Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

«Таварышы! Браты нашы і сёстры! Адпомсціце за нас! Біце праклятых фашыстаў! Каб духу іх не было на нашай зямлі. Мы паміраем з верай у перамогу! За Радзіму! За партыю нашу! За народ!»

Не ўсё, безумоўна, удалося яму сказаць. Яны білі яго, шматгалосым гоманам глушылі яго словы. Але ён крыкнуў менавіта гэтыя словы. Я пачуў іх сэрцам. І яшчэ ўбачыў, як да машыны падбег Лучынскі, доўгі, сутулы. Гэты панок, подлы нацыяналіст, заўсёды хадзіў з нагайкай. Войт, прыслужнік. Ён ударыў гэтай нагайкай Паўла па твары. Заварушыўся натоўп. Загаласілі жанчыны. Я не помню, што я зрабіў: застагнаў, заскрыгатаў

зубамі?.. Але Хіндэль схапіў мяне за руку і пацягнуў ад акна.

«Адыдзі! Дурань! Ідыёт! Ты чуеш? Пачуюць». Ён лаяўся па-расейску, па-нямецку, у яго выцягнуўся, пабялеў твар і дзіўна трэслася барада. Я адпіхнуў яго. Але ў гэты міг, калі я адвярнуўся, Паўла павесілі. Машына адышла, і цела яго сутаргава курчылася ў паветры.

Павел! Паша! Друг ты мой дарагі! Ні да каго, здаецца, я не меў такой любові, як да цябе, вясёлы, ясны, сардэчны чалавек. Жудасна захаладала ў мяне ўсярэдзіне. Быццам спынілася кроў. І астылі думкі. Яны сталі цвярозыя, халодныя, жорсткія. І адразу прыйшло непахіснае рашэнне. Цяпер я ведаў, што мне рабіць. Я не выратую вас цяпер, сябры мае, бо адзін, без зброі, перад такой зграяй ашалелых ад крыві сабак. Але я буду помсціць. Помсціць! І першая кара будзе таму, каму вы калектыўна вынеслі прысуд. Лучынскі памрэ сёння!

«Сёння!» Відаць, я падумаў уголас, бо Хіндэль спытаў:

«Што „сёння“?»

Я не адказаў. Яму зрабілася блага. Ён пачаў ванітаваць, узваліўшыся на пісьмовы стол. Я застаўся каля акна адзін. Вось ужо павесілі другога чалавека. Трэцяй была дзяўчына. Партызанская сувязная Надзя Кузьменка. Пасля я даведаўся: яе арыштавалі на дарозе, знайшоўшы ў кошыку пад грыбамі міну. Яна крычала пракляцці катам. Натоўп маўчаў. Натоўп, напэўна, застыў, як і я. Кожны чалавек у гэты міг да нечага рыхтаваў сябе. Прымаў рашэнне.

Здавалася, што жудасная машына карнікаў запрацавала без перашкод, па дэталёва прадуманаму д'ябальскаму плану. Чарговую ахвяру дужыя гестапаўцы хапалі пад рукі, падымалі ў кузаў. Грузавік падыходзіў пад шыбеніцу. Кат ускідваў пятлю на шыю. Машына адыходзіла, паварочвалася. Хутка. Спрытна. Механізавана. Начальства і варта заспакоіліся. Адзін з афіцэраў пачаў рабіць фотаздымкі.

І раптам адбылося нечаканае. І для нас і для фашыстаў. На царкве зазванілі званы. Вось на гэтай царкве, што на плошчы.

Я не адразу зразумеў. Падумаў, што арганізавалі яны. Ды не! Гэта не быў пахавальны бом. Не фарс. Не! На ўсё наваколле загучаў грозны заклік. Званы зазванілі так, як званілі яны адвечна, калі ішла бяда — нашэсце ворага, навадненне, пажар. Званы клікалі:

«Падымайся, народ! Падымайся, народ!»

І людзі паднялі галовы. Натоўп як бы вырас. А каты спалохана замітусіліся. Нешта крычалі Бругер і Шміт. Лучынскі кінуўся да царквы. За ім гестапаўцы. З бронетранспарцёра пачалі біць з кулямёта па званіцы.

А званы ўсё клікалі: «Падымайся, народ! Падымайся, народ!»

Не ведаю… І цяпер не ведаю, праз гэта ці так было задумана… Але пакаранне спынілі. Павесілі адзінаццаць. Тры шыбеніцы засталіся пустыя. Астатніх арыштаваных адвезлі назад у турму. Большасць з іх у хуткім часе расстралялі.

Калі чалавека, які званіў, забілі, званы доўга яшчэ грозна гудзелі, так моцна ён расхістаў іх. Чалавеку было семдзесят шэсць год. Стары, глухі, адзінокі званар.

Кузьма Ягоравіч Сарока. Як ён трапіў на званіцу? Знарок? Выпадкова? Але безумоўна адно: убачыў ён адтуль, як караюць прышэльцы нашых людзей, і не вытрываў. Ведаў, што ідзе на смерць. Пайшоў. Без страху. Па тым, як яны стралялі там, на званіцы, і як ачалі сціхаць бомы, я зразумеў, што чалавека забілі. Але зразумеў другое, галоўнае — што ён свядома ішоў на гэта. Помню, я пашкадаваў, што гэты невядомы змагар не зацягнуў туды кулямёт. Адных званоў мала. У мяне, па крайняй меры, будзе пісталет і граната. Але яны былі схаваны на кватэры.

Калі плошча апусцела, я пайшоў на кватэру. Па горадзе ўсюды патрулі паліцыі і гестапа. Яны тройчы спынялі мяне і правяралі дакументы.

Ліза кінулася насустрач, устрывожаная і радасная:

«Я ўсе вочы праглядзела. Чаму так позна? Кажуць, людзей вешалі?»

У гэты момант, упершыню за той дзень, апанавала слабасць. Самлелі ногі. Я знясілена апусціўся на канапу, відаць, збялеў.

«Што з табой?»

«Павесілі Паўла», — сказаў я і… заплакаў.

Яна ведала Паўла, ён заходзіў раней, і ёй падабалася, што я сябрую з такім чалавекам, інтэлігентным, разумным, служачым управы.

Цяжка сказаць, чаму я даверыўся ёй у той момант. Бываюць душэўныя рухі, якія немагчыма растлумачыць.

Жанчына ў той міг, відаць, шмат што зразумела, бо заціснула рот далонямі. Потым глянула ў вокны, зачыніла на кручок дзверы. І ні пра што больш не запытала. Знікла, напэўна, яе надзея зрабіць мяне мужам. І яна адразу пастарэла, асунулася, шчыра засмуцілася, калі я адмовіўся ад снедання. Я таксама больш нічога не тлумачыў ёй. Надзеў лепшы касцюм, дастаў з тайніка пісталет і гранату.

Яна спытала:

«Ты больш не вернешся?»

«Не ведаю».

Я адказаў шчыра. Хіба я мог ведаць, што са мной будзе?

Яна пацалавала мяне.

«Будзь асцярожны, Кузя. Ведай, табе ёсць куды вярнуцца».

План быў просты. Усё робіцца простым, калі чалавек перастае думаць пра сябе, пра жыццё… Калі галоўнае — дасягненне мэты.

Паліцыя размяшчалася ў асобным двухпавярховым будынку насупраць управы. Я мог пайсці проста туды. Але я пайшоў на плошчу, пустую і жудасную ў той дзень. Вецер, халодны асенні вецер пагойдваў целы павешаных і вяроўкі на трох шыбеніцах. Для каго яны пакінуты? Не, мяне жывым фашысты не возьмуць! Я развітаўся з таварышамі. Стаў насупраць Паўла, крокаў за дваццаць, бліжэй вартавы не падпусціў. На Паўлаву шыю была накінута яшчэ адна пятля — павешана дошчачка з надпісам: «Я кіраваў бандай, якая забівала нямецкіх салдат». Надзі Кузьменка яны напісалі:

«Я ўзрывала нямецкія эшалоны».

Увогуле, яны пускалі паглядзець на вісельнікаў, для гэтага пакараных пакінулі на шыбеніцах — каб устрашыць гараджан. Але я стаяў, мабыць, занадта доўга. Бо вартавы раптам пагразіў мне аўтаматам і закрычаў, каб я праходзіў. Чаго добрага, яшчэ стрэліць. Што ім значыла забіць аднаго чалавека! А мне паміраць так недарэчна нельга! Таму я паслухмяна пайшоў, развітаўшыся з Паўлам, з таварышамі, якіх я не ведаў пры жыцці, але смерць іх зрадніла нас.

Вартавы паліцай ведаў мяне. Я сказаў яму, што хачу паступіць да іх на службу. Ён узрадаваўся:

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Я знаю твою тайну

Ольховская Вероника
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я знаю твою тайну

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6