Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Яраш змоўк. Астывала вогнішча. Шыковіч часта і шумна дыхаў. Праз тоўстыя камлі дубоў пачаў прасвечвацца белы луг. Сонна адгукаліся першыя птушкі. Дзесьці далёка-далёка за ракой спявалі пеўні.

— Я не ўмею і не люблю расказваць пра гэта. У мяне няма слоў. Яны здаюцца мне абразлівымі, звычайныя словы. Я не маю права расказваць спакойна. Але, бачыш, расказваю. Прайшлі гады… Я добра ведаю фізіялогію, вучэнне Паўлава… Але калі адзін хворы неяк пачаў даказваць мне, што мозг можа згарэць ад думак, я паверыў яму. Бо помню, як стаяў тыя дзве гадзіны, учапіўшыся рукамі ў падаконнік. Каб прысутнічаў Лотке, я, безумоўна, выдаў бы сябе. Як толькі не згарэў мой мозг ад тысячы планаў выратавання асуджаных! Яны мяняліся з маланкавай хуткасцю.

Першыя здаваліся рэальнымі. Я паміраў, але выратоўваў таварышаў. Але па меры таго як разгортваліся падзеі на плошчы, я бачыў, пераконваўся: памру — і нічога не зраблю. О, яны ўмелі застрахаваць сябе ад любых нечаканасцей у часе пакарання нашых людзей! Машына іх дзейнічала безадказна.

Шыбеніц паставілі чатырнаццаць. Калі сапёры скончылі сваю працу, у кузаў машыны забраўся тоўсты фашыст у форме жандармерыі. Грузавік ціха і плаўна падыходзіў да шыбеніцы, вельмі дакладна спыняўся, і кат замацоўваў вяроўку. Петлі былі загадзя завязаны з двух бакоў. Ён хутка накідваў малую пятлю на перакладзіну і, каб заціснуць і… праверыць трываласць, хапаўся за вялікую пятлю рукамі і павісаў над кузавам. Усе рухі ката былі разлічаныя, дакладныя, ніводнага лішняга, як на канвеернай лініі. І гэта было жудасна.

Кадры мяняліся… Грузавікі з сапёрамі адышлі. На нейкі момант плошча апусцела. А потым з вуліцы, якая называлася пры іх Паркавай, выехаў узвод матацыклістаў. Яны разгарнуліся за шыбеніцамі і накіравалі кулямёты на парк, на царкву і на Савецкую вуліцу. Праз хвіліну па Гандлёвай прайшлі два бронетранспарцёры. Яны сталі ў супрацьлеглых баках плошчы, і іх буйнакаліберныя кулямёты пагражалі руінам цэнтра горада і нашай пажарнай. Кулямётчык глядзеў на мяне. Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пільныя.

Прагрукатала па бруку зондэркаманда.

Карнікі ўтварылі першы ланцуг вакол шыбеніц. Воддаль, таксама ланцугом, стала паліцыя ўнутранага парадку — «бобікі». Яны ж выконвалі другую ганебную місію: зганялі народ. Праўда, першыя з'явіліся добраахвотнікі, тыя, хто хацеў выслужыцца перад акупантамі. Яны прыходзілі па адным, па два, нясмела аглядаючыся, не давяраючы адзін аднаму, ціснуліся бліжэй да паліцыі, але стаялі асобнымі кучкамі. Потым паліцаі прыгналі рабочых станкабудаўнічага завода і друкарні. Рабочыя адразу зліліся ў адну групу. Сталі яны каля самай пажарнай сцяны, наблізіўшыся да бронетранспарцёра. Паліцыя адціснула рабочых, а бронетранспарцёр адсунуўся заднім ходам бліжэй да шыбеніц, і кулямёт, які глядзеў на мяне, быў скіраваны на рабочых. Жанчынам, якіх паліцаі прыгналі з другога боку, не дазволілі зліцца з рабочымі. Іх паставілі асобна.

Сабралі чалавек пяцьсот.

Здаецца, дурны і подлы Гвоздзік крыкнуў у дзяжурцы: «Хлопцы! Лезем на каланчу! Камуністаў будуць вешаць».

«Але, на каланчу! Адтуль відней», — падумаў я, не ведаючы, які чарговы план з'явіцца там, у вышыні. Усе мае планы рушыліся. Што можна зрабіць аднаму супраць матацыклістаў, бронетранспарцёраў, сотні гестапаўцаў? Але я ўсё яшчэ спадзяваўся, што з'явіцца нейкі асаблівы план. Каб там, на каланчы, стаяў кулямёт, як на вышцы каля паліцэйскай управы! А то ў мяне не было нават пісталета.

Каля лесвіцы мяне затрымаў Хіндэль.

«На каланчы гестапа», — ціха сказаў ён і, узяўшы за локаць, павёў у свой кабінет. Мы сталі ўдвух, беларус і немец, каля адчыненага акна і моўчкі глядзелі на плошчу, на злавесныя шыбеніцы, на якіх вецер гойдаў вяроўкі, на гестапаўцаў і на натоўп. Што адчуваў Хіндэль у той час? І ўвогуле, што за чалавек ён быў?

Прыехала «высокае начальства» — фельдкамендант Шміт, начальнік СД штурмбанфюрэр Бругер, афіцэры гестапа і СС. Следам за імі лакеі — бургамістр Цішчанка, начальнік паліцыі Лучынскі, іншыя здраднікі. Я шмат каго з іх добра ведаў. У мае падпольныя абавязкі ўваходзіла вывучэнне ворагаў.

І вось… Недзе ўнізе на Савецкай непрыемна зараўла сірэна. Два вялікія чорныя фургоны, за імі грузавік з эсэсаўцамі хутка

выехалі на плошчу і, крута павярнуўшыся, спыніліся каля першай шыбеніцы. Гестапаўцы саскочылі з машыны, адчынілі дзверы фургонаў, па двое залезлі ўсяродак і пачалі выкідваць асуджаных. Так выштурхоўвалі спакутаваных людзей, што колькі чалавек не ўтрымаліся на нагах і ўпалі на брук.

Хіндэль прашаптаў па-нямецку:

«Нельга біць асуджаных. Сволачы!»

Здалёк яны былі падобны адзін на аднаго, нашы таварышы. Асабліва мужчыны. З чорнымі ад катаванняў тварамі, ускудлачанымі валасамі, у падраных сарочках, са звязанымі за спіной рукамі, босыя… Але ўсё адно я адразу пазнаў Паўла. Ён выскачыў з фургона не першы. Але адразу прайшоў наперад і стаў побач з чалавекам з белай галавой. Гэтага чалавека я таксама пазнаў. Разы два сустракаў у Паўла. З тых, каго я ведаў, ён быў, бадай што, самы старэйшы, выглядаў за паўсотню год. Але, знаёмячыся, назваў сябе, як юнак, сур'ёзна, без усмешкі: «Саша». Так да яго звяртаўся і Павел. У часе сустрэч чалавек гэты больш маўчаў і слухаў, што казалі другія. Але па тым, як ён слухаў, я адразу зразумеў, што гэта адзін з кіраўнікоў падполля. Калі пасля я запытаў у Паўла, хто такі Саша, той адказаў з хітрай усмешкай:

«Саша. Пакуль што проста Саша».

Тады нават крыху пакрыўдзіла, што мне, падпольшчыку, які выканаў ужо не адно баявое заданне, не давяраюць. Але канспірацыя ёсць канспірацыя, гэта я разумеў. І ўсё-такі цяпер мне шкада, што я так мала ведаў Аляксандра Якаўлевіча Дубецкага — другога сакратара гаркома. Ды і другіх таксама… Тады там, у пажарнай, помню, балюча было, што я не ведаю нават прозвішчаў сваіх таварышаў. Не, я ўсё яшчэ ліхаманкава думаў, як памагчы ім, перашкодзіць пакаранню. Няхай бы лепш і я і яны, асуджаныя, загінулі ад куль, у барацьбе, чым на шыбеніцах. Але што я мог зрабіць? Адзін мой рух — і мяне знішчылі б. Вязняў было больш чым чатырнаццаць. Я палічыў — дваццаць тры чалавекі. Шэсць жанчын… Але, жанчын было шэсць. Яны трымаліся разам, у цэнтры групы.

Фургоны адышлі. На іх месца стаў грузавік з адкінутымі бартамі, з прымацаванымі ззаду ўсходцамі. Па ўсходцах гэтых у кузаў падняліся два чалавекі — тоўсты гестапавец-кат, які вешаў вяроўкі, і малады фашыст у форме армейскага афіцэра. Юрыст. Ён пачаў чытаць прыгавор крыклівым голасам. Але дрэнна ён вывучыў расейскую мову, каверкаў словы, і толькі асобныя з іх я разбіраў. Звычайнае фашысцкае абвінавачванне ў бандытызме, забастоўках, дыверсіях. І раптам… усё гэтае з нямецкай дакладнасцю адрэпетаванае прадстаўленне было паламана. Звонкі і ясны жаночы голас заглушыў словы прыгавору песняй. Якой песняй! Той, якую я спяваў дагэтуль толькі аднойчы, шэптам, на кватэры ў Паўла. І слоў яшчэ ўсіх не ведаў. Але музыка яе жыла ў маім мозгу, у сэрцы.

Пусть ярость благородная Вскипает, как волна, Идет война народная, Священная война.

Шыковіч адчуў нешта накшталт прыступу астмы: з шумам выдыхнуў паветра.

Яраш на момант змоўк, падняўся з зямлі і, стоячы, паўтарыў словы песні, ціха, пранікліва:

— «Идет война народная, священная война». І песню падхапілі ўсе асуджаныя. Матыў яе, без слоў, перакінуўся ў натоўп рабочых. Начальнік СД закрычаў, адарваўся ад світы, падбег да асуджаных, пагражаючы пісталетам. Гестапаўцы прыкладамі аўтаматаў глушылі песню. Бронетранспарцёр пасунуўся на рабочых, ледзь не задавіўшы паліцаяў. Даў чаргу кулямёт. Кулі прасвісталі каля нашага акна. Хіндэль баязліва адсунуўся за сцяну. А я глядзеў… Я глядзеў… Знік з кузава «пракурор». Застаўся адзін кат. І вось гестапаўцы за рукі паднялі туды першага асуджанага. Яны спяшаліся. Яны білі яго. Білі Паўла. Гэта быў ён. Павел не ішоў пакорліва. Ён так ірвануўся, што два дужыя гестапаўцы зваліліся з кузава на зямлю. Павел закрычаў у натоўп:

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье