела. Нерухомая, зрабілася цяжкай. Ён адняў вусны — яна не закрычала, нават не папрасіла: «Пусці». Ён ведаў з мінулага, што найпрасцейшы і хутчэйшы сродак памірыцца — гэта паказаць ёй, што нідзе ён не растраціў сваю сілу. Магчыма, Галіна чакала гэтага. Яму стала агідна, балюча і крыўдна. Прыгадалася, з якой прычыны ён затрымаўся, з якімі пачуццямі ехаў дадому. І раптам — такая сустрэча. Антон груба, як мяшок, кінуў жонку на шырокую тахту (яны спалі тут жа, на верандзе). Душыў гальштук. Ён сарваў гальштук і шыбануў цераз стол, у кут. Туды ж паляцеў пінжак і капялюш. У змроку яснай ночы Галіна бачыла гэтыя рэзкія рухі і, адчуўшы навальніцу, маўчала. Яна тонка ўмела адчуваць настрой мужа. Агонь рэўнасці, які яна распаліла, уяўляючы, як мужа, яе мужа, абдымае, цалуе гэтая распуслівая Тамара, — гэты агонь патухаў. Яна амаль гатова была папрасіць прабачэння. Але Антонавы мяккасць і адыходлівасць прывучылі яе да таго, што яна ніколі не рабіла першага кроку да прымірэння. Акрамя таго, вельмі свежымі яшчэ былі пакуты, якія яна перажыла за тры гадзіны — з таго часу, калі Кірыла прыехаў адзін і сказаў, што Антон затрымаўся на нейкай неадкладнай кансультацыі ў трэцяй клініцы. Колькі яна патраціла сілы, каб ні словам, ні рухам не выдаць сябе перад Шыковічамі. Як на злосць, Валянціна Андрэеўна не адступала ад яе ўвесь вечар, расказвала розныя вясёлыя здарэнні. Можа, знарок. Думка, што нехта чужы, збоку, бачыў і здагадваўся, што рабілася ў яе сэрцы, была самай цяжкай. Ужо за адно гэта сваё ўніжэнне яна мае права не дараваць Антону ці, ва ўсякім разе, не ісці першай на прымірэнне. Ён гучна пракаўтнуў горкі і салёны камяк і амаль застагнаў:

— Божа мой!

Галіне стала шкада яго: такі дужы, вялікі, мужны, ён застагнаў. Хваля пяшчоты заліла яе добрае сэрца. Каб ён наблізіўся да тахты, яна прыцягнула б яго да сябе, прыласкала. Але ён хадзіў па верандзе, спатыкнуўся на партфель, злосна піхнуў яго нагой. Пад яго цяжкімі крокамі новыя маснічыны не скрыпелі, а гудзелі. У рамах брынчалі шыбы. Можна было б сказаць яму: «Не хадзі. Пабудзіш дзяцей» — і гэта, напэўна, стала б крокам да прымірэння. Але, акрамя ўсяго іншага, яе распірала дурная жаночая цікаўнасць: што скажа ён у апраўданне? Ён нічога не сказаў яшчэ.

Ён паўтарыў:

— Божа мой! — і, памаўчаўшы, пачаў кідаць словы, як каменні: — Якое дзікунства! Уявіць цяжка… Пражыць з чалавекам шаснаццаць год, выгадаваць дзяцей… І не верыць яму ні на крупінку, ні на залатнік. Бясконца лічыць падлюгам, здольным на любую агіднасць. Бясконца падазраваць… Раўнаваць чорт ведае да каго… Зразумей, ты не дурная жанчына. Урэшце, у такой атмасферы нельга жыць. Нельга дыхаць. Чорт вазьмі!

Словы гэтыя абражалі Галіну Адамаўну. Абражалі сваёй праўдай. Але, так жыць нельга! Ды і не жывуць яны так, яны жывуць хораша і шчыра. А ад гэтых прыступаў рэўнасці яна сама пакутуе ў сто разоў горш. Ён павінен быў зразумець гэта і рабіць так, каб не было

ніякіх прычын. Ён павінен шкадаваць яе. А ён вось як лічыць — што яна атручвае яму жыццё, што яна пачвара нейкая.

Галіна заплакала горка, надрыўна.

— Вядома, я дурная… Дзікунка. Не даю табе жыць. Ты вялікі вучоны. А я? Кухарка твая, служанка… Нянька тваіх дзяцей. За імі, за тваёй шырокай спіной ды за гнілымі зубамі пацыентаў я нічога не бачу. Я свету не бачу…

Чым больш яна гаварыла, тым больш пераконвала сябе, што яна вялікая пакутніца, і, заходзячыся ад жалю, курчылася ад рыданняў.

«Ды няпраўда гэта! Хлусіш ты! — хацелася крыкнуць Ярашу. — Хіба ты жывеш горш за іншых? Хіба я не стараюся зрабіць тваё жыццё прыгожым і поўным? Ты сама выдумляеш сабе пакуты». Але ён умеў стрымлівацца. Ён добра ведаў жонку, яе хваробу, у якой, магчыма, больш за ўсё вінавата тая, да каго яна раўнуе. Ён пераключыў сваю злосць на Тамару. Падумаў: як правучыць гэту разбэшчаную бабу? Спыніўся каля тахты. Плечы Галіны сутаргава ўздрыгвалі. І ў яго дрогнула сэрца — стала шкада жонкі. Сапраўды, шмат у чым яна няшчасная. Але хіба ёсць у гэтым яго віна? Можа, не так горача ўжо кахаў ён яе, але кахаў, разважліва, спакойна, разумна, шанаваў, асцерагаў ад жыццёвых нягод, дамагаўся, каб была дружба і вера. Чаму ж яна не верыць яму, найбліжэйшаму чалавеку? Хіба не крыўдна гэта?

Ён прысеў на тахту, асцярожна дакрануўся да яе пляча, гарачага і праз шоўк сарочкі.

— Галя!

Яна ўсхліпнула гучней.

— Добра. Я бяру свае словы назад. Даруй. Але будзь жа і ты аб'ектыўнай. Мы ж культурныя людзі. І нам не па дваццаць год, каб сустракаць адно аднаго кулакамі… Ды і ў дваццаць… Ты прыніжаеш у першую чаргу самую сябе, сваю чалавечую годнасць. Няўжо нельга было спытаць спакойна: дзе ты затрымаўся? І я адказаў бы табе. Я адказаў бы, — ён падняўся і ўсхвалявана прайшоў па верандзе, — што ў мяне незвычайны дзень… Я сустрэў чалавека, які ратаваў мяне ад смерці і якога я лічыў мёртвым. Помніш, я расказваў табе? Дачка доктара Савіча. Ты не ўяўляеш…

Муж расказваў у першыя гады сумеснага жыцця мноства розных гісторый са сваёй дзейнасці падпольшчыка. Галіна нават употай сумнявалася ў верагоднасці некаторых з іх. І большасць гэтых гісторый яна ўжо забылася, бо ў апошнія гады Антон рэдка ўспамінаў сваё падполле. Тым больш яна забыла прозвішчы людзей, пра якіх ён расказваў, якія былі яго таварышамі па барацьбе ці ворагамі. Але незнаёмую ёй Зосю Савіч яна помніла. Помніла, як тая ратавала Антона. І вось гэтая жанчына, пра якую ён успамінаў асабліва цёпла, з'явілася. Адкуль? Сустрэліся яны выпадкова ці яна шукала Яраша? Галіна Адамаўна забылася на сваю крыўду, на рэўнасць да Тамары. Іншае насцярожыла яе. Павярнулася на бок, тварам да мужа. Ён зразумеў гэта так, што жонка зацікавілася, яшчэ больш палагаднеў і пачаў расказваць падрабязна:

— Майзіс папрасіў мяне пракансультаваць хворую. Мітральны стэноз. Сама хворая прасіла. Я прыйшоў у палату… І раптам хворая шэпча: «Віктар». Маю падпольную клічку. Уяўляеш? Не, ты падумай толькі. Васемнаццаць год я лічыў чалавека мёртвым. І вось… Яна не ўсё расказала мне… Але я здагадваюся, што яна перажыла. Чатыры гады, як яна ў нашым горадзе… і пазбягала сустракацца. Дачка доктара Савіча. Гэтым сказана шмат што. Але чаму дачка павінна адказваць за бацьку, калі нават той і сапраўды быў ворагам? Я перавёў яе ў нашу клініку. Гэта заняло час. Яна чула пра мае аперацыі і просіць аперыраваць яе. Буду аперыраваць! Здаецца, супрацьпаказанняў няма. Трэццяя стадыя па Бакулеву.

Галіна з палёгкай уздыхнула.

У яе была дзіўная рыса, выпрацаваная ўласнымі адчуваннямі лекара. Ніколі яна не раўнавала мужа да яго пацыентак. Многія з тых, каго ён лячыў, аперыраваў, запрашалі яго пасля ў госці, і яна смела адпускала яго аднаго. Пацыенткі ў яе вачах пераставалі быць жанчынамі небяспечнымі. А таму мужава паведамленне аб тым, што Савіч цяжкахворая і ён будзе яе аперыраваць, адразу супакоіла Галіну Адамаўну. Яна нават страціла цікавасць да падзеі, якая яўна ўсхвалявала Антона. Цяпер яна адчула сваю віну перад ім, і ёй хацелася хутчэй загладзіць яе. Яна ціха паклікала, перапыніўшы яго расказ:

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8